Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
ГІСТОРЫЯ БЕПАРУСКАГА МАСТАЦТВА
АКЛДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА
У ШАСЦІ ТАМАХ
4
1917
1941
МІНСК «НАВУКА I ТЭХШКА > 1990
ББК 85.1
Г 46
Рэ д акцыйн ая калегія:
С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар),
Л. М. Дробаў (намеснік галоўнага рэдактара), П. В. Масленікаў, М. А. Савіцкі, A. В. Сабалеўскі
Рэдактары т ом а: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў
Рэцэнзенты тома:
кандыдаты архітэктуры Т. I. Чарпяўская, Ю. А. Якімовіч, кандыдаты мастацтвазнаўства A. К. Лявонава, М. Ф. Рамашок
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917—1941 гг./
Г 46 Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў.— Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 352 с.: іл.
ISBN 5-343-00157-2.
Нсторня белорусского нскусства. Т. 4: 1917—1941 гг.
На вялікім фактычным матэрыяле ў томе паказваецца працэс зараджэння і станаўлення беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца помнікі архітэктуры, скульптуры, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны.
Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, усіх, хто цікавіцца мастацтвам.
4901000000—75
М 316(03) —90 162-89
ББК 85.1
ISBN 5-343-00157-2
© Калектыў аўтараў, 1990.
УВОДЗІНЫ
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эру ў гісторыі чалавецтва. Пачатая ў цэнтры Расіі, яна з кастрычніка 1917 г. да лютага 1918 г. распаўсюдзілася па ўсёй краіне. Ужо 25 кастрычніка (7 лістапада па н. ст.), адразу пасля атрымання тэлеграмы ад Петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта аб перамозе ўзброенага паўстання рабочых, рэвалюцыйных салдат і матросаў Петраграда, у Мінску пачаліся дэманстрацыі і мітынгі з патрабаванпямі пераходу ўлады да Саветаў. Улічваючы волю працоўных, Выканком Міпскага Савета выдаў загад № 1, якім аб’явіў аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлі ў рукі народа. Рэвалюцыйныя салдаты, пралетарыят у саюзе з бяднейшым сялягіствам не далі буржуазіі задушыць рэвалюцыю, сарвалі спробы контррэвалюцыйнай стаўкі і штаба Заходняга фронту перакінуць войскі для падаўлеппя рэвалюцыі ў Петраградзе і Маскве. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Упершыню беларусы атрымалі дзяржаўнасць, шырокія магчымасці для ўсебаковага развіцця гаспадаркі, раскрыцця талентаў і творчых здольнасцей.
Вайна і вялізныя разбурэнні, нізкі агульнаадукацыйны ўзровень былі тым фонам, на якім рабіліся першыя крокі ў сферы фарміравання новай культуры. Рэвалюцыя выявіла магутную цягу працоўных да ведаў і вельмі важна было накіраваць гэту стыхію ў патрэбным кірунку, не даць ёй ператварыцца ў хаос, зберагчы масы ад хістанняў і зігзагаў, абумоўленых буржуазнымі і дробнабуржуазнымі ўплывамі. Што датычыць мастацкай палітыкі рабоча-сялянскай дзяржавы, то яна вызначалася абвешчапым Камуністычнай партыяй лозунгам: «Мастацтва — працоўпым!»
Прынцыповым для развіцця беларускага выяўленчага мастацтва было пытанне аб адносінах да культурнай спадчыны. Партыя і Савецкі ўрад кіраваліся ў гэтым пытанні прынцыпам: прагрэс у культуры — гэта эстафета пакаленняў, дзе кожпае новае пакаленне развівае творчую энергію папярэдніх. У. I. Ленін неаднаразова падкрэсліваў, што «мы можам будаваць камунізм толькі з той сумы ведаў, аргапізацый і ўстаноў, пры тым запасе чалавечых сіл і сродкаў, якія засталіся нам ад старога грамадства». «Пралетарская культура,— пісаў ён,— павінна з’явіцца заканамерным раззіццём тых запасаў ведаў, якія чалавецтва выпрацавала пад гнётам капіталістычнага грамадства, памешчыцкага грамадства, чыноўніцкага грамадства. Усе гэтыя шляхі і дарожкі падводзілі і падводзяць, і працягваюць падводзіць да пралетарскай культуры...» 1
Выключпа важным было пытанне: што браць з культурпай спадчыны мінулага? У сувязі з гэтым У. I. Лепін падкрэсліваў: «...мы з кожнай нацыянальнай культуры бяром толькі яе дэмакратычныя і яе сацыялістычныя элементы, бяром іх толькі і безумоўна ў процівагу буржуазнай культуры, буржуазнаму нацыяналізму кожнай нацыі» 2.
