Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У звароце да смаленскіх мастакоў ён заклікаў: «I калі ў кім-небудзь прыкметна імкненне да святла і жыццёвасці, мы — прыхільнікі класавага пралетарскага мастацтва вітаем іх як прарокаў будучага» 15. В. Г. Кнорын лічыў, што старая культура, якая складвалася ва ўмовах эксплуататарскага ладу, наскрозь прасякнута рэакцыйнымі ідэямі аб маральнай перавазе багатых над беднымі. Таму ва ўмовах новага ладу
яна будзе аказваць свой разлагаючы ўплыў 16.
Вядома, што пазіцыя Пралеткульта ў адносінах да культурнай спадчыны супрацьпастаўлялася пазіцыі партыі. Крытыкуючы памылковыя нігілістычныя пазіцыі пралеткультаўцаў, У. I. Ленін падкрэсліваў, што «толькі дакладным веданнем культуры, створапай усім развіццём чалавецтва, толькі перапрацоўкай яе можна будаваць пралетарскую культуру — без такога разуменяя нам гэтай задачы не вырашыць» 17.
У гэтыя гады ў мастацтве Беларусі асабліва моцна разгарнулася барацьба розных мастацкіх плыней, груповак, напрамкаў. Гэтаму спрыяла тое, што ў якасці ўпаўнаважаных Пралеткульта, эмісараў ад аддзелаў выяўленчага мастацтва ў Беларусь прыязджалі актыўныя барацьбіты за новае, «рэвалюцыйнае» мастацтва, авангардысты — носьбіты новых тэорый «вытворчага мастацтва»; футурысты, супрэматысты, кубісты. Вынікам гэтага наплыву ў Мінск, Віцебск, Смаленск з’явілася барацьба за права быць першым у новым, рэвалюцыйным мастацтве. Такім чынам, адкрываўся яшчэ адзін фронт барацьбы — ідэалагічны — паміж прадстаўнікамі рэалістычнага мастацтва, мадэрнізму і новых плыней, якіх яшчэ не ведала мастацтва.
У пачатку 1919 г. у Мінск прыбыў упаўнаважаны па справах аховы помнікаў ад Петраградскага аддзела Наркамасветы мастацтвазнаўца Ус. Дзмітрыеў (былы супрацоўнік часопіса «Аполлон»), Ён праводзіў даследаванні помнікаў мастацтва фактычна ва ўсіх раёнах Беларусі, склаў інструкцыі, вопісы сабраных каштоўнасцей. На старонках
14 Нзвестня нсполннт. комятета Совета Западной обл. н Смоленского Совета. 1918. 12 пюпя.
15 Звезда. 1919. 27 февр.
16 Павлюченков A. С. Партіія, революцпя, пскусство (1917—1927 гг.). М., 1985. С. 42.
17 Леннн В. II. Полн. собр. соч. Т. 41. С. 304.
беларускіх газет з’явілася некалькі яго артыкулаў па пытанпях аховы помнікаў і стварэння сховішчаў 18. У хуткім часе Ус. Дзмітрыеў узначаліў аддзел выяўленчага мастацтва Наркамасветы Беларусі, стварыў пры аддзеле мастацка-вытворчыя майстэрні, марыў аб мастацкім Baco­nice, аб правядзенш ў жыццё сваіх ідэй «масавага камунальнага мастацтва». Імешіа Мінск, па яго задуме, павінен быў стаць пачаткам гэтага руху.
Аб’явіўшы сябе праціўнікам станковага жывапісу ў карысць «вытворчага мастацтва», Ус. Дзмітрыеў актыўна ажыццяўляў на справе сваю ідэю стварэння «новага матэрыяльнага-эстэтычнага асяроддзя». У артыкуле «Беларускі аддзел выяўленчага мастацтва», які быў надрукаваны на старонках цэнтральнага часопіса футурыстаў і авангардыстаў «Нскусство» (1919, № 18), Ус. Дзмітрыеў рапартаваў аб выніках работы ў гэтым напрамку. У прыватнасці, паведамляў аб стварэнні спецыялыіых мастацка-вытворчых майстэрань, што імі зроблена ў першую чаргу і што належыць зрабіць у далейшым.
