Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
28. М. Станюта. Партрэт дачкі. 1923. ДММ БССР
ней, што пэўным чынам уздзейнічала на мастака, але ён заставаўся верным творчым прынцыпам сваіх вялікіх настаўнікаў. У яго жывапісных апавяданнях аб рабочым класе на першы план выступала каштоўнасць працы чалавека. Праца трактавалася як фізічнае напружанне, механічнае дзеянне, якое не магла яшчэ ў той час замяніць машына. Псіхалогія чалавека ва ўмовах вытворчасці адыходзіла на задпі план. Складанасць адлюстравання духоўнага пачатку ў дзейнасці рабочага чалавека заставалася недаступпай нават для больш вопытных жывапісцаў («Малатабоец» В. Волкава, 1926). У адзначанай мастацкай назіралыіасцю кампазіцыі «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» прадстаўлена шырокая панарама напружанай працы калектыву будаўнікоў, знітаванага адзінай мэтай. Размешчаныя на рыштаваннях рабочыя ўключаны ў адзіны рытм вялікай будоўлі. Мастак знаходзіць кожнаму з іх своеасаблівы стап, індывідуальную характарыстыку. У вобраз галоўнага будаўніка, які ўзвышаецца над усімі сваёй выпрамленай постаццю, мастак укладвае асвядомленасць, разуменне грамадскай значнасці новабудоўлі. Але незавершанасць мастацкай формы прысутнічае і ў гэтай рабоце. Гэтымі ж недахопамі былі адзначаны і творы маладых мастакоў, што скончылі Віцебскі тэхнікум («Ліцейная майстэрня» М. Гусева, «Сялянская праца» А. Булычова і інш.).
Нягледзячы на невялікі адрэзак часу, які мінуў пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычпай рэвалюцыі, недастатковую асэнсаванасць падзей, мастакі смела браліся за распрацоўку гістарычнай тэматыкі.
У канцы 20-х гадоў у творчасці жывапісцаў вялікае месца займала тэма грамадзянскай вайны і партызанскага руху. Падрыхтоўка да 3-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі, якая падводзіла вьшікі творчай ра-
боты мастакоў рэспублікі за 10 год, пачалася з прапанаванай Наркамасветы БССР тэматыкі: 1. Падпісанне маніфеста. 2. Чытка мапіфеста ў вёсках, мястэчках, гарадах і г. д. 3. Ад веку мы спалі. 4. Акупацыя БССР. 5. Партызаншчыпа. 6. Будаўніцтва БССР.
На выстаўку былі прыняты без усялякага адбору дзесяткі педасканалых твораў. Толькі па тэму грамадзянскай вайны і партызанскага руху экспанавалася каля 20 карціп пад пазвай «Партызаны», «Партызаншчына» і да т. п. Але ў той перыяд, калі завершанасць мастацкай формы лічылася «перажыткам акадэмізму», эскізы задавалыіялі выстаўком, які ставіў задачу як мага паўней паказаць дасягненні беларускага выяўлепчага мастацтва к моманту юбілейнай даты. У экспазіцыю былі ўключаны работы студэнтаў Віцебскага мастацкага тэхнікума В. Руцая «Курлоўскі расстрэл у Мінску», А. Булычова «Даеш Варшаву», Г. Змудзінскага «Пагром», В. Дзежыца «Барыкады». Шматлікія работы на тэму акупацыі БССР і падпісання маніфеста аб утварэнні БССР не выходзілі за межы схематычнай пабудовы кампазіцыі, не раскрывалі ў поўнай меры сутнасць гэтых гістарычных падзей.
На фоне шматлікіх эскізных прац станоўча вылучаліся дзве карціны студэнта Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрань Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903—1971): «I з’езд РСДРП у Мінску» і «Падпісанне маніфеста аб утварэнні БССР». Гэтыя работы паклалі пачатак распрацоўцы гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі ў беларускім выяўленчым мастацтве. Яны засведчылі пачатак новага падыходу да жывапіснага вырашэння стапковай карціны. Малады мастак прадэманстраваў своеасаблівае валоданне колерам, што знайшло непаўторнае выяўленне ў сакавітай жывапіснай гаме яго палотнаў. У гэтых творах па-сапраўд-
наму ставілася і цікава вырашалася даўно наспеўшая ў беларускім мастацтве праблема каларыту. Багацце колеравых вырашэнняў, якія ў кожным выпадку выяўлялі індывідуальнасць адлюстраванага, яскрава сведчылі аб мастацкім пазнанні свету.
У адлюстраванні гістарычных фактаў I. Ахрэмчык праявіў вялікую дапытллівасць. Вывучэнне іканаграфічнага матэрыялу, кансулыацыі з жывымі ўдзельнікамі гістарычных падзей, асэнсаванне іх гістарычнай значнасці зліліся ў адзіную праблему творчага вырашэнпя. Кампазіцыя будавалася ў папрамку лепшай падачы партрэтпых характарыстык. У «Падпісанні маніфеста аб утварэнні БССР» мы бачым удзельнікаў гэтага форуму — 3. X. Жылуновіча, А. Ф. Мяснікова, В. Г. Кнорына і інш. Псіхалагічны аспект партрэтнай трактоўкі вобразаў быў у цэнтры ўвагі мастака. Але ўзаемасувязі ўсіх кампапентаў, якія ствараюць выразнае сюжэтнае дзеянне, мала распрацаваны, хаця каларыстычнае вырашэнне кампазіцыі адрозпівалася высокім прафесіяналізмам.
Падводзячы вынікі творчых пошукаў беларускіх мастакоў у першыя гады Савецкай улады, варта адзначыць, што гэта быў перыяд зараджэння і станаўлення беларускай савецкай тэматычнай карціны. У працэсе мастацкай практыкі і пастаяннай вучобы, барацьбы розных напрамкаў і поглядаў адбывалася авалодванне выяўленчай асновай рэалістычнага мастацтва. У разуменні і трактоўцы мастацкай формы жывапісцы паступова адыходзяць ад грубага схематызму і стылізатарства. Вобразы новых герояў атрымліваюць індывідуалыіую характарыстыку. Канструяванне разнастайнага тыпажу перарастае ў тыпізацыю на аспове абагульнення непаўторнай разнастайнасці адзінкавых рыс савецкіх людзей. Выпрацоўвалася майстэрства пабудовы сюжэтнай кампазіцыі. Аднак яшчэ ў
многіх карцінах нехапала цэльнасці, унутранай узаемасувязі вобразаў, пераважала механічная кампаноўка персанажаў. Малюнак часта не выходзіў за межы схематычнай канструкцыйнай пабудовы прадмета ці механічнага перанясення яго знешніх форм.
Другая палова 20-х гадоў з’явілася перыядам фарміравання асэнсаваных адносін мастака да рэчаіснасці, умацавання сувязей яго творчасці з жыццём савецкага чалавека. Сюжэтна-тэматычпая карціпа пачыпае займаць вядучае месца ў творчасці жывапісцаў рэспублікі. У сюжэтных палотнах узнімаюцца актуальныя пытанні сучаснасці і рэвалюцыйнага мінулага беларускага народа, у паўсядзённай практыцы ўсталёўваецца рэалістычны метад адлюстравання рэчаіснасці. Кіруючыся гэтым метадам, мастакі імкнуліся адлюстраваць новыя, сацыялістычныя ўзаемаадносіны і тыя змены, што адбыліся ў свядомасці людзей за гады Савецкай улады.
* * *
Побач з сюжэтна-тэматычпым жывапісам актыўна развіваецца п а р тр э т. Гэты жанр на Беларусі здаўна меў свае асаблівасці. Яшчэ ў XIX ст. Я. Дамель, В. Ваньковіч, I. Хруцкі, Н. Сілівановіч і іншыя жывапісцы імкнуліся адлюстраваць сваіх сучаснікаў проста і пераканаўча. Партрэты часцей за ўсё пісаліся на чыстым фопе. Часам, каб падкрэсліць характар партрэтаванага або прыналежпасць яго да пэўнай сацыялыіай групы, мастакі ўводзілі ў партрэт пейзаж, інтэр’ер. Розныя аксесуары, касцюмы, абстаноўка дапаўнялі характар персанажаў. Гэта традыцыя працягвала захоўвацца і ў савецкі час (работы Ю. Пэна).
На першых усебеларускіх мастацкіх выстаўках можна было вылучыць партрэты, аўтары якіх працяг-
валі традыцыі папярэднікаў: «Партрэт Якуба Коласа» Я. Кругера, «Партрэт Янкі Купалы» Д. Полазава, «Партрэт мастака У. Кудрэвіча» Г. Віера, «Дудар» Ю. Пэна, «Стары беларус з люлькай» (1925) і «Жанчына ў намітцы» (1928) М. Філіповіча і інш. Разам з тым у гэтых работах можна было заўважыць пошукі новых вырашэнняў, сугучных часу. У кампазіцыю ўводзіліся дэталі, якія павінны былі сведчыць пра новае жыццё, Гэта асабліва ярка праявілася ў кампазіцыйным партрэце «Шавец-камсамолец» Ю. Пэна (1925).
Мастак паказаў маладога шаўца ў певялічкай кустарнай майстэрні, сярод прадметаў яго рамяства. Юнак трымае віцебскую газету «Заря Запада». Гэта дэталь, некалькі прамалінейная і наіўная, падрыхтоўвала гледача да ўспрыняцця новага ў вобразе
30. В. Волкаў. Партрэт У. I. Леніна.
1926. ДММ БССР
29. М. Філіповіч. Стары беларус з люлькай. 1921—1922. ДММ БССР
маладога чалавека. Аднак мастаку пе ўдалося зпайсці шлях да перадачы ўнутранага свету свайго героя. Змены ў характары людзей з прыходам новага жыцця ў гэтым партрэце толькі прадэкларыраваны.
Я. Кругер у «Партрэце Якуба Коласа» (1927) некалькі глыбей пранікае ў псіхалогію партрэтаванага, болып цікава характарызуе яго. Малады ў тыя гады паэт паказаны ў простай салдацкай гімнасцёрцы на фопе сельскага пейзажу. Мастак як бы падкрэслівае змест коласаўскай лірыкі, вытокі якой у пародным жыцці. У вачах паэта, упартым падбародку, моцна сціснутых вуснах адчуваецца цвёрдасць характару, сталасць творчай думкі. У выпіку атрымаўся глыбока псіхалагічны твор, хоць жывапісныя якасці яго невысокія.
Значна больш жывапісны «Партрэт Янкі Купалы» Д. Полазава (1927). У свабодпа пасаджанай фігуры, топкім спалучэнпі шэраватых і
жоўтых фарбаў відаць прафесійнае майстэрства мастака. Жывапісную гаму ажыўляе галінка блакітнага бэзу на фоне белага папяровага ліста. Гэта дэталь падкрэслівае мяккі лірызм і рамантычнасць паэта.
На пачатку 20-х гадоў зроблены і першыя спробы стварэння ў жывапісе вобраза Уладзіміра Ільіча Леніна: на 1-й Усебеларускай выстаўцы экспанаваліся акварэльныя партрэты Ільіча, выкананыя студыйцамі кавалерыйскага палка, раскватараванага ў Мінску. Гэтыя партрэты не захаваліся. Пра характар іншых партрэтаў У. I. Леніна можна меркаваць па рэпрадукцыях з работ Я. Кругера і М. Гусева, змешчаных у даваенных нумарах газеты «Літаратура і мастацтва». Як і большасць ленінскіх партрэтаў таго часу, яны мала чым адрозніваюцца ад вядомых фатаграфій П. Оцупа і М. Напельбаўма. А ў некаторых работах быў страчаны нават той вобразны пачатак, які данеслі да нас лепшыя ленінскія фатаграфіі. Так, у партрэце У. I. Леніна, выкананым Я. Кругерам у
31. М. Станюта. Партрэт мастака М. Філіповіча. 1925. ДММ БССР
1926 г., ёсць рысы знешняга падабенства, але пра дастаткова глыбокае псіхалагічнае рашэнне, пра паказ ленінскай кіпучай энергіі і гаварыць пельга.
Шэраг партрэтаў У. I. Леніна выканаў Ю. Пэн. У перыёдыцы тых гадоў знаходзім паведамленні аб рабоце Ю. Пэна над партрэтамі У. I. Леніна для рабочых клубаў і Палаца культуры ў Віцебску. Гэтыя работы загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Найбольш удалым адлюстраваннем У. I. Леніна ў беларускім жывапісе таго часу трэба лічыць палатно В. Волкава «У. I. Ленін» (1926). Работа экспанавалася на першых беларускіх мастацкіх выстаўках і атрымала высокую ацэнку грамадскасці. У далейшым з яе быў зроблены шэраг копій
Правадыр працоўных паказаны ў рабочым кабінеце. Ленін сядзіць у крэсле, абапёршыся на стол з газетамі. Уважліва і энергічна глядзяць вочы. Твар ясна вылучаецца на прыглушаным фоне. Ленін-мысліцель — такая асноўная ідэя твора. Партрэт выяўляў багацце ўнутранага свету правадыра, яго велізарны інтэлект. У далейшай рабоце над ленінскай тэмай у тэматычнай кампазіцыі мастак замацоўвае задачу: ён імкнецца паказаць правадыра ў дзеянні. 3 гэтай мэтай ён кампануе карціну «Выступленне Я. М. Свярдлова на гістарычным пасяджэнні ЦК партыі бальшавікоў 10 кастрычніка 1917 года» (1940), дзе галоўная ўвага канцэнтруецца на вобразе У. I. Леніна.