У лістападзе 1917 г. у Народным камісарыяце асветы ствараецца Усерасійская калегія па справах музеяў і аховы помнікаў мастацтва і старыны. Урадавымі дэкрэтамі і пастановамі 1917—1918 гг. былі нацыяналізаваны буйнейшыя музеі і зборы помнікаў. 24 верасня 1918 г. друкуецца пастанова Саўнаркома, якая забарапяе вываз за мяжу прадметаў асобага мастацкага і гістарычнага значэння. 5 кастрычніка 1918 г. Саўнарком выдаў дэкрэт «Аб рэгістра-
1 Леннн В. II. Полн. собр. соч. Т. 41. С. 301, 304-305.
2 Там жа. Т. 24. С. 121,
цыі, прыёме на ўлік і ахове помнікаў мастацтва і старыны» 3. Нацыяналізаваліся прыватныя зборы і калекцыі, якія былі пакінуты на волю лёсу ў памешчыцкіх маёнтках і асабняках.
Вялікая ўвага надавалася захаванню мастацкіх каштоўнасцей і ў Беларусі. У 1919—1920 гг. было ўзята на ўлік больш 550 старынных сядзіб, каля 1000 прыватных калекцый, вялікая колькасць твораў мастацтва. У 1919 г. аддзел мастацтваў Літоўска-Беларускай Рэспублікі склаў спецыяльную праграму па ахове помнікаў мастацтва, распрацаваў праект устаноўкі помнікаў рэвалюцыйным дзеячам. 24 снежня 1923 г. СНК БССР прыняў пастанову аб абавязковай рэгістрацыі і ахове помнікаў мастацтва, старыны, пароднага быту і прыроды, якія зпаходзіліся ва ўласнасці ўстаноў, таварыстваў і прыватяых асоб 4. У ліпепі 1926 г. СНК БССР аб’явіў дзяржаўнай уласнасцю 94 найбольш каштоўныя помнікі5. Пашыралася прапагапда мастацкай спадчыны, якая дапамагала працоўным засвойваць класічную спадчыну не механічна, не як калекцыю старыны, а крытычпа, актыўна і творча.
У першыя гады рэвалюцыі старанна выяўляліся творчыя сілы. Аб вялізнай рабоце ў гэтым напрамку сведчыла адкрыццё на пачатку 20-х гадоў мастацкіх студый у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Мінску і іншых гарадах, пры палітаддзелах многіх часцей Чырвонай Арміі, раскватараваных у беларускіх гарадах і мястэч-
3 Собранне узаконеннй п распоряженнй Рабочего н крестьянского правнтельства (СУ РСФСР). 1918. № 73. С. 794.
4 Советское законодательство о памятннках нсторнн н культуры: Сб. докумептов п матерналов (1917—1972 гг.). Мн., 1972. С. 35—36.
5 Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычпай Рэспублікі (33 БССР). 1926. № 28. Ст. 104.
ках. У пачатку 1921 г. Наркамасветы БССР узяў на ўлік усіх мастакоў і ўстанавіў парадак, згодна з якім савецкія грамадскія і прафсаюзныя арганізацыі павіпны былі звяртацца з заказамі на выкананне мастацкіх работ у адпаведны пададдзел Наркамасветы. Мастак, такім чынам, атрымліваў заказ не ад прыватных асоб, а ад дзяржавы 6.
