• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Развіваўся фрэскавы жывапіс. Высокім майстэрствам мастакоў-манументалістаў вызпачаюцца фрэскі ў полацкім Сафійскім саборы.
    Трэба адзпачыць, што лёс розных помнікаў культуры, архітэктуры і мастацтва таго часу далёка пе аднолькавы. Многае, на жаль, аказалася зпішчаным, ад некаторых засталіся толькі фрагменты. шэраг помпікаў вядомы толькі па апісаннях. Ва ўмовах Беларусі ў якасці будаўнічага матэрыялу здаўна шырока распаўсюджаным было дрэва. У сувязі з яго недаўгавечнасцю да нас не дайшлі вельмі многія выдатныя драўляныя пабудовы, якія паслужылі асновай для ўзнікнення элементаў і форм каменнай архітэктуры.
    Матэрыялы першага тома раскрываюць складанасці перыяду, які разглядаецца ў ім. На стадыі зараджэння мастацтва гэта была творчасць эканамічна і палітычна не звязаных паміж сабой плямён.' 3 XIII ст. у выяўленчым мастацтве ўсё шырэй і дакладней сталі адлюстроўвацца рэгіяналытыя своеасаблівасці, пачалі складвацца тыя рысы, якія потым
    вызначыліся ў якасці характэрных для беларускага нацыянальнага мастацтва.
    У гэты перыяд вялікі ўплыў на мастацтва аказвала царква. Выцяснялася язычаская рэлігія і рос уплыў хрысціянства, якое сцвярджала і асвятляла сваімі догмамі адпаведпы грамадскі лад. Вытанчаная містычная сімволіка, якая была характэрна для ранніх перыядаў развіцця мастацтва ў Беларусі, паступова выцяснялася хоць і прымітыўнай, але вельмі блізкай да рэалыіых асоб, пададзепых у вобразах святых. Іканапіс, які ў той час папаваў у жывапісе, развіваўся ад архаічнай статычнасці да стварэння больш мнагапланавых чалавечых вобразаў. ІІаіўная канкрэтызацыя абстрактных выяў і рэлігійных дагматаў часта несла ў сабс і рысы жыццёвасці, цікавыя бытавыя дэталі. 3 часам і ў сюжэтных і ў стылявых адпосіпах ікапапіс набываў самабытныя яацыяналыіыя рысы, якія спалучаліся з асобнымі праявамі старажытнарускіх і візантыйскіх традыцый.
    Трэба адзначыць, што рэлігійпае мысленне даволі моцна трымала мастацтва ў вельмі жорсткіх рамках. Япо спустошвала жыццёвасць мастацтва, афарбоўвала яго ў містычныя колеры. Рэалістычпы пака.з атрыбутаў тагачаспасці дапускаўся толькі ў адлюстраванпі адзіпкавага і толькі для найбольш канкрэтнай трактоўкі сімвалічнага цэлага. Аднак нельга зводзіць змест мастацтва таго перыяду толькі да яго рэлігійнасці. Справа ў тым, што мастакі, якія адлюстроўвалі містычныя ідэі, зыходзячы з рэальнасці, неслі элементы праўды жыцця. сутнасці эстэтычных адносін чалавека да навакольнай рэчаіснасці. Адначасова існавала і свецкая мастацкая культура — грамадзянская архітэктура, маляўнічыя партрэты грамадскіх дзеячаў, феадалаў і князёў, розныя віды прыкладнога мастацтва і г. д. Развіццю графікі магутны стымул дала кнігавыдавец-
    кая дзейнасць Францыска (Георгія) Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, а таксама многіх перапісчыкаў.
    У другой палове XVI ст. Вялікае княства Літоўскае, куды ўваходзілі і беларускія землі, сутыкнулася з непераадольпымі цяжкасцямі. Яго сур’ёзна аслаблялі шматлікія аптыфеадальныя выступленні і ўнутрыкласавыя супярэчнасці, а таксама няўдачы ў Лівонскай вайне 1558— 1583 гг. У выніку заключэння Люблінскай уніі 1569 г. ствараецца федэратыўная дзяржава — Рэч Паспалітая. Пасля Брэсцкай уніі 1596 г., якая абвясціла аб’яднанне па тэрыторыі Рэчы Паспалітай каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, значна ўзмацпілася паступленне каталіцызму, a таксама уніяцтва, што накладвала адпаведпы адбітак па духоўнае жыццё народа.
