• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    47 ІІзвестня Вптебского губ. нсполннт. комнтета Советов ученнч. депутатов. 1919. 10 марта.
    48 Абрамскнй II. Это было в Внтебске // Нскусство. 1964. № 10. С. 68.
    насць формы, мажорная шматколернасць. Гэта шмат у чым вызначыла радасны, прыўзнята-святочны настрой яго работ, садзейнічала найлепшаму іх успрыняццю.
    У афармленні горада прымалі ўдзел і іншыя беларускія мастакі: жывапісец Ю. Пэн, графікі С. Юдовін і Я. Мінін. Ю. Пэн з’яўляўся намеснікам старшыні камісіі (М. Шагала) па ўпрыгожанню Віцебска да 2-й гадавіны Кастрычніка, а ў рабоце журы, якое разглядала эскізы ўбрання, удзельнічалі М. Дабужынскі і Я. Тыльберг. М. Дабужынскі яшчэ да рэвалюцыі бываў у Віцебску і добра ведаў яго архітэктурныя і ландшафтныя асаблівасці, пра што сведчыць мноства яго літаграфій з відамі горада. Да таго ж ён валодаў значпым вопытам дэкаратара, набытым пры афармленні Петраграда да Кастрычніцкіх дзён 1918 г. Магчыма, што пры падрыхтоўцы да ўрачыстасцей віцебскія мастакі карысталіся яго парадамі.
    Разгледжаныя мастацкія напрамкі з’явіліся вызначальнымі ў афармленні паслярэвалюцыйнага Віцебска. Пры ўсёй супярэчнасці розных тэндэнцый, кірункаў і пошукаў у сукупнасці яны стваралі новае, надзвычайна яркае мастацкае асяроддзе, якое надавала гэтаму гораду непаўторную своеасаблівасць і ў цэлым было сугучна ўзвышана-рамантычнаму настрою людзей рэвалюцыйнай эпохі. Навізна і сур’ёзнасць творчых пошукаў працуючых у горадзе мастакоў паставілі мастацтва Віцебска ў шэраг цікавейшых з’яў выяўленчай культуры. Афармленне горада і грандыёзных пралетарскіх урачыстасцей, якія тут праходзілі, стала падзеяй мастацкай значнасці і адной з прыкметных старонак гісторыі агітацыйна-масавага мастацтва першых гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
    Своеасаблівасцю дэкаратыўна-мастацкага афармлення і маштабнасцю творчых пошукаў у гэтай галіне мастацтва вылучаўся другі беларус-
    кі горад — Гомель. Найбольш яркія старонкі мастацкага жыцця Гомеля былі звязаны з задачамі агітацыйнага мастацтва. Гэтак жа, як і ў іншых гарадах маладой Савецкай Рэспублікі, адной з асноўных форм іх рэалізацыі становяцца масавыя палітычныя кампаніі, рэвалюцыйныя святы, манументальная прапаганда, афармленне гарадской прасторы і грамадскіх будынкаў.
    Галоўнай адметнай рысай афармлення Гомеля з’яўляецца яго большая ў параўнанні з Віцебскам аднароднасць. Тут у меншай ступені прыкметны праявы фармалістычных тэндэнцый. У першую чаргу гэта тлумачыцца наяўнасцю ў горадзе досыць шматлікай групы мастакоў рэалістычнага кірунку. У канцы 1919 г. імі была арганізавана мастацкая студыя імя М. А. Урубеля. Яе праграма засноўвалася на сур’ёзным вывучэнні натуры, кампазіцыі, колеразнаўства, перспектывы, анатоміі і гісторыі мастацтваў. У студыі выкладалі таленавіты графік і афарміцель А. Быхоўскі, выпускнік Петраградскай Акадэміі мастацтваў Ф. Валеро, выпускнік Кіеўскага мастацкага вучылішча і Кіеўскага архітэктурнага інстытута архітэктар Р. Вількін, выпускнік Пензенскага мастацкага вучылішча М. Малец, гомельскі мастак С. Каўроўскі, выпускнік Пражскай Акадэміі мастацтваў А. Марыкс і інш. Выкладчыкі, a таксама вучні, цяпер вядомыя мастакі Г. Ніскі, Л. Смехаў, Б. Звінагродскі, Я. Целішэўскі і інш., з першых дзён існавання студыі ўключыліся ў актыўную агітацыйную дзейнасць. Уцалелыя ўзоры агітацыйнай графікі і фотадакументы сведчаць аб правільным разуменні задач, пастаўленых рэвалюцыяй, аб імкненні мастакоў да даступнай і зразумелай выяўленчай мовы. Вельмі часта героіка-рамантычны настрой і ўсеагульны духоўны пад’ём прыводзілі іх да характэрнай для таго часу сімволікаалегарычнай трактоўкі тэм. Так, на
    адным з роспісаў агітпункта чыгуначнай станцыі Гомеля быў адлюстраваны юнак ля карабельнага штурвала — сімвала кіравання дзяржавай 49.
    Вялікае распаўсюджанне ў афармленні паслярэвалюцыйнага Гомеля набываюць агітацыйныя дошкі з рэвалюцыйгіымі тэкстамі. A. В. Луначарскі, які пабываў у той час у Гомелі, пісаў, што ён убачыў горад літаральна стракатым ад надпісаў і што нават у Маскве і Петраградзе падобныя формы агітмастацтва не набылі такога шырокага распаўсюджання 50. «Лепшы залог свабоды — вінтоўка ў руках працоўнага», «Для апошняга рашаючага бою мы самкнём працоўныя рады», «Саюз рабочых і сялян зломіць саюз буржуяў і памешчыкаў» 51 і мноства іншых вострапалітычных надпісаў, напоўненых аптымізмам і пафасам рэвалюцыйнай барацьбы, укрывалі сцены горада. Разам з тэкстамі мастакі часта выкарыстоўвалі выяўленчыя элементы: новую савецкую эмблематыку, рэвалюцыйную сімволіку і арнаментальныя матывы. Асноўным матэрыялам служыў алебастр, з якога па васковых формах вырабляліся барэльефныя дошкі, а таксама жалеза, бляха і фанера. Часам недахоп матэрыялаў вымушаў мастакоў звяртацца да самых нечаканых рашэнняў. Так, незвычайны выгляд убранню горада надавалі лозунгі і заклікі, намаляваныя на люстэрках. Толькі да 2-й гадавіны Кастрычніка ў горадзе было выраблена 600 агітацыйных дошак, мноства мастацкіх пано і лозунгаў, выпушчаны плакаты, лістоўкі, брашуры і вучнёўскія сшыткі з заклікамі і партрэтамі правадыроў на вокладках. У аддаленыя раёны
    49 ЦДАКФФД БССР, 54074.
    80 Лупачарскнй A. В. Леннн н нскусство // Об нзобразнтельном пскусстве. М., 1967. С. 8.
    81 ДА Гомельскай вобл., ф. 60, спр. 1, адз. зах. 1252, л. 11, 12, 24.
    губерні адпраўлены чатыры дэкарыраваныя агітпаязды, два агітпараходы і дзесяткі агітпавозак, аформлены кніжная і народнагаспадарчая выстаўкі.
    Разам з рашэннем агітацыйнапрапагандысцкіх задач вяліся пошукі мастацкіх сродкаў і прыёмаў, накіраваных на стварэнне новай, адарванай ад цаўсядзённасці атрыбутыкі святочнага горада. Плошчы і вуліцы ўпрыгожваліся трыумфальнымі аркамі, трыбунамі і эстрадамі, фасады будынкаў — шматкаляровымі пано, плакатамі, надпісамі, мноствам сцягоў і зелянінай. Эфектна выглядала начное светлавое афармленне. Галоўным акцэнтуючым элементам ілюмінацыі Гомеля ў 2-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі стала велізарная паходня — «Сімвал Свабоды і Асветы», запаленая на гарадской каланчы. Незвычайным феерычным відовішчам выглядала ў вячэрні час спаленне на плошчах і спецыяльных памостах сімвалічных ці канкрэтных адлюстраванняў ворагаў рэвалюцыі. Упершыню ў практыцы афармлення масавых кампаній на тэрыторыі Беларусі пачалі скарыстоўвацца з надпісамі і рысункамі вялікія паветраныя шары, чым быў пакладзены пачатак святочнаму ўбранню паветранай прасторы. ПІэсці і гулянні суправаджаліся музыкай аркестраў, рухомымі хорамі. На дэкарыраваных адкрытых эстрадах паказваліся алегарычныя сцэны «Інтэрнацыянал», «Сацыялізм», «Саюз рабочых і сялян». Выступалі чытальнікі і прамоўцы. Па горадзе курсіравалі ўбраныя плакатамі і лозунгамі агітмашыны. Мастацтва — выяўленчае, тэатральнае, музычнае, аратарскае, выступаючы ў адзіным комплексе, аказвалі шматбаковае агітацыйнае ўздзеянне і стваралі цэласнае відовішчна-эмацыянальнае і ўзвышанае асяроддзе масавых палітычных кампаній.
