Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Пошукі свайго адметнага, арыгінальнага стылю афармлення вяліся амаль у кожным перыядычным выданні Беларусі. Так, выдаўцы часопіса «ІІскусство», які выходзіў у 1921 г. у Віцебску, імкнуліся надаць свайму выданню «рэвалюцыйны» выгляд. Адным з асноўных матываў заставак стаў вобраз чалавека ў небе накшталт малюнкаў аб касманаўтыцы. Без сумнення, аўтарам іх быў адзін з членаў мастацкага аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва», якое распрацоўвала новыя формы архітэктонікі80. Малюнкі-застаўкі выкананы чорнай тушшу, растушаваны па краях своеасаблівай графічнай лініяй.
Тэматыка малюнкаў «Журнала Вятебского отделеняя РОСТА», які выдаваўся ў Віцебску ў 1921 г., адлюстроўвала жыццё чырвонаармейцаў, уздымала пытанні агітмасавай прапаганды, барацьбы з дэзерцірствам, голадам і сцюжай і г. д. He абміналіся і тэмы ўзаемаадносін сялян і чырвонаармейцаў, спекуляцыі, харчпадаткаў.
80 Праграма «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» была надрукавана на старонках газеты «ІІзвестня Внтебского губернского Совета крестьянскнх, рабочнх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов» ад 17 марта 1920 г.
У афармленні часопіса «Рунь», які выдаваўся ў Мінску ў 1920 г., прымаў удзел мастак Наркамасветы Беларусі Я. Драздовіч. I тут ён застаецца верным свайму прынцыпу — звяртаецца да старых дарэвалюцыйных сімвалаў, якія падае ў новай, сучаснай інтэрпрэтацыі. Слова «Рунь» у загалоўку складалася то з вянкоў калоссяў, то з арнаментальных паясоў, то з мудрагелістых ліній — тонкіх і зграбных, якія нагадвалі дарэвалюцыйныя выданні ў стылі мадэрн. Элементы афармлення — прыгожая лінія, раслінны арнамент, дасканалая распрацоўка кожнай дэталі — яскрава сведчаць аб тым, што Я. Драздовіч як мастак сфарміраваўся яшчэ да рэвалюцыі. У яго былі свае асабістыя прыхільнасці і манера выканання. У гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны ён не застаўся ў баку ад спраў прапаганды і агітацыі за Савецкую ўладу. Для Я. Драздовіча — мастака-летуценніка, мастака-фантазёра новы час асацыіраваўся з новымі сімваламі. Таму нездарма ў афармленні аднаго з нумароў «Руні» мы бачым малюнак белых крылаў птушкі. Па задуме аўтара крылы сімвалізавалі цудоўнае
будучае беларускага народа, узнёсласць, рамантычнае ўспрыняцце жыцця 81.
У большасці ж выпадкаў мастакі — афарміцелі новых выданняў выкарыстоўвалі ўжо вядомыя прыёмы. Напрыклад, часопіс «Зорн» (орган аддзела народнай адукацыі Заходняй вобласці, Смаленск, 1919) меў вокладку з ужо звыклымі мастацкімі элементамі: сонцам, лісцямі вінаграднай лазы, рознымі геральдычнымі выявамі, якія абрамляюць аркуш вокладкі па перыметры. MacTaxi I. Хозераў, Б. Рыбчанкоў, П. Лалянкоў (працавалі і жылі ў Смаленску) стварылі своеасаблівы рытм лёгкасці, аптымістычнага ўражання, што адпавядала назве «Зорн».
Першыя крокі ў асваенні новых жанраў і прыёмаў графікі яскрава сведчаць аб жаданні мастакоў працаваць і супрацоўнічаць з Савецкай уладай. Яны аддавалі ёй свае веды, імкнуліся зразумець новы час як эпоху, калі мастацтву адкрываюцца шырокія магчымасці служыць свайму народу, несці новыя ідэі, новыя формы жыцця.
81 Рунь. 1920. № 1.
Глава II
СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА (20-я — ПАЧАТАК 30-х гг.)
МАСТАЦКАЕ ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУСІ 20-х ГАДОУ
Закончылася грамадзянская вайна. Маладая Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ўступіла на шлях аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, збірання сіл для ўздыму эканомікі краіньг. Побач з гэтымі задачамі на парадак дня паўстала задача культурнага будаўніцтва. Мінск становіцца сталіцай Савецкай Беларусі. Тут у пачатку 20-х гадоў адкрываецца шэраг дзяржаўных устаноў навукі, культуры, мастацтва. Сярод іх Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны тэатр, Дзяржаўнае выдавецтва БССР і інш. У Віцебску пачаў працаваць мастацкі тэхнікум, які з’явіўся асноўнай навучальнай установай па падрыхтоўцы мастацкіх кадраў рэспублікі.
