Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
25 Смаленскі абл. архіў, ф. 1458, воп. 1, спр. 4, л. 1.
28 ДА Гомельскай вобл., ф. 60, спр. 1256, воп. 1, л. 12—18.
27 Там жа, спр. 1822, воп. 1, 1256, л. 10.
былі адкрыты музейныя фонды ў Оршы, Клімавічах і іншых месцах. Зборы каштоўнасцей выстаўляліся для агляду ў мэтах прапаганды дэкрэта Савецкай улады аб ахове помнікаў мастацтва 28.
Работа па ахове помнікаў мастацтва народа аб’ядноўвала эптузіястаў, адкрывала магчымасці стварэпня першых культурных аб’яднанняў у гэтай высакароднай справе. Адно з першых таварыстваў па вывучэнню роднага краю было створапа ў Оршы. Члены гэтага аб’яднання збіралі каштоўныя ўзоры прафесійнага і народнага мастацтва, даследавалі і датавалі іх, складалі спісы29. У маі 1918 г. выкапком Заходняй вобласці абавязаў усе губернскія і павятовыя Саветы забяспечыць ахову каштоўнасцей мясцовых збораў-музеяў, карцінных галерэй, калекцый і г. д. Складаліся акты аб перадачы прадметаў мастацтва Польскаму камісарыяту пры Саўнаркоме РСФСР. 25 ліпеня таго ж года мастацка-археалагічны пададдзел аддзела народнай асветы Заходняй вобласці прыняў важны дакумент рэвалюцыйных часоў — «Зварот да навучэнцаў школ». У ім гаварылася, што трэба «берагчы старажытную культуру ад агню помсты, які знішчае і тое, што складзе ў будучым пачатак новай кулыуры». Дакумент і сёння ўражвае сваёй шчырасцю і пранікнёнасцю. Прайшло больш за 70 гадоў з таго часу, як ён быў апублікаваны, але здаецца, што іменна да нас, сёнпяшніх даследчыкаў і ахоўнікаў культуры, адносяцца словы: «Не знішчайце помнікі культуры!.. Арганізуйце, стварайце таварыствы, гурткі аховы помпікаў мастацтва, старажытнасці, архіваў і г. д. Стварайце цэлую сетку такіх гурткоў, цэнтрамі якіх будзеце вы як праваднікі культуры на месцах... Створым на месцах цэнт-
28 Там жа, л. 6.
29 ДА Гомельскай вобл., ф. 60, воп. 1, спр. 1822, 1256, л. 9.
ры ратавання гэтай культуры, будзем усе намаганні прыкладаць да таго, каб усё, што ёсць каштоўнага ў гэтых адносінах, былр ў нашых руках, было намі зарэгістравана, было на нашым уліку. Будзем памятаць, таварышы: культура былога — фундамент культуры будучага» 30.
Наступным крокам на гэтым шляху стаў дэкрэт Часовага рабочасялянскага ўрада БССР «Аб перадачы культурных каштоўнасцей навукі і мастацтва, якія знаходзяцца ў маёнтках і розных установах, камісарыяту асветы і аб арганізацыі іх уліку, аховы і збірання» ад 30 студзеня 1919 г. Дэкрэт падпісалі старшыня Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі 3. X. Жылуновіч, член Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі па пытаннях асветы A. Р. Чарвякоў і кіраўнік справамі В. Г. Кнорын31. Ленінскую трактоўку гэтага дэкрэта мы бачым у тым, што Беларускі ўрад прыцягнуў да гэтай работы не толькі супрацоўнікаў камісарыята асветы, але і такія ўстановы, як камісарыят унутраных спраў, Савет народнай гаспадаркі, надзвычайныя камісіі, жыллёвы аддзел, аддзел народнай адукацыі, што сведчыць аб жыццёва важным значэнні мерапрыемства.
У выніку планамернай работы савецкіх органаў за перыяд з 1919 па 1920 г. было ўзята на ўлік звыш 500 старажытных маёнткаў, каля 1000 прыватных калекцый, амаль 200 тысяч твораў мастацтва 32.
Для практычнай работы ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва быў створаны Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей РСФСР. У яго задачы ўваходзіла забеспячэнне мірнага будаўніцтва і
30 Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн.. 1976. С. 16.
31 Там жа. С. 18.
32 Марцелев С. В. К духовному расцвету. Мн„ 1974. С. 20.
супрацоўніцтва ўсіх нацыянальнасцей, садзейнічанне іх матэрыяльнаму і духоўнаму развіццю (з улікам асаблівасцей іх быту, культуры, сацыяльнага і эканамічнага становішча).
Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) быў створаны ў 1918 г. у Петраградзе, затым пераведзены ў Маскву, меў свае аддзяленні ў Віцебску, Смаленску, Саратаве і тых абласцях РСФСР, дзе знаходзіліся бежанцы з Беларусі. Органам друку Белнацкома была газета «Дзянніца», якая інфармавала аб усіх мерапрыемствах Савецкай улады па задавальненшо культурных запатрабаванняў беларускага насельніцтва. Іменна са старонак «Дзянніцы» мы даведаліся аб тым, што заснавальнікі беларускага культурнаасветніцкага таварыства «Айчына» ўзнавілі перапіску з I. Я. Рэпіным адносна перадачы ім карціны «Беларус» Беларускаму нацыянальнаму музею, што ліпеньская выстаўка 1918 г., якая адбылася ў Мінску, была сабрана з уласпых збораў і архіваў Р. Зямкевіча, А. Смоліча, У. Уласава і інш.33
У Белнацкоме працавалі такія актыўныя ўдзельнікі барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі, як 3. X. Жылуновіч (Цішка Гартны) — рэдактар «Дзянніцы», А. Г. Чарвякоў (да мая 1918 г.), a таксама вядомыя дзеячы культуры А. Грыневіч, Ч. Родзевіч, Я. Дыла і інш.34 Аддзел культуры Белнацкома імкнуўся да шырокага ахопу пытанняў аховы помнікаў культуры — збору і сістэматызацыі даных у плане выканання дэкрэта аб ахове помнікаў нацыяналыіага беларускага мастацтва, падрыхтоўцы спецыяльных «рэкамендацый» па збору этнаграфічнага матэрыялу, фотаздымкаў гістарычных помнікаў, карт, карцін,
33 Дзянніца. 1918. № 20, 36.
34 Гл.: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. С. 384.
падрыхтоўцы да выдання альбома беларускіх карункаў і г. д.35
Работа Белпацкома дае падставы для сцверджання аб распачатай навуковай сістэматызацыі помнікаў культуры Беларусі, аб першым этапе дзейнасці ў напрамку стварэння
беларускай савецкай навукі, у прыватнасці гісторыі і мастацтвазнаўства.
Рух, які пачаўся ў Беларусі па збору і апісанню, датаванню і рэкамендацыях помнікаў мастацтва, садзейнічаў таму, што ў 1918—1919 гг. у Петраградзе і Маскве з’яўляюцца першыя беларускія культурныя таварыствы. У сакавіку (не пазней 18) 1918 г. у Петраградзе было створана Таварыства аматараў беларускага народнага мастацтва. У статуце та-
варыства знайшлі адлюстраванне асноўныя мэты і спосабы дзейнасці таварыства: садзейнічанне развіццю беларускага народнага мастацтва —
1. К. Малевіч.
Супрэматычны жывапіс. 1916
літаратуры, тэатра, народнай славеснасці, архітэктуры, музыкі і інш., падняццю эстэтычнага ўзроўню насельніцтва, а таксама абарона і ахова гістарычных помнікаў мастацтва. Статут падпісалі Ч. Родзевіч, 3. Жылуновіч, I. Лагун, Б. Тарашкевіч, Г. Багдановіч 36.
У рабоце па збору і сістэматызацыі старажытнасцей Беларусі актыўны ўдзел прымалі рускія гісторыкі і этнографы У. Пічэта, М. Янчук, А. Калмагораў, якія займаліся не
35 ЦДАКР БССР, ф. 4, воп. 1, спр. 80, л. 96-99.
36 Там жа, спр. 80, л. 3—4.
толькі вывучэннем гісторыі і мастацтва беларускага народа, але і асветніцкай дзейнасцю сярод беларусаў.
Беларускае навукова-культурнае таварыства на чале з прафесарам Маскоўскага універсітэта У. I. Пічэтам запланавала выдаць шэраг ілю-
У цяперашш час абнаўлення грамадства перабудова самым непасрэдным чынам адбіваецца на сацыялі-
2. К. Малевіч. Эскіз афармлення сцяны Зімовага палаца з нагоды з’езда камітэтаў вясковай беднаты. 1918
страваных павуковых прац па гісторыі беларускага народа, у тым ліку альбом узораў беларускай вышыўкі (гафтаў), складальнікамі якога былі А. Турбіна і М. Янчук. Для выдання было падрыхтавапа 20 каляровых арнаментаў37. Значпай падзеяй было адкрыццё ў Масквс ў ліпені 1919 г. Беларускага народпага упіверсітэта, у праграму навучання якога ўваходзілі такія дысцыпліны, як маляванпе, лепка, наведванне выставак, музеяў 38.
37 ЦДАКР БССР, ф. 4, воп. 1, спр. 90, л. 3—4.
