Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Да канца 1918 г. М. Шагалам была праведзена пэўная работа па збору мастацкіх сіл горада ў двух напрамках — афармленне Віцебска да гадавіны рэспублікі і адкрыццё мастацкай школы. I сапраўды, да свята М. Шагалам і яго памочнікамі — выхаванцамі школы Ю. Пэна было выканана некалькі папо на тэму рэвалюцыйпых пераўтварэнняў у жыцці народа 42. У адпосінах да стварэння школы — 28 студзеня 1919 г. у
40 Чырвопы шлях. 1918. № 3—4. С. 16.
41 ДА Віцебскай вобл., ф. 1821, воп. 1, спр. 8, л. 238.
42 Лерма“н М. Нз воспомннанпй о мастере // Творчество. 1987. № 6.
святочнай абстаноўцы, у прысутнасці прадстаўнікоў гарадской улады адбылося афіцыйнае адкрыццё Віцебскай народнай мастацкай школы 43.
У гэты час ствараліся новыя віды і жанры мастацкай творчасці, розныя сінтэтычныя формы агітацыйна-масавага мастацтва44. Будаваліся манументальныя помнікі, распісваліся сцены дамоў. Летуценнікі стваралі футуралагічныя праекты будучых гарадоў, выношвалі планы асваення касмічнай прасторы і г. д.45 Час нараджаў новыя таленты, новае разуменне сэнсу мастацтва як сродку пазнання, памнажэння чалавечага вопыту.
Звяртаючыся да падзей 1918— 1919 гг., якія былі звязаны з дзейнасцю ўпаўнаважанага па справах мастацтва Віцебскай губерні М. ПІагала (М. Шагал пакінуў горад у 1919 г.) 46, неабходна прывесці выступленне яго на адкрыцці школы: «Задача новай навучальнай установы заключаецца ў тым, каб парваць са старой руцінай акадэміі, даць шырокую магчымасць квітпець «леваму» мастацтву» 47. Мастацкія канцэпцыі М. Шагала — прапаведніка «левых» поглядаў у мастацтве выкладзены ім на старонках мясцовай газеты, прысвечанай юбілею Кастрычніка: «Шырэй дарогу ўсяму рэвалюцыйпаму, рашуча ламайце ўсё старое і на абломках старога стварайце грандыёзны будынак новага» 48.
У праграме школы, якая была надрукавана на старонках той жа мясцовай газеты, гаварылася, што мас-
43 ІІзвестня Внтебского губернского Совета крестьянскнх, рабочпх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов. 1919. 30 янв.
44 Неман. 1987. № 11.
45 Павлюченков A. С. Партяя, революцяя, нскусство. С. 53.
46 Аджубей А. Воспятанне чувств // Огонек. 1987. № 15.
47 Нзвестня Вятебского губернского Совета... 1919. 30 янв.
48 Внтебскнй лнсток. 1919. 16 япв.
тацкая школа перш за ўсё ставіць сваёй задачай укараняць у жыццё пачаткі сапраўднага рэвалюцыйнага мастацтва, якое парывае са старой
3. А. Быхоўскі. Плакат. 1919
акадэмічпай сістэмай. Разам з тым яна будзе паслядоўна праводзіць прынцып працоўнай школы. Пры класе прыкладнога мастацтва будзе існаваць майстэрня для выкананпя разнастайпых дэкаратыўных работ — жывапіспых, ляпных, драўляных, пісапня шыльд, нлакатаў і інш. Функцыяніраванне такой майстэрні будзе садзейнічаць упрыгожанню горада 49.
Летам 1919 г. Наркамасветы РСФСР была распрацавана праграма навучання ў мастацкіх установах
49 Вптебскпй лпсток. 1918. 16 нояб.
краіны, дзе адзначалася, што «ўсім творчым напрамкам забяспечвалася месца ў школе», што ў вольную майстэрню мог паступіць кожны, не маладзейшы 16 год, а пры паступленні не патрэбны дыплом аб адукацыі. Перавага аддавалася рабочым і сялянам.
