Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Надзвычай цікавая знаходка выяўлена на неалітычнай стаянцы каля Юравіч7. Гэта гаршчок, на сценках
6 Гурнна Н. Н. Древняя іісторпя северозапада Европейской частн СССР.— М.— Л., 1961, с. 146—150.
7 І-Ісаенко В. Ф. Неолнт Прппятского Полесья, с. 126.
якога неглыбокімі паколамі выканана кампазіцыя. 3 правага яе краю — чалавечая фігура, акрэсленая некалькімі лініямі, злева — выява птушкі, зробленая такімі ж лініямі паколаў. Кампазіцыя адрозніваецца выключнай стылізацыяй і лаканічнасцю выяўленчых сродкаў. Тут няма лішніх дэталей, кожпая лінія падкрэслівае адметную асаблівасць персанажаў. На зпаходцы з Юравіч адлюстравапы, безумоўна, нейкі міфалагічпы сюжэт, які, відаць, па традыцыі перадаваўся з пакалення ў пакаленне пе толькі моўнымі, але і выяўленчымі сродкамі. На першы погляд для малюнка птушкі можпа было скарыстаць і менш ліній, як, напрыклад, на выяве качкі з Крывіны. Але ў даным выпадку выканаўца, магчыма, імкнуўся падкрэсліць раўназначнасць персанажаў, а таксама ўлічваў, што ў такім вырашэнні малюнак набываў болыпую кампазіцыйную раўнавагу.
У неаліце адраджаоцца былая, знікшая ў папярэднюю эпоху дробпая пластыка — аб’ёмныя выявы звяроў, птушак, чалавека. Так, на некаторых стаянках Беларусі зрэдку сустракаюцца фігурныя крамянёвыя вырабы, якія па форме пагадваюць жывёл і птушак. Аналагічныя зпаходкі характэрны для неалітычных культур паўночнай часткі Усходняй Еўропы 8. Жыхары тарфянікавых стаянак Беларускага Паазер’я з кабановых іклаў выразалі стылізаваныя фігуркі птушак. На Асавецкай стаянцы знойдзена зроблепая з ласіпага рогу статуэтка лася. Старажытны майстар толькі нязначна мадэліраваў фігуру, дапасоўваючыся да формы матэрыялу. Аднак нягледзячы на лаканізм выкапапня, яна добра перадае моцную і напружаную постаць звера.
Калі дазваляў матэрыял, ноалітычпы чалавек мог рабіць аб’ёмпыя выявы і надзвычай рэалістычныя, з перадачай найдрабнейшых дэталей. Аб гэ-
4. Статуэтка з косці. Асавец. Бешанковіцкі р-н. Неаліт. Фрагмент. МСВК
тым сведчаць рагавыя фігуркі качкі і вужа той жа стаянкі.
Майстэрства старажытных скульптараў найболып праявілася ў аб’ёмных антрапаморфных выявах (Асавец) 9. Адна з іх — фрагмент скульптуркі даўжынёй 9,5 см, выразанай з цвёрдага лісцевага дрэва. Яна перадае вобраз чалавека (мужчыны) з выразнымі рысамі твару: апушчаныя краі надброўяў, прамы нос, высокі лоб, вусы і кароткая барада. Глыбо-
8 Замятннн С. Н. Мішпатюрные кремневые скульптуры в неолнте северо-восточной Европы.— Сов. археологня, 1948, № 10, с. 85—123.
9 Чарняўскі М. М. Вобраз чалавека ў пайстаражытпым мастацтве. Помпікі гіст. і культ. Беларусі, 1973, № 4, с. 24— 26.
кія вачніцы і характэрная лінія рота падаюць яму суровы выгляд. Добра выяўленая шыя плаўна пераходзіць у схематычна выразанае тулава, на якім адсутнічаюць рукі. Ніжняя частка знаходкі адламана.
Другая антрапаморфная знаходка з Асаўца — галоўка ад рагавой статуэткі мужчыны. Па дасканаласці выканання і выразнасці ёй цяжка зпайсці аналагі ў тагачасных помпі ках Усходняй Еўропы. Галоўка выяўляе чалавека з высокім ілбом і выцягнутым авалыіым тварам з вострай бародкай. Вочы выразапы ў выглядзе глыбокіх ямак, у якія, магчыма, устаўляліся кавалачкі бурштыну. Плоскасці шчок сыходзяцца на прамым носе, на якім ледзь пазначана пераноссе. Таксама злёгку выяўлены і вуспы, але лінія рота падкрэслена энергічным гарызантальным прарэзам. Рысы твару правільныя, калі не лічыць караткаватай верхняй губы.
