Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У пачатку красавіка 1921 г. пададдзел мастацтва Наркамасветы Беларусі зрабіў спробу адкрыць у Мінску першую мастацкую студыю. Планавалася, каб у ёй вяліся заняткі па маляванню і жывапісе, чыталіся лекцыі па гісторыі мастацтва, перспектыве. Нават былі вызначаны выкладчыкі — К. Елісееў, Д. Полазаў, К. Ціханаў8. У студыі планавалася адкрыць мастацкую школу з класамі скульптуры, керамікі, графікі, мастацкага ткацтва, пляцення, гафтавання, па сталярна-разной справе і інш.9
Важным асяродкам культурнаасветай работы павінны былі стаць музеі. Быў адкрыты Гістарычпы музей у Мінску з аддзеламі
6 Звезда. 1921. 2 апр.
7 Шматаў В. Урок у акадэміі Міхася Філіповіча // Мастацтва Беларусі. 1988. № 5.
8 Школа л культура Советской Белорусснн. 1921. № 1—2.
9 Там жа. № 3. С. 84—87; № 4 С. 87— 97.
старажытнага і сучаснага мастацтва. Паступова набіраў сілу Музей гісторыі першабытнай культуры і рэлігіі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1925 г. пачынае збіральніцкую дзейнасць Музей ссылкі і катаргі. Наладжваецца перапіска паміж Мінскам, Масквой і Ленінградам. Яе асноўны змест — аб адшуканні твораў беларускага выяўленчага мастацтва па-за межамі рэспублікі і аб верагоднасці іх вяртання на радзіму.
Асабліва паспяхова дзейнічае ў гэтым напрамку Мінскі гістарычны музей. Ленінградскі музейны фонд перадаў яму карціны вядомых рускіх мастакоў. Акрамя таго, у яго фонды былі ўключаны калекцыі былога Мсціслаўскага музея (да 300 экспанатаў), сярод якіх знаходзіліся каштоўныя работы мастакоў беларускай школы, шматлікія этнаграфічныя матэрыялы: каштоўныя ўзоры народнага ткацтва, вырабы з дрэва, скульптурныя творы, аркушы старажытных малюнкаў, гравюры.
Пытаннямі навуковай апрацоўкі, сістэматызацыі мастацкага фонду музея займаліся пастаянныя камісіі Інстытута беларускай культуры, Цэнтральнае бюро краязпаўства, этнаграфічная і мастацкая секцыі Наркамасветы. У 1923 г. Савет Народных Камісараў Беларусі зацвердзіў навукова-экспертную камісію пры Народным камісарыяце асветы, у абавязкі якой уваходзіла выяўленне на тэрыторыі Беларусі помнікаў старажытнасці, узяцце іх на ўлік, стварэнне сістэмы аховы Іо.
У 1925 г. пры Інбелкульце была створана мастацкая секцыя, якая Me­na тры падсекцыі: тэатра, выяўленчага мастацтва, музыкі. Старшынёю быў абраны Я. Дыла, намеснікам — М. Красінскі, сакратаром — М. Шчакаціхін. Секцыя абапіралася ў сваёй дзейнасці на мастакоў, этнографаў, гісторыкаў. Мастацтвазнаўцы займа-
10 Архіў АН БССР, ф. 67, воп. 1, адз. зах.
6, л. 73.
ліся пошукамі і публікацыяй матэрыялаў па гісторыі жывапісу, скульптуры і г. д., апісаннем і вывучэннем збораў Беларускага дзяржаўнага музея, распрацоўкай тэрміналогіі, a таксама дапамагалі Віцебскаму мастацкаму тэхнікуму стаць на нацыянальныя рэйкі. Асобныя мастакі не проста збіралі ўзоры народнай творчасці, а і даследавалі яе. Для Беларускага дзяржаўнага музея М. Філіповіч у некалькіх альбомах замаляваў нацыянальную вопратку, сяляпскія пабудовы, прадметы побыту. Праца яго і сёння ўяўляе цікавасць для знаўцаў славянскіх культур. М. Лебедзева, М. Філіповіч, А. Тычына склалі альбом слуцкіх паясоў, для чаго працавалі ў музеях Масквы, Ленінграда, Смаленска і інш. У 1924 г. альбом «Слуцкія паясы» быў выдадзены Інбелкультам.
