Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
27 0 партпйной п советской печатн: Сб. документов. М., 1966. С. 345.
Такія аб’яднанні ўзніклі адначасова ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах Беларусі. Усе яны так ці інакш прымыкалі да Усебеларускага аб’яднання мастакоў (УАМ) — першай арганізацыі мастакоў Беларусі, якая была створана ў 1927 г. Старшынёй яе быў абраны скульптар А. Грубэ, сакратаром — М. Станюта. Аб’яднанне мела свае
6. М. Філіповіч. Беларуска. 1922
філіялы ў Маскве, Ленінградзе, Гомелі, Віцебску, Магілёве 28. Усебеларускае аб’яднанне мастакоў з’явілася арганізатарам 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1927 г., якая была прысвечана 10-годдзю Вялікага Кастрычніка 29.
У 1928 г. у выніку рэарганізацыі УАМ было створана другое аб’яднаііне — Рэвалюцыйная асацыяцыя мастакоў Беларусі (РАМБ). Ініцыятарамі яго была творчая моладзь, якая займалася ў мастацкіх установах
28 Усебеларускае аб’яднанне мастакоў Ц Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. С. 368.
29 ЦДАКР БССР, ф. 42, адз. зах. 1, воп. 1700 (3 ч.), л. 282.
Масквы і Ленінграда: I. Ахрэмчык (студэнт Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе) і Г. Шульц (выхаванец Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрань у Маскве), а таксама А. Грубэ, А. Бразер, 3. Гарбавец, I. Мільчын, У. Руцай, В. Дваракоўскі, А. Касцялянскі, У. Кудрэвіч, Л. Лейтман, А. Тычына, М. Філіповіч, А. Шаўчэнка, С. Юдовін.
Галоўнай мэтай аб’яднання было шырокае адлюстраванне савецкай рэчаіснасці, авалоданне новымі прыёмамі мастацкай выразнасці. У 1931 г. члены аб’яднання прынялі ўдзел у 4-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы. Нягледзячы на незакончанасць, іх творы прыцягвалі да сябе ўвагу гледачоў тым, што ў іх выразна адчувалася імкненне гаварыць аб сучаснасці, ставіць праблемы мастацкай творчасці, развіваць лепшыя рэалістычныя традыцыі мінулага.
Паралельна з аб’яднаннем РАМБ існавала аб’яднанне «Прамень», якое было створана ў кастрычніку 1928 г. У склад «Праменя» ўвайшлі мінскія мастакі П. Гуткоўскі, А. Ахола-Вало, А. Тычына, А. Аладава.
Вельмі часта мастацкія групоўкі і аб’яднанні ўзнікалі з-за неабходнасці сумеснага вырашэння пэўных вытворчых праблем. Так, у 1931 г. узнікла беларускае кааператыўнае таварыства «Мастак», якое распрацоўвала праекты афармлення Мінска да святочных дат. У 1938 г. гэта таварыства было рэарганізавана ў камбінат выяўленчага мастацтва.
Усе пералічаныя групы і аб’яднанні не мелі агульнай, дакладна выяўленай платформы, свае задачы яны фармулявалі з улікам праблем пэўнага горада або асобнай групы.
Рознагалоссяў паміж імі не існавала. На 3-й і 4-й Усебеларускіх мастацкіх выстаўках (у 1929 і 1931 гг.) былі прадстаўлены ўсе мастацкія групоўкі і аб’яднанні, але ніводная не прэтэндавала на якую-небудзь асобную кіруючую ролю.
Важную ролю ў наладжванні нар-
мальнай творчай атмасферы, а таксама ў аб’яднанні мастацкіх сіл рэспублікі іграў прафсаюз работнікаў мастацтва. 3 1919 г., калі ён быў створаны, і да 1925 г. колькасць яго членаў узрасла да трохсот чалавек. У 1925 г. Саюз выдаваў свой часопіс «Трыбуна мастацтва», на старонках якога сталі друкавацца матэрыялы па розных пытаннях мастацтва.
Такім чынам, мастацкае жыццё рэспублікі ў разглядаемы перыяд набірала новыя сілы для вырашэння грандыёзных задач, якіх патрабаваў час.
АРХІТЭКТУРА
1	ГОРАДАБУДАЎШЦТВА
Беларускае савецкае дойлідства зараджалася і фарміравалася як неадрыўная састаўная частка ўсёй савецкай шматнацыянальнай архітэктуры і прайшло тыя ж этапы развіцця. Мэты і матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці на кожным этапе прадвызначалі змяненне прыёмаў і метадаў вырашэння канкрэтных задач і перагляду стылістычнай накіраванасці дойлідства. Аднак на ўсіх этапах нязменнымі заставаліся сацыялістычны змест і народная сутнасць новай архітэктуры. Рэвалюцыйныя здзяйсненні і грамадскія ідэалы прадвызначылі яе прагрэсіўную гуманістычную накіраванасць. Рост матэрыяльных і духоўных патрабаванняў народа, развіццё навукі, тэхнікі і культуры аказвалі і аказваюць непасрэдны ўплыў на тэорыю і практыку архітэктуры, садзейнічаюць пошуку новых шляхоў і сродкаў фарміравання прасторавага асяроддзя жыццядзейнасці грамадства, паяўленню новых і ўдасканальванню старых тыпаў будынкаў і збудаванняў.
У першыя паслярэвалюцыйныя гады ў барацьбе ідэй і меркаванняў складваліся розныя ўяўленні аб шля-
хах развіцця савецкай архітэктуры. Навізна задач і абмежаванасць рэальнага будаўніцтва ў многім прадвызначылі тое, што інтэнсіўныя мастацкія пошукі ў значнаіі ступені стварылі творчую атмасферу ў савецкай архітэктуры. Найбольш востра гэты працэс праходзіў у Маскве, Ленінградзе, дзе былі сканцэнтраваны вядучыя архітэктурныя кадры, зараджалася новая архітэктурпая школа. Іменна тут разам з прыхільнікамі выкарыстапня класічнай і нацыянальнай спадчыны сфарміраваліся асноўныя наватарскія плыні — канструктывізм і рацыяналізм, якія ў другой палове 20-х гадоў сталі вядучымі ў савецкай архітэктуры. У радзе рэспублік у гэтыя гады прасочваецца імкненне да адраджэння традыцый нацыянальнай культуры. Пры гэтым для стварэння так званых «нацыянальных стыляў» звярталіся да прыкладаў і форм розных перыядаў развіцця самабытнага дойлідства мінулага.
Станаўленне і развіццё савецкай архітэктуры ў Беларусі, як і ў іншых рэспубліках, мае свае характэрныя асаблівасці, абумоўленыя канкрэтна-гістарычнымі ўмовамі, эканамічным і культурным развіццём рэспублікі. На агульным фоне разнастайных праяўленняў творчай накіраванасці ў архітэктурных цэнтрах краіны гэты працэс у Беларусі праходзіў запаволена і дастаткова мірна. Гэта тлумачыцца тым, што да канца 20-х гадоў новае будаўніцтва вялося ў вельмі абмежаваных маштабах, а з другога боку, у рэспубліцы ў гэты час праектнай практыкай займалася невялікая група творчых работнікаў, сярод якіх трэба назваць архітэктараў А. Дзянісава, С. Гайдукевіча, П. Кірыка і грамадзянскага інжынера Г. Кавокіна ў Мінску, архітэктараў В. Вукалава, У. Кібардзіна і грамадзянскага інжынера I. Барадзенку ў Віцебску, архітэктара С. Шабунеўскага і грамадзянскага інжынера М. Кірылава ў Гомелі. Усе
яны атрымалі адукацыю і набылі прафесійныя навыкі яшчэ да рэвалюцыі. У новых умовах не спрабавалі змяніць свае погляды па архітэктурную творчасць і працягвалі абапірацца на атрыманыя ў спадчыну ад мінулага кампазіцыйныя прыёмы і формы. Такі падыход задавальняў архітэктурна-будаўнічую практыку тых гадоў. Будынкі аднаўляліся ў ранейшым выглядзе, а рэканструкцыйныя работы зводзіліся да частковых змяненняў планіровачнай і канструктыўнай сістэм.
Да 1931 г. у Беларусі працавалі тры праектныя арганізацыі і невялікія праектныя групы ў абласных цэнтрах. Найбольш значнай была праектная кантора пры Белдзяржбудзе, якая рыхтавала праектпую дакументацыю для аднаўлення, рэканструкцыі і новага будаўніцтва вытворчых аб’ектаў, а таксама рабочых пасёлкаў пры іх. Асноўныя работы па праектаванню кааператыўнага жыллёвага будаўніцтва выконваліся ў Белбудканторы Белжылсаюза, a для сельскага будаўніцтва — у Белсельбудзе. Акрамя таго, рад архітэктараў старэйшага пакалення выконвалі прыватпыя заказы мясцовых Саветаў і кааператыўных таварыстваў.
Змяненні творчай накіраванасці ў архітэктуры Беларусі намячаюцца толькі з канца 1920-х гадоў. Значнай падзеяй у гэтых адносінах быў праведзены ў 1926 г. усесаюзны конкурс на праект Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у якім удзельнічалі многія вядомыя архітэктары краіны: М, Гінзбург, I. Леанідаў, Г. Ветман, У. Уладзіміраў (Масква), I. Фамін, А. Оль (Ленінград) іінш. У большасці конкурсных праектаў выразна прасочваліся адмова ад эклектыкі і стылізатарства, пошук новых піляхоў формаўтварэння. У наступныя гады для праектавання і будаўніцтва рада значных новых аб’ектаў прыцягваюцца архітэктары Масквы і Ленінграда; у рэспубліку, якая не ме-
ла ўласнай архітэктурнай школы, зазапрашаюцца выпускнікі сталічных архітэктурных ВНУ. У гэтыя гады былі ўзведзены такія будынкі, як кантора Дзяржаўнага банка СССР (архіт. Г. Гольц, М. Паруснікаў, 1927—1929), Універсітэцкі гарадок (архіт. I. Запарожац, Г. Лаўроў, 1928 — 1931), комплекс 1-й Беларускай сельскагаспадарчай выстаўкі (архіт. А. Воінаў, I. Валадзько, М. Гіляраў, А. Крылоў, 1930—1931) у Мінску; Дом культуры (архіт. А. Оль, 1927 — 1929) у Бабруйску; клубы металістаў у Віцебску і Мінску (архіт. А. Васільеў, 1927—1930), рад жылых дамоў (архіт. А. Воінаў, М. Гіляраў, А. Крылоў, А. Вышалескі і інш., 1929—1931) у Мінску, Магілёве, Віцебску. У гэтых збудаваннях выразна адчуваецца пошук новых функцыянальных, канструкцыйных і кампазіцыйных прыёмаў. Пры гэтым большасць будынкаў вызначалася дакладным і ясным аб’ёмнапрасторавым вырашэннем, пазбаўленым акадэмічнага дэкаратывізму і мяшчанскага ўпрыгожання.
Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў Беларусі ажыццяўляліся ў складаных палітычных абставінах, ва ўмовах эканамічнай адсталасці і разрухі. У перыяд з 1914 па 1921 г. тэрыторыя рэспублікі знаходзілася ў непасрэднай зоне ваенных дзеянняў. У выніку імперыялістычнай вайны, нямецкай і белапольскай акупацый гаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі Беларусі была падарвана, дзве трэція прамысловых прадпрыемстваў знішчаны, пацярпела значная колькасць жылых і грамадскіх будынкаў. Рэзка зменшылася колькасць гарадскога насельніцтва.
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны, у аднаўленчы перыяд (1921 — 1925), усе сілы былі накіраваны на адраджэнне эканомікі рэспублікі. Першачарговая ўвага была ўдзелена чыгуначнаму транспарту, энергетычнай базе, вытворчасці прадуктаў харчавання. Паступова аднаўленчыя ра-
боты ахопліваюць іншыя галіны прамысловасці. Першынцамі ў гэтых адносінах былі папяровая фабрыка «Папірус» і хрустальны завод у Барысаве, шкляны завод «Старэва» ў Бабруйскім павеце, металаапрацоўчы завод «Энергія» ў Мінску і рад іншых. У гэтыя гады дробныя кустаряыя і паўкустарныя прадпрыемствы аб’ядноўваюцца ў больш буйныя па колькасці рабочых і аб’ёму вытворчасці. Напрыклад, у Магілёве разрозненыя друкарні былі аб’яднаны ў адну, а тытунёвая вытворчасць сканцэнтравана на фабрыцы «Меркурый». 3-за матэрыяльных цяжкасцей, недахопу будаўнічых матэрыялаў, адсутнасці машын і механізмаў, a таксама праектна-каштарыснай дакументацыі прамысловыя збудаванні аднаўляліся практычна ў першапачатковым выглядзе. У гэтых умовах паўсюдна, нават у архітэктурным афармленні фасадаў, планіровачнай арганізацыі выкарыстоўваліся старыя прыёмы. Так, вонкавыя сцены выконваліся фактурнай цаглянай кладкай са здробненымі дэталямі, аконныя праёмы ўпрыгожваліся фігурнымі налічнікамі і г. д. У іншых выпадках для пашырэння вытворчых плошчаў рабіліся часовыя драўляныя прыбудовы ці ўзводзіліся асобныя збудаванні.