    Гісторыкі культуры і мастацтвазнаўцы правялі значную работу па даследаванню працэсаў развіцця выяўленчага мастацтва за перыяд, які разглядаецца ў гэтым томе. Трэба адзначыць каштоўпасць матэрыялаў экспедыцый рускіх вучопых у другой палове XIX ст. Іх вынікі адлюстраваны ў выданнях «Замечателытостіі Северо-Западного края» (Вільна, 1868) і «Памятннкн русской старппы в Западных губерннях» (СПб., 1874).
    Грунтоўны аналіз мастацкіх працэсаў і найбольш буйных з’яў выяўленчага мастацтва і архітэктуры даецца ў працах М. М. Шчакаціхіна і іншых мастацтвазнаўцаў3. Багаты
    3 Леонова A. К. Народная деревянная скулыітура Белорусспп: Крат. очерк.— Мп., 1977; Дэкаратыўна-прыкладпос мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: ІОвелірнае мастацтва, мастацкі метал, кераміка, фаянс, шкло, салонка, скура, тканіпы, вышыўка, карункі, шпалеры. (Альбом)/Аўт. тэксту і еклад. Н. Ф. Высоцкая; Рэдкал.: A. В. Аладава і інш.— Мн., 1984; Кацер М. С. ІІзобразнтелыіое нскусство Белоруссіш дооктябрьского пернода.— Мн., 1969; Кацер М. С. Народно-прнкладное нскусство
    матэрыял па мастацтву старажытнабеларускіх гарадоў атрыманы ў выніку даследаванняў, якія праведзены беларускімі археолагамі4 ў апошнія дзесяцігоддзі. Значная праца прароблена і па вывучэпню гісторыі беларускай архітэктуры 5. Шмат каштоўнага па яе гісторыі ўтрымліваюць выпушчаныя ў савсцкі час выданні.
    Белорусснн (От первобытного обіцества до 1917 года).— Мн., 1972; Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў/Аўт. і склад. II. Ф. Высоцкая; Рэдкал.: A. В. Аладава і інш.— Мн., 1983; Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI —XVIII стст.— Мн., 1984; Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.— Мн., 1928, т. 1; Яніцкая М. М. Беларускас мастацкае шкло (16— 18 стст.)/Рэд. С. М. Цямерын,— Мп., 1977; Яніцкая М. М. Вытокі пікларобства Беларусі/Рэд. Г. В. Штыхаў.— Мн., 1980.
    4 Гуревнч Ф. Д. Древностн белорусского Понеманья.— М.— Л., 1962; Древностн Белоруссші: Матер. конф. по археологнн Белорусснн н смежных террнторнй,— Мн., 1966; Древностн Белоруссян: Докл. к копф. по археологнн Белорусснн.— Мн., 1969; Кухаренко Ю. В. Зарубннецкая культура.— М.,	1964; По-
    боль Л. Д. Древностн Туровіцнны. Мн., 1969; яго ж. Славянскне древностп Белоруссші: Ранннй этап зарубппецкой культуры. Мп.. 1971; Штыхаў Г. В., Захаранка II. II. Старажытпыя скарбы Беларусі,— Мн., 1971; Загорульскпй Э. М. Древннй Мппск.— Мн.. 1963; Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск. X— XIV вв.— Мн., 1975; Штыхов Г. В. Древпнй Полоцк. IX—XIII вв.— Мн., 1975.
    5 Бруноў Н. Беларуская архітэктура XI— XII стст.— Мн., 1928; Егоров Ю. А. Градостронтельство Белоруссші.— М.. 1954; Кудрявпев В. II. Гродно.— М., 1960; Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскнх земель X—XIV вв,—Л.. 1967; Чантурпя В. А., Элентух II. Б. Памятппкп зодчества Белоруссші: Крат. путеводптель.— Мн., 1969; Чантурня В. А. Нсторня архнтсктуры Белорусснн.— 2-е нзд.— Мн„ 1977; Чарпяўская Т. I. Архітэктура Магілёва: 3 гіст. планіроўкі і забудовы горада.— Мн., 1973; Міітрофанов А. Г., Тарасенко В. Р. Тнпы жнлніц па террпторнн БССР эпохя раппего же-і леза it раннего средневековья.— У зб.: Вопросы этнографнн Белоруссші.— Мп.ц 1964; Штыхов Г. В.. Лысенко П. Ф. Древпсйшпе города Белорусснн.— Мн., 1966.
    якія раскрываюць праблемы савецкай архітэктуры ў іх гістарычным ракурсе 6.
