Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У вызваленых ад акупантаў беларускіх гарадах і вёсках пры непасрэдным удзеле палітаддзелаў Чырвонай Арміі адкрываліся народныя універсітэты, дамы культуры з гурткамі мастацкай самадзейнасці. Агітатарам-чырвонаармейцам былі выдадзены спецыяльныя інструкцыі аб правядзенні культурна-асветнай работы. У інструкцыі растлумачвалася, як дэкарыраваць сцэну, афармляць інтэр’ер і інш. «Агітпункты,— пісалася ў адной з інструкцый,— гэта прапаганда мастацкімі формамі і вобразамі ідэй савецкага будаўніцтва і папулярызацыя пралетарскага выяўленчага мастацтва» 5. Вялася работа па мастацкаму афармленню і абсталяванню агітпунктаў, па стварэнню стэндаў, плакатаў, тэлеграм РОСТА, па палітычным выхаванні чырвонаармейцаў і насельніцтва. Праходзілі з’езды загадчыкаў агітпунктаў Заходняга фронту (1920), дзе на парадку дпя адным з пупктаў значылася мастацкае дэкарыраванне 6. Праводзіліся копкурсы на лепшае афармленне агітпункта.
4 Жуков Ю. Сбереженне памятннков культуры в полосе Западного фронта (1920) // Военно-нсторнческнй журнал. 1983. № 3. С. 82.
5 Нпструкцня партнйным ячейкам красноармейской частн н тыла. Смоленск: нзд. Полятштаба Лнт.-Бел. Армнн. 1919.
6 ПДАКР БССР, ф. 42, воп. 1, спр. 36 (3), л. 516.
Значны ўклад у справу агітацыі, прапаганды, прыцягнення людзей да спраў і задач рэвалюцыі ўнеслі агітпаязды «Кастрычніцкая рэвалюцыя», імя У. I. Леніна, якія былі абсталяваны кінаперасоўкамі, літаратурай, плакатамі. Напрыклад, аб асветніцкай дзейнасці агітпоезда «Кастрычніцкая рэвалюцыя», якім кіраваў М. I. Калінін, гаворыць той факт, што ў лютым 1919 г. з яго складоў населыііцтву Мінска было выдадзена 15 тыс. кніг, брашур, лістовак 7.
Чырвоная Армія згуртоўвала таленты. Аб гэтым сведчыць актыўная агітацыйная работа, якую шырока разгарнулі Палітычнае ўпраўленне Заходняга фронту, палітаддзелы акругі і армій. Патрабаваліся графікі, дэкаратары, плакатысты. Мастацка-агітацыйныя майстэрпі Палітычнага ўпраўлеппя Заходняй арміі, ЗахфронтРОСТА і іншыя былі ўкамплектаваны галоўным чынам маладымі мастакамі, якія ўступілі ў Чырвоную Армію добраахвотна. У Смалепскім абласным архіве захоўваюцца спісы членаў Смаленскага саюза работнікаў мастацтва, якія супрацоўнічалі з палітаддзелам Чырвонай Арміі Заходняга фронту. Тут мы бачым прозвішчы С. Эйзенштэйна (будучы вядомы дзеяч савецкага кінематографа), У. Штраніха (мастакплакатыст, кіраваў студыяй выяўлепчага мастацтва Дома асветы пададдзела Заходняй ваеннай акругі), А. Марыкса (будучы вядомы мастак-сцэнограф беларускага тэатра), К. Елісеева (у будучым мастак часопіса «Крокоднл», працаваў у Мінску да 1921 г.), М. Цэханоўскага (графік, удзельнічаў у рабоце Наркамасветы Беларусі), В. Стржэмінскага (жывапісец, удзельнічаў у рабоце палітаддзела Наркамасветы Беларусі, у 20-х гадах выехаў у Польшчу), I. Вайткова (кіраваў мастацкімі
7 Агнтпоезда ВЦІІК. М., 1920.
майстэрнямі Палітаддзела, затым Домам чырвонаармейца ў Мінску) і іншых мастакоў Петраграда, Масквы, Мінска, Бабруйска, Віцебска. У майстэрні Захфронту (1920) працавалі С. Мурашоў, В. Літко, Ф. Лабрэнц, М. Волкаў, Б. Рыбчанкоў, I. Гамадзейшчыкаў, М. Кунін, М. Дармідонтаў і інш.