Практычныя задачы станаўлення беларускага выяўленчага мастацтва вынікалі з тых аб’ектыўных умоў, якія склаліся ў мірны перыяд пасля інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Перш за ўсё трэба было сабраць разрозненыя мастацкія кадры з мэтай выкарыстання іх вопыту ў новых умовах. Перад мастакамі паўстала задача пошукаў новых сродкаў і форм адлюстравання рэчаіснасці.
Вырашэннем гэтых праблем займаліся Наркамасветы Беларусі, Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Саюз работнікаў мастацтва і іншыя арганізацыі.
Першыя крокі на шляху стварэння сапраўднай творчай атмасферы, выпрацоўкі новага светапогляду на мастацтва рабіліся на шматлікіх пасяджэннях, нарадах і дыскусіях. Так, галоўную задачу дзеячаў мастацтва на гэтым этапе дэлегаты пасяджэння Саюза работнікаў мастацтва (адбылося 6 студзеня 1920 г. у Мінску) бачылі ў «ачышчэнні» мастацкіх каштоўнасцей, якія знаходзіліся пад уплывам старых дарэвалю-
цыйных поглядаў, у «арганізацыі разрозненай мастацкай працы і супрацьстаўленні яе буржуазнай мастацкай анархіі»
З’езды работнікаў мастацтва праходзілі пад непасрэдным кіраўніцтвам Беларускага ўрада. Удзельнікам першага мінскага губернскага з’езда работнікаў мастацтва быў В. Г. Кнорын, які выступіў з дакладам аб задачах у новы мірны перыяд. З’езд падвёў вынікі работы ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны і вызначыў асноўныя шляхі далейшага развіцця. «Работнікі мастацтва ў перыяд трохгадовай грамадзянскай вайны,— гаварылася ў рэзалюцыі,— якія прымалі ўдзел як са зброяй у руках, так і зброяй агітацыі, у сучасны момант пераходу да мірнага будаўніцтва зноў будуць у перадавых шарэнгах прадстаўнікоў фронту»2.
У спрэчках і дыскусіях праходзіў 1920-ы год. Значнасць пралеткультаў як цэнтраў мастацкага жыцця паступова згасала.
У сваёй прамове «Задачы саюзаў моладзі» на III з’ездзе камсамола У. I. Ленін высмейваў пралеткультаўскіх фантазёраў: «Пралетарская культура не з’яўляецца выскачыўшай невядома адкуль, не з’яўляецца выдумкай людзей, якія называюць сябе спецыялістамі па пралетарскай культуры. Гэта ўсё наскрозь глупства. Пралетарская культура павінна з’явіцца заканамерным развіццём тых запасаў ведаў, якія чалавецтва выпрацавала пад гнётам капіталістычнага грамадства, памешчыцкага грамадства, чыноўніцкага грамадства. Усе гэтыя шляхі і дарожкі падводзілі і падводзяць, і працягваюць падводзіць да пралетарскай культуры...» 3 А пралеткультаўцы якраз і адварочваюцца ад усіх гэтых «шля-
1 Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1976. С. 19.
2 Звезда. 1923. 12 янв.
3 Леннн В. II. Полн. собр. соч. Т. 41. С. 304-305.
хоў і дарожак», прыдумваючы асабісты шлях да новай культуры.
У 1921 г. на аснове пастановы X з’езда РКП(б) «Аб Галоўпалітасвеце і агітацыйна-прапагандысцкіх задачах партыі» была праведзена рэарганізацыя Наркамасветы РСФСР. Аддзел выяўленчага мастацтва быў ліквідаваны і замест яго ў Галоўпалітасвеце быў створаны новы аддзел, які стаў ведаць работай творчых арганізацый.
У Беларусі была створана Галоўпалітасвета з аддзеламі тэатра, кіно, музыкі і выяўленчага мастацтва. Кіраўніком аддзела выяўленчага мастацтва быў прызначаны М. Станюта, у аддзеле працавалі М. Філіповіч і інш.
Важным дакументам у справе кансалідацыі мастацкіх сіл Беларусі, падтрымкі і аказання дапамогі ў арганізацыйных пытаннях з’явіўся «Зварот да ўсіх працоўных Беларусі», прыняты на II Усебеларускім з’ездзе Саветаў. У ім гаварылася, што Беларуская Савецкая Рэспубліка імкнецца ствараць спрыяльныя ўмовы для творчасці, будзе садзейнічаць станаўленню і развіццю нацыянальнай культуры 4.