Абедзве скульптуркі ўяўляюць еўрапеоідны антрапалагічны тып. I гэта не выпадкова. Старажытныя мастакі стваралі абагулыіепыя вобразы сваіх супляменнікаў. Таму ў неаліце, калі першабытныя скульптары перайшлі да болып канкрэтнага выяўлення твару з усімі характэрнымі дэталямі (чаго раней практычна не сустракалася), антрапалагічныя рысы на статуэтках праяўляюцца больш выразна.
Калі ў антрапаморфных выявах палеаліту дамінаваў вобраз жанчыны, то ў позненеалітычным мастацтве Беларусі, якое развівалася ва ўмовах зараджэнчя патрыярхальных родавых калектываў, дзе важнейшую ролю адыгрываў паляўнічы і пастух, сустракаюцца толькі мужчынскія выявы — вобразы нейкіх міфічных герояў і духаў. Палеалітычныя жаночыя статуэткі выяўлялі перш за ўсё біялагічны пачатак у чалавеку, неалітычныя мастакі пераважпую ўвагу надавалі паказу не цела, а галавы, твару, на якім, бадай, самымі выраз-
нымі былі вочы. Гэта сведчыць, што ў новы час чалавек усё больш асэнсоўвае сябе як істоту мыслячую.
Першабытнае мастацтва не было яшчэ справай прафесіяналаў. Але лепшыя яго ўзоры, і асабліва ў скульптурных формах, сведчаць, што ім у вольны ад паўсядзённых бытавых клопатаў час пераважна займаліся асобы, адораныя ад нараджэння мастацкім густам, а то і талентам.
Пры параўнанні гравіраваных і скулыітурных выяў з неалітычных стаянак Беларусі звяртае ўвагу надзвычай вялікая розніца ў ступені дакладнасці адлюстравання аб’екта. У гравіроўцы — крайпяе абстрагаванне формы. У той жа час у скулыітурных выявах старажытны чалавек часам дасягаў высокай ступені рэалізму. Пры гэтым абодва выяўленчыя стылі існавалі адначасова і на адной і той жа тэрыторыі (Паазер’е), што сведчыць аб уменні карыстацца імі на выбар у залежнасці ад пастаўленай канкрэтнай задачы.
Значнае месца ў дэкаратыўнапрыкладной творчасці неалітычнага чалавека на нашай тэрыторыі займаў выраб упрыгожанняў. Асноўную іх колькасць па-ранейшаму складалі каралі з набору падвесак, якія дапаўняліся рознымі пацеркамі з распілаваных трубчастых костачак і касцянымі трубачкамі. Для вырабу падвесак звычайна выкарыстоўваліся зубы жывёл — лася, мядзведзя, ваўка, a таксама чалавечыя зубы і бабровыя сківіцы. Да шнурка яны прымацоўваліся з дапамогай свідраваных адтулін або нарэзак. Вопратка часам аздаблялася нашытымі пласцінкамі з бабровых разцоў, з іх, мусіць, рабілі і бранзалеты. Трэба адзначыць, што шырока распаўсюджаныя ў познім палеаліце ўпрыгожанні з прасвідраваных ракавінак у неаліце практычпа не сустракаюцца.
Калі напачатку для ўпрыгожанняў пераважна браліся гатовыя пры-
родныя формы, то ў новым, каменным веку яны ўсё часцей мадэліраваліся наўмысна, у залежнасці ад існаваўшых традыцый і густу выканаўцы. На крывінскіх стаянках выяўлена некалькі абломкаў фігурных касцяных пласцін з нарэзанымі па краях
пальчастыя і інш. Адтуліны звычайна прасвідроўваліся ў вузейшых канцах, а ў сякерападобных яны рабіліся збоку. Гузікі вядомы круглыя,
5. У прыгожанні з бурштыну. Неаліт. Крывінскі тарфянік. Сенненскі р-н. МСБК
зубчыкамі і прасвідраванымі адтулінамі. У Асаўцы знойдзены фігурныя касцяныя падвескі, дзе тонкія выразаныя кольцы спалучаюцца са стрыжаньком з адтулінай на канцы. Часам такія падвескі аздабляліся зубчыкамі і нарэзкамі.
Позненеалітычнаму насельніцтву Беларусі стала даступна новае рэчыва, па сваіх якасцях надзвычай прыдатпае для вырабу ўпрыгожанняў,— бурштын, які трапляў з берагоў Балтыйскага мора. Часцей за ўсё з яго выраблялі падвескі і гузікі, часам — пранізкі-трубачкі і кольцы. Каралі былі розных форм — трапецападобныя, авальныя, сякерападобныя,
квадратныя і прамавугольныя. Яны маюць V-падобныя свідраваныя адтуліны для прышывання. Зрэдку трапляюцца абломкі бурштынавых кольцаў. Раскопкі могільнікаў паказваюць, што яны ўжываліся ў рытуальных мэтах: імі прыкрывалі вочы памершых.