У ліпені 1920 г. штаб Заходняга фронту са Смаленска пераехаў у Мінск. У поўным складзе былі пераведзены сюды і мастацкія майстэрлі Палітычнага ўпраўлення Заходняй арміі і ЗахфроптРОСТА, а таксама тэатральная трупа Палітупраўлення фронту, якой кіраваў мастак К. Елісееў. Тут па прапанове члена Мінскага рэўваенсавета Ю. Мархлеўскага яны распісвалі вагоны агітпаяздоў, якія адпраўляліся на фронт. Восенню 1920 г. майстэрні ЗахфронтРОСТА вярнуліся ў Смаленск і пасля заключэння перамір’я былі расфарміраваны. Большасць мастакоў гэтай групы былі адкамандзіраваны ў вышэйшыя мастацкія ўстановы Масквы і Петраграда 8.
Пэўны ўплыў на мастацкія працэсы, якія адбываліся ў Беларусі, аказвалі Смаленскі Пралеткульт і Смаленскае аддзяленне Усерасійскага саюза работнікаў мастацтва, дзейнасць якіх праходзіла ў цеснай сувязі з палітаддзеламі Заходняга фронту, а таксама аддзелам народнай асветы Заходняй вобласці.
3 сакавіка да студзеня 1919 г. Смаленск з’яўляўся цэнтрам Заходняй вобласці (да выгнання нямецкіх інтэрвентаў і ўтварэння Беларускай CGP). Тут выходзіла газета «Звезда» — орган Камуністычнай партыі Беларусі і часопіс «Зорн» (1918, № 1—8), які выдаваў аддзел народнай асветы Заходняй вобласці. Часопіс друкаваў агляды дзейнасці ўрада і грамадскіх арганізацый па ахове і
8 Художіткн землн Смоленской. Л., 1976.
С. 81.
даследаванню помнікаў старажытнасці ў Заходняй вобласці. Дарэчы, іменна са старонак гэтага часопіса мы даведаліся аб тым, што ў 1918 г. мастацка-археалагічным пададдзелам Заходняй вобласці быў выдадзены плакат з заклікам да грамадзян ахоўваць помнікі старажытнасці як агулыіанародны здабытак 9.
Таварыства смаленскіх мастакоў спрыяла кансалідацыі творчых сіл горада. На выстаўках 1918—1919 гг. экспанаваліся творы ўдзельнікаў розных арганізацый горада — майстэрань палітаддзела, студыі выяўленчага мастацтва Пралеткульта. Цікава, што сярод экспанатаў дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва знаходзіліся ўзоры беларускага і рускага мастацтва XVIII— XIX стст. з прыватных калекцый мясцовых збіральнікаў У. Дабравольскага, Т. Клятновай, А. Архангельскага. Акрамя таго, мастацтвазнаўца і гісторык мастацтва I. Баршчэўскі (член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў быў запрошаны супрацоўнікам у Смаленскі абласны музей «Рускія старажытнасці») і майстар-рэзчык А. Зіноўеў прапанавалі гледачам копіі старажытных смаленскіх царкоўных роспісаў, разьбы па дрэве 10.
Дзейнасць Таварыства смаленскіх мастакоў і Смаленскага Пралеткульта была падпарадкавана задачам ваеннага часу: агітацыйнымі сродкамі дапамагаць барацьбе супраць знешніх і ўнутраных ворагаў. Кіраўніцтва Смаленскім Пралеткультам ажыццяўляў галоўны рэдактар «Звезды» В. Г. Кнорын, які прымаў актыўны ўдзел у рабоце канферэнцый Пралеткульта, выступаў з артыкуламі на тэмы мастацтва. Абмеркаванні, дыскусіі, якія праходзілі на пасяджэннях Пралеткульта, разгор-
9 Зорн. 1918. № 7—8. С. 24.
10 Нзвестня нсполннт. комнтета Совета Западной обл. н Смоленского Совета. 1918. 31 мая.
тваліся ў той час па розных пытаннях: аб ролі мастацтва ў повую рэвалюцыйную эпоху, аб пралетарскім мастацтве, аб стылях афармленпя гарадоў Заходняй вобласці да святкавапня 1-й гадавіны Вялікага Кастрычніка. Іменна на адным з такіх пасяджэнняў было прыпята рашэнпе аб выдачы на афармленне Віцебска 10 000 руб., Оршы — 3000 руб.11
Ужо на нершай канферэнцыі была прынята праграма Смаленскага Пралеткульта, у якой абвяшчаліся канкрэтныя мэты і задачы арганізацыі: «арганізоўваць растлумачальныя экскурсіі ў музеі і на выстаўкі, наладжваць лекцыі і экскурсіі па ўсіх пытаннях, якія датычаць мастацтва, знаёміць працоўныя масы з вялікімі творамі буржуазнага мастацтва як у галіне літаратуры, так і ў галіне жывапісу і музыкі» 12.
