Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
майстэрань. Сведчаннем таму — твор М. Філіповіча «Супрэматычнае кола».
Для большасці твораў была характэрна эскізнасць, недасканаласць выканання 19. 3 усіх прапанаваных работ найбольшую цікавасць (з тых, што захаваліся) уяўлялі аркушы К. Елісеева з партрэтнымі замалёўкамі Я. Купалы, алейны партрэт Д. Полазава «Я. Купала» (знаходзіцца ў экспазіцыі Музея Я. Купалы ў Мінску).
У 1922 г. у Мінску да IV Усебеларускага з’езда Саветаў была наладжана выстаўка, на якой экспанавалася прадукцыя ўсіх вытворчых і мастацкіх майстэрань горада, прамысловых прадпрыемстваў, школ.
Асабліва многа выставак прыпадае на 1924 год. 3 іх найболып значная — выстаўка старажытнабеларускай кнігі, якая была арганізавана супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі. Да Усебеларускага з’езда селькораў была падрыхтавана экспазіцыя насценных газет заводаў, вайсковых часцей. Адбыўсч шэраг выставак дзіцячай творчасці, студэнтаў рабфака, БДУ. Цікавым з’яўляецца факт адбору экспапатаў для паказу беларускага мастацтва на міжнароднай выстаўцы ў Парыжы.
Але ўсё гэта былі лакальныя выстаўкі, якія не маглі даць поўнай карціны развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі за перыяд з 1917 г. Такую карціну магла даць толькі Усебеларуская мастацкая выстаўка, якая і адбылася ў 1925 г. У яе падрыхтоўцы і арганізацыі актыўны ўдзел прынялі прадстаўнікі Інбелкульта, Саюза работнікаў мастацтва рэспублікі, Наркамасветы. Першая Усебеларуская мастацкая выстаўка прысвячалася дзвюм вялікім падзеям — 20-годдзю першай рускай рэвалюцыі і 400-годдзю беларускага
кнігадрукавання 20. Майстры мастацтва рыхтаваліся да яе з вялікім энтузіязмам. У звароце Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б прапанавалася распрацаваць да выстаўкі чатырнаццаць тэм з гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы беларускага і рускага народаў: «Паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага»,
5. Г. Віер. Юны мастак.
1929. ДММ. БССР
«Барацьба за Савецкую ўладу ў гады грамадзянскай вайны», «Вызваленне Беларусі ад акупантаў», «Братэрскае адзінства народаў СССР», «Вобраз правадыра Вялікага Кастрычніка У. I. Леніна», «Барацьба з міжнародным капіталам» і інш.
Падрыхтоўчую работу вёў выставачны камітэт, членамі якога з’яўляліся загадчык мастацкай секцыі Інбелкульта Я. Драздовіч, сакратар секцыі М. Шчакаціхін, прадстаўнік Саюза работпікаў мастацтва А. Касцялянскі. Непасрэдным адборам экспанатаў займалася камісія, у скла-
19 Каталог Першай мінскай выстаўкі. Мн., 1921.
20 ЦДАКР БССР, ф. 42, воп. 1, спр. 1700, л. 18.
дзе якой былі прадстаўнікі ЦК КП(б)Б, Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, Наркамасветы, Віцебскага мастацкага тэхнікума.
Першая Усебеларуская мастацкая выстаўка засведчыла з’яўленне твораў, якія ўвасаблялі пафас стваральнай працы савецкага народа. Пачынаўся, такім чынам, новы этап, якасна іншы ў параўнанні з дарэвалюцыйным этапам развіцця нацыянальнага беларускага мастацтва. Героем твораў стаў савецкі чалавек, яго справы, думкі, мары. Людзі новага часу былі адлюстраваны ў творах «Маладняковец» В. Волкава, «Партрэт М. Чарота» і «Сельская мадонна» М. Гусева, «Партрэт Якуба Коласа» 3. Азгура. Перамены ў свядомасці людзей паказалі ў сваіх творах Г. Віер («Юны мастак»), Р. Семашкевіч («Рабфакавец»), А. Ахола-Вало («Вясковы будаўнік») і інш.
Першая Усебеларуская мастацкая выстаўка паказала наяўнасць актыўных творчых сіл, здолыіых заняцца эстэтычным выхаваннем працоўных і адлюстраваннем у творах мастацтва новай, савецкай рэчаіснасці21.
Асобную старонку ў гісторыі станаўлення новай, сацыялістычнай культуры Савецкай Беларусі складае дзейнасць Віцебскага мастацкага тэхнікума, які з’явіўся не толькі галоўным цэнтрам падрыхтоўкі мастацкіх кадраў, але і галоўным асяродкам кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі.
Віцебскі мастацкі тэхнікум быў адкрыты ў 1923 г. Кіраўніцтва тэхнікумам ажыццяўлялася Народным камісарыятам асветы. Па прапанове Віцебскага губернскага аддзела народнай адукацыі тэхнікум узначаліў мастак-педагог М. Керзін, які ўжо меў вопыт работы ў Веліжскай народнай мастацкай школе. Вызначаючы задачы тэхнікума, новае кіраўніц-
21 Сав. Беларусь. 1924. 25 крас.
ва падкрэслівала: «У адрозненне ад былой школы, дзе вучыліся ў асноўным выхадцы з дробнабуржуазнага асяроддзя, студэнтамі тэхнікума павінны быць выхадцы ў асноўным з пралетарскага асяроддзя. Па-другое, новая школа павінна пастаянна здзяйсняць цесную сувязь з жыццём, прымяняючы на практыцы атрыманыя тэхнічныя навыкі шляхам выканання заказаў і г. д. Трэцяя асаблівасць заключаецца ў тым, што ў аснову творчасці новай школы павінны легчы рэвалюцыйна-класавыя ідэі і жыццё рабоча-сялянскай масы» 22.
Асноўны кантынгент выхавацеляў складалі мастакі-рэалісты М. Керзін, В. Волкаў, М. Эндэ, М. Лебедзева, Д. Камар, М. Міхалап. Праз некаторы час у яго ўліліся П. і X. Даркевічы, У. Хрусталёў, I. Ахрэмчык, У. Руцай, Ф. Фогт, Г. Шульц і інш.
Узровень прафесійнай падрыхтоўкі ў тэхнікуме быў дастаткова высокі. Выкладаліся жывапіс, малюнак, скульптура, пластычная анатомія, гісторыя літаратуры, гісторыя мастацтва (М. Каспяровіч, П. Даркевіч), перспектыва, фізіка, хімія і інш. У 1925—1927 гг. у тэхнікуме працавалі майстэрні ганчарна-керамічная, графічная, дэкарацыйная.
У 1926/27 навучальным годзе ў тэхнікуме існавалі аддзяленні малярства, разьбярства, педагагічна-мастацкі аддзел, у 1927/28 гг. быў адкрыт графічны аддзел 23.
У 1928 г. пры Дзяржаўным мастацкім вучылішчы (так з гэтага года стаў называцца тэхнікум) былі адкрыты курсы малявання для рабочых, чырвонаармейцаў, куды было прынята болып за 50 чалавек. Кіраўніком курсаў быў мастак 3. Гарбавец.
Выхаванцы тэхнікума экспанавалі
22 ДА Віцебскай вобл., ф. 246, воп. 1, адз. зах. 310, св. 21, л. 144.
23 Там жа, ф. 246, воп. 1, адз. зах. 310, л. 143.
свае работы на 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы, на якой нават быў асобны раздзел «Творы навучэнцаў Віцебскага мастацкага тэхнікума». Тады ж была арганізавана выстаўка акварэлі і ілюстрацый. У 1928 г. разам з мастакамі-прафесіяналамі студэнты тэхнікума былі ўдзельнікамі Усесаюзнай выстаўкі мастацтва народаў ССР.
Настаўнікі і выхаванцы тэхнікума ўдзельнічалі ў афармленні Віцебска да свят, у рабоце Віцебскага краязяаўчага таварыства, у састаўленні экспазіцыі музея пры тэхнікуме. Важным крокам у справе манументальнай прапаганды стаў роспіс у кінатэатры «Мастацкі». Яго аўтарамі і выканаўцамі былі выкладчыкі М. Эндэ, В. Волкаў, М. Лебедзева, М. Керзін, студэнты А. Пузынкевіч, А. Валхонскі й.
У кастрычніку 1926 г. кіраўніцтва тэхнікума звярнулася у Народны камісарыят асветы БССР з прапановай адкрыць у Беларусі Акадэмію мастацтваў. Але гэта ідэя не была падтрымана, бо мастацкі ўзровень гэтай навучальнай установы яшчэ не адпавядаў (на думку вышэйстаячых органаў кіраўніцтва) патрабаванням вышэйшай мастацкай школы.
Значэнне Віцебскага мастацкага тэхнікума як першай кузні мастацкіх кадраў Савецкай Беларусі безумоўнае. Аб гэтым сведчаць імёны такіх мастакоў, як В. Цвірка, К. Касмачоў, 3. Азгур, П. Масленікаў, А. Кроль, Н. Галоўчанка, В. Дзежыц, Я. Зайцаў, А. Гугель, П. Гаўрыленка, X. Ліўшыц, М. Манасзон, В. Ціхановіч, Я. Ціхановіч, Я. Нікалаеў, С. Селіханаў, А. Арлоў, М. Беляніцкі, Р. Семашкевіч і многіх іншых, вядомых зараз далёка за межамі нашай рэспублікі.
У 1917—1922 гг. У. I. Леніным былі падпісаны многія дакументы па пытаннях культуры і мастацтва. Сярод іх — дэкрэт СНК «Аб ахове мас-
24 Сав. Беларусь. 1924. 25 кастр.
тацкіх каштоўнасцей і помнікаў старажытнасці». Гэты і многія іншыя дакументы па нацыяналізацыі мастацкіх музеяў і прыватных калекцый падкрэслівалі неабходнасць выкарыстання іх у справе асветы народа.
Перад дзеячамі мастацтва ў якасці актуальнейшай ставілася задача выпрацаваць форму, зразумелую народным масам. На гэта ўказвалася ў рэзалюцыі ЦК ВКП(б) ад 18 чэрвеня 1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры»: «...Смела і рашуча парваць з забабонамі панства ў літаратуры і, выкарыстоўваючы ўсе тэхнічныя магчымасці старога майстра, выпрацаваць адпаведпую форму, зразумелую мільёнам» 25. Таму адной з вядучых тэндэнцый развіцця выяўленчага мастацтва, у тым ліку і жывапісу 20-х гадоў, была выразная арыентацыя на засваенне і развіццё спадчыны дэмакратычнага рэалізму і перш за ўсё мастацтва ранніх перадзвіжнікаў XIX ст. Мастацтва ранніх перадзвіжнікаў было ідэйна болып блізкім народу, найбольш зразумелым яго пачуццям, вобразу думак, духоўнаму і жыццёваму ўкладу. Таму выкарыстанне фармальна-вобразнай структуры мастацтва перадзвіжнікаў у спалучэнні з новай тэматыкай, якая базіравалася на светаўспрыманні марксізму і адлюстраванні рэвалюцыйнай сучаснасці, забяспечвала блізкасць жывапісу працоўным і дапамагала выхоўваць іх у духу сацыялістычных ідэалаў 26.
Такім чынам, тэндэнцыі развіцця жывапісу 20-х гадоў садзейнічалі станаўленню адной з якасных асаблівасцей мастацтва сацыялістычнага рэалізму — злучэнню класічнага мастацтва з сучасным напрамкам, з аднаго боку, з другога — злучэнню
25 Борьба за реалнзм в нзобразнтельном нскусстве 20-х годов. М., 1962. С. 83.
26 Савостьянов II. II. Эстетнческая прнрода советского нзобразнтельного нскусства. М„ 1983. С. 155.
класікі і сучаснага мастацтва з народам.
У практычным ажыццяўленні плана будаўніцтва новага мастацтва вялізная роля належала АМРР (Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі), заснаванай у 1922 г. і пераўтворанай у 1928 г. у АМР (Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыі). Іменна АМРР сканцэнтравала сваю ўвагу на развіцці традыцый перадзвіжнікаў і рускага рэалізму XIX ст. Выкарыстоўваючы гэтыя традыцыі для адлюстравання быту Чырвонай Арміі, жыцця рабочых і сялян, дзеячаў рэвалюцыі і працы, яна імкнулася стварыць стыль і мастацтва «гераічнага рэалізму».
Беларускія мастакі не стаялі ўбаку ад тых працэсаў, якія адбываліся ва ўсёй краіне. У 1927 г. пры Віцебскім мастацкім тэхнікуме было створана аб’яднанне моладзі, якое прымыкала да Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі на чале з П. Гаўрыленкам. У 1928—1930 гг. аб’яднанне наладжвала ў горадзе мастацкія выстаўкі, якія вызначаліся высокай ідэйнасцю і мэтднакіраванасцю.
Сярэдзіна і канец 20-х гадоў у развіцці беларускага выяўленчага мастацтва былі адзначаны ўзнікненнем шэрага мастакоўскіх груповак і аб’яднанняў, якія кансалідаваліся на платформе ідэйных і творчых інтарэсаў, што знаходзіліся ў поўнай адпаведнасці з палітыкай партыі па гэтаму пытанню: «Партыя ў агульным зусім не можа звязаць сябе прыхільнасцю да якога-небудзь напрамку ў галіне літаратурнай формы. Кіруючы літаратурай у агульным, партыя таксама мала можа падтрымаць якую-небудзь фракцыю літаратуры (клісіфіцыруючы гэтыя фракцыі па розных поглядах на форму і стыль)... Таму партыя павінна выказвацца за свабоднае спаборніцтва розных груповак і напрамкаў у данай галіне» 27.