Згуртаванне мастацкіх сіл — сур’ёзная заслуга мастацкай секцыі Інстытута беларускай культуры. Своеасаблівы сцяг еднасці яна трымала да самага ўтварэння Усебеларускага аб’яднання мастакоў (1927). Секцыяй была падрыхтавана 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка 1925 г. Членамі яе аргкамітэта былі Я. Дыла і М. Шчакаціхін. Захапленне гісторыяй, народным мастацтвам адбілася на многіх творах, паказаных на выстаўцы. Асабліва гэта адчувалася ў палотнах, аркушах, скульптурах М. Філіповіча, А. Грубэ, А. Тычыны, П. Гуткоўскага, У. Кудрэвіча, М. Міхалапа, М. Эндэ, М. Станюты і інш. Этнаграфізм, краязнаўчы ўхіл беларускага выяўленчага мастацтва сярэдзіны 20-х — пачатку 30-х гадоў — з’ява гістарычна заканамерпая. Народжанае Кастрычнікам новае беларускае мастацтва адчувала вострую неабходнасць гаварыць ад імя народа, выказваць яго надзеі на лепшае жыццё, захапленне і аптымізм, выкліканыя сацыяльнымі зменамі п.
11 Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Мн., 1925.
У 1926 г. Цэнтральнае бюро краязнаўства разам з Беларускім дзяржаўным музеем арганізавала выстаўку замалёвак і фатаграфій. У залах Беларускага дзяржаўнага музея дэманстраваліся палотны і аркушы А. Тычыны, М. Філіповіча, А. Астаповіча, Я. Мініна, Ф. Пархоменкі, I. Фурмана, Я. Кругера, Я. Драздовіча, К. Кастравіцкага (Каруся Каганца) і інш. Тэматыка была досыць разнастайнай: краявід, нацыянальны тыпаж, архітэктура, побыт, ткацтва, разьба па дрэве, археалогія, рэвалюцыйны рух на Беларусі, праца і г. д. Экспанавалася каля дзвюх тысяч твораў12. Асаблівую ўвагу прыцягвалі аркушы «Сяляне з-пад Слуцка» М. Філіповіча, «Баба з Палякавіч» і «Пастушок» Ф. Пархоменкі і інш. Больш за сто замалёвак да выстаўкі зрабіў Я. Драздовіч. Старажытнабеларускае мастацтва было прадстаўлена слуцкімі паясамі, урэцкім шклом XVIII ст., партрэтамі мастакоў XVIII—XIX стст.
Пры непасрэдным удзеле і дапамозе Інбелкульта музеямі і ўстановамі набываліся творы беларускіх мастакоў, праводзіліся конкурсы. Напрыклад, у 1928 г. адбыўся закрыты конкурс на эскізы канвертаў, плакатаў, інтэр’ераў залаў пасяджэнняў да свят, вулічных маніфестацый. Конкурс быў аб’яўлены Наркамасветы Беларусі да 10-годдзя БССР 13.
У конкурсе на праект Дзяржаўнага герба і эмблемы для Сцяга БССР (1924) удзельнічалі мастакі з розных гарадоў. Лепшым быў прызнаны эскіз мастака В. Волкава. Мастацкаму тэхнікуму прапанавалася прыняць удзел у падрыхтоўцы эскізаў, ілюстрацый да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Пастановай Савета Народных Ка-
місараў БССР на мастацкую секцыю Інбелкульта была ўскладзена задача правядзення конкурсу на праект помніка чырвонаармейцам, якія загінулі пры вызваленні Беларусі14. У студзені 1926 г. пры Інбелкульце працавалі дзве камісіі — па святкаванню 400-годдзя беларускага кнігадрукавання і па арганізацыі міжнароднай выстаўкі ў Парыжы. У гонар юбілею кнігадрукавання было вырашана выбіць памятныя медалі, адліць у метале так званы скарынінскі шрыфт, паставіць на радзіме Ф. Скарыны помнік, прымацаваць памятныя дошкі15. Распрацоўка архітэктурнага праекта была даручана мастакам-праектантам з Віцебскага мастацкага тэхнікума. Крыху раней прайшоў конкурс на эскіз значка да 400-годдзя кнігадрукавання, пераможцам якога стаў А. Тычына16. У прапанаванай ім кампазіцыі былі выявы друкарскага станка, акружапага вянком, чырвоная зорка і падпіс «БССР. 1525-1925». На Міжнародную выстаўку ў Парыж было адабрана і паслана каля 300 экспанатаў: творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (узоры разьбы па дрэве і г. д.), фотаздымкі і інш.17
У 1926 г. па ініцыятыве М. Шчакаціхіна пры Інбелкульце была створапа камісія па гісторыі мастацтва, у задачы якой уваходзіла аб’яднанне творчых сіл рэспублікі для навуковай сістэматызацыі помнікаў культуры і мастацтва, для напісання гісторыі беларускага мастацтва. У камісіі працавалі гісторыкі, этнографы, навуковыя работнікі з музеяў, мастакі: Д. Жарыпаў, Д. Даўгяла, Б. Дружчыц, I. Сербаў, Я. Мінін, М. Станюта, А. Тычына, А. Грубэ, В. Краснянскі, М. Каспяровіч і інш. Толькі на працягу 1926—1927 гг. адбылося
12 Шашалевіч А. Усебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак // Ham край. 1926 (май — чэрвепь).