Па ініцыятыве Смаленскага Пралеткульта ў горадзе было адкрыта некалькі студый выяўленчага мастацтва ў Палацы працы. Да кіраўніцтва і выкладання ў студыях былі запрошаны мастакі розных творчых напрамкаў, якія спрабавалі сябе ў сучасных і традыцыйных стылях: Ч. Стэфанскі, П. Лаленкоў, Б. Цапенка, У. Штраніх, Н. Яблонскі, Б. Рыбчанкоў. Дарэчы, у адной са студый займалася Н. Хадасевіч (Надзя Лежэ), будучы вядомы дзеяч культуры, якая шмат зрабіла для ўмацавання беларуска-французскіх культурных сувязей, ініцыятар стварэння шэрага выставак французскіх мастакоў XIX—XX стст. у Беларусі, падараваўшая сваёй радзіме калекцыю матэрыялаў па заходнееўрапейскаму мастацтву. Пазней у сваіх успамінах Н. Хадасевіч пісала аб тым, якое моцнае ўражанне аказалі
11 Нзвестля нсполннт. комнтета Совета Западной обл. н Смоленского Совета. 1918. 26 сент.
12 Там жа. 1918. 4 авг.
13 Дубенская Л. Рассказывает ІІадя Леже. Мн., 1983. С. 31.
па яе лекцыі К. Малевіча, які прыязджаў у 1920 г. з Віцебска па запрашэнню кіраўнікоў Пралеткульта13. Прыязджаў у Смаленск і Л. Лісіцкі, які выконваў заказы на афармленне інтэр’ераў горада, стварэнне каляровых агітацыйных пано.
У гэтыя гады ідэі канструктывізму, супрэматызму, кубізму і да т. п. прыцягвалі да сябе ўвагу грамадскасці. Адбываўся працэс кансалідацыі творчых сіл розных напрамкаў. Бурлівае і аптымістьічнае мастацкае жыццё тых гадоў дае нам яскравы прыклад таго, як з мноства напрамкаў, стыляў, школ, такіх непадобных адна на адну і нават узаемавыключаючых, складвалася адно вялікае цэлае — мастацтва 20-х гадоў. Самі мастакі актыўна прапагапдавалі новыя ідэі мастацтва. Мы можам прыгадаць вялікую колькасць прыкладаў стварэння школ, студый, правядзення дыскусій, лекцый і г. д. Так, у 1920—1923 гг. у Смаленску працавала студыя пад кіраўніцтвам маскоўскіх мастакоў В. Стржэмінскага і А. Кобры. Пошук новых форм, стварэнне новага прасторавага асяроддзя, эксперымепты з матэрыяламі прыводзілі гэтых мастакоў да канструктывізму і супрэматызму. Пазней іх ідэі і пошукі сталі асновай для пачатку распрацовак у галіне дызайну.
Першыя студыі пралетарскага мастацтва патрабавалі новай метадалогіі, што з’яўлялася прамым вынікам тых новых мэт і задач, якія паўсталі перад мастацтвам. I такая работа вялася. Так, ужо ў 1918 г. на старонках часопіса «Журпал отдела народного образовання Западной областп» (1918, № 7, 8) была абвешчана праграма новай рэвалюцыйнай школы мастацтва: «Садзейнічаць выяўленню новага свабоднага пралетарскага мастацтва, даць магчымасць авалодаць здабыткам выяўлепчага мастацтва былых эпох, перанясенне ў жыццё і мастацтва пралетарскіх прынцыпаў (выяўленне форм
новай пралетарскай архітэктуры, дэкаратыўнага жывапісу — тэатр, пралетарскія святы, архітэктура, прыкладное мастацтва), захаванне мастацкіх набыткаў пралетарыяту — узораў пралетарскай мастацкай творчасці, і'істарычных помнікаў мастацтва былых гадоў».
Сапраўды, зыходзячы з прапанаваных задач і мэт, можна гаварыць аб тым, што кіраўнікі смаленскага Пралеткульта не адмаўлялі ўсёй старажытнай культуры дакастрычніцкага часу, але прызнавалі яе ролю толькі ў агульнапазнавальных момантах.
Кіраўнік смаленскага Пралеткульта В. Г. Кнорын таксама падтрымліваў некаторыя прынцыпы ідэолагаў Пралеткульта. Так, на адным з пасяджэнняў, растлумачваючы платформу новага пралетарскага мастацтва, ён імкнуўся сфармуляваць свае погляды іменна з гэтых пазіцый: «Народ і пралетарыят — не адно і тое ж. Пытанне павінна быць пастаўлена аб класавым пралетарскім мастацтве. Старажытнагрэчаская культура таксама была класавай культурай пануючых багацеяў, тое самае можна сказаць і пра мастацтва іншых краін і народаў. У сённяшнюю эпоху мастацтва павінна быць класавым» 14.