    Афармленчае агітацыйнае мастацтва Гомеля можа служыць пры-
    кладам увасаблешія ў жыццё ленінскай ідэі агітацыі і прапаганды сродкамі мастацтва. Увесь шматгранны яго комплекс служыў тут самым неадкладным і баявым задачам рэвалюцыйнага часу.
    У параўнанні з Віцебскам і Гомелем мастацкае жыццё Мінска, які знаходзіўся ў зоне нямецкай, а потым белапольскай акупацыі, вялікай актыўнасцю не адрознівалася. Аднак першыя пачаткі і пошукі своеасаблівага адлюстравання рэвалюцыйнай эпохі ўяўляюць несумненную цікавасць.
    Часткай практычнага ўвасаблення ў жыццё агітацыйных задач стала ўбранне Мінска да 1-й гадавіны Чырвонай Арміі пад кіраўніцтвам упаўнаважанага па справах мастацтваў Літоўска-Беларускай Рэспублікі В. Дзмітрыева. Акрамя яго, у афармленчых работах прымалі ўдзел выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства М. Цэханоўскі і В. Стржэмінскі. Добра адчуваючы і разумеючы задачы новага мастацтва, яны выступалі супраць «прыемных упрыгожанняў» горада. Але гэта правільная ідэя барацьбы супраць пустога ўпрыгожання, на жаль, не была паслядоўна рэалізавана на практыцы. В. Дзмітрыеў, прыхільнік футурыстычнага мастацтва, быў ініцыятарам з’яўлення ў Мінску велізарных палотнішчаў і фанерных шчытоў, запоўненых каляровымі плоскасцямі, лініямі ўперамежку з тэкстамі заклікаў. Імі былі дэкарыраваны галоўныя вуліцы, плошчы горада і чыгуначны вакзал. У ілюмінацыі скарыстоўваліся светлавыя эмблемы і гірлянды.
    Сэнсавым і аб’ёмна-прасторавым цэнтрам масавых кампаній у Мінску 1919 г. з’яўляўся манумент-помнік чырвонаармейцу на плошчы Свабоды, узведзены па праекту і пад кіраўніцтвам М. Цэханоўскага. У якасці асноўнага матэрыялу было выкарыстана дрэва. Як найбольш даступны матэрыял яно прымянялася і
    пры вырабе шыльд, у якіх плоскасці асобных элементаў знаходзіліся пад рознымі вугламі, утвараючы арыгінальныя канструктыўныя формы. Па гэтаму ж прынцыпу, выкарыстоўваючы драўляныя брускі і дошкі, планавалася ўстанавіць у Мінску бюсты правадыроў рэвалюцыі, але з-за ад’езду М. Цэханоўскага ў Смаленск гэта задума не была рэалізавана.
    Многіх мастакоў, захопленых у той час пафасам рэвалюцыйнага абнаўлення, займалі ідэі пераўтварэння матэрыяльна-эстэтычнага асяроддзя. Нечаканае і цікавае ўвасабленне (прыцягненне да мастацтва і абнаўленне побыту працоўных з непасрэдным выкарыстаннем звычайных утылітарных рэчаў) яны знайшлі ў працах мастакоў, якія знаходзіліся тады ў паслярэвалюцыйным Мінску. Па агітацыйна-масавых задачах гэты пачын нечым нагадваў савецкі агітацыйны фарфор. У камунальнай мастацкай майстэрні, дзе вырабляліся святочныя пано, партрэты, плакаты, шыльды, меркавалася наладзіць выпуск скрынь, ложкаў і іншых прадметаў першай неабходнасці, уводзячы ў іх роспісы рэвалюцыйныя лозунгі, заклікі, алегарычныя адлюстраванні, партрэты правадыроў пралетарыяту. Такім чынам, на думку мастакоў, у дом гараджаніна і ў хату селяніна будзе «ўносіцца ўвесь цыкл камуністычных ідэй» 52. Але такі прамалінейны погляд на рашэнне важных агітацыйных і асветніцкіх задач, штучнае злучэнне творчасці мастака і працы рамесніка не маглі даць патрэбнага выніку.
    Аналіз матэрыялаў мастацкага афармлення іншых гарадоў Беларусі паказвае, што яно мела шмат агульнага. Аблічча гарадоў насіла адбітак бурнага рэвалюцыйнага часу. Усе віды афармленчага агітацыйна-масава-