Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Школа беларускага савецкага мастацтва складвалася на багацейшых традыцыях. На Беларусі пасля рэвалюцыі працавала шмат рускіх мастакоў-рэалістаў. Ягіы сталі выкладчыкамі многіх толькі што створаных мастацкіх школ і студый, аказвалі вялізпую дапамогу ў фарміраванні повай нацыянальнай мастацкай інтэлігенцыі. Складваўся новы творчы метад, у аснове якога было праўдзівае, гістарычна канкрэтнае адлюстраваппе рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці. 3 кожным годам паглыбляўся змест твораў мастацтва. Пашыралася кола тэм, расло майстэрства беларускіх мастакоў. Калі ў 20-я гады ў распрацоўцы тэмы сацыялістычнай працы і быту народа рабіліся толькі першыя крокі, то ў 30-я гады яна стала галоўнай у мастацтве. Шырока адлюстроўваліся новая рэчаіснасць, повыя адносіны
8 КПСС о культуре, просвеіценнн н науке: Сб. документов. М., 1963, С. 154.
да працы свабодпага ад эксплуатацыі чалавека. Ствараючы вобразы герояў рэвалюцыі, воінаў і камандзіраў, актыўных удзельнікаў мірнага будаўніцтва, мастакі раскрывалі тое повае і тыповае, што нараджалася і развівалася ў савецкім грамадстве.
Мастацтва ўваходзіла ў жыццё і быт народа. Значную работу ў гэтым кірунку вяла Дзяржаўная карціпная галерэя БССР (адкрыта ў 1939 г.), аснову калекцыі якой склалі творы беларускіх мастакоў, а таксама вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія да Кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзіліся ў прыватнай уласнасці буйных магнатаў. Усе мастацкія сродкі ставіліся на службу іптарэсам новага грамадства. Буйны крок у сваім развіцці зрабіла і беларуская архітэктура, што знайшло адлюстраваіше ва ўзвядзенні шэрага грамадскіх будынкаў, жылых кварталаў і пасёлкаў, фабрык і заводаў.
Безумоўным з’яўлялася і тое, што беларускае савецкае мастацтва ў 1920—1930-х гадах перажыло нямала хвароб і цяжкасцей, у тым ліку звязаных з дзейнасцю Пралеткульта, фармалістычнымі адхіленнямі, а таксама з пранікненнем натуралізму, калі, нягледзячы на знешняе жыццёвае падабенства, уяўную праўдзівасць, творы не з’яўляліся дзейснымі, не краналі душу, калі дробная і плоская патуралістычная «праўда» прадставала як «праўда» павярхоўнай фіксацыі выпадковых рыс, рэчаў, як «праўда» нежывога злепка, зяешняга «падабепства», якое можна параўнаць з фатаграфічным адлюстраваннем. Пад лозупгам барацьбы супраць рэлігіі быў зпішчаны цэлы шэраг помнікаў архітэктуры і мастацтва. Грубыя скажэіші дапушчаны ў рэалізацыі ленінскіх патрабаванняў аб адносінах партыі да інтэлігенцыі, якая на сабе ва ўсёй сваёй жорсткасці адчула сталінскія рэпрэсіі і безумоўнасць у патрабаваннях праслаўлення «правадыра ўсіх народаў». Але, нягледзячы на ўсё гэта,
працэс развіцця мастацтва не спыняўся. Беларускія мастакі славілі чалавека працы, выкарыстоўваючы вялікі арсенал характэрных для таго часу выразных сродкаў. Іх наватарства праяўлялася ў здольнасці паэтычна адлюстроўваць характэрныя для тых гадоў рысы, адклікацца на надзённыя пытанні сучаснасці.
* * *
Многія пытанні і праблемы развіцця беларускага савецкага мастацтва 1920—1930-х гадоў атрымалі асвятленне ў працах беларускіх даследчыкаў: М. А. Арловай—«Нскусство Советской Белорусспя» (М., 1960), М. С. Кацара— «Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусі» (Мн., 1960),
П. В. Масленікава — «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (Мн., 1962), I. М. Ялатамцавай — «Очеркн по нсторяя белорусской советской станковой скульптуры» (Мн., 1974), В. Ф. Шматава — «Беларуская графіка. 1917-1941 гг.» (Мн„ 1975), «Сучасная беларуская графіка» (Мн., 1979), Л. М. Дробава— «Жнвопясь Советской Белорусснн (1917—1975)» (Мн„ 1979), А. Я. Місюк — «Белорусская советская портретная жнвопнсь. 1917—1967 гг.» (Мн., 1986) і інш. Апрача манаграфій і брашур асобных аўтараў выдадзены калектыўныя працы, у якіх
аналізуюцца пытанні фарміравання і развіцця беларускай савецкай мастацкай школы. Шэраг змястоўных артыкулаў па праблематыцы беларускага выяўленчага мастацтва падрукавапы ў «Весцях Акадэміі павук БССР. Серыя грамадскіх навук», у часопісе «Мастацтва Беларусі», газеце «Літаратура і мастацтва».
