Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Яшчэ ў большых маштабах рэарганізацыя народнай гаспадаркі Беларускай ССР праводзіцца з 1926 г., калі ў краіне быў узяты курс на індустрыялізацыю. У рэспубліцы будуюцца новыя прадпрыемствы, TaKia, як завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі, запалкавая фабрыка «Чырвоная Бярэзіна» ў Нова-Барысаве, фабрыка штучнага шоўку ў Магілёве, дрэваапрацоўчыя камбінаты ў Гомелі і Бабруйску, рад цагляных заводаў і торфапрадпрыемстваў. Адначасова пераабсталёўваюцца і пашыраюцца існуючыя прадпрыемствы. Значныя рэканструкцыйныя работы былі праведзены на заводах «Пралетарый», «Чырвоная Зара» ў
Міпску, «Чырвоны металіст» і фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску. К канцу 1-й пяцігодкі было пабудавана 78 буйных і каля 500 дробных заводаў і фабрык. Найбольш значным з іх быў завод сельскагаспадарчага машынабудавання ў Гомелі (Гомсельмаш). Для будаўніцтва была выбрана свабодная тэрыторыя плошчай 60 га, на якой размясціліся асноўная вытворчасць і дапаможпыя службы. У якасці агараджальных канструкцый цэхаў была выкарыстана цэгла. Падкранавыя пуці пабудаваны на жалезабетонных, а ў радзе выпадкаў на металічных калонах. Шматпралётныя карпусы перакрыты металічнымі формамі. Непасрэдна ў цэхах былі ўбудаваны бытавыя памяшканні, арганізаваны сталовая, клуб, амбулаторыя. Паблізу ад прадпрыемства быў пабудаваны рабочы пасёлак.
У цэлым для прамысловай архітэктуры канца 1920-х гадоў характэрна больш шырокае выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Таўшчыня агараджальных сцен была змешпана да 51 см. На фасадах будынкаў адмовіліся ад дэкаратыўнай кладкі, пілястр, складаных карпізаў. Уладкаванне металічных пераплётаў у светлавых праёмах і ліхтарах дало магчымасць значна павялічыць асветленасць вытворчых памяшканняў. Архітэктурнае аблічча прамысловых будынкаў з кожным годам станавілася ўсё больш выразным і лаканічным. Укараненне каркасных канструкцый прадвызначыла пераход у аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і фасадах да простых геаметрычпых форм.
У першыя пасляваенныя гады ў Беларусі, як і ва ўсёй краіне, не адразу змаглі пачаць карэнную перабудову гарадоў. Практычна аж да пачатку 1930-х гадоў работы ў гэтым напрамку зводзіліся да пасільнай ліквідацыі асабліва нецярпімых недахопаў гарадской гаспадаркі. Разам з аднаўленнем разбураных і рамонтам старых пабудоў на рабочых
ускраінах з’яўляецца асвятленне, па магчымасці па вуліцах укладваецца цвёрдае пакрыццё, на месцах пустэч і звалак у радзе выпадкаў разбіваюцца скверы. У адпаведнасці з ленінскім планам манументалыіай прапаганды старыя надпісы, эмблемы, назвы вуліц замяняліся на новыя. Гарады і вёскі ўпрыгожваюцца рэвалюцыйнымі лозунгамі, агітацыйпымі плакатамі.
Важнае згіачэпне ў паляпшэнпі жыллёвых умоў працоўных адыграла перасяленне рабочых з нядобраўпарадкаванага і непрыгоднага жылля ў капфіскаваныя ў буржуазіі дамы. Вызваленыя кватэры пасля некаторай рэканструкцыі засяляліся некалькімі сем’ямі. У радзе выпадкаў у іх арганізоўваліся «бытавыя камуны», і тады адначасова з жылымі вылучаліся памяшканні для грамадскага карыстання: чырвоныя куткі, пакоі адпачынку, калектыўнага выхавання дзяцей і г. д. Прыкладамі засялення буржуазных даходных дамоў працоўнымі могуць служыць жылыя дамы ў Мінску па вул. Савецкай, 20 (Дом металістаў), на рагу Савецкай і Свярдлова (I Дом Саветаў), вул. Леніна, 10 (II Дом Саветаў), у Гомелі па вул. Савецкай, 4, 10, 12, у Магілёве па вул. Першамайскай, 45/1 і іпш. У выніку «пераробкі жылля» ў гарадскіх Саветаў з’явіўся фонд так званых «камунальных кватэр». Усяго да 1924 г. было муніцыпалізавана каля 5 тыс. прыватнаўласніцкіх домаўладанняў. Акрамя жылых памяшканняў у вызваленых будынках размяшчаліся ўстановы народнай адукацыі, аховы здароўя, клубы. Тым самым была выкаранена векавая процілегласць паміж гарадскім цэнтрам для багатых і ўскраінамі для пралетарыяту.