Іменна Віцебская мастацкая школа дае магчымасць убачыць, як «левыя» рабілі спробы атаясаміць сваю асабістую творчасць з задачамі новага рэвалюцыйнага мастацтва. Свае думкі і планы яны ажыццяўлялі пры дапамозе мастакоў з Петраграда. У хуткім часе ў Віцебск прыехалі М. Дабужынскі (на пасаду дырэктара школы), Н. Любавіна (працавала ў Петраградзе, у 1920 г.— у Смаленску), I. Пуні, скульптары Д. Якерсон, А. Бразер, мастацтвазнаўца А. Ром, мастачка К. Багуслаўская і інш. Аддзел выяўленчага мастацтва Наркамасветы РСФСР спрыяў узмацненню новай школы. Былі выдадзены сродкі на арганізацыю музея сучаснага мастацтва (створаны ў 1919—1920 гг.), правядзенне мастацкай выстаўкі, прысвечанай гадавіне Кастрычніка (1919), выданне спецыяльнага часопіса «ІІскусство», правядзенне ў жыццё і ажыццяўленне першых дэкрэтаў Савецкай улады, ленінскага плана манументальнай прапаганды50.
Першы перыяд у існаванні Віцебскай мастацкай школы заканчваецца годам ад’езду М. Шагала ў Малахаўскую працоўную калонію (выкладаў маляванне) пад Масквой. Прычына ад’езду перш за ўсё звязваецца мас-
50 У 1919 г. была адкрыта выстаўка сучаснага мастацтва пад назвай «Першая дзяржаўная выстаўка карцін мясцовых і маскоўскіх мастакоў». У прыватнасні, дэманстраваліся творы А. Бразера, С. Герасімава, Ле Данцю, Л. Зевіпа, В. Кандзінскага, П. Канчалоўскага, П. Кузняцова, М. Куніна, А. Купрына, А. Лептулава, Л. Лісіцкага, К. Малевіча, Ю. Пэна, А. Родчанкі, А. Рома, В. Стржэмінскага, Р. Фалька, М. Шагала, С. Юдовіна і інш.
тацтвазнаўцамі з тым, што ў 1919 г. у Віцебск прыбывае К. Малевіч са сваімі паплечнікамі В. Ермалаевай, М. Коган і інш. У хуткім часе да яго далучаецца Л. Лісіцкі (прыбыў з Германіі, дзе вучыўся ў сучасных мастакоў). Даследчыкі бачаць сутыкненне дзвюх творчых канцэпцый — М. Шагала як прадстаўніка «левых» і футурыста-супрэматыста К. Малевіча51. Другая прычына ад’езду М. Шагала заключаецца ў тым, што ў маі (дакладна 19 мая 1919 г.) пасада губернскага ўпаўнаважанага была ліквідавана віцебскім губернскім аддзелам народнай асветы «як аджыўшая і не адпавядаючая часу» 52.
«Левыя» мастакі былі ўдзельнікамі ўсіх буйных мастакіх мерапрыемстваў Савецкай Рэспублікі. Але, нягледзячы на агульнасць спраў і мэт, паміж імі не было адзінства па ггытаннях формы новага мастацтва. Адны лічылі, што савецкае мастацтва павінна развіваць лепшыя рэалістычныя традыцыі манументальнага і станковага мастацтва, напаўняючы яго новым зместам (дарэчы, іменна гэта група мастакоў пасля ліквідацыі аддзела выяўленчага мастацтва Наркамасветы ў 1921 г. перастала карыстацца тэрмінам «левыя»), Другія выступілі супраць станковых форм мастацтва, аддаючы прывілею агітацыйным і вытворчым формам,— за імі застаўся тэрмін «левыя».
У 1920 г. «левыя» пад кіраўніцтвам К. Малевіча ўзялі ўладу ў свае рукі53. Пераўтварэнне ў 1920—
51 Павлюченков A. С. Партыя, революцня, нскусство. С. 24.
52 ДА Віцебскай вобл., ф. 2268, воп. 3, спр. 10, л. 261—263.
53 У артыкуле «Гала Шагала» А. Вазнясенскага («Огонек», 1987, № 4) даецца загад № 114 ад 29 ліпеня 1920 г.: «Завсекцней нзо подотдела нскусств художннк Шагал нз-за переезда в Москву освобождается от заннмаемой должностн. Временно заведованне секцней нзо возлагается на заведуюіцего музейной секцней худож. Ромма».
1921 гг. Народнай мастацкай школы ў Дзяржаўныя мастацкія тэхнічныя майстэрні (дарэчы, пячатка навучальнай установы мела надпіс «Віцебскія вышэйшыя дзяржаўпыя мастацкатэхнічныя майстэрні») супала са стварэннем аднаго з мацнейшых і перспектыўнейшых аб’яднанняў тых часоў — «Сцвярджальнікі новага мастацтва» («Утверднтелп пового пскусства» — УНОВЙС). На старонках мясцовай газеты быў надрукаваны маніфест-праграма аб’яднання, у якое ўвайшлі К. Малевіч (старшыня), В. Ермалаева, М. Коган, Л. Лісіцкі, I. Чашнік, М. Суэцін і іпш.54 Філіялы гэтага аб’ядпання былі створаны ў Петраградзе, Смаленску, Самары, Пярмі. Быў выдадзены рукапісны Baconic, на старонках якога былі змешчаны матэрыялы адносна праграмы новага аб’яднання.
