Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
На тэрыторыі Беларусі быў створаны шэраг агітпунктаў, дзе чырвонаармейцы маглі пазнаёміцца з апошняй інфармацыяй аб справах на фронце, адпачыць, паглядзець новыя
63 ЦДАКР БССР, ф. 42, воп. 1, спр. 36/3, л. 495.
плакаты, партрэты. Газета «Красноармеец» (орган палітаддзела Рэўваенсавета Заходняга фронту) пісала аб афармленні агітпупктаў г. Оршы: «...сцены ўпрыгожаны плакатамі, якія адпавядаюць палітычнаму моманту, па ўсёй плошчы сцен размешчана галерэя партрэтаў рэвалюцыйных дзеячаў» 70.
Агітпункты прыцягваліся ў правядзенне агітпасяўных кампаній. У прыватнасці, у адной з інструкцый рэкамендавалася звярнуць увагу на рух грузаў па чыгунцы: «Публікаваць паведамлепні аб гэтым у плакатах, вывешваць іх у саміх памяшканнях агітпунктаў і на платформах станцый, выкарыстоўваючы як матэрыял для агітацыі» 71. Рэкамендавалася выкарыстоўваць кіно і чарадзейныя ліхтары ў лозунгах і дыяграмах72. Агітпасяўная кампанія 1920 г., у якой удзельнічала Палітупраўленне Рэўваенсавета Заходняга фронту,— высакародны прыклад
дзейнасці Чырвонай Арміі ў справе пошукаў народных талентаў на месцах. Растлумачваючы важнасць агітпасяўной кампаніі, агітатары ўказвалі, што ўсе матэрыялы «неабходпа ілюстраваць цыфрамі, дыяграмамі, плакатамі. Усё гэта можна зрабіць на месцы самым прымітыўным спосабам, трэба толькі разбудзіць, раскачаць дрэмлючыя сілы на месцах, тады знойдуцца мастакі, чарцёжнікі і інш., якія дапамогуць гэту работу выканаць» 73.
У 1919 г. палітаддзеламі быў праведзегіы мастацкі конкурс на лепшы агітацыйны плакат, прысвечаны гадавіне Чырвонай Арміі. У ім прыпялі ўдзел болып 40 аўтараў 74. Вострапалітычны характар аркушаў, іх жанравая накіраванасць — заклікі да лік-
70 Красноармеец (Смоленск). 1919. 12 нюля.
71 ЦДАКР БССР, ф. 42, воп. 1, спр. 36 (1-я ч.), л. 41.
72 Там жа, спр. 36 (2-я ч.), л. 472.
73 Там жа, спр. 36 (1-я ч.), л. 41.
74 Бедняк (Смоленск). 1919. 22 февр.
відацыі ворагаў на заходніх рубяжах краіны, да правядзення ў жыццё лепінскай палітыкі, першых дэкрэтаў і пастаноў Савецкай улады — ставяць іх у шэраг палітычных твораў, якія «змагаліся» за лепшае будучае народа.
У 1920 г. аддзяленне РОСТЛ палітаддзела Рэўваенсавета Заходняга фронту выдала плакат «Барысаў і Кіеў», складзены з васьмі сюжэтаў, якія раскрывалі сэнс і змест інфармацыі аб варварскіх дзеяннях іптэрвептаў на тэрыторыі Беларусі і Украіны: узрыў моста ў Кіеве, пажары ў Барысаве і г. д. Як прысуд варожай сутнасці інтэрвенцыі ўспрымаецца абяздоленасць беларусаў і ўкраінцаў, якія вымушаны блукаць па бясконцых дарогах вайны. У кампазіцыі плаката «Барысаў і Кіеў» адчуваецца ўплыў народнага лубка, прынцыпы якога выкарыстоўваліся мастакамі 20-х гадоў для больш эмацыянальнага і даходлівага раскрыцця сюжэта: адна за адной ідуць ілюстрацыі, выкананыя каляровымі фарбамі з чорнай абводкай.
У плакаце «У кайданы рабства працу нашу волыіую закаваць імкнецца шляхта...» (выдавецтва Рэўваенсавета Заходняга фронту) мастак «Ф. Л.» (магчыма, Фёдар Лабрэнц з Смаленска) карыстаецца гіпербалай, метафарай, алегорыяй, прыёмам супрацьпастаўлення. Ёп бярэ за аснову сюжэт казкі A. С. Пушкіна аб марскіх віцязях. Толькі ў новай інтэрпрэтацыі гэта не віцязі, a чырвонаармейцы. Bopara мастак паказаў у вобразе ката з кайданамі ў руках як сімвал катавання і здзекаў. Фігура ў сярэдпевяковым адзенні пададзепа скулыітурным антуражам. Яна паўстае перад намі. Але не ўдасца кату здзейсніць свае мары — высокай хваляй паўстае перад ім мора, якое сімвалізуе народныя масы, што ўзняліся на барацьбу за свае правы і незалежнасць.
Прыём мантажу, які выкарыстоўвае мастак у гэтым творы,
спрыяе больш яркаму супрацьпастаўленню двух варожых лагераў, дзвюх супрацьлеглых ідэалогій. Кожная выява мае сваю пластычную мову: тут і рэтушная штрыхоўка, і лапідарная заліўка гуашшу, і святлоценявая аб’ёмпаая апрацоўка фігуры рабочага з молатам у руках. Уведзены ў плоскасць аркуша шрыфт займае ўсю верхнюю частку плаката і разам з выявай складае агульны стройны рытм.
У 1920 г. быў наладжаны выпуск плакатаў на культурна-асветную тэматыку. Да выступлення У. I. Леніпа аб ролі культурна-асветнай дзейнасці ў Чырвонай Арміі звярнуўся мастак М. Волк у плакаце «Нашы перамогі сталі магчымымі выключпа дзякуючы ўмацаванню партыйнай культурна-асветнай дзейнасці ў радах Чырвонай Арміі» (выдавецтва Заходняй ваеннай акругі). Насельніцтва не жадае быць рабом — тэма твора «Чырвоная моладзь павінна знішчаць памешчыцкую гадзіну, каб вярнуцца хутчэй да працы». Плакат заклікае да дзеяння. Кампазіцыйна аркуш складаецца з дзвюх частак, на якіх паказваецца канкрэтна, як трэба паступаць з тымі, хто з’яўляецца да нас з варожымі намерамі.
Сюжэты для сваіх твораў мастакі-плакатысты чэрпалі з партыйпых лозунгаў, пастаноў, дэкрэтаў, рэвалюцыйных песень, выступлеппяў У. I. Леніна. Шэраг плакатаў-лістовак, дыяграм з’явіўся ў сувязі з правядзеннем такіх мерапрыемстваў і кампаній, як «Тыдзень дапамогі фронту», «Барацьба з паліўным голадам», «Дзепь савецкай прапаганды», «Партыйны тыдзень», «Камупістычны суботнік», «Харчовы двухтыднёвік», «Тыдзень Заходняга фронту» і інш.75
Кожны, хто жадаў дапамагчы фронту, мог прыняць удзел у ства-
75 Каменская Н. Белоруссклй народ в борьбе за Советскую власть (1919— 1920). Мн., 1963.
рэнні агітацыйнай графікі. Таму часта плакаты і сатырычныя малюнкі выдаваліся невядомымі мастакамісамавукамі, самімі рэдактарамі, друкарскімі рабочымі, якія заставаліся невядомымі.
На з’яўленне новых відаў і жанраў плаката аказвала ўплыў агітацыйпая графіка газет і часопісаў. Крок за крокам, а ў пекаторых выпадках з найвялікшай хуткасцю вырашаліся мастацкія праблемы, якія ў іншых сітуацыях (не рэвалюцыйпых) распрацоўваліся неверагодна доўга. У даным выпадку трэба спыніцца па пошуках новага станоўчага вобраза героя плаката.
Мастак Ф. Іванчук — аўтар твора «Чырвонае полымя Кастрычніка распаляе пажар сусветнай рэвалюцыі» (выдадзены ў Магілёве выдавецтвам 16-й арміі ў 1920 г.). Буйным крокам крочыць па зямпому шару рабочы з факелам у руцэ, сімвалізуючы тыя перамены, якія адбываюцца ў Расіі. Перад ім далёка на гарызонце справа і злева ляжаць розныя гарады Усходу і Захаду, Поўначы і Поўдня. Вось туды і накіроўваецца рабочы, трымаючы ў руках факел — увасабленне рэвалюцыйнага святла. Ён нясе яго пралетарыяту іншых краін.
Дынамізм, нязвыклая перспектыва, што дазваляе гранічна манументалізаваць выяву рабочага, дакладна падкрэсліваюцца надпісам, які праходзіць па ўсёй плоскасці аркуша зверху данізу.
Плакат выкананы новымі прыёмамі. Тут выкарыстаны святлоцені, ракурс, колер — усе прыкметы жывапісу. Увогуле фігура нібыта ўзята са станковага жывапіснага твора — так дасканала і выразна распрацавана яна як у малюнку, так і ў фарбах. Гэта прыклад таго, што ў плакаце пры пэўных кампазіцыйных распрацоўках магчыма паспяховае выкарыстанне прыёмаў жывапісу.
Аб клапатлівай увазе да асветы народа, яго духоўных запатрабаванпяў сведчыць плакат «Кніга — ду-
хоўны запавет аднаго пакалештя другому, запавет паміраючага старога юнаку, які пачынае жыццё. Прыказ вартавога, які адпраўляецца на адпачынак, вартавому, што заступае на яго месца. Будзем паважаць кнігу» (аўтар Б. Р.). Плакат выдадзены палітаддзелам Заходняга фронту. Гэта адзін з прыкладаў, калі публіцыстычны твор імкнуўся замяніць жьь вога прамоўцу. Іменна дзеля большай выразпасці і даходлівасці аркуш быў распісаны каляровымі фарбамі ў максімальна спрошчанай, абагульпенай форме. Такі самы прыём выкарыстаны ў плакаце «Чырвоная Армія па-геройску змагаецца на фронце», выдадзеным Смаленскім аддзяленнем РОСТА. Побач з рэалістычнымі выявамі рабочых змешчаны супрэматычныя знакі: колы, квадраты, лініі — сімвалы новай вы~ творчасці.
Плённа працавалі ў галіне плаката гомельскія мастакі. У Гомелі існавала некалькі майстэрань па вытворчасці агітацыйнай прадукцыі: ГомельРОСТА, плакатная майстэрня Гомельскага прафсаюза работнікаў мастацтва і інш.76 Пачатак гомельскаму плакату паклаў шэраг твораў агітацыйнага характару, выкаяаных у 1919 г. да юбілею рэспублікі. Адзін з іх—«Мы паднялі горда і смела сцяг барацьбы за рабочую справу» (мастак выкарыстаў словы з «Варшавянкі») — прадстаўляў новыя сімвалы: сцяг, руку працоўнага чалавека, выяву зямнога шара.
Асноўны вобразны элемент лістоўкі «Чырвоны тыл працуе! Чырвоная Армія перамагае!» (выдадзепа гомельскім аддзяленнем Дзяржвыда РСФСР у г. Клінцы ў 1919 г.) — выява рабочага з кувалдай, якая сімвалізавала перамогу пралетарыяту ў яго барацьбе з буржуазіяй, а ў будучым — перамогу ўсяго сусветнага пралетарыяту.
Прыкметную ролю ў галіне палі-
76 Выгодскнй Г. А. Быховскнй. М., 1921.
тычнага агітацыйнага плаката перыяду грамадзянскай вайны адыграла творчасць гомельскага мастака А. Быхоўскага.
У шмат якіх сваіх творах мастак карыстаецца метафарай, гратэскам, гіпербалай. У аркушы «Чырвоны набат» (Клінцы, 1920) ён паказвае званара — сімвалічны вобраз непакою, які б’е ў звон, каб падняць народ на барацьбу. Выразаны з лінолеуму плакат расфарбаваны колерам. Ён прыцягвае ўвагу дасканаласцю малюнка, распрацаванасцю дэталей. Для паказу сілы, магутнасці станоўчых герояў А. Быхоўскі звяртаецца да манументалізацыі вобраза. У аркушы «Наступленне» чырвонаармейцы ідуць шчыльнымі шарэнгамі насустрач ворагу. Іх не зламаць, не парушыць, бо шарэнгі складаюцца з людзей, моцных духам.
Крывавая справа вайны прадстае перад намі ў творы «Дапамажыце параненаму чырвонаармейцу!», дзе тэма спагадлівасці, жалю да абаронца радзімы вырашаецца даволі пераканаўча. Мастак малюе параненага, аднаго на вялізным абшары поля бою. Паранены працягвае да нас рукі, чакае дапамогі.
У плакаце «Дэзерцір — здраднік пралетарскай рэвалюцыі» (гомельскае аддзяленне Дзяржвыда РСФСР, 1920) дзеянне разгортваецца ў сялянскай хаце. Чырвонаармеец стаіць спіной да гледача насупраць печы, дзе хаваецца здраднік. Унізе аркуша тэкст: «Ты пашто, такі-сякі, хочаш схавацца? 3 польскім панам, відаць, ты рашыў братацца?». Плакат выкананы ў традыцыях часопіснай графікі — адной ліпіяй тушшу.
Гомельскі мастак А. Гефтэр з’яўляецца аўтарам сатырычнага плаката «1919—1920» (ГомельРОСТА), у якім паказаны тры генералы белагвардзейскіх армій — Карнілаў, Дутаў, Каледзін. Для болыпай канкрэтызацыі пад кожным з іх зроблены подпісы. Кампазіцыя складаецца з дзвюх частак, у якіх паступова рас-