Разам з тым засяленне працоўнымі дамоў буржуазіі толькі часткова вырашала жыллёвую праблему. Нармалізацыя жыцця ў гарадах і рост колькасці насельніцтва выклікаюць неабходнасць значнага павелічэння
жылога фонду. У аднаўленчы перыяд (1921—1925) ён папаўняўся за кошт індывідуалыіай забудовы.
Адсутпасць праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў і кантролю з боку мясцовых Саветаў не магло не адбіцца на хаатычным характары індывідуальнага будаўніцтва. Нярэдкія былі выпадкі і самавольнага будаўніцтва. Нізкая шчылыіасць забудовы прыводзіла да нерацыянальнага выкарыстання гарадскіх зямель, ускладняла іх добраўпарадкаванне і арганізацыю сістэмы абслугоўвання насельніцтва.
3 сярэдзіны 1920-х гадоў у рэспубліцы прымаюцца меры да рэгулявання забудовы гарадоў. У 1925 г. Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі БССР сумесна з мясцовымі Саветамі праводзіць рэгістрацыю зямельных участкаў у 10 буйных і 24 раённых гарадах. На аснове ўдакладненых геадэзічных матэрыялаў і ў адпаведнасці з часовым палажэннем аб забудове гарадоў прапаноўвалася скласці «забудовачныя планы». Пры гэтым з улікам захавання гістарычнай структуры для вялікіх і сярэдніх гарадоў рэкамендавалася выкарыстаць радыяльную, ці веерную, сістэму, а для малых — прамавугольную, квартальную забудову.
Першым прыкладам мэтанакіраваных горадабудаўнічых работ можа служыць Барысаў. Гэты важны цэнтр дрэваапрацоўчай прамысловасці значна пацярпеў у гады імперыялістычнай і грамадзянскай войпаў. У гэтай сувязі ўрад рэспублікі ў 1923 г. прыняў рашэнне аб неадкладных мерах па яго аднаўленню і новаму будаўніцтву на 1923—1928 гг. Развіццё горада прадугледжвалася ў бок вёсак Юркевічы і Гара, дзе ажыццяўлялася расшырэнне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці і рабочых пасёлкаў пры іх. Прыкладам можа служыць запалкавая фабрыка «Чырвоная Бярэзіна» ў НоваБарысаве. Будаўнічыя работы право-
дзіліся тут без спынення вытворчасці. Новае збудаванне ўзводзілася ў 90 м ад старога, дрэнна аснашчанага будынка, які з пускам новых вытворчых плошчаў быў знесены. Адначасова з развіццём вытворчых магутнасцей у непасрэднай блізкасці ад прадпрыемстваў у гэтым раёне ствараюцца рабочыя пасёлкі. У 1927 г. інтэнсіўна забудоўваўся пасёлак Лесбел. Тут дзяржаўным і кааператыўным спосабам узводзіліся двухпавярховыя дамы на 4—8 кватэр. Асноўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. У гэтыя ж гады ў Барысаве ўступілі ў строй будынкі гаркома і гарвыканкома, рабочы клуб, педтэхнікум, тры школы, а ў Нова-Барысаве — клуб хімікаў, летні тэатр, амбулаторыя і іншыя будынкі. На галоўнай вуліцы горада — Пралетарскай і бліжэйшых да яе кварталах было пабудавана некалькі двухпавярховых мураваных жылых дамоў, а на былой рыначнай плошчы — першы ў горадзе чатырохпавярховы жылы дом на 36 кватэр.
На прыкладзе аднаўлення і развіцця Барысава і іншых гарадоў яўна адбілася адсутпасць у рэспубліцы архітэктараў-горадабудаўнікоў. Гэта прывяло да таго, што гарады забудоўваліся без генеральных планаў, месца для будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, рабочых пасёлкаў, індывідуальнага будаўніцтва і асобных будынкаў выбіралася нярэдка выпадкова.