Віцебск на некаторы час (1920— 1922) становіцца горадам, дзе ажыццяўляюцца планы і задумы К. Малевіча і яго паплечнікаў 55. Навучальная ўстанова становіцца сапраўднай эксперыментальнай базай для распрацоўкі новых форм у дызайне, архітэктуры, мастацкім афармленні. К. Малевіч выдаў у Віцебску серыю брашур па пытаннях новых мастацкіх форм: «Бог не скінут», «Мастацтва, царква, фабрыка», «Супрэматызм» (1919—1920). Былі надрукаваны даследаванні В. Ермалаевай і М. Koran па пытаннях развіцця кубізму і выкарыстання яго ў новай школе, у вывучэнні метаду Малевіча 56.
У 1921 г. майстэрні былі пераведзены ў ранг вышэйшай школы —
st Нзвестня Внтебского губерпского Совета... 1920. 17 марта.
55 Федоров-Давыдов А. Выставка пвонзведеппй К. С. Малевнча. М., 1929; Рейнгардт Л. Абстракціюшізм // Модерннзм. М„ 1973.
56 Ермалаева В. Аб вывучэнні кубізму; Koran М. Аб метадзе К. С. Малевіча. выкарыстапым у пачатковай кубістычпай майстэрні абстракцыі (1919) (ЦДАЛМ, ф. 665, воп. 1, спр. 30, л. 1—3).
мастацка-практычпага інстытута (рэктар В. Ермалаева). У інстытуце з першага дня пачалася энергічная работа, але вялася яна ў вострай барацьбе. Метад выхавання старых педагогаў, у прыватнасці 10. Пэііа, не мяняўся. На выстаўцы яго выхаванпаў бмло шмат работ у стылі настаўніка. Прэса адзначала іх шэрасць, нецікавасць. У майстэрнях «левых» (М. Шагал, К. Малевіч, М. Koran, Л. Лісіцкі, В. Ермалаева) ішлі фармальныя пошукі, ігнараваліся традыцыі. Выпрацоўваліся новыя «рэвалюцыйныя» формы. He разумеючы, што больш патрэбна ў новы час, выхаванцы пераходзілі з адной майстэрні ў другую, а некаторыя ўвогуле пакідалі навучалыіую ўстанову.
Пасля далучэння Віцебска да БССР (1923) пачаўся новы этап у мастацкім жыцці горада. Рэалістычнае мастацтва ўзмацніла свае пазіцыі. Віцебскі мастацка-практычны інстытут быў пераўтворапы ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. У даваенны перыяд там выкладалі М. Каспяровіч, X. Даркевіч, М. Лебедзева, У. Хрусталёў, I. Ахрэмчык, Л. Лейтман, В. Волкаў, М. Эндэ, Ф. Фогт, М. Kepsin, М. Міхалап і інш.
Многія беларускія мастакі ў перыяд ваеннай інтэрвенцыі знаходзіліся за межамі Беларусі, але прымалі актыўны ўдзел у правядзенні ў жыццё ленінскага плана манументальнай прапаганды, пастаноў Савецкай улады. У 1918 г. В. Волкаў удзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда. Да гадавіны Кастрычніка ім былі выкананы эскізы пано «Хто не з ііамі, той супраць нас», «Уся ўлада Саветам», «Штурм Зімняга» і інш. У 1918 г. мінскія мастакі Г. Віер і А. Курбатаў распісвалі агітацыйнымі малюнкамі вагопы ваенных са-
57 Керзіп М. А. Да гісторыі выяўленчага мастаптва БССР Ц Літ. і мастацтва. 1937. 31 кастр.; Гаўрыс I. Вобразнае мастаптва ў г. Віцебску // Віцебшчыпа. 1928. Т. 2. С. 168—173.
ставаў. Многія мастакі змагаліся на фраптах грамадзяпскай вайны. Сярод іх М. Дучыц, А. Грубэ, М. Гусеў, А. Булычоў, К. Елісееў і інш.
Ва ўмовах барацьбы за перамогу рэвалюцыі супраць яе знешніх і ўнутраных ворагаў пачало развівацца баявое агітацыйна-масавае мастацтва. Сувязь мастацтва з новым савецкім грамадскім бытам, якая ўзнікла ў гэтыя гады, стварыла магчымасць і для развіцця ўсіх відаў і жанраў выяўленчай творчасці.