Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
тлумачваецца, як складваліся ваенныя падзеі, хто з генералаў у які момант адчуваў сябе пераможцам. На першым малюнку генералы адчуваюць сябе ўпэўнена, яны нават не падазраюць, што чалавек са сцягам можа ўяўляць якую-небудзь небяспеку. I ўжо на другім кадры фігура рабочага са сцягам вырастае ў буйную постаць, якая супрацьпастаўляецца ворагам. На сцягу зіхацяць словы: «Няхай жыве ўлада Саветаў!»
У пошуках новых арыгінальных рашэнняў шмат працаваў малады гомельскі плакатыст — выхаванец мастацкай студыі М. А. Урубеля Я. Целішэўскі. Найбольш тыповы для яго творчасці плакат «Сяляне! Здавайце лішкі!» (гаворка ідзе аб харчпадатках). Складзены з двух малюнкаў накшталт лубка плакат растлумачвае, у чым памылка селяніна, калі ён хавае хлеб ад чырвонаармейцаў. Псіхалогія недаверу, падману прыводзіць да таго, што сялянскія запасы адбіраюць ворагі — былыя памешчыкі, генералы, бандыты. Плакат вучыць селяніна перабудоўвацца, каб сябраваць з Савецкай уладай і давяраць ёй.
Як бачым, для плакатаў культурна-асветнай тэматыкі характэрны тыя ж рысы, што і для дарэвалюцыйнай станковай графікі. Ім у роўнай ступені ўласцівы і метафарычная сімволіка, і чыста графічныя сродкі: штрыхавая апрацоўка фактуры, заліўка аднаколернай плямай, выяўленчая, амаль музычная лінія і г. д. У гэтых плакатах адчуваецца ўплыў розных стыляў і напрамкаў, асабліва мадэрна і фарматворчасці «Свету мастацтва».
Беларускі агітацыйны плакат паслякастрычніцкага перыяду ўяўляе сабой цікавую старонку ў савецкім мастацтве. Ён уваходзіць у зборы такіх вядомых музеяў і архіваў нашай краіны, як Музей Рэвалюцыі СССР (Масква), Бібліятэка СССР імя У. I. Леніна (Масква), Дзяржаўная Публічная бібліятэка імя М. Я. Сал-
тыкова-Шчадрына (Ленінград) і інш. Агітацыйны плакат уяўляе каштоўнасць не толькі як дакумент гісторыі і мастацтва, але і як водбліск той рэвалюцыйнай эпохі і нават праз столькі год не перастае ўражваць шчырасцю служэння мастацтва народу, самаадданым заклікам да барацьбы.
* * *
Газетная і часопісная г р а ф і к а займае вельмі сціплае месца ў беларускім мастацтве перыяду іншаземнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. У той час дамінавалі публіцыстычныя жапры: плакат, мастацтва афармлення гарадоў і г. д. Тым не менш іменна тады рабіліся першыя спробы афармлення чырвонаармейскіх газет і беларускіх выданняў, якія захавалі адбітак тых неспакойных часоў.
У першы паслякастрычніцкі перыяд у Беларусі і па-за яе межамі выходзілі газеты «Звезда» (Мінск), «Дзянніца» (Петраград), «Йзвестяя Совета рабочнх, солдатскях н крестьянскях депутатов» (Віцебск, Орша, Гомель), часопіс «Заря Запада» (Мінск), бюлетэні і інш. На старонках гэтых выданняў мы бачым першыя спробы стварэння новай савецкай перыёдыкі, калі ў пошуках патрэбнага шрыфту і стылю назваў выкарыстоўваліся розныя мастацкія выявы — ілюстрацыі, малюнкі, сімвалы, геральдыка.
Газета «Дзянніца» (орган Белнацкома) чатыры разы мяняла шрыфт назвы, што сведчыць аб пошуках таго адзінага стылю, які б найлепш адпавядаў зместу выдання. Звычайна за аснову браўся шрыфт двух тыпаў — гатычны або лацінскі, а часам мастакі імкнуліся адшукаць які-небудзь арыгінальны ход. Прыкладам з’яўляюцца мудрагелістыя літары назваў газет «Оршанскне пзвестня», «Соха іі молот» (Магілёў).
Перш за ўсё мастакі сутыкнуліся з адсутнасцю новых выяў, метафар, геральдыкі. Акрамя зоркі — сімвала Чырвонай Арміі, якую малявалі на лістоўках, плакатах, ваенных аб’явах, не было распрацаваных рэвалюцыйных сімвалаў. Якой павінна быць новая рэвалюцыйная сімволіка? Гэта пытанне ўздымалася ў розных пастановах аб правядзенні ў жыццё дэкрэтаў Савецкай улады, інструкцыях палітаддзелаў Чырвонай Арміі77.
Само жыццё прымуіпала дзеячаў мастацтва звяртацца да старых, але адвечных сімвалаў, якімі з’яўляюцца сонца, дрэва, птушкі і г. д. Ствараючы вокладку «Бюлетэня Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі Літоўска-Беларускай ССР» (Вільня, 1919), мастак Я. Драздовіч уводзіць у яе кампазіцыю вядомую з дарэвалюцыйных часоў выяву аратага — гаспадара зямлі. Вобраз аратага распрацоўваўся ў дарэвалюцыйным мастацтве: у жывапісе Ф. Рушчыца, у графіцы К. Кастравіцкага (К. Каганца). У 1912—1915 гг. фігура аратага ўпрыгожвала вокладку беларускага часопіса «Саха» (мастак Я. Драздовіч).
На вокладцы да «Бюлетэня...» Я. Драздовіч зноў звярнуўся да малюнка аратага. Ён спрабуе па-сучаснаму інтэрпрэтаваць стары сімвал, ужыць яго ў новым кантэксце: з выявай сонца — сімвалам Кастрычніцкай рэвалюцыі, дрэвамі — сімваламі жыцця. У выніку атрымалася кампазіцыя рамантычнага сельскага пейзажу, дзе галоўны элемент — сонца доўгімі прамянямі прарэзвае зямлю, па якой уздоўж баразны ідзе араты. Унізе аркуша з левага боку стаіць вялікае дрэва, галіны якога пакрыты прыгожым лісцем. Дрэва як метафа-
77 Рэзалюцыя 2-га Віцебскага губернскага з’езда прафсаюза работнікаў мастацтва аб задачах у галіне выхавання працоўных (ДА Віцебскай вобл., ф. 101, воп. 1, спр. 3, л. 11).
рычны вобраз моцы і жыццяздольнасці парода падпарадкоўвае сабе ўсе элементы вокладкі, увасабляючы ідэі міру і вольнай працы 78. Малюнак выкананы тушшу лініяй аднолькавай таўшчыні ў характэрнай для Я. Драздовіча манеры.
Ужыванне старых сімвалаў у новай, рэвалюцыйнай публіцыстыцы Я. Драздовіч лічыў адным з моцных і своечасовых сродкаў. У 1919 г., афармляючы вокладку часопіса «Дыямент», які быў выдадзены ў Кіеве ў 1919 г. выдавецтвам «Зорка», Я. Драздовіч выкарыстаў старажытнабеларускі герб «Пагоня». У новай трактоўцы герб упісаны ў чатырохвугольнік, а з левага і правага бакоў намаляваны постаці рабочага і селяніна, трактаваныя ў стылі герояў грэчаскай міфалогіі. Малюнак выкананы графічнай ліпіяй, якая даволі падрабязна выяўляе геаметрычныя формы, чалавечыя постаці, а таксама герб з коннікам.
Газета «Звезда» (орган Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, потым ЦК КП(б) Літвы і Беларусі) некалькі разоў мяняла шрыфт назвы. У залежнасці ад стылю — готыкі, лацініцы — назва набывала рознае гучанне. У стварэнні шрыфту «Звезды» прымалі ўдзел прыхільнікі «вытворчага мастацтва» М. Цэханоўскі, В. Стржэмінскі, якія ў той час працавалі ў аддзеле выяўленчага мастацтва Наркамасветы Беларусі. Кожная літара назвы трактавалася ў модным для тых часоў стылі — вычэрчвалася з дапамогай лекал і лінеек.
Плённа працавалі мастакі-афарміцелі першага беларускага часопіса «Заря Запада» П. Гуткоўскі, К. Урублеўскі, Я. Драздовіч і інш. Ініцыялы некаторых з іх стаяць пад малюнкамі і ілюстрацыямі. Свет уба-
чылі толькі тры нумары. Тут быў выкарыстаны модгіы ў тыя часы прынцып мантажу розных выяў на адной плоскасці — назвы, фотаздымка, геральдыкі. Назва заставалася пастаяннай, мяняліся ілюстрацыі-фотаздымкі. На вокладцы аднаго з нумароў быў змешчаны гістарычны здымак распісанага агітацыйнымі малюнкамі агітцягніка, які прыязджаў у Беларусь у 1919 г. На вокладцы другога — фотаздымак будынка ў Міыску, у якім была абвешчана Савецкая ўлада 79.
Асноўным элементам афармлення назвы часопіса «Заря Запада» быў сімвал рэвалюцыйных змен — сонца. Выразная роўная лінія прамянёў замацоўвала сэнс ідэі — час ваенны, рэвалюцыйны, сур’ёзны. На апошняй старонцы часопіса П. Гуткоўскі змясціў малюнак з выявай Маскоўскага Крамля, які ўвасабляў трываласць і моц Савецкай улады. У шрыфце назвы П. Гуткоўскі выкарыстаў цікавы дапаўняльны элемент у выглядзе сцяблоў на асобных літарах, якія надаюць ім пэўпы эфект. Гэта быў пачатак пошукаў П. Гуткоўскага ў галіне распрацоўкі свайго арыгінальнага рэвалюцыйнага шрыфту, які ён будзе ўдасканальваць і надалей.
На нешматлікіх старонках «Зарн Запада» змяшчаліся малюыкі сатырычнага характару. У карыкатурах «Саюзнікі», «Свая кампанія», «Мінская буржуазія» мастак К. Урублеўскі імкнуўся выкрыць здраду буржуазіі, яе змову супраць народа, які цярпеў нястачы, голад. На адным з малюнкаў мы бачым, як кожная з вялікіх дзяржаў —■ Англія, Францыя, Германія — імкнецца падзяліць карту свету па-свойму. Выканана гэта выразна і проста: адзін з прадстаўнікоў «моцных» дзяржаў трымае ў руках гарбуз — сімвал свету, асоб-
78 Выданне знаходзіцца ў экспазіцыі Му-
зея Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Вільнюсе.
'9 Часопіс знаходзіцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. I. Лепіна ў беларускім аддзеле.
ныя лусткі якога дзяліліся паміж імі. Канечне, у прафесійных адносінах малюнкі далёка не дасканалыя, у іх яшчэ не хапае ўпэўненасці, майстэрства. Але здзіўляе своечасовасць, прамата, зразумеласць ідэі, якую мастак жадае данесці да гледачоў.
Шмат малюнкаў сатырычнага плана было змешчана на старонках віцебскіх «Нзвестнй» (1919—1920). Мастакі А. Ахола-Вало, С. Юдовін і іншыя ў з’едлівых карыкатурах і шаржах раскрывалі варожую сутнасць дэзерцірства, палітычных загавораў, выкрывалі ўнутраных ворагаў, якія імкнуліся вярнуць былую ўладу. Для пастаяпнай інфармацыі аб падзеях на фронце ў газеце існавала асобая рубрыка «Лнсток красноармейца», дзе ў даходлівых малюнках растлумачваўся сэнс тэкстаў, прымавак, вершаў, тэлеграм РОСТА. Для болып эфектнай падачы матэрыялу выкарыстоўваліся розныя формы: раскадроўка, што давала магчымасць паслядоўна прасачыць за дзеяннем герояў, фіксацыя кульмінацыйнага моманту, калі герой (адмоўны або станоўчы) застаецца сам-насам з гледачом. Такія сюжэты прыцягваюць увагу канкрэтнасцю вобразаў, якія звычайна вырашаліся прыёмам гратэску, супрацьпастаўлешія.
Іменна сатырычная карыкатура ў першыя паслярэвалюцыйныя часы становіцца сапраўдным наглядным дапаможнікам, што давала магчымасць нават непісьменнаму чалавеку зразумець, аб чым ідзе гаворка. У малюнках былое параўноўвалася з новым, жыццё да рэвалюцыі супрацыіастаўлялася новаму жыццю, фіксавалася ўвага на культурна-асветнай дзейнасці Чырвонай Арміі, узаемаадносінах арміі і мясцовага насельніцтва, барацьбе з адмоўнымі з’явамі — дэзерцірствам, крадзяжом і г. д. У малюнках-карыкатурах «Поп і буржуй», «Жадаем доблесным героям з’явіцца ў Піцер пад канвоем», «Трансфарматар», «Твар — люстэрка
душы» паказваюцца палітычныя ворагі Савецкай улады: контррэвалюцыянеры, прыслужнікі імперыялізму, «героі» паходу на Чырвоную Расію.
Карыстаючыся гіпербалай, метафарычнай мовай, мастакі паказвалі, як мяняліся паводзіны некаторых дзеячаў Захаду ў залежнасці ад змепы міжнародных абставін. У малюнку «Твар — люстэрка душы» даюцца вобразы трох кіраўнікоў замежных дзяржаў — Лойд Джорджа, Клемансо і Вільсана. Гэта своеасаблівы іканастас людзей-звяроў: ніжнія часткі іх твараў маюць выгляд тыгра, ільва, арла — адпаведна з гербавай выявай кожнай дзяржавы.