Адной з першых спроб скласці праект планіроўкі горада была прапанова прафесара Б. Коршунава ў «Плане ўрэгулявання забудовы Мінска» (1924—1925). У гэтым праекце былі прыняты захады вызначыць асноўныя напрамкі размяшчэння індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Аўтар прапаноўваў для гэтай мэты выдзяляць тэрыторыі ў перыферыйных раёнах уздоўж пад’яздных дарог да горада. 3-за адсутнасці тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, ясных перспектыў і кампазіцыйнай ідэі
развіцця горада гэты праект быў адхілены.
У 1926 г. па даручэнню ўрада БССР вядомы савецкі горадабудаўнік прафесар У. Сямёнаў прапанаваў праект развіцця Міпска і Оршы. Работа пад праектам ускладнялася тым, што яшчэ не былі вызначапы перспектывы фарміравання вытворчай і культурнай сфер. Акрамя таго, да гэтага часу не была завершана работа па ўдакладненню геаздымкі адпаведнай забудовы. Тым не менш Сямёнаў здолеў правільна намеціць магчымыя шляхі тэрытарыяльнага росту гарадоў. Так, для Мінска, улічваючы яго гістарычную структуру плана са шчыльнай забудовай у цэнтральнай частцы, ён прапаноўваў новае будаўніцтва весці ўздоўж галоўнай кампазіцыйнай восі горада — вул. Савецкай (цяпер Ленінскі праспект) у паўночна-ўсходнім напрамку з выкарыстаннем спрыяльных умоў для гэтага ў зарэчнай частцы. Канкрэтных прапаноў па архітэктурна-мастацкіх пытапнях у праекце не было.
Аднаўленне народнай гаспадаркі і пачатая індустрыялізацыя абумовілі рост гарадскога насельніцтва. Рэзка ўзрасла патрэбнасць у ж ы л л і і развіцці ўсёй камунальнай гаспадаркі. Улічваючы матэрыяльныя цяжкасці, жылы фонд гарадоў павялічваўся ў асноўным за кошт індывідуальных забудоўшчыкаў. У большасці выпадкаў узводзіліся дамы на адну ці дзве двухтрохпакаёвыя кватэры. Жылыя памяшканні групаваліся каля цэнтральна размешчанай печы. У будаўніцтве выкарыстоўваўся традыцыйны для Беларусі будаўнічы матэрыял — дрэва. Фасады звычайна абліцоўваліся вагонкай, вокны ўпрыгожваліся разнымі налічнікамі. Вуліцы забудоўваліся двума спосабамі: у адных выпадках дамы ставіліся працяглым бокам уздоўж чырвонай лініі, у другіх — з водступам ад яе на 3—4 м і арганізацыяй перад тарцом дома палісадніку. Па такому прынцыпу былі забудаваны раёны Камароўкі і Ля-
хаўкі ў Мінску, Залінейны ў Гомелі, чыгуначных вузлоў у Оршы, Бабруйску і іншых гарадах.
Больш арганізаваны характар індывідуальнае будаўніцтва атрымала пасля арганізацыі ў рэспубліцы жыллёва-кааператыўных таварыстваў (ЖАКТаў) і рабочых жыллёвабудаўнічых кааператываў (РЖБК). У 1927 г. праектнай канторай Белжылсаюза былі распрацаваны першыя пяць тыпавых праектаў жылых дамоў на адну — чатыры кватэры сярэдняй плошчай 45 кв. м. Выкарыстоўваліся таксама рэкамендаваныя для сярэдняй паласы РСФСР тыпавыя праекты, якія карэкціраваліся для мясцовых умоў.
Кааператыўнае жыллёвае будаўніцтва ў большасці выпадкаў ажыццяўлялася асобнымі кварталамі ці цэлымі пасёлкамі. Нярэдка сярод невялікай па плошчы забудовы (1,5— 2,0 га) прадугледжваліся зялёныя ўчасткі — скверы ці бульвары. Прыкладамі тут могуць служыць пасёлкі «Дрэваабдзелачнік» у Мазыры, «Чырвоны аршанец» у Оршы, «Новы быт» у Віцебску, кварталы па вуліцы Брылеўскай у Мінску і інш. Такія пасёлкі вызначаліся болыпай ступенню добраўпарадкавання тэрыторыі, арганізаванасцю сеткі камуналыіабытавога абслугоўванпя, былі больш прываблівымі ў эстэтычных адносінах.