Творчая інтэлігенцыя Мінска паступова пачала ўключацца ў мастацкае жыццё. У Мінску былі адкрыты мастацка-вытворчыя майстэрні «Выяўленчае мастацтва». Дзейнасць майстэрань была даволі разнастайнай: рабілі ўсё, што ўмелі,— пісалі партрэты, плакаты, лозунгі. Прымаліся заяўкі на вырабы цацак, габеленаў і г. д.5
Асноўнае ядро мастацка-вытворчых майстэрань склала моладзь: М. Філіповіч, П. Гуткоўскі, М. Станюта, В. Дваракоўскі, Г. Філіпоўскі, А. Ахола-Вало, А. Тычына, У. Кудрэвіч, М. Русецкі. 3 франтоў грамадзянскай вайны вярпуліся і ўклю-
4 Звезда. 1923. 8 дек.
5 Трыбуна мастацтва. 1925. № 10. С. 13.
чыліся ў работу А. Грубэ, А. Астаповіч, М. Гусеў, А. Булычоў, М. Дучыц, А. Марыкс, К. Елісееў і інш. Актыўна працавалі і мастакі старэйшага пакалення: Я. Кругер, Д. Полазаў, Ю. Пэн, Г. Віер, К. Ціханаў, П. Мрачкоўская, Я. Драздовіч, В. Дваракоўскі і інш.
Мастакі былі патрэбны ўсюды у школах, выдавецтвах, тэатрах, музеях. Становіцца зразумелай тая ўвага да творчай інтэлігенцыі, якую праяўлялі кіруючыя органы і ўрад рэспублікі. Цэнтральны орган друку ЦК КП(б)Б газета «Ззезда» пісала: «Выяўлепчае мастацтва — пе раскоша... Япо — неад’емная частка нашай пралетарскай культуры... Пачынаючы з ніжэйшых школ, выяўленчае мастацтва павінна быць абавязковым, правільна і сур’ёзна пастаўленым прадметам побач з іншымі выкладчыцкімі дысцыплінамі» 6.
У 1920 г. у Мінску працавалі студыі пры рабфаку (кіраўнік Я. Кругер), клубе чыгуначнікаў (Г. Віер), чыгуначнай школе (А. Тычына). Цікава адзначыць, што выхаванцамі студыі А. Тычыны былі вядомыя мастакі В. Цвірка, Л. Замахл М. Кавязін і інш. У 1921 г. адкрыў сваю майстэрню М. Філіповіч. Разам са сваімі сябрамі М. Станютай і А. Тычынай ён быў у ліку актыўных барацьбітоў за беларускае савецкае мастацтва. Гурток называўся «Свабодная акадэмія М. М. Філіповіча». Майстэрня М. Філіповіча з’яўлялася цэнтрам, дзе збіраліся дзеячы мастацтва, каб маляваць з натуры, абмяркоўваць шматлікія злабадзённыя пытанні 7.
Актыўную дзейнасць разгарнула ў Міпску студыя пад кіраўніцтвам мастака Ф. Сяргеева, якая размяшчалася ў Доме культуры чырвонаармейцаў. Студыпцы займаліся макеці-
раваннем, рабілі дэкарацыі для спектакляў, малявалі. Студыя-майстэрня пры Белдзяржтэатры таксама прыцягвала да сябе моладзь. Тут з мастацтвам сцэнаграфіі знаёміліся Я. Красоўскі, Л. Майзеліс, В. Гершановіч. Працягвала працаваць Гомельская мастацкая студыя ім. М. А. Урубеля. Яе выхаванцамі былі Л. Смехаў, Г. Ніскі, Б. Звінагродскі і інш. У Оршы і Магілёве працаваў мастак-выкладчык студыі выяўленчага мастацтва Ф. Пархоменка.
Але студыі і гурткі не маглі вырашыць пытання падрыхтоўкі прафесійных мастакоў. Патрэбна была такая навучальная ўстанова, якая б адпавядала запатрабаванням часу ■— адкрывала шлях да мастацкай адукацыі дзецям рабочых і бяднейшага сялянства. Таму было вырашана на базе Віцебскага мастацка-практычнага інстытута адкрыць новую навучальную ўстанову. У кастрычніку 1923 г. пачаў дзейнасць Віцебскі мастацкі тэхнікум — кузня мастацкіх кадраў Савецкай Беларусі даваеннага перыяду.