Адначасова разгарнулася шырокая папулярызацыя лепшых твораў мастацтва. У кастрычніку 1918 г. ваенны аддзел Цэнтралыіага Выканаўчага Камітэта Савета рабочых, салдацкіх, сялянскіх і казацкіх дэпутатаў паведаміў ураду Беларусі аб «фарміраванні цэлага шэрага літаратурна-інструктарскіх паяздоў для культурна-асветнай, агітацыйнай і арганізатарскай работы на фронце і ў тыле» 1. На Заходнім фронце дзейнічалі агітпаязды «Кастрычпіцкая рэвалюцыя», які ўзначальваў М. I. Калінін, і імя У. I. Леніна. У 1919 г. палітаддзел Заходняга фронту аб’явіў конкурс на лепшы плакат, прысвечаны гадавіне Чырвонай Арміі, у якім удзельнічала болып за сорак мастакоў. Шырокае распаўсюджанне атрымала мастацтва плаката. Ужо тады вызначыліся такія яго найболып каштоўныя рысы, як палітычная вастрыня, даходлівасць мастацкага вобраза, праўдзівасць. У плакаце знаходзіў адлюстраванне вобраз новага гаспадара краіпы, будаўніка сацыялістычнага грамадства. Вялікая ўвага падавалася вобразу абаронцы рэвалюцыі — чырвонаармейцу, моцнаму духам, гатоваму на подзвіг у імя ідэалаў чалавека працы. Плёнпую справу рабіла і трапная сатыра «Вокнаў РОСТА», філіялы якіх былі створапы ў многіх гарадах краіны.
У лістападзе 1919 г. у Віцебску адбылася выстаўка твораў сучаснага
6 Звезда. 1921. 11 февр.
7 ЦДАКР БССР, ф. 4, воп. 1, спр. 96, л. 140.
жывапісу, якая з’явілася першай мастацкай выстаўкай у Беларусі пасля Кастрычніка. У тым жа годзе адбылася выстаўка ў Бабруйску, a затым і ў некаторых іпшых гарадах рэспублікі. Газета «Звезда» 19 чэрвепя 1923 г. пісала: «Выяўленчае мастацтва — не раскоша... яно — неад’емная частка нашай пралетарскай культуры... Пачыпаючы з яіжэйшых школ, выяўленчае мастацтва павінна быць абавязковым, правілыіа і сур’ёзна пастаўленым прадметам побач з іншымі дысцыплінамі, якія мы вывучаем». Ставілася пытанне аб адкрыцці новых школ малявання, жывапісу, скульптуры і прыкладнога мастацтва.
У 1923 г. у Віцебску на базе Народнай мастацкай школы і мастацкапрактычнага інстытута ствараецца мастацкі тэхнікум, які стаў сапраўднай кузняй кадраў беларускага выяўленчага мастацтва. 3 тэхнікума выйшла нямала вядомых дзеячаў выяўленчага мастацтва, у ліку якіх А. Бембель, 3. Азгур, Я. Зайцаў, В. Цвірка, А. Глебаў, У. Сухаверхаў, С. Селіханаў, К. Касмачоў, Н. Воранаў, А. Паслядовіч, П. Масленікаў, Я. Красоўскі, А. Мазалёў, А. Волкаў, Р. Кудрэвіч і інш. Многія беларускія мастакі і скульптары атрымалі адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Масквы і Ленінграда.
У стварэнні новага мастацтва рашаючай стала жывая творчасць мас у цесным саюзе з прафесійнымі майстрамі. Да першай гадавіны Чырвонай Арміі на плошчы Свабоды ў Мінску быў узведзены помпік салдату-рэвалюцыяперу (скульпт. М. Цэханоўскі). 1 мая 1919 г. у Віцебску каля Дварца Працы адбылося адкрыццё помніка-бюста К. Маркса (скульпт. К. Заліта), пазней — бюста К. Лібкнехта (скульпт. Д. Якерсон). У 1925 г. была арганізавана першая Усебеларуская мастацкая выстаўка, якая стала значпай падзеяй у жыцці рэспублікі. Япа выявіла патрэбу ў згуртаванні мастац-
кіх сіл рэспублікі. У рэзалюцыі ЦК РКП(б) «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры» ад 18 чэрвеня 1925 г. выказана думка аб свабодным спаборніцтве «розных груповак і плыней... Усякае іншае рашэпне пытання было б казённабюракратычным псеўдарашэннем» 8. Вясной 1927 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб’яднанне мастакоў. Філіялы яго знаходзіліся ў Віцебску, Гомелі, а таксама ў Маскве і Ленінградзе. Мастакі, якія ставілі перад сабой задачу актыўна адлюстроўваць савецкую рэчаіснасць, аб’ядналіся ў Рэвалюцыйную арганізацыю мастакоў Беларусі (РАМБ). Гэта былі першыя спробы згуртавання мастацкіх сіл. Важным крокам у гэтым кірунку з’явілася Усебеларуская канферэнцыя мастакоў, якая адбылася ў 1931 г. У 1933 г. быў створапы аргкамітэт Саюза мастакоў БССР, а ў спежні 1938 г. адбыўся 1-ы з’езд мастакоў рэспублікі.