13 ДА Віцебскай вобл., ф. 837, воп. 1, адз. зах. 41, спр. 3, л. 2.
14 Полымя. 1925. № 6. С. 213.
15 Полымя. 1925. № 4. С. 194.
16 Звезда. 1925. 19 янв.
17 Зап. аддз. гуманіт. навук: Кн. 6 // Працы камісіі гісторыі мастацтва. Мн., 1928.
Т. 1. Сш. 1.
адзінаццаць пасяджэпняў, па якіх былі зроблены даклады па гісторыі беларускага драўлянага дойлідства, пра батлейку, манументальны роспіс, экслібрыс, набойку і інш.18
У 1928 —1929 гг. камісія вывучала матэрыялы па гісторыі архітэктуры Полацка і Віцебска, полацкія насценныя роспісы XII ст., матэрыялы па гісторыі магілёўскай школы жывапісу XVII—XVIII стст. Акрамя Ta­ro, члены камісіі праводзілі збор матэрыялаў амаль ва ўсіх раёнах рэспублікі. 3 найбольш цікавых даклаДаў, прачытаных імі ў той час, трэба адзначыць даклад М. Шчакаціхіна «Беларуская архітэктура XI — XII стст.», у якім быў прааналізаваны шлях развіцця смаленскай і полацка-віцебскай архітэктуры і яе ўплыў на развіццё архітэктуры Беларусі і Расіі.
У 1928 г. былі выдадзены «Працы камісіі гісторыі мастацтва», том першы, пад рэдакцыяй М. Шчакаціхіна. У кнігу ўвайшлі артыкулы М. Шчакаціхіна, В. Краснянскага, I. Хозерава, Т. Ржавускай, П. Красавіцкага і інш.18
Выданне «Прац...» як бы падводзіць вынікі вельмі актыўнага і шмат у чым плённага перыяду развіцця беларускага савецкага мастацтвазнаўства. Быў назапашаны значны вопыт засваення, апрацоўкі, выкарыстання спадчыны народнага мастацтва, традыцый прафесійнага мастацтва. Краязнаўчы, этнаграфічньт ўхілы былі гістарычна абумоўлены і даволі станоўча адбіліся на самасвядомасці мастакоў. Гэты перыяд з’явіўся натуральным і заканамерным этапам развіцця нацыянальнага беларускага мастацтва.
Важную ролю ў кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі адыгрывалі мастацкія выстаўкі. Яны дазвалялі скласці яснае ўражанне аб творчых
18 Зап. аддз. гуманіт. навук: Кн. 6 // Працы камісіі гісторыі мастацтва. Т. 1. Сш. 2.
імкненнях мастакоў, вызначыць накіраванасць іх творчых пошукаў. Першая пасля гадоў вайны выстаўка адбылася ў Мінску ў верасні 1921 г. Арганізатарам яе быў пададдзел выяўленчага мастацтва мастацкага аддзела Галоўпалітасветы. Дэманстравалася на ёй болып за 360
4. Д. Полазаў. Партрэт Я. Купалы. 20-я гг. Літаратурны музей Я. Купалы ў Мінску
твораў 33 мастакоў з розных гарадоў рэспублікі, але ў асноўным з Мінска — быўшыя выкладчыкі школ, студый, мастакі-афарміцелі. Творчую моладзь прадстаўлялі I. Ахрэмчык, М. Філіповіч, П. Гуткоўскі, М. Кавязін, I. Гембіцкі, I. Валадзько, М. Русецкі, С. Каўроўскі. Выстаўка выявіла творчы патэнцыял у рэспубліцы.
Як паказала выстаўка, мастацкія сімпатыі творчай моладзі ў той час былі вельмі шырокімі — ад рэалізму да абстракцыянізму і супрэматызму. Іх творчасць знаходзілася пад уплывам фарматворчых эксперыментаў Маскоўскіх вышэйшых мастацкіх