• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    У гэтыя ж гады былі створаны і партрэты кіраўнікоў рэспублікі — Старшыні ЦВК БССР A. Р. Чарвякова, Старшыні Саўнаркома БССР М. М. Галадзеда і інш.
    У 20-я гады ў беларускім партрэтным жывапісе робяцца першыя спробы стварыць збіральны вобраз
    56 Адну з іх, з некаторымі зменамі, зрабіў В. В. Волкаў у 1956 г.
    беларуса. Гэта дыктавалася актыўным абуджэннем да жыцця нацыянальнай самасвядомасці народа, які на працягу стагоддзяў цярпеў сацыяльны і нацыяналыіы ўціск. Такія спробы бачым у работах М. Філіповіча, М. Станюты, М. Эндэ і іншых жывапісцаў.
    М. Філіповіч, які экспанаваў у 1922 г. на сваёй персанальнай выстаўцы партрэты мастакоў М. Станюты і П. Мрачкоўскай, да 1-й Усебеларускай выстаўкі падрыхтаваў серыю: «Беларус і беларуска», «Беларуска», «Тыпы беларусаў» і г. д. У гэтых работах цікавая дэкаратыўная пабудова добра адпавядала нацыянальнаму характару абранага ім тыпажу.
    Збіраючы этнаграфічны матэрыял, М. Філіповіч часта бываў у аддаленых кутках Беларусі, шукаў найбольш характэрны тыпаж, таму работы яго гэтага перыяду кранаюць
    гледача жыццёвасцю і праўдай. Яны і зараз не страцілі свайго мастацкага і эстэтычнага значэння.
    У жанры партрэта спрабавалі свае сілы і тыя мастакі, якія ў асноўпым працавалі ў жанры тэматычнай карціны. Сярод іх I. Ахрэмчык («Партрэт кампазітара Аладава», 1929), М. Станюта («Партрэт мастака М. Філіповіча») і інш., але гэтыя партрэты не выходзять за рамкі добра распрацаванага жывапіснага эцюда.
    * * *
    Крыху слабей развіваўся жанр п е й з а ж а. Тым не менш кожны жывапісец на першых беларускіх ма-
    32. В. Бялыніцкі-Біруля. Блакітная капліца. Да 1920 г. ДММ БССР
    33. У. Кудрэвіч. Раніца вясны.
    1924. ДММ БССР
    34. В. Бялыніцкі-Віруля. Першы снег. 20-я гг. ДММ ВССР
    стацкіх выстаўках лічыў сваім абавязкам экспанаваць пейзажы роднага краю. У гэтых работах, нярэдка не завершаных па форме, але выразных па настрою, паўставаў вобраз роднай Беларусі з яе блакітнымі азёрамі, дрымучымі лясамі, паўнаводнымі рэкамі. Асабліва вылучаліся работы жывапісца Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча (1884—1957), які атрымаў адукацыю ў мастацкай школе ў Ліепаі (ЛатвССР) яшчэ да рэвалюцыі. На 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы ён паказаў каля 40 пейзажаў, напісаных алеем і акварэллю. Ужо з саміх назваў работ — «Раніца вясны», «Вечар», «Акорд» — было відаць, што жывапісец імкнуўся стварыць эмацыянальны вобраз роднай прыроды, прыкмеціць такія яе
    пераходныя станы, калі фарбы ў пейзажы гучаць у поўную сілу. У гэтых карцінах адчуваецца ўплыў французскіх імпрэсіяністаў, якімі ў тыя гады захапляўся не толькі У. Кудрэвіч. Яго пейзажы пераконвалі гледача шчырасцю і праўдзівасцю,
    Цікавыя рэалістычныя пейзажы экспанаваў В. Волкаў. У карцінах «Від Віцебска» (1920), «Дзвіна» (1925) і іншых мастак дае панарамнае адлюстраванне прыроды. Неабходнымі кампанентамі яго пейзажаў былі беларускія рэкі, на якіх працуюць плытагоны, вясенняя прырода ў абуджэнні, сілуэты беларускіх гарадоў на фоне бурнага цвіцення зелені.
    У работах некаторых пейзажыстаў 20-х гадоў наглядаецца імкненне апаэтызаваць мінулае. Патрыяр-
    35. В. Вялыніцкі-Біруля. Возера. 1927—1929. ДММ БССР
    хальны ўклад жыцця правінцыяльнага мястэчка, дарэвалюцыйнай BecKi, ускраіны вялікага горада часта з’яўляліся тэмай для стварэння пейзажаў. Гэта асабліва прыкметна ў карцінах «Завулак старога Мінска» М.Сляпяна, «Старая царква» Д. Полазава, «Ваколіцы Магілёва» Д. Пархоменкі, «Рынак» Ю. Пэна, «Могілкі» М. Станюты, «У ваколіцах Мінска» П. Мрачкоўскай і ў шэрагу іншых.
    20-я гады ў развіцці беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх слаёў народа. Першыя, і часам дастаткова значныя, поспехі, дасягнутыя беларускімі жывапісцамі, сведчылі пра вернасць іх рэалістычным традыцы-
    ям, пра наяўнасць у рэспубліцы значных мастацкіх сіл, здольных супрацьпаставіць фармалізму і абстрактным пошукам жывое вобразнае мастацтва, блізкае і зразумелае шырокім працоўным масам. Гэта з усёй пераканаўчасцю паказалі першыя ўсебеларускія выстаўкі.
    ТЭАТРАЛЬНА-ДЭКАРАЦЫЙНАЕ МАСТАЦТВА
    Для развіцця беларускага, як і ўсяго савецкага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, вялікае значэнне мелі масавыя тэатралізаваныя відовішчы. У іх афармленні нараджаліся новыя, надзвычай важныя тэндэнцыі мастацтва, якія атрымалі развіццё ў
    будучым. Гэта перш за ўсё імкненне да сінтэзу мастацтваў, пошукі новых узаемаадносін паміж удзельнікамі прадстаўлення і навакольным асяроддзем. Роля мастака-дэкаратара ўзрастае, ён становіцца пераўтваральнікам рэчаіснасці.
    «Афармленне святочных масавых тэатральных відовішч не ўкладвалася ў прывычныя нарматывы дэкарацыйнага мастацтва і разам з тым не вычэрпвалася лозунгамі і транспарантамі. Звычайна дэкарыраваўся якінебудзь зручны для масавага спектакля будынак або цэлы архітэктурны ансамбль, якія станавіліся сцэнічнай пляцоўкай для загадзя распрацаваных і зрэпетыраваных мізансцэн. Для іх непрыгодным стала замкнутая прастора тэатральных падмосткаў, паколькі сотні, а то і тысячы ўдзельнікаў патрабавалі прасторы вуліц і плошчаў гарадоў» 57.
    Урачыстасці першых год рэвалюцыі з’явіліся яркім праяўленнем велізарнай цягі народа да мастацтва. Масавыя мітынгі, інсцэніроўкі, карнавальныя шэсці і маніфестацыі, паказ спектакляў на адкрытым паветры з’явіліся баявой і дзейснай зброяй пралетарыяту не толькі ў сферы эканамічнага і палітычнага жыцця нашай краіны, але і ў галіне культурнага будаўніцтва. Тэатралізаваныя святы ўяўляюць сабой адну з відовішчных форм масавага мастацтва, якое аб’ядноўвае ў адзінае прадстаўленне паэзію і музыку, тэатр і дэкарацыйнае мастацтва, піратэхніку і некаторыя віды спорту.
    У гады рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, першых пяцігодак і шырокага размаху сацыялістычнага будаўніцтва масавыя ўрачыстасці з’явіліся дзейснай «формай палітычнай прапаганды і агітацыі, формай яднання людзей, выяўлення іх пачуццяў. Вялі-
    67 Сыркнна Ф. Я., Костнна Е, М. Русское театрально-декорацнонное нскусство. М„ 1978. С. 130.
    кую ролю ў гэтым адыграў цэлы комплекс розных відаў мастацтваў, якія сталі арганічнай часткай афармлення і правядзення свят» 58.
    У Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве і іншых гарадах рэспублікі да першых рэвалюцыйных свят будаваліся ўрачыстыя аркі, якія аздабляліся гірляндамі з кветак, зялёнымі галінкамі дрэў, рознакаляровымі стужкамі, лозунгамі і плакатамі, што дапамагала ствараць аб’ёмна-прасторавыя акцэнты, значна павялічваць сілу ўздзеяння на гледача.
    Найбольш уражліва і маляўніча святочныя ўрачыстасці да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі былі аформлены ў Віцебску. «Гэта быў першы вопыт пошуку масавых форм мастацтва. Спалучэнне розных яго відаў у святочным ансамблі ўбрання — пано і плакатаў, брам і трыбун, сцягоў і лозунгаў, дэкаратыўных гірлянд і ілюмінацыі — стварала разам з музыкай аркестраў, палымянымі словамі аратараў і калонамі дэманстрантаў маляўнічую і ўзнёслую атмасферу святкавання. Афармленне Віцебска стала на беларускай зямлі першым крокам агітацыйна-масавага мастацтва ў падобным маштабе, якое нават і зараз здзіўляе сваім размахам» 59.
    Яркай відовішчнасцю, масавасцю вызначаліся першыя пралетарскія святы на Гомельшчыне. Тут шырокае выкарыстанне набылі агітацыйныя дошкі, бюсты правадыроў, маляўнічыя пано, выпускаліся масавым тыражом лістоўкі, рэвалюцыйныя заклікі і брашуры, у асобныя паветы губерні накіроўваліся агітцягнікі і агітпараходы, а часам і агітпавозкі. Асабліва маляўніча прайшлі святкаванні Дня савецкай прапаганды і дру-
    58 Шамшур В. В. Да гісторыі афармлення свята першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску // Весці Акад. навук БССР Сер. грамад. навук. Мн„ 1977. № 5. С. 125.
    59 Там жа. С. 130.
    гой гадавіны Вялікага Кастрычніка, калі тэатральна-музычныя відовішчы падтрымліваліся асаблівай актыўнассцю народных мас.
    Бурлівае жыццё першых гадоў рэвалюцыі нараджала патрэбу ў стварэнні палітычнага агітацыйнага тэатра. Савецкая рэчаіснасць з’явілася той глебай, на якой з’явілася першая беларуская опера «Вызваленне працы», напісаная М. Чуркіным (аўтар лібрэта П. Шастакоў). Побач з рэальнымі падзеямі, якія адбываюцца ў невялікім беларускім гарадку напярэдадні рэвалюцыі, у оперы дзейнічаюць і вобразы-сімвалы — Праца, Свабода, Інтэрнацыянал, вобраз рабочага, работніцы-рэвалюцыянеркі і інш. Упершыню опера была пастаўлена ўдзельнікамі мастацкйй самадзейнасці г. Мсціслава Магілёўскай губерні ў 1922 г., а ў другі раз — 9 лістапада 1924 г. у Магілёўскім гарадскім тэатры. Стваральнікі оперы «Вызваленне працы» «зрабілі велізарную работу, надзвычай цікавую, якая заслугоўвае глыбокай павагі. Удзельнікі спектакля аднесліся да справы з асаблівай стараннасцю, любоўю, удумлівасцю. Хор Рабасветы вынес, па сутнасці, на сваіх плячах увесь цяжар работы і, трэба сказаць, выйшаў з выпрабавання з гонарам» 60.
    Масавыя тэатралізаваныя прадстаўленні, мітынгі-канцэрты, афармленне гарадоў і калон дэманстрантаў у дні рэвалюцыйных свят, стварэнне дэкарацый да твораў, прысвечаных рэвалюцыйным падзеям, патрабавалі ад мастакоў буйных, манументальных форм, новых сродкаў выразнасці, якія давалі б магчымасць сумяшчаць у адзіным рашэнні метафару, сімвал з канкрэтным месцам дзеяння. Усё гэта садзейнічала паспяховаму вызначэнню асноўных тэндэнцый савецкага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва.
    60 Смольскпй Б. С. Белорусскнй музыкальный театр. Мн., 1963. С. 80.
    Магутны размах набывае развіццё беларускага тэатра. Плённа працуе «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі», якое становіцца сапраўдным правадніком ідэй Савецкай улады, прапагандыстам рэвалюцыйнага мастацтва. Рашэннем партыі і ўрада ў 1920 г. пачынаюць дзейнасць два дзяржаўныя драматычныя тэатры Беларусі: Вандроўны тэатр на чале з выдатным драматургам, рэжысёрам і акцёрам Ул. Галубком і Беларускі дзяржаўны тэатр, якому перадаецца будынак Мінскага гарадскога тэатра, а таксама дэкарацыі і касцюмы.
    Пашырэнне сеткі тэатраў садзейнічала больш паспяховаму развіццю дэкарацыйнага мастацтва рэспублікі. Важную ролю ў фарміраванні прынцыпаў рэалістычнага дэкарацыйнага мастацтва адыграў БДТ, які ў пачатку 20-х гадоў заснаваў моцны фундамент рэалістычнага мастацтва. Мастакі-дэкаратары А. Марыкс і К. Елісееў пачыналі тут сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам выдатнага драматурга, таленавітага акцёра і рэжысёра Е. Міровіча.