Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
* * *
Беларускі агітацыйны п л а к а т першых паслякастрычніцкіх і пачатку 20-х гадоў — цікавая старонка гісторыі савецкага мастацтва. Ён фарміраваўся разам з іншымі відамі публіцыстычнай творчасці — рэвалюцыйнай песняй, прымаўкамі, рэвалюцыйным тэатрам, афармленчым мастацтвам.
Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў бурлівыя гады грамадзяпскай вайпы і іншаземнай ваеннай інтэрвенцыі плакат узяў па сябе задачы агітаваць за Савецкую ўладу, прапагандаваць новы ўклад жыцця, повыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, але перш за ўсё задавальняць патрэбу шырокіх колаў рабочых і сялян у інфармацыі.
Важную ролю ў станаўленні плаката адыгралі першыя ў гэтым напрамку мерапрыемствы Савецкай улады (прыняцце так званага Чырвонага календара з новымі святамі і г. д.), а таксама распрацавапы У. I. Лепіным у 1918 г. план манументальнай прапаганды. Характарызуючы мастацтва як велізарную мабілізуючую сілу, гэты план вызначыў канкрэтныя шляхі павышэння ідэйпа-выхаваўчай ролі мастацтва, у тым ліку маляўнічага аздаблення свят новымі сімваламі, падпісамі, эмблемамі. Ленінская думка аб выкарыстапні сцен або спецыяльнай забудовы для кароткіх вы-
разпых подпісаў, якія б змяшчалі «найболып працяглыя, карэнныя прынцыпы і лозунгі марксізму, таксама, магчыма, моцна збітыя формулы, даючы ацэнку той або іншай вялікай гістарычнай падзеі», ператваралася ў жыццё праз плакат 58. Іменна ён здолеў хутка адклікнуцца на важнейшыя падзеі часу, узяць на сябе функцыі прапагандыста камуністычных ідэй, палымянага агітатара, асветніка.
Першыя малюнкі на аркушах «Вокнаў РОСТА», якія з’яўляюцца прататыпам сённяшніх агітацыйных плакатаў (Масква, 1919), становяцца пеаддзельнымі ад жыцця краіны. Стваральнікі «Вокнаў РОСТА» У. Маякоўскі, М. Чарамных, Д. Моор, I. Малюцін і іншыя далі яскравы прыклад работы над плакатам, якая павінпа асноўвацца на здабытках народнага і прафесійнага мастацтва. Шмат увагі надавалася пошукам новай формы — даходлівай, экспрэсіўнай, шматколернай 59.
Беларускі агітацыйны плакат першых паслякастрычніцкіх і пачатку 20-х гадоў нараджаўся літаральна ў гарніле ваенных падзей — на мяжы барацьбы паміж новым і старым, што вызначыла яго асноўныя рысы — адкрытасць, дэмакратычнасць, баявітасць. За даволі кароткі прамежак часу (1919—1920) беларускі плакат здолеў не толькі наблізіцца да вырашэння агульных задач, але і набыць некаторыя асаблівасці ў іх вобразным вырашэпш 60.
58 В. й. Леннн п пзобразнтельное пскусство. М„ 1977. С. 319.
59 На службе победнвшей революцнн: Каталог сов. плаката. 1918—1921 гг./Сост. Н. Я. Суляева, Л. П. Тугова. Л., 1987.
60 Да пекаторага часу лічылася, што беларускі плакат — з’ява эпізадычпая. Гл.: Кацар М. С. Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Веларусі. Мн„ 1960. С. 30; Орлова М. А. ІІскусство Советской Белоруссші. М., 1960. С. 53.
Увядзенне агітмасавай работы ў сферу дзейнасці партыйных кадраў можна ўбачыць на старонках органа ЦК КП(б)Б газеты «Звезда»: «Пры ўездзе ў любы горад Мінскай губерні, у любое мястэчка вы бачыце свежарасклееныя плакаты, друкаваныя там, дзе ёсць друкарні, рукапісныя — дзе іх няма» 61. «Звезда» звярталася з заклікам: «Неабходпа ўсяляк узмацняць нашу агітацыйную дзейнасць, знаходзячы для яе новыя шляхі... больш прыстасаваныя да задач бягучага дня» 62.
Асаблівая ўвага ўдзялялася распаўсюджанню плакатаў сярод чырвонаармейцаў. 13 мая 1919 г. У. I. Леніным была падпісана пастанова Савета Рабоча-Сялянскай Абароны, у якой указвалася на неабходнасць арганізацыі на вузлавых станцыях і месцах пасадкі войск агітацыйна-масавых пунктаў. Яны павінны былі займацца распаўсюджаннем літаратуры, заклікаў, плакатаў, лістовак, газет, арганізацыяй мітынгаў, лекцый, кінематаграфічных сеансаў, дэманстрацыяй грамафонных савецкіх пласцінак, арганізацыяй даведніцкаінструктарскіх бюро, упрыгожваннем воінскіх цягнікоў і вывешвашіем на вакзалах тэлеграфных поведамленняў, плакатаў, дэкрэтаў і г. д.63
3 сярэдзіны 1918 г. плакаты з’яўляюцца ў Беларусі. Іх дастаўлялі агітпаязды «Кастрычніцкая рэвалюцыя», імя У. I. Леніна. Расклейванне плакатаў часта суправаджалася надпісамі: «Усялякі, зрываючы гэты плакат або заклейваючы яго афішай, чыніць контррэвалюцыйную справу», «Зрыванне і заклейка плаката строга праследуецца». Першыя плакаты, якія з’явіліся ў беларускіх гарадах, належалі маскоўскім мастакам: В. Дэні — «Селянін! Памешчык жа-
61 Звезда. 1919. 27 февр.
62 Кнорнн В. Г. 0 нашей агнтацнн // Звезда. 1919. 22 февр.
63 Декреты Советской властн. М., 1971. Т. 5. С. 185.
дае зрабіць цябе рабом. He бываць гэтаму!» (1919); Д. Моору — «Ты запісаўся добраахвотнікам?» (1920), «Белая Польшча і Савецкая Расія» (1920); Н. Абрамаву— «За польскім панам ідзе рускі памешчык. Памятай гэта, селянін!» (1920) і інш. Першы плакат па беларускай мове «Цар, non і кулак» выпусціла выдавецтва ВЦВК у 1918 г. Акрамя беларускай ён быў падрукаваны на рускай, эстонскай, украінскай, татарскай, чувашскай, літоўскай, латышскай мовах.
Дасылаліся ў Беларусь таксама плакаты з Украіны. У 1920 г. у Кіеве быў выдадзены плакат пад назвай «У цісках белага арла пакутуе пралетарыят Польшчы, Беларусі і Украіны». Праз вобраз арла — сімвал буржуазнай Полыпчы невядомы MacTan паказаў пакуты народаў пад уціскам польскіх паноў. У тым жа годзе выдавецтва «ПоўдзеньРОСТА» (Адэса) надрукавала плакат «Дзве Ліды», дзе невядомы мастак параўноўвае адносіны чырвонаармейцаў і іншаземных захопнікаў да беларускай дзяўчыны Ліды і горада Ліда.
Шмат тагачасных публіцыстычных і агітацыйных аркушаў не дайшло да нашага часу. Вядома, напрыклад, што Беларускі нацыянальны камітэт у 1918—1919 гг. выдаў лістоўкі «Да салдат беларусаў і рабочых» у колькасці 5000 экземпляраў, «Да беларускага народа» — 10 000 экземпляраў. Віцебскае аддзяленне Белнацкома тыражом у некалькі тысяч экземпляраў выдала звароты-заклікі: «Да таварышаў і братоў беларусаў», «Да беларускай інтэлігенцыі», якія бясследна загінулі. He зпойдзены і плакат «Не знішчайце помнікі мастацтва!», выдадзены пададдзелам мастацтва Заходняй вобласці ў 1918 г.64
Сярод рэдкіх экземпляраў, якія захаваліся ў архівах і музеях,— афі-
64 Журпал отдела йародного образовання Западпой областн (Смоленск). 1918. № 7-8. С. 24.
ша «Рэвалюцыя і асвета», выдадзеная ў Вільні ў сувязі з гарадскім мітынгам 16 сакавіка 1919 г. Афіша была надрукавана на некалькіх мовах, у тым ліку і на беларускай 65.
На другой лістоўцы, надрукаванай таксама ў Вільні да першай гадавіны Чырвопай Арміі, ззяе зорка. У сярэдзіпе яе — серп і молат, намаляваныя ў выглядзе старажытнай зброі. Унізе зоркі — лічбы «1919» і тэкст на беларускай, літоўскай і яўрэйскай мовах 66.
Першымі арганізацыямі ў Беларусі, вакол якіх гуртаваліся мастакі розных творчых напрамкаў і школ, былі «Вокны РОСТА». Актыўна дзейнічала Віцебскае аддзяленне РОСТА. Толькі з ліпеня 1919 г. па студзень 1920 г. ім было выдадзена каля 5 000 экземпляраў заклікаў і лозунгаў, 25 000 экземпляраў плакатаў 67.
Іменна ў Віцебску ў перыяд падрыхтоўкі да святкавання першай і другой гадавін Кастрычніка (1918— 1919) мастакамі М. Шагалам, Л. Лісіцкім, Ю. Пэнам, С. Юдовіным, Л. Фрындлендэрам і іншымі было выканана шмат эскізаў для пано, якія маглі быць выкарыстаны і для друку. Перш за ўсё гэта твор М. Шагала «Мір хацінам, вайна палацам» (1918). Галоўны герой — рабочы — трымае ў руках маленькі палац — сімвал былога строю, былой культуры.
Стварэннем плакатпых аркушаў і іх выданнем у Віцебску ў 1919— 1921 гг. займаліся і мастацка-вытворчыя майстэрні. Кіраўніком графічнай секцыі быў С. Юдовін, які актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы новых тэм публіцыстыкі.
He ўсё, зробленае ў 20-я гады ў галіне плаката, выканана на высокім мастацкім узроўні. Цяжка прыходзі-
ла да мастакоў разуменне, што для кожнай тэмы і кожнага сюжэта патрэбны адметныя сродкі выканання, колеравая і тэкставая выразнасць і дакладнасць, каб плакат чытаўся ўсімі і быў зразумелы нават непісьменным.
Прыкладам таго, як разумелі новы рэвалюцыйны плакат прыхільнікі «левага» мастацтва, у прыватнасці супрэматысты, можна лічыць плакат Л. Лісіцкага «Клінам чырвоным бі белых» (1920). Аркуш быў надрукаваны ў Віцебску, на ім стаіць пячатка «УНОВНС». Гэты твор — характэрны прыклад пошукаў новай знакавай сістэмы супрэматызму. Л. Лісіцкі спрабуе раскрыць змест твора пры дапамозе розных камбінацый геаметрычных фігур чырвонага і белага колераў, якія сімвалізавалі супрацьстаячыя арміі.
Выява нагадвае ваенную карту пазіцый з характэрнымі сцяжкамі, знакамі, стрэлкамі. Так Л. Лісіцкі пераканаўча паказаў магчымасці «левых» у вырашэнні новых тэм мастацтва. Першыя практычныя эксперымепты і спробы пацвердзілі перспектыўнасць і будучыню такога роду фармалыіых пошукаў 68.
Выхаванец Віцебскай мастацкай школы Л. Фрындлендэр — аўтар плаката-лістоўкі «Тыдзень фронту і транспарту» (1920) — раскрывае тэму дапамогі рабочага класа Чырвонай Арміі. Тут і рабочы, які падняў пад галавой кірку, і пейзаж з цягніком, і асобныя сцэны працоўнага жыцця рабочых — усё падпарадкавана ідэі твора. Плакат некалькі перагружаны малюнкамі. Але малады мастак імкнуўся раскрыць свой светапогляд, сваю прыхільнасць да фармальпых пошукаў.
65 Зпаходзіцца ў экспазіцыі Дзяржаўнага музея Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Вільнюсе.
66 Там жа.
67 Журпал Вптебского отделешія РОСТА.
1921. № 1.
68 Дарэчы, Л. Лісіцкі ў сваім творы «Кліпам чырвоным бі белых» выкарыстаў ідэю маскоўскага мастака М. Колі, які дэманстраваў «Чырвоны клін» на выстаўцы-конкурсе афармлення Масквы да 7 кастрычніка 1918 г.
У 1919 г. Віцебскім аддзялешіем РОСТА быў надрукаваны плакат «Пісьмо Леніна да рабочых і сялян», які прысвячаўся выступленню У. I. Леніна на пленуме Усерасійскага Цэнтральнага Савета Прафсаюзаў 11 красавіка 1919 г. Аркуш не мае асобнага мастацкага рашэння — усе элементы строга вытрыманы ў стылі афішы. Аб ідэйнай значнасці, своечасовасці агітацыйнага твора сведчыць той факт, што раённыя газеты «Факел» (Сянно) і «Молат» (Невель) змясцілі яго на сваіх старонках.
У час ваенных падзей партыйпыя, савецкія і грамадскія арганізацыі цесна супрацоўнічалі з палітаддзеламі Чырвонай Арміі Заходняга фронту. У 1920 г., калі вызваляліся беларускія гарады і вёскі, усё шырэй разгортвалася дзейнасць розных выдавецтваў, у тым ліку палітаддзела Чырвонай Арміі Заходняга фронту (штаб знаходзіўся ў Смаленску). Звяртае на сябе ўвагу інструкцыя афарміцелям агітпаяздоў і агітпунктаў: «...каб мастакі-дэкаратары не прымянялі ў сваіх кампазіцыях старой буржуазнай карціннай тэхнікі, каб плакаты друкаваліся ў магчыма спрошчаным выглядзе» 69. Складальнікі інструкцый галоўную ўвагу накіроўвалі на тое, каб пазбавіць агітацыйныя творы ілюстрацыйнасці, пераболыпванняў. Вядомы прыклады, калі твор складаўся з некалькіх частак накшталт дакументальнай стужкі з разгорнутым дзеяннем, паслядоўнасцю сюжэтаў, выкананых у стылі лубка або карцінак з буквара. У тыя часы выпрацоўваўся новы падыход да плаката, калі галоўным з’яўлялася не карціннасць, а прастата і даходлівасць.