• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    ме — ВСНГ БССР, у Гомелі ў палацы Румянцава — Паскевіча — Палац піянераў і школьнікаў.
    Для размяшчэння ўстаноў аднаўляліся разбураныя і рамантаваліся старыя будынкі. 3-за абмежаванасці сродкаў захоўваліся не толькі канструкцыя і планіроўка, але і знешняе аблічча. У Мінску былі адноўлены будыпкі былога прамысловага банка па вул. Рэвалюцыйнай (архіт. А. Дзянісаў, 1925), упраўлення Лібава-Роменскай чыгункі па вул. Валадарскага з жылымі памяшканнямі ў верхніх паверхах (архіт. А. Дзянісаў, 1926) і інш. Беларускі драматычны тэатр у Мінску атрымаў у спадчыну дарэвалюцыйны тэатральны будынак, які ў 1928—1932 гг. быў рэканструяваны па праекту архітэктара Г. Лаўрова. Для Яўрэйскага і Польскага драматычных тэатраў былі прыстасаваны культавыя збудаванні. Першы размясціўся ў будынку харальнай сінагогі па вул. Валадарскага (пасля вайны рэканструявана пад Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага), другі — у Чырвоным касцёле (цяпер Дом кіно).
    Разам з тым недахоп памяшканняў грамадскага прызначэння, асабліва вучэбных, культурна-асветных, медыцынскіх, адчуваўся вельмі востра. Адной з першачарговых задач было пашырэнне школьнай сеткі. Працэс будаўніцтва новых школ тармазіўся і зменамі ў самой сістэме народнай адукацыі. Выкарыстанне тыпавых праектаў працоўных школ першай і другой ступеней, рэкамендаваных Наркамасветай РСФСР, у Беларусі было немагчыма з-за вялікага сабекошту і складанасці канструкцыйных вырашэнняў. У рэспубліцы для школ прыстасоўвалі розныя мураваныя пабудовы і будавалі спрошчаныя аднаі двухпавярховыя драўляныя. У выніку на першае студзеня 1926 г. ахоп дзяцей школамі складаў 71 %.
    Яшчэ большы размах школьнае будаўніцтва набыло пасля завяршэн-
    ня аднаўленчага перыяду. У асноўным узводзіліся невялікія па аб’ёму, разлічаныя на 240—280 вучняў двухпавярховыя будынкі, прамавугольныя ў плане з размяшчэннем па абодвух баках калідора вучэбных памяшканняў. Па архітэктуры такія школы адрозніваліся ад жылых дамоў толькі больш буйнымі, рытмічна размешчанымі аконнымі праёмамі і вышынёй паверха. Уведзены ў 1929 г. у краіне лабараторна-брыгадны метад навучання, які патрабаваў значнага павелічэння памяшканняў — кабінетаў, лабараторый, майстэрань і г. д., у Беларусі распаўсюджання не атрымаў. Была зроблена спроба пабудаваць па тыпавых праектах толькі некалькі такіх школьных комплексаў. Аднак з-за эканамічных цяжкасцей яны не былі завершаны.
    Развіццё навукі і вышэйшай адукацыі прадвызначыла будаўніцтва ў рэспубліцы рада БНУ і комплексаў навуковых устаноў. У 1926 г. на аснове ўсесаюзнага конкурсу быў адобраны праект маскоўскага архітэктара I. Запарожца як найбольш эканамічны і найбольш поўна адпавядаючы ўмовам будаўнічай базы рэспублікі. Узвядзенне комплексу па гэтаму праекту было ажыццёўлена ў 1928—1931 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Г. Лаўрова на тэрыторыі плошчай 14 га паміж вакзалам і цяперашняй плошчай Леніна. У аснову кампазіцыі Універсітэцкага гарадка лягла распаўсюджаная ў тыя гады павільённая сістэма, пры якой асобныя карпусы разлічваліся на падрыхтоўку спецыялістаў па аднатыпных прафесіях. Будынкі універсітэта мелі каля 500 аўдыторый, лабараторый, кабінетаў і іншых памяшканняў для навучальнага працэсу і навуковай работы і разлічваліся на навучанне 3000 студэнтаў. Пры дастаткова дакладнай функцыянальнай арганізацыі ўсе будынкі атрымалі спрошчаную трактоўку пластыкі фасадаў, характэрную для архітэкту-
    ры 1920-х гадоў. Да недахопаў комплексу БДУ трэба аднесці некалькі выпадковы характар размяшчэння карпусоў і слабую сувязь іх архітэктуры з навакольнай забудовай.
    Адной з вострых праблем, якія стаялі перад маладой Савецкай дзяржавай, было карэннае паляпшэнне аховы здароўя насельніцтва. Большасць старых бальніц і паліклінік размяшчалася ў дрэнна абсталяваных драўляных будынках. У другой палавіне 20-х гадоў рэканструююцца і пашыраюцца гарадскія бальніцы ў Гомелі, Віцебску, Оршы. Значныя работы ў гэтым напрамку былі праведзены ў клініцы нервовых захворванняў па вул. Валадарскага ў Мінску. У 1926—1929 гг. адначасова з пераабсталяваннем і надбудовай карпусоў клінікі (архіт. С. Гайдукевіч) быў пабудаваны новы корпус водалячэбніцы (грамадз. інж. Г. Кавокін). Рад новых бальніц адкрываўся ў спецыяльна прыстасаваных існуючых будынках. Так была створана паліклініка спецпрызначэння па вул. Чырвонаармейскай у Мінску (архіт. А. Дзянісаў, 1927— 1929).
    У гады першай пяцігодкі ў буйпых гарадах Беларусі разгарнулася будаўніцтва буйных бальнічных комплекеаў на 600—1000 ложкаў. Сярод іх найбольш значнай была 1-я клінічная бальніца ў Мінску (архіт. Г. Лаўроў, 1928—1931). Для будаўніцтва быў выбраны ўчастак на былым Барысаўскім тракце (цяпер Ленінскі праспект). Праектам прадугледжвалася ўзвесці 11 асобных карпусоў, 6 з якіх прызначаліся для стацыянараў, а ў астатніх павінны былі размясціцца лабараторыі, паліклініка і адміністрацыйна-гаспадарчыя службы. Аднак сродкаў хапіла толькі на 3 лячэбныя корпусы, адміністрацыйна-гаспадарчы блок і паліклініку.
    Карпусы стацыянараў, размешчаныя сярод зеляніны ў глыбіні квартала, уяўлялі сабой двухпавяр-
    ховыя цагляныя будынкі з Г-падобнай формай плана. У кожным крыле з аднаго боку калідора былі размешчаны палаты на два, чатыры і шэсць ложкаў аднаго з лячэбных аддзяленняў. Вуглавую частку займала вестыбюльная група памяшканняў, над якімі размяшчалася аперацыйная ці аўдыторыя для студэнтаў. У тарцах кожнага крыла знаходзіліся прыёмны пакой і ізалятар. Улічваючы тое, што клінічная бальніца стваралася як база медыцынскага факультэта БДУ, архітэктурна-камп^зіцыйнае вырашэнне яе аналагічнае з Універсітэцкім гарадком: фасады пазбаўлены дэталізацыі, вылучаецца толькі вялікі светлавы праём аперацыйнай над галоўным уваходам.
    Ужо ў першыя гады Савецкай улады значнае пашырэнне атрымала арганізацыя сеткі культурна-асветных устаноў, рабочых клубаў, дамоў культуры, хат-чытальняў, чырвоных куткоў, бібліятэк. Першапачаткова для гэтай мэты прыстасоўвалі старыя будынкі або памяшканні рознага прызначэння, аж да жылых дамоў. Так, Магілёўскі клуб швейнікаў размясціўся ў былым будынку сінагогі, а ў Мінску ў памяшканні былога Дваранскага сходу знаходзіўся Дом палітасветы. Адначасова праводзілася рэканструкцыя існуючых відовішчных устаноў. Прыкладам можа служыць будынак абласнога драматычнага тэатра ў Віцебску (архіт. А. Дзянісаў, 1926), дзе была зроблена спроба стварыць роўныя ўмовы для ўсіх гледачоў. Для гэтага была рэаргапізавана ўваходная група памяшканняў, створана агулыіае фае, пераабсталявана сцэпічная частка. Рэканструкцыя практычна не закранула фасадаў, і тэатр захаваў свой ранейшы архітэктурны выгляд.
    У іншых выпадках змяненні былі больш значнымі. Так, кінатэатр «Чырвоная Зорка» ў Мінску быў адкрыты ў 1928 г. пасля рэканструкцыі
    старога кінатэатра «Гігант». Тут за кошт ліквідацыі кватэры і магазіна былога ўладальніка кінатэатра былі павялічаны касавы вестыбюль, фае і глядзельная зала (інж. Э. Лосер). На сценах, столі і пілонах фае і глядзельнай залы з’явіўся грубы роспіс,
    які складаўся з хаатычна размешчаных розных геаметрычных фігур, афарбаваных маслянай фарбай у чорны, жоўты і шэры колеры. Улічваючы, што памяшканні мелі няўдалыя прапорцыі, былі расчлянёны масіўнымі слупамі і пілопамі, роспіс меў непрывабны выгляд.
    3 сярэдзіны 20-х гадоў пачынаецца будаўніцтва клубаў пры буйных прамысловых прадпрыемствах, прафесіяналыіых саюзаў, а ў малых гарадах і раённых цэнтрах яны прызначаліся для абслугоўвання ўсіх жыхароў. У большасці сваёй гэта былі невялікія па ўмяшчалыіасці збудаванні, дзе галоўнае месца адводзілася відовішчнай групе памяшканняў. Характэрны прыклад такіх збудаванняў — Дом культуры (цяпер
    Дом народнай творчасці) у Мазыры. Ён пабудаваны ў 1926—1929 гг. і ўяўляе сабой асіметрычна вырашаны ў плане будынак, у якім вылучаны
    8. Э. Лосер. Кінатэатр «Чырвоная зорка» ў Магілёве. 1930—1931
    відовішчная і клубная часткі з самастойнымі ўваходамі. Клубныя пакоі групуюцца вакол вестыбюля першага паверха і хола на другім паверсе. Месцы для гледачоў размешчаны ў партэры, на балконе і ў бакавых ложах. На галоўным фасадзе вылучаецца паўкруглы з шасцю калонамі порцік галоўнага ўвахода ў глядзельную частку будынка. У цэлым некалькі выпадковае спалучэнне па аб’ёму і вышыпі асобных частак будынка не стварае ўражання цэласнай прасторавай кампазіцыі.
    Па такому ж прынцыпу, але з больш дакладным расчляненнем функцыянальных працэсаў былі пабудаваны ў 1927—1929 гг. клубы металістаў на набярэжнай Заходняй Дзвіпы ў Віцебску і вул. Кірава ў
    Мінску. У абодвух выпадках да галоўнага аб’ёма з глядзельнай залай прымыкае двухпавярховая клубная частка. Звонку, як і ў інтэр’ерах, адсутнічаюць якія-небудзь дэкаратыўныя дэталі. Неспакойны сілуэт будынка, спрошчапая трактоўка фасадаў, разнатыпныя, не ўзгодненыя паміж сабой аконныя праёмы пе дазволілі стварыць выразны вобраз клуба новага тыпу.
    У 1928—1930 гг. у Гомелі па праекту архітэктара М. Кірылава быў пабудаваны клуб чыгуначнікаў імя У. I. Леніна. Будынак займае складаны вуглавы ўчастак і фарміруе забудову аднаго з бакоў вакзальнай плошчы. У планіровачнай і аб’ёмнапрасторавай структуры дакладна вызначаны тры часткі: тэатральна-капцэртная зала, кіпатэатр і вуглавы трохпавярховы аб’ём, дзе размешчаны клубныя, рабочыя, адміністрацыйна-гаспадарчыя памяшканні і бібліятэка. У агулыіай кампазіцыі даміпуе глядзельная група памяш-
    канняў. 3 плоскасці галоўнага фасада, які выходзіць на плошчу, выступае аб’ём галоўнага ўвахода, які па баках флапкіруецца лесвічнымі клеткамі з вертыкальным зашкленнем і казырком, створаным балконам фае другога паверха. У вуглавой, закругленай у плане частцы будынка арганізаваны ўваход у клубную частку. Пры аднаўленні пасля вайны захавана першапачатковая планіроўка, але зменена афармленне фасада.
    У 1929 г. у Бабруйску па праекту вядомага ленінградскага архітэктара А. Оля пачалося будаўніцтва гарадскога Дома культуры. Прадугледжва' лася акрамя глядзельнай залы на 1200 месц з развітой сцэнічнай каробкай узвесці карпусы бібліятэкі з кнігасховішчам і памяшканні для клубнай работы. Аднак з-за педахопу сродкаў была пабудавана толькі глядзельная частка, якая выкарыстоўва-