Мяркуючы па знаходках, некаторыя каралі былі складанымі па будове і састаўляліся па прынцыпу парнай сіметрыі. Цэптр іх складалі масіўныя падвескі з зубоў, фігурных пласцін або бурштыну, побач з імі нанізваліся пары меншых зубоў, затым прымацоўваліся падвескі найболып дробпыя. Падвескі паміж са-
бой раздзяляліся пацеркамі і трубачкамі-пранізкамі.
Упрыгожанні адпавядалі зстэтычііым запатрабаванням першабытнага чалавека. Іх насілі на шыі і запясцях, нашывалі на вопратку. Адначасова яны адыгрывалі ролю амулетаў, нашэнне якіх па тагачасных уяўленнях засцерагала чалавека ад небяспекі, надавала яму моц у барацьбе за існаванне.
БРОНЗАВЫ ВЕК
У пачатку II тысячагоддзя да іі. э. на тэрыторыі Беларусі пачынаецца бронзавы век, які працягваўся да VII -VI стст. да н. э. Новая эпоха азнаменавалася з’яўленнем медных і бронзавых вырабаў пры адначасовым росквіце апрацоўкі каменю, паўсюдным распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі, умацаваннем патрыярхату і зараджэннем маёмаснай няроўнасці. Вытворчы характар гаспадаркі і прыход у самым пачатку бронзавага веку пераважна жывёлагадоўчых плямён культуры шнуравой керамікі істотна, хоць і адноспа паступова, змянілі як матэрыяльную, так і духоўную культуру мясцовага насельніцтва.
У гэты час чалавека па-ранейшаму прыцягвалі зручныя для засялення мясціны па берагах багатых рыбай вадаёмаў. Але паселішчы бронзавага веку пачынаюць сустракацца і далёка ад рэк і азёр, на берагах дробных рачулак, там, дзе былі ўрадлівыя землі і травяністыя пашы.
Павелічэнне колькасці харчу выклікала рост народанасельніцтва. Адпаведна павялічыліся плошчы паселішчаў. Жылыя, гаспадарчыя і культавыя пабудовы выцягваюцца ў адзін або два рады ўздоўж берагоў. Паміж імі пракладваюцца сцежкі вуліцы. Навокал некаторых будынкаў часам відаць сляды агароджы — уз-
нікаюць двары. Вядома, што на Падняпроўі ў гэты час было пашырана наземнае жыллё слуповай канструкцыі з каменнымі агнішчамі (Ксяндзова Гара Быхаўскага, Лучын Рагачоўскага р-наў) 10.
На тэрыторыі Палесся, у сярэднім бронзавым веку заселенай плямёнамі тшцінецкай культуры, будаваліся пераважна зямлянкі. Яны былі прамавугольныя, з двума памяшканнямі. Двухсхільны дах падтрымліваўся слупамі. Аспоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва, шчыліны ў сцепах замазваліся глінай. У інтэр’ер жылля ўваходзілі земляныя лежакі, агнішчы, гаспадарчыя ямы-клаДоўкі.
Прагрэсіўныя змены ў гаспадарцы, далейшае накапленне вопыту, больш глыбокае пазнанне з’яў прыроды ўскладнілі светапогляд людзей бронзавага веку, які з «паляўнічарыбалавецкага» ўсё болып ператвараецца ў «земляробчы» і «жывёлагадоўчы». Гэта ў сваю чаргу паўплывала на форму і змест тагачаснага мастацтва.
Удасканаленне прылад працы дазволіла чалавеку болыпую ўвагу звярнуць на іх эстэтычпае афармленне. Шырока распаўсюджаныя ў бронзавым веку каменныя свідраваныя сякеры адпаліроўваюцца да бляску, набываюць абцякальныя лодкападобныя формы, часам аздабляюцца адмысловымі валікамі, выступамі і нарэзкамі. Наразны арнамент і рэльефныя выступы ўпрыгожваюць і шмат якія каменныя булавы. Болып увагі пачалі ўдзяляць нават колеру сыравіны. 3 паўднёвай Польшчы трапляў на захад Беларусі крэмень з выразным паласатым узорам, з якога майстравалі шліфаваныя сякеры-кліны. Шмат якія медныя і бронзавыя