38 Там жа, ф. Р-4, воп. 1, спр. 78, л. 8.
стычнай культуры, у тым ліку на выяўленчым мастацтве. «Маралыіае здароўе грамадства, духоўпы клімат, у якім жывуць людзі, у немалой ступені вызначаюцца станам літаратуры і мастацтва»,— адзначалася па XXVII з’ездзе КПСС. Гісторыя і мастацтвазпаўства як бы адпаўляюцца ў сваёй сапраўдпай складанасці і разнастайнасці.
I сапраўды, ацэнка стану мастацкага жыцця Беларусі перыяду грамадзянскай вайны, якая выклікала да нядаўніх часоў сумненне ў яе праве на існаванне, зараз прыцягвае да сябе ўвагу не толькі даследчыкаў, але і самых шырокіх колаў інтэлі-
генцыі. Дыскуціруецца пытанне аб беларускай школе мастацтва, аб прыналежнасці да яе віцебскай мастацкай школы, аб уплывах на беларускае мастацтва тых часоў розных напрамкаў і стыляў Захаду, аб сувязях яго з пошукамі ў рускім мастацтве пачатку стагоддзя, аб уплыве Пралеткульта на працэсы станаўлення савецкага мастацтва першага паслякастрычніцкага пятпаццацігоддзя.
3 усіх гэтых праблем сёння феномен Віцебска з’яўляецца найбольш цікавым таму, што іменна ў Віцебску з 1918 па 1922 г. жылі і працавалі вядомыя лідэры авангардызму, арганізатары і стваральнікі «новай» школы мастацтва К. Малевіч, М. Шагал, Л. Лісіцкі, В. Ермалаева і іншыя эксперыментатары новых форм рэвалюцыйнага мастацтва, якое нараджалася на хвалях рэвалюцыйных пераўтварэнняў у барацьбе новага са старым.
Віцебск з 1919 па 1923 г. не ўваходзіў у склад Беларусі, але ён адыграў сваю станоўчую ролю ў фарміраванні савецкага выяўленчага мастацтва, у падрыхтоўцы кадраў мастацкай інтэлігепцыі рэспублікі39.
Яшчэ ў лістападзе 1917 г. у Віцебску праходзіў гістарычны з’езд воіпаў-беларусаў Паўночнага фронту, на
39 У 1897 г. у Віцебску была адкрыта мастацкая школа пры прыватнай майстэрні выхаванца Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Ю. Пэпа, прадстаўніка рускай школы крытычнага рэалізму. У аснову выкладапня былі пакладзены прынцыпы рэалістычнай піколы выхавапня: маляванпе геаметрычных прадметаў, арпаментаў, гіпсавых фігур, маляванне з патуры і на плепэры (Вігтеб. губерпскне ведомостн. 1898. 17 сент.). У школе займалася ад 10 да 25 чалавек ад аднаго да 6 месяцаў. У 1907 і 1914 гг. былі арганізаваны выстаўкі твораў павучэнцаў і кіраўніка. На жаль, дзейпасць і творчасць школы Ю. Пэна даследавана недасканала. Вядома, што ў ёй займаліся будучыя вядомыя мастакі М. Шагал, I. Цадкін, 3. Азгур, Я. Мінін і інш.
якім была прынята рэзалюцыя па розных пытаннях. Адным з пытанняў, якія разглядаліся на з’ездзе, было адкрыццё Беларускай Акадэміі мастацтваў, а таксама розных культурна-асветных устаноў у Вільні, Полацку і інш.40
Пачатак стварэння віцебскай школы «новага, рэвалюцыйнага ўзору» адносіцца да 1918 г., калі народны камісар асветы A. В. Луначарскі падпісаў прызначэнне Марку Шагалу на пасаду ўпаўнаважанага Калегіі па справах мастацтва і мастацкай прамысловасці пры Камісарыяце народнай асветы Віцебскай губерні. У прызначэнні значылася: «Марк Шагал адпаведна з пастановай Калегіі па справах мастацтва і мастацкай прамысловасці пры Камісарыяце народнай асветы ад 12 вераспя 1918 г. прызначаецца ўпаўнаважаным адзначанай калегіі па справах мастацтва ў Віцебскай губерні. Прычым т. ТТТагалу надаецца права арганізацыі мастацкіх школ, музеяў, выставак, лекцый і дакладаў па мастацтву і ўсіх іпшых мастацкіх прадпрыемстваў у межах г. Віцебска і ўсёй Віцебскай губерні. Усім рэвалюцыйным уладам Віцебскай губерні прапаноўваецца аказваць т. Шагалу садзейнічанне ў выкананні ўказаных вышэй мэт. Луначарскі» 41.