    Аўтары тома імкнуліся разгледзець беларускае мастацтва якшматгранную і складаную вобласць духоўнага жыцця народа, паказаць яго месца ў развіцці шматнацыянальнага мастацтва нашай краіны і ў сусветным мастацкім працэсе, прасачыць развіццё мастацтва як у цэлым, так і асобных яго відаў і жанраў, зыходзячы з аб’ектыўнага, сапраўды навуковага разумення законаў фупкцыяніравання чалавечага грамадства, і выкласці гісторыю мастацтва беларускага народа як пеад’емную частку яго агульнагістарычнага развіцця. Пры аналізе розных жанраў, як і ў цэлым выяўленчага мастацтва Беларусі, аўтарскі калектыў імкнуўся па магчымасці паўней выявіць і падкрэсліць тыя элементы навізны, якія па кожным наступным этапе забяспечвалі прагрэс мастацтва.
    Том падрыхтаваны аддзелам вы-
    6 Всеобіцая нсторня архнтектуры.— М.. 1958—1963, т. 1, 2; Л — М„ 1966—1968, т. 3, 6; ІІсторня русской архнтектуры. 2-е нзд.— М., 1956.
    яўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (заг. аддзела доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў) з удзелам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі All БССР.
    Над томам працавалі: дактары гістарычных навук П. Г. Казлоўскі, С. В. Марцэлеў, П. А. Рапапорт, Г. В. Штыхаў; доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў; доктар філасофскіх павук У. М. Конан; кандыдаты гістарычных навук В. Б. Караткевіч, П. Ф. Лысенка, А. Г. Мітрафанаў, Э. М. Савіцкі, М. А. Ткачоў, М. М. Чарняўскі; кандыдаты мастацтвазнаўства A. К. Лявонава, В. В. Церашчатава, В. Ф. Шматаў, М. М. Яніцкая, Я. М. Сахута; кандыдаты архітэктуры Т. I. Чарняўская, 10. А. Якімовіч; навуковыя супрацоўнікі Э. I. Вецер, В. Г. Пуцко, Г. Г. Сакалоў-Кубай, A. А. Сяліцкі, A. I. Сямёнаў, Д. С. Трызна. Бібліяграфію падрыхтаваў кандыдат мастацтвазнаўства П. А. Карнач, ілюстрацыі падабраў кандыдат мастацтвазнаўства В. I. Жук, імянны і прадметна-геаграфічпы паказалыгікі зрабіла навуковы супрацоўнік Д. С. Трызна.
    Г л а в a I
    МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННАГА ЛАДУ
    КАМЕННЫ ВЕК
    Палеалітычны чалавек на тэрыторыі Беларусі жыў у капцы ледавіковай эпохі, для якой быў характэрны надзвычай суровы клімат і адпаведны яму комплекс фауны і флоры. Усё гэта накладвала адбітак на гаспадарчую дзейнасць тагачасных людзей, прылады працы, заняткі, будаўнічую тэхніку і, урэшце, на духоўную культуру. Аб’яднаныя ў мацярынскія роды, яны карысталіся каменнымі і касцянымі прыладамі, палявалі на разнастайную жывёлу, займаліся па магчымасці збіральніцтвам, а ў канцы палеаліту — і рыбалоўствам. Іх стаянкі размяшчаліся пераважна на прырэчных берагавых мысах, добра дрэніраваных, што было пемалаважна ва ўмовах вечнай мерзлаты. Бязлесны або ў лепшым выпадку малалесны лапдшафт, халады, a таксама сацыяльная арганізацыя калектываў вымагалі адпаведнага па форме і канструкцыі жылля. Яго рэшткі выяўлены на Бердыжскай (Чачэрскі р-н), Юравіцкай (Калінкавіцкі р-н), Юдзінаўскай і Елісеевіцкай (Бранская вобл., РСФСР) стаянках. Апошнія дзве тэрытарыяльна, храналагічна і культурна блізкія да аналагічных помнікаў Гомельшчыны, таму яны дазваляюць значна папоўніць нашы звесткі пра палеалітычнае мастацтва.
    Жыллё мела акруглую або авальную ў плане форму з заглыбленай у сярэднім на паўметра земляной падлогай. Памеры даволі розныя — ад 3,4x4,5 м (Бердыж) да 10X17 м (Юдзінава). Па краях жылля з акуратна дапасаваных буйных мамантавых касцей і чарапоў выкладваліся невысокія сценкі, на якія абапіраўся нізкі канічны або прыкруглены дах з драўляных жэрдак і канструкцый з буйных рэбраў, накрыты хутчэй за ўсё мамантавымі скурамі, Для большай трываласці косці сценак і даху часам злучаліся ўстаўкамі ў выдзеўбаных адтулінах, муфтамі і хрыбет-