Чацвёрты том «Гісторыі беларускага мастацтва» — вынік працы многіх даследчыкаў. Яго аўтарамі з’яўляюцца член-карэспандэнт АН БССР доктар гістарычных навук С. В. Марцэлеў, доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў, кандыдаты мастацтвазнаўства П. А. Карнач, Л. Г. Лапцэвіч, П. В. Масленікаў, Л. Д. Налівайка, У. I. Пракапцоў, Э. А. Петэрсон, Я. М. Сахута, В. В. Церашчатава, В. В. Шамшур, В. Ф. Шматаў, кандыдат архітэктуры A. А. Воінаў, навуковы супрацоўнік Д. С. Трызпа, мастак A. А. Марачкін. Бібліяграфію падрыхтаваў кандыдат мастацтвазнаўства П. А. Карнач, ілюстрацыі падабраў кандыдат мастацтвазнаўства В. I. Жук, імяшіы паказальнік зрабіла навуковы супрацоўнік Д. С. Трызна.
Том падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР сумесна з прадстаўнікамі іншых мастацкіх устаноў рэспублікі пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства Л. М. Дробава.
Г л а в a 1
МАСТАЦТВА У ГАДЫ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ / ІНШАЗЕМНАЙ ВАЕННАЙ ІНТЭРВЕНЦЬП
Беларускае мастацтва першага паслякастрычніцкага перыяду (1917 —1920) уяўляе сабой цікавую і даволі складаную з’яву. Складанасць яго даследавання і вывучэння звязапа перш за ўсё з тымі палітычнымі і мастацкімі працэсамі, якія адбываліся як у самой Беларусі, так і за яе межамі — у Петраградзе, Маскве, Смалепску, Вільні.
Вядома, што літоўскі горад Вільня разам з Віцебскам і Оршай уваходзіў у склад Заходняй вобласці. Што датычыцца Петраграда і Масквы, то іменна там былі створаны першыя беларускія гурткі, навуковыя і мастацкія таварыствы. 3 Петраграда лідэры Пралеткульта і авангарда прывозілі ў Беларусь свае новыя рэвалюцыйныя тэорыі, стваралі тут школы, вялі пошукі новых форм у новым, рэвалюцыйным мастацтве. Мастацтву адкрываўся шлях да сапраўднага дэмакратызму.
Справа ў тым, што з пачатку першай сусветпай вайны тэрыторыя Беларусі з’яўлялася прыфрантавой паласой. Нямецкімі войскамі былі акупіравапы ўсе паветы Гродзепскай, Лідскі і частка Дзісенскага павета Віленскай, болыпая палова Навагрудскага і Пінскага паветаў Мінскай губерняў, што склала прыблізна чацвёртую частку ўсёй тэрыторыі Беларусі
У гады грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі Беларусь зноў аказалася на пярэднім краі ўзброепай барацьбы са з’яднапымі сіламі ўнутранай і зпешняй контррэвалюцыі. У лютым 1918 г. германскія полчышчы ўварваліся ў межы Савецкай Расіі, захапілі большую частку тэрыторыі Беларусі. Цэнтральныя савецкія ўстановы з Міпска былі эвакуіраваны ў Смаленск.
Самаадданая барацьба Чырвопай Арміі і працоўных супраць нямецкіх захошіікаў, а таксама рэвалюцыя ў
1 Победа Советской властн в Белорусснп. Мн., 1967. С. 102.
Германіі, якая пачалася ў лістападзе 1918 г., прымусілі нямецкіх акупантаў пакінуць занятыя тэрыторыі савецкіх рэспублік. Чырвоная Армія ва ўзаемадзеянні з партызанамі цясніла нямецкія войскі, вызваляючы адзін за адным гарады і вёскі Беларусі. Савецкая ўлада аднаўлялася на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
30—31 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходпяй абласной канферэнцыі РКП(б) у Смаленску была прынята рэзалюцыя аб абвяшчэнні БССР. У ёй гаварылася аб тым, што тэрыторыя БССР складаецца ў межах губерняў: Мінскай, Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гродзенскай. 1 студзеня 1919 г. быў апублікаваны Маніфест Часовага рабочасялянскага ўрада Беларусі. Гэты дзень стаў днём утварэння БССР 2.
Гэта вялікая гістарычная падзея ў жыцці беларускага народа была азмрочана новым нашэсцем імперыялістаў. Загаварыла гарматамі Антанта, якая не магла прымірыцца з існаваннем Савецкай улады ў Расіі. У гэтых умовах узнікла неабходнасць аб’яднання сіл братніх народаў-суседзяў. 27 лютага 1919 г. у Вільні на першым сумесным пасяджэнні ЦВК Літвы і Беларусі была ўтворана Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
У лютым 1919 г. пачалося інспірыраванае Антантай нашэсце войск буржуазнай Польшчы. Ізноў беларуская зямля, апаленая агнём імперыялістычнай вайны, стала арэнай гераічнай барацьбы Чырвонай Арміі з іншаземнай ваеннай інтэрвенцыяй. Усе гэтыя акалічнасці вызначылі асаблівасці развіцця беларускага савецкага мастацтва ў гады іншаземпай інтэрвенцыі.
Беларусь воляй лёсу стала фарпостам барацьбы супраць міжнарод-
2 Победа Советской властл в Белорусм. С. 468.
най рэакцыі. Але і ў гэты перыяд ажыццяўляюцца многія арганізацыйныя мерапрыемствы, якія садзейнічалі паступоваму наладжванню культурнага і мастацкага жыцця. Здзяйсненню мерапрыемстваў партыі і Савецкага ўрада дапамагала Чырвоная Армія.
У 1920 г. у якасці камандуючага войскамі Заходняга фронту ў Беларусь быў накіраваны М. М. Тухачэўскі. Трэба адзначыць, што з гэтага моманту пачынаецца вялікі грамадзянскі акт Чырвонай Арміі ў справе выратавання помнікаў мастацтва беларускага народа. Перш за ўсё была звернута ўвага на архітэктурныя помнікі, якія знаходзіліся ў жудасным становішчы. Прадухіліць грабежніцтва і вываз за межы рэспублікі каштоўных гістарычных і культурных помнікаў — вось задача, якую ставіў М. М. Тухачэўскі. Пры яго ўдзеле быў распрацаваны загад аб стварэнні спецыяльнага аддзела па ўліку і ахове помнікаў мастацтва Беларусі, да работы ў якім былі запрошаны спецыялісты, меўшыя вопыт работы. Так, на пасаду загадчыка аддзела быў прызначаны Л. Замкоў (супрацоўнік Наркамасветы Беларусі па справах аховы помнікаў, кіраваў гістарычным музеем у Мінску), на пасаду намесніка — М. Сыркін (кіраўнік мастацка-археалагічнага пададдзела Наркамасветы Беларусі) 3. Аддзел актыўна праводзіў у жыццё адзін з першых дэкрэтаў Савецкай улады аб ахове помнікаў мастацтва. Былі ўзяты на ўлік помнікі архітэктуры такіх гістарычных ансамбляў і забудоў, як Нясвіж, Мір, Міпск і іпш. Яркім прыкладам правядзення ў жыццё культурнай праграмы партыі з’яўляецца загад Навагрудскага рэўкома ад 16 верасня 1920 г. аб захаванні дома, у якім
3 Жуков Ю. Сбереженне памятннков культуры в полосе Западного фронта (1920) // Военно-нсторнческнй журнал. 1983. № 3. С. 82.
жыў і тварыў вялікі польскі паэт Адам Міцкевіч 4.
У жніўні 1920 г. у Мінск прыбылі мастакі П. Кіселіс, загадчык Маскоўскага ваенна-гістарычнага музея П. Нязнамаў і мастацтвазнаўца А. Філіпаў, пакіраваныя аддзелам музеяў і аховы помнікаў мастацтва Наркамасветы РСФСР для азнаямлепня са становішчам спраў і неабходнасцю дапамогі. Пры іх удзеле праводзіўся ў жыццё загад М. М. Тухачэўскага, складаліся плапы далейшых даследаванняў беларускай архітэктуры і мастацтва.