Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
3 канца 1920-х гадоў у кааператыўным і дзяржаўным жыллёвым будаўніцтве ўсё шырэй выкарыстоўваюцца двухпавярховыя дамы па чатыры — дванаццаць кватэр. Гэтаму садзейнічала арганізаваная ў Мінску, Бабруйску, Гомелі і іншых гарадах у тыя гады вытворчасць так званых стандартных аднаі двухсекцыйных дамоў. На лесвічную пляцоўку выходзілі 2—3, радзей 4 кватэры, кожпая з якіх складалася з 2—3 пакояў, пярэдняй і кухні. У гэты ж час узводзіліся і дамы з кватэрамі на двух узроўнях. Такія дамы былі пабудаваны ў Мінску ў раёне Беларускай
слабады, у Оршы пры льнокамбінаце, у рабочым пасёлку «Асінторф». Тэрмін выкарыстання двухпавярховых жылых дамоў разлічваўся на 15—20 гадоў, пасля чаго меркавалася іх замяніць на капітальныя будынкі. Аднак многія з іх існуюць і ў напі час.
Да выбару месца для будаўніцтва пасёлкаў, да іх прасторава-планіровачнай арганізацыі прад’яўляліся патрабаванні, якія павышаліся на тэрыторыях, прымыкаючых да цэнтраў гарадоў. На роўных пляцоўках прымянялася плапіроўка з прамавугольнымі кварталамі. Будынкі размяшчаліся паралельнымі радамі і стваралі так званую радавую кампазіцыю забудовы. У многіх выпадках унутрыквартальная прастора адводзілася для зялёных участкаў для адпачынку дзяцей і дарослых. Пры складаным рэльефе мясцовасці выкарыстоўвалі болып свабодныя кампазіцыйныя прыёмы размяшчэння дамоў і арганізацыі ўнутрыквартальнай тэрыторыі. У якасці прыкладаў можна назваць пасёлак «Камінтэрн» у Мінску, пры фабрыцы «Герой працы» ў Добрушы і шклозаводзе «Ільіч» у Быхаве, на радзе торфапрадпрыемстваў.
Значную цікавасць уяўляе пасёлак Асінбуда пры БелДРЭС на базе вёскі Арэхі (1927—1928). Ён меў прамавугольную квартальную планіроўку. Асноўнае месца адводзілася 4-кватэрным дамам з прысядзібнымі ўчасткамі. У цэнтральнай частцы пасёлка былі ўзведзены будынкі школы, бальніцы з амбулаторыяй, клуб з глядзельнай залай на 500 месц, чатырохпавярховы будыпак іптэрната і гандлёвыя прадпрыемствы. Пры будаўпіцтве пасёлка ўпершыню было пастаўлена пытанне аб архітэктурнамастацкім абліччы ўсяго комплексу.
Такім чыпам, стварэнне пасёлкаў стала важным этапам упарадкаванпя жыллёвага будаўніцтва, павышэння яго архітэктурна-планіровачных якасцей. Стандартныя дамы, хоць і мелі
7. Тыпавы праект 8-кватэрнага жылога дома для пасёлка Асінбуда пры БелДРЭС. Фасад
яшчэ спрошчаную архітэктуру, істотна адрозніваліся ад узведзеных іпдывідуальпымі забудоўшчыкамі жылых дамоў, блізкіх па характару да сельскага жылля. У многім гэта тлумачыцца цяжкімі матэрыяльна-тэхнічнымі ўмовамі. Дастаткова ўспомніць, што з эканамічных меркаванняў у пасёлку «Камінтэрн» на паўднёваўсходняй ускраіне Мінска ўзводзілі дамы з лозашчытоў і шчытоў бесцвіковай сістэмы.
У другой палове 1920-х гадоў разам з драўлянымі пачынаюць узводзіць цагляныя жылыя дамы. Першыя з іх будаваліся на сродкі кааператываў служачых дзяржаўных устаноў і ў болыпасці сваёй былі невялікімі па аб’ёму (на 4—18 кватэр). Прыкладам могуць служыць кааператыўныя жылыя дамы таварыства «Дзяржбанкавец» па вул. Валадарскага (1927, грамадз. іпж. Г. Кавокін), настаўнікаў па вул. К. Маркса (1928, архіт. С. Гайдукевіч) у Міпску.
У гады першай пяцігодкі ў Беларусі пачынаецца будаўніцтва шматкватэрных цагляных будыпкаў за кошт дзяржаўнага бюджэту. У рэспубліцы да гэтага часу былі створаны цагляныя заводы ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Бабруйску, цэмептны і шыферны ў Крычаве. Аднак па-ранейшаму пе хапала дахавага жалеза, фарбавалыіікаў і іншых будаўпічых матэрыялаў, а таксама санітарнатэхнічнага абсталявання. Дэфіцыт металу і цэменту, якія па-ранейшаму ішлі галоўным чынам на прамысло-
вае будаўніцтва, абумовіў пры ўзвядзенні жылых дамоў прымяненне для перакрыццяў драўляных бэлек і насцілаў, што ў сваю чаргу патрабавала ўладкавання вялікай колькасці ўнутраных капітальных сцен. Акрамя таго, усе будаўнічыя работы засноўваліся на ручной працы, што таксама стрымлівала тэмпы жыллёвага будаўніцтва.
Шматкватэрныя жылыя дамы за дзяржаўны кошт будаваліся ў цэнтральных раёнах гарадоў. Як правіла, яны мелі вялікую працягласць і займалі адзін з бакоў квартала. Планіровачная структура такіх будынкаў кампанавалася з аднатыпных секцый з шырынёй корпуса 9—12 м, што давала магчымасць добра інсаліраваць усе памяшканні і ажыццяўляць скразное праветрыванне. Такая планіроўка рэзка адрознівалася ад дарэвалюцыйных даходных дамоў са складанай канфігурацыяй плана і зацемненымі ўнутранымі дварамікалодзежамі. Найбольш часта выкарыстоўваліся секцыі з дзвюма кватэрамі, якія выходзілі на лесвічную пляцоўку. Кожная з кватэр мела два ці тры непраходныя пакоі. Невялікія па плошчы кухні і спрошчаныя санітарныя вузлы размяшчаліся ля ўвахода ў кватэру. У многіх выпадках прадугледжвалася пячное ацяпленне.
У радзе праектаў аўтары дабіліся болып рацыянальнай і эканамічнай планіроўкі кватэр. Да такіх будынкаў можна аднесці 73-кватэрны жылы дом Наркамлеса на рагу вуліц Камсамольскай і К. Маркса (1928—1932, архіт. А. Дзяпісаў), два 112-кватэрныя дамы чыгуначнікаў па вул. Маскоўскай (1930—1932, архіт. А. Воінаў, М. Гіляраў, А. Крылоў), жылыя дамы па вул. Маскоўскай (грамадз. інж. Г. Кавокін, 1929—1935) у Мінску, два дамы па вул. Суворава (архіт. В. Вукалаў, 1929—1935) у Віцебску і інш.
Для архітэктурна-мастацкага аблічча жылых дамоў разглядаемага перыяду характэрна лаканічнасць
вырашэння аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. У пластыцы фасадаў пераважалі спрошчаныя формы з перавагай гарызантальных чляненпяў. Карнізы і міжпавярховыя цягі спрошчанага профілю ствараліся выступам цэглы з плоскасці сцяны без дадатковай дэталіроўкі. Аконныя праёмы мелі прамавугольную, блізкую да квадрата форму. Часта дамы завяршаліся глухімі парапетамі, якія павінны былі хаваць вальмавы дах і імітаваць плоскі. Балконам надавалася чыста утылітарнае значэнне і ў двухкватэрных секцыях яны ўбудоўваліся з боку двара. У радзе жылых дамоў на фасадах кантрастна вылучалася вертыкальнае зашкленне лесвічных клетак. У кампазіцыі жылых дамоў акцэнтаваліся таксама вуглавыя часткі. Гэта дасягалася за кошт выступа ці, наадварот, заходу ўнутр забудовы паверха ці надання яму складанай формы. Так, у жылога дома па вул. Пушкіна ў Гомелі (архіт. С. Шабунеўскі, інж. Г. Ханін), які меў у плапе П-падобную форму, адзін вугал зрэзаны на 45°, прыўзняты на вышыню паверха і ўвянчаны парапетам, а другі мае выгляд выступаючага цыліндра. 3 эканамічных меркаванняў атынкоўваліся толькі галоўныя фасады. У каларыстычным вырашэнні выкарыстоўваліся вохрыстыя або шэрыя светлых таноў фарбавальнікі.
У канцы 1920-х гадоў у Беларусі, як і ва ўсёй краіне, робіцца спроба знайсці тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун. Адзін з першых такіх дамоў, разлічаны на 300 жыхароў, быў пабудаваны па вул. Горкага ў Віцебску (1927 —1929, архіт. А. Вышалескі). Прадугледжваліся пакоі плошчай 24 кв. м на чатыры чалавекі, а для маласямейных — пакоі па 12 і 16 кв. м. Шэсцьвосем такіх пакояў аб’ядноўваліся ў групу, якая мела хол для адпачынку і заняткаў, кухню, умывальню і санвузел. У тарцах будынка было ўбу-
давана восем двухпакаёвых кватэр. На першым паверсе ў цэнтральнай частцы дома прадугледжваліся памяшканні для абслугоўвання ўсіх жыхароў, а ў цокальным паверсе — камупальна-бытавыя памяшканні. У канцы 30-х і ў 40-я гады будынак двойчы рэканструяваўся і цяпер пабыў секцыйную структуру з двухі трохпакаёвых кватэр. Знешняе аблічча будыпка змянілася нязначна. Чатырохпавярховы будынак з адвольнай канфігурацыяй плана звернуты галоўным фасадам да вуліцы. Ен складаецца з П-падобнага ў плане цэнтральнага аб’ёма і прымыкаючых да яго некалькіх выступаючых бакавых крылаў. На гладкай паверхні сцен з буйнымі аконнымі праёмамі галоўпага фасада каптрастна вылучаюцца дзве сіметрычна размешчаныя, закругленыя ў плане лесвічныя клеткі. Увесь будынак вянчае карніз простага профілю.
Некалькі пазней, у 1930—1934 гг., у цэнтры Гомеля па вул. Камсамольскай (цяпер Леніна) па праекту архітэктара С. Шабунеўскага і інжынера Г. Ханіна быў пабудаваны домкамуна для рабочых вагонарамонтнага завода. Будынак па даўжыні займае цэлы квартал. На 2—5-м паверхах уздоўж калідора размешчапы жылыя ячэйкі. На кожным паверсе прадугледжаны памяшканні агульнага карыстання: пакоі адпачынку, кухні, кубавыя, санітарныя вузлы. На перпіым паверсе прадугледжваліся агульны вестыбюль, сталовая, бібліятэка-чытальня, дзіцячая дашкольная ўстанова. Аднак пры засялепні дома першы і часткова цокальны паверхі былі запяты гандлёвымі ўстановамі. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка будуецца на спалучэнні буйных форм без лішняга драбленпя і дэталіроўкі фасадаў. Галоўнымі акцэнтамі з’яўляюцца выступаючыя вуглавыя аб’ёмы і першы паверх з буйнымі аконнымі праёмамі.
У гэты ж час па заказу Наркам/ гаса БССР архітэктарамі А. Воінавым
і М. Гіляравым для Мінска і А. Крыловым для Магілёва былі запраектаваны дамы-камуны. Для абодвух гарадоў прапаноўвалася блізкая кампазіцыйна-планіровачпая структура: спалучэнне пяціпавярховых жылых карпусоў, звязаных цёплымі пераходамі з аднапавярховым развіццём памяшканняў блокаў абслугоўвапня. Праектам прадугледжвалася ўключэнне ў комплекс асобных будыпкаў дашкольнай установы і школы. Жылыя карпусы былі запраектаваны двух тыпаў: калідорпага з двухпакаёвымі жылымі ячэйкамі для адзінокіх і маласямейных і секцыйнага з трохпакаёвымі кватэрамі для сем’яў з дзецьмі. У разліку на арганізаванае ў комплексе грамадскае харчаванне ў кватэрах абодвух тыпаў прадугледжваліся толькі кухпі-нішы. Архітэктурна-мастацкае аблічча такіх дамоў у многім пераклікаецца з пошукамі савецкіх архітэктараў-канструктывістаў. Аднак пасля пастановы ЦК ВКП(б) «Аб рабоце па перабудове быту» (1930) творчая работа, накіраваная на выяўленпе новых у сацыяльных адносінах тыпаў жылля, была спынена. У якасці масавага тыпу для шматпавярховага будаўніцтва зацвердзіўся жылы дом секцыйнай структуры.
У выніку палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, актыўнасці працоўных і ажыццяўлення культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы востра адчуваецца патрэбнасць у стварэнні развітой сеткі г р а м а дс к і х будынкаў і збудавапняў.
У першыя гады пасля рэвалюцыі будаўніцтва новых грамадскіх будынкаў не вялося. Пад установы народнай асветы, аховы здароўя і культурна-асветныя былі перададзепы найболып зручныя пабудовы і асабнякі, якія раней належалі знаці. Так, у Міпску ў былым доме архірэя размясціўся СНК БССР, на плошчы Свабоды ў былым доме губернатара — цвк БССР, а ў былым даходным до-