Вялікую дапамогу свайму сябру і паплечніку аказвалі яго адпадумцы М. Цэханоўскі і В. Стржэмінскі — петраградскія мастакі, выхаванцы Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Пасля пераезду беларускага ўрада ў Бабруйск М. Цэханоўскі змяніў Ус. Дзмітрыева на пасадзе загадчыка аддзела. Талент арганізатара праявіўся ў М. Цэханоўскага ў час арганізацыі Першай дзяржаўнай выстаўкі рамеснікаў і мастакоў, якая была наладжана ў Бабруйску. Урачыстае адкрыццё выстаўкі 22 чэрвепя 1919 г., агітацыйна-прапагандысцкая рэклама садзейнічалі яе поспеху.
18 Дмнтрнев Вс. Об органнзацші хранллніц // Звезда. 1919. 26 февр.
Выстаўку наведала амаль усё насельніцтва горада 19. Выстаўка складалася з некалькіх аддзелаў: творы музея, дзіцячыя малюнкі, творы самадзейных мастакоў, а таксама прафесійных. У прыватнасці, экспанаваліся графічныя аркушы Я. Драздовіча з элементамі новай рэвалюцыйнай сімволікі, ііовыя геральдычныя выявы, сімвалы маладой рэспублікі. Дарэчы, у ліпені 1919 г. выстаўку наведаў старшыня ЦВК М. I. Калінін.
На некаторы час Бабруйск стаў месцам тэматычнага дыспуту і выстаўкі пад назвай «Рэвалюцыйнае мастацтва», у якой прынялі ўдзел мастакі-авангардысты А. Касцялянскі з Бабруйска, А. Кітаеў са Смаленска, з Петраграда — М. Цэханоўскі і В. Стржэмінскі. Свята мастацтва праходзіла ў гарадскім парку, што давала магчымасць ахапіць агітацыйнай прапагандай новага рэвалюцыйнага мастацтва даволі значную колькасць жыхароў горада 20.
Рэвалюцыйныя працэсы ўзрушылі мастацкія сілы Гомелыпчыны, якая разам з далучанымі да яе паветамі Мінскай і Чарнігаўскай губерпяў уяўляла даволі шырокае поле дзейнасці. Акрамя таго, у канцы 1919 г. губернскі цэнтр з Магілёва перамясціўся ў Гомель.
У адрозненне ад іншых гарадоў Гомель не стаў цэнтрам футурызму і «левага» мастацтва. Галоўнае для гомельскіх мастакоў было ў пошуках новых жанраў і відаў агітацыйнага мастацтва. Напрыклад, распрацоўваліся эскізы агульнага афармленпя горада з выкарысташіем зеляніны, плакатаў, распісных каляровых шароў, малых архітэктурных форм.
У спісах членаў Гомельскага саюза работпікаў мастацтва значыліся А. Гефтэр (графік-плакатыст),
19 Губернскнй отдел в Мннске // ІІскусство. 1919. № 23. С. 3.
20 Дмнтрнев Вс. Первый нтог // ІІскусство. 1919. № 16. С. 3.
М. Ракоўская (скульптар), А. Быхоўскі (графік-плакатыст), М. Русецкі (вучань студыі), В. Майзеліс (мастак-графік, у далейшым працаваў у Мінску, Лепінградзе), А. Шырай (выхаванец студыі), В. Зорын (выхаванец студыі), А. Муратаў (графік) і інш.21
У 1919 — пачатку 20-х гадоў у горадзе дзейнічалі мастацка-плакатная майстэрня Усерасійскай арганізацыі работнікаў мастацтва (Всерабнс), жывапісная майстэрня «Арцель», выдаваліся плакаты ГомельРОСТА.
У 1919 г. пачала дзейнічаць мастацкая студыя імя М. А. Урубеля. Праграму навучання складалі прадметы акадэмічнай школы — малюнак, жывапіс, анатомія, скульптура, перспектыва. Кіраўнікамі студыі ў розныя часы былі мастакі Я. Краўчанка, С. Каўроўскі, А. Быхоўскі. Настаўнікамі працавалі выхаванцы розных мастацкіх школ Петраграда, Варшавы, Вены, Масквы: Ф. Валеро, Р. Вількін, Н. Малец, Д. Розін, А. Душек, Д. Выгодскі і інш. Профіль студыі можна вызначыць як афармленча-агітацыйны. У прыватнасці, тут была добра абсталявана графічна-плакатная майстэрня, дзе выхаванцы маглі займацца вывучэннем асноў гравёрнага мастацтва, плаката, літаграфіі. У дэкарацыйнай майстэрні вывучалі фрэску, мастацтва афармлення сцэны, пісання дэкарацый. Увогуле ў праграму навучання ўваходзіла шмат прадметаў, што давала і гарантыю засваення прафесійных звычак і праверкі іх на практыцы. Аб гэтым сведчыць пералік работ, якія былі выкананы навучэнцамі ў сценах студыі,— партрэты, роспіс сцягоў, эскізы афармлення вуліц і плошчаў, лозунгі, плакаты22. Усё гэта гаворыць пра тое, што
Гомельская мастацкая студыя давала прыклад новага падыходу да прафесіі мастака-афарміцеля. Былі знойдзены рацыянальныя метады выхавання маладых мастакоў, звязаныя з задачамі жыцця, патрабаваннямі новага, рэвалюцыйнага часу.
Моцнае ядро мастакоў рэалістычнага наярамку склалася ў г. Веліжы Віцебскай губерні. Там была адкрыта народная мастацкая школа, у якой працавалі выхаванцы Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў М. Керзін, М. Эндэ, В. Волкаў, М. Лебедзева, М. Міхалап. Аб’яднаныя пад лозунгам мастакоў-перадзвіжнікаў — несці мастацтва ў народ, яны з вялікім энтузіязмам адгукнуліся на новыя рэвалюцыйныя змены ў жыцці. Была складзена спецыяльная праграма пад назвай «Пралетарскае мастацтва», дзе канкрэтна акрэсліваліся мэты і задачы новай школы — даць «фундамент вялікаму мастацтву будучага, якое нараджаецца» 23. Вучэбны план школы прадугледжваў выяўленне мастацкіх сіл пралетарыяту і сялянства, поўнае, свабоднае развіццё мастацкіх здольнасцей навучэнцаў, распаўсюджанне мастацкіх ведаў у шырокіх масах, арганізацыю пры школе павятовага мастацкага музея. Планавалася ўвесці ў праграму навучання жывапіс, скульптуру, кампазіцыю, прыкладное мастацтва, у будучым, з пашырэннем прыкладнога мастацтва, стварыць асобны раздзел з кіраўніком-спецыялістам (тое ж і ў скулыітуры) 24. У Веліжы былі адкрыты таксама мастацкія студыі, пры мясцовым керамічным заводзе працавала ганчарна-мастацкая школа. Выхаваўчую работу ў горадзе вялі мастакі А. Жукоўскі, У. Хрусталёў (выхавапцы Пецяр-
21 ДА Гомельскай вобл., ф. 60, воп. 60, спр. 1, л. 206, 215.
22 ДА Гомельскай вобл., ф. 60, воп. 1, спр. 976, л. 2.
23 ІІзвестпя Велнжского уездного Совета рабочнх, крестьянскнх н батрацкнх депутатов. 1919. 1 марта.
24 Там жа.
бургскай Акадэміі мастацтваў), Л. Пырскі (скончыў Кіеўскае мастацкае вучылішча) і інш.25
Значнай падзеяй для Веліжа стала арганізаваная ў 1919 г. мастацкая выстаўка, на якой экспапавалі свае творы М. Керзін, М. Лебедзева, М. Эндэ, В. Волкаў, М. Міхалап. У 1923 г. гэтыя мастакі склалі асноўпае ядро настаўнікаў Віцебскага мастацкага тэхнікума.
Вайна, разбурэнні востра паставілі перад Савецкім урадам задачу зберажэння народных мастацкіх каштоўнасцей. Рашэнне яе ўваходзіла ў сферу дзейнасці спецыяльна створанай Усерасійскай калегіі па справах музеяў і аховы помнікаў, Беларускага ўрада, Беларускага нацыянальнага камісарыята, розных грамадскіх устаноў. У беларускія гарады былі накіраваны прадстаўнікі калегіі з Петраграда і Масквы, у іх ліку ўпаўнаважаныя Наркамасветы РСФСР Ус. Дзмітрыеў, М. CapoKin (яго мандат быў падпісаны самім У. I. Леніным) з Петраграда, па мандатах калегіі ў Гомельскай і Магілёўскай губернях збірала і ўлічвала каштоўнасці цэлая група ўпаўнаважапых з Масквы 26.
Небяспека знішчэння гістарычных помнікаў беларускага народа актывізавала работу Беларускага ўрада, асобных дзеячаў культуры. У выяіку самаадданай працы супрацоўнікаў Гомельскага музея I. Сербава і Д. Даўгялы былі захаваны фонды музеяў Гомеля і Магілёва, складзены вопісы болып за 100 экспанатаў тканін, слуцкіх паясоў, 80 000 тамоў кніг, рукапісаў, часопісаў і інш.27 У мэтах болып надзейпага захавання збораў яны былі вывезены ў Разань. У выніку дзейнасці прадстаўнікоў калегіі і энтузіястаў