Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
П. Гуткоўскі з’яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай графічнай Ленініяпы. Як аўтар палітычных
плакатаў, жанравых кампазіцый, партрэтаў ён быў удзелыіікам першых беларускіх выставак (1921, 1925, 1927 гг.), навуковых экспедыцый, збіраў творы старажытпага мастацтва, афармляў шматлікія выстаўкі і г. д. На працягу 1922— 1926 гг. на старонках газет «Красный путь», «Савецкая Беларусь», «Малады араты», часопісаў «Маладняк», «Работніца і сяляпка» з’явілася шмат яго партрэтных малюнкаў і кампазіцый аб Леніне.
7 кастрычніка 1922 г. у газеце «Краспый путь» на ўсю першую паласу была змешчана кампазіцыя П. Гуткоўскага, выкананая ў тэхніцы лінарыта. Тэма барацьбы за вызваленне вырашалася тут праз вобраз зняволенага чалавека, які разрывае на сабе ланцугі рабства. У верхняй частцы кампазіцыі быў змешчаны невялікі партрэт Леніна, які з’яўляўся сімвалам свабоды. Гэта была першая спроба ў газетнай графіцы паказаць аблічча правадыра.
У красавіку 1923 г. у той жа газеце была змешчана невялікая кампазіцыя. У цэнтры яе — фігура Лепіна, правадыра сусветнага пралетарыяту. Ён стаіць на зямным шары і характэрпым жэстам узнятай рукі як бы паказвае чалавецтву шлях наперад. Стыль гэтага малюнка мае шмат агульнага з першымі паслякастрычніцкімі плакатамі, галоўнай ідэяй якіх быў пафас дзеяння, пафас барацьбы. Дух эпохі ўвасабляўся ў вобразах канкрэтных людзей з характэрнымі для іх жэстамі.
У першых сваіх творах аб Леніне П. Гуткоўскі абмяжоўваўся толькі контурнымі лініямі, якімі выяўляў постаць і твар. У далейшым у выніку вывучэння дакументальнага матэрыялу, які быў вядомы ў той час, мастак прыходзіць да больш канкрэтнага ўвасаблення вобраза. Ленін — самы дарагі для народа чалавек. Такім ён паказаны ў часопісе «Маладпяк» (1924 г.), прысвечаным Леніну. Крыху схіліўшы галаву,
Ільіч уважліва слухае субяседніка, гатовы ў любую хвіліну даць патрэбную параду. Плаўнымі акруглымі лініямі мастак тонка мадэліруе твар, па-майстэрску ўвасабляючы яго рысы.
На першай старонцы гэтага ж нумара змешчаны плакат П. Гуткоўскага «Ленін». 3 каштоўнага каменю рабочы высякае пяціканцовую зорку, у сярэдзіне якой — бюст правадыра. Каб надаць велічнасць вобразу, мастак выкарыстоўвае ў кампазіцыі прыём манументалізацыі.
3 усёй колькасці малюнкаў і партрэтаў У. I. Леніна, выкананых П. Гуткоўскім, паступова выкрышталізоўваўся вобраз правадыра, які найлепшае ўвасабленне атрымаў у партрэце, змешчаным на супервокладцы першага нумара часопіса «Полымя» за 1924 г. На твары правадыра з сурова зведзенымі бровамі і рашуча сцятымі вуснамі думка пра лёс рэвалюцыі. Асаблівую значнасць і рамантычнасць вобразу надае фон, на якім акрэслены тонкія маланкі, што сімвалізуюць заранкі рэвалюцыйнага агню. Выкананы ў тэхніцы гравюры на камені, ён лічыцца адным з лепшых партрэтаў Леніна ў даваеннай графіцы.
Свой уклад у распрацоўку графічпай Ленініяны ўнеслі мастакі А. Вало, Г. Змудзінскі і інш. У 1924 г. у газеце «Звезда» быў надрукаваны плакат, на якім правадыр адлюстраваны на фоне зямнога шара сярод мора людзей, што праходзяць з транспарантамі і сцягамі каля трыбун. У гэтым творы, прысвечаным 1 Мая, А. Ахола-Вало ўпершыню робіць спробу паказаць постаць правадыра. Тэму «Ленін — правадыр сусветнага пралетарыяту» вырашыў у плакаце, прысвечаным Вялікаму Кастрычніку, Г. Змудзінскі. Плакат змясціла «Звезда» ў 1924 г.
Мастакі смела карысталіся фотаздымкамі Ільіча, перакладаючы іх на мову графікі: Ленін з газетай «Правда» ў крэсле ў сваім рабочым
кабінеце, Лепіп у двары Крамля і інш. Іх асаблівую ўвагу прыцягвала фатаграфія з суботніка 1 мая 1920 г., дзе Ленін працуе разам з рабочымі.
Газета «Красная смена» (орган Цэнтральнага Камітэта Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі) з першага нумара (1921) прыцягвала да сябе ўвагу не толькі актуальнасцю
37. П. Гуткоўскі. Плакат «Ленін» для часопіса «Маладняк». 1924
публікацый, але і цікавым афармленнем. Тут мы бачым спробу зрабіць камсамольскую газету больш прыгожай, выкарыстаць як мага болей ілюстрацый, сімвалаў. Напрыклад, паверх надрукаванага тэксту даваўся каляровы графічны малюнак сцяганосца, побач ішлі стройнымі шэрагамі літары «ЛКСМБ» (нумар за 3 верасня 1922 г.).
Для рубрыкі «Жыццё рабочай моладзі» распрацоўваліся новыя рабочыя сімвалы, сцэны з працоўных будпяў (рабочы з молатам, каля накавальні і г. д.).
У асноўным малюнкі заставак і рубрык рабіліся выцягнутымі па гарызанталі, што давала магчымасць распрацоўваць сюжэт з некалькімі сімвалічнымі выявамі. Змяшчаліся выявы зорак, сцягоў, молата і сярпа ў розных ракурсах. Частым быў малюнак юнака, які чытае кнігу.
Мастакі А. Тычына, А. Ахола-Вало, П. Гуткоўскі, М. Майзеліс (а таксама тые, чые ініцыялы засталіся нерасшыфраванымі: «С. Я.», «Л. К.», «В. М.», «Я. К.»), якія афармлялі газету «Малады араты» (орган ЦК ЛКСМБ, выходзіла з 1921 па 1924 г.), імкнуліся стварыць такія новыя сімвалы, якія б дапамагалі адлюстраваць жыццё і побыт беларускага селяніна, дзейнасць юнакакамсамольца, агітатара і прапагандыста. Малюнак-застаўка ўверсе першай старонкі змяшчаў выяву юнака з паходняй і сцягам. Другім сімвалам было ўзыходзячае сонца з выявай сярпа і молата.
Рубрыкі «Чытай «Малады араты» (1925, № 3), «За новую вёску» (1925, № 6), «Песня» (1925, № 3) давалі магчымасць распрацоўваць новыя сілуэты, шукаць новыя кампаненты афармлення. У асноўным малюнак рабіўся пяром тушшу. Застаўкі былі невялікіх памераў, што давала магчымасць мяняць іх месца ў газеце. Рэалістычная трактоўка выяў дапамагала знайсці патрэбны вобраз і стыль.
У часопіснай графіцы знайшла адлюстраванне тэма садружнасці рабочых і сялян. У малюнку П. Гуткоўскага «Мацнее садружнасць моладзі горада і моладзі сяла» («Малады араты», 1923, 15 снежня), змешчаным на вокладцы часопіса, робіцца спроба стварэння выяў рабочага і селяніна, чыя сумесная праца сімвалізуе стваральны ўздым і ма-
гутнасць рэспублікі. Аптымістычнае гучанне малюнку надаюць прыём манументалізацыі ў вырашэнні вобразаў, а таксама ракурс фігур, якія падаюцца выцягнутымі ўгару.
Найболып цікава, як з боку тэматыкі, так і з боку мастацкага вырашэння, распрацоўваліся вокладкі часопіса «Маладняк». На вокладцы часопіса № 3 за 1925 г. мастак А. Ахола-Вало змяшчае малюнак «На шляху да будучага». Юнак у сялянскім адзенні — расшытая кашуля, дэкаратыўны пояс, падобны да слуцкіх паясоў,— з кнігай у руках упэўнена крочыць па зямлі. Толькі глыбокія веды дазволяць моладзі стаць гаспадаром гэтых палеткаў, азёр, гаёў — сцвярджае мастак. У гэтым малюнку А. Ахола-Вало робіць спробу стварыць нацыянальны вобраз маладога прадстаўніка Савецкай Беларусі. Малюнак выкананы лакальнымі заліўкамі колеру, абведзенымі контурнай чорнай лініяй.
У тых жа графічных прыёмах выканана вокладка часопіса, прысвечанага 400-гадоваму юбілею Ф. Скарыны (1925). Матыў сюжэта мастак бярэ з ілюстраванай кнігі першадрукара «Біблія» (1525), дзе вучоны паказаны за працай. Але трактоўка А. Ахола-Вало падае нам вобраз Ф. Скарыны ў сучасным гучанні: ён апрануты ў сялянскую кашулю з арнаментам, на галаве магерка.
Абедзве вокладкі сведчаць, што графічнае мастацтва рэспублікі рабіла першыя крокі ў вобразным адлюстраванні нацыяяальнай свядомасці беларуса.
Тэму адлюстравання нацыянальнага вобраза як бы працягвае мастак У. Майзеліс, змяшчаючы на вокладцы часопіса «Маладняк» (1926, № 10) малюнак маладога сейбіта — юнака, які ў імклівым бегу стараецца засеяць шырокія палі, каб атрымаць багаты ўраджай. У кампазіцыі таго ж мастака «Саюз ЛКСМБ з працоўнымі Заходняй Беларусі, Польскай Камуністычнай партыяй»
(1926, № 12) сцвярджаецца дружба паміж беларускім і польскім народамі. Выкарыстанне нізкага гарызонту дазволіла мастаку надаць вобразам моладзі велічнасць і манументальнасць. Ствараецца ўражагше, што гучыць урачысты марш, сімвалізуючы непарушную дружбу паміж народамі.
Мастацкае афармленне часопісаў «Маладняк», «Віцебшчына», «Беларускі каляндар» (1924), «Малады араты», «Работніца і сялянка», газет «Савецкая Беларусь», «Чырвоная Беларусь» і іншых красамоўна сведчыць аб тым, што ў 20-я гады вялася вялікая работа па стварэнню новых жанраў — партрэтаў, ілюстрацый, сімвалічных выяў, дэкаратыўных упрыгожванняў, заставак, канцовак і інш. Мастацкі ўзровень выканання іх быў даволі высокі. Пошукі вяліся ў розных матэрыялах і стылях — лінарыце, гравюры на камні, манатыпіі, мантажы. Усе гэтыя пошукі апрабоўваліся ў станковых відах, аб чым яскрава засведчыла экспазіцыя 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі, на якой дэманстраваліся творы мастакоў — афарміцеляў выданняў Я. Драздовіча, П. Гуткоўскага, В. Дваракоўскага, А. Тычыны, А. Ахола-Вало.
* * *
3 арганізацыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР (студзень 1921) пачынаецца новы перыяд у развіцці агітацыйнага п л а к а т а. Над ім працягваюць работу мастакі П. Гуткоўскі, М. Станюта, А. Быхоўскі, В. Дваракоўскі, Ф. Іванчук, Б. Ульпі, Г. Зархі, Я. Драздовіч, В. Карамышын і інш.
Выпускам плакатаў займаліся Палітасвета, Наркамасветы, а таксама іншыя камісарыяты і ўстановы. У выдавецкіх планах плакатнай прадукцыі надавалася асобае значэнне. Напрыклад, на другое паўгоддзе
1921 г. планавалася выдаць дваццаць плакатаў агульным тыражом 60 000 экземпляраў на тэмы: «Гісторыя КПБ», «Рост камуністычнага руху ў Польшчы», «Барацьба з бандытызмам», «Аб харчпадатках і тавараабмене» 79.
Параўноўваючы плакаты першых паслярэвалюцыйных і плакаты 20-х — пачатку 30-х гадоў, трэба адзяачыць, што ў іх шмат агульнага. Галоўнымі заставаліся такія якасці, як злабадзённасць, мастацкая выразнасць, стварэнне запамінальнага вобраза. Увядзенне ў структуру плакатаў новых фактаў, лічбаў, дыяграм, графікаў, якія адлюстроўвалі жыццё і працу рабочых і сялян, садзейнічала з’яўленню новых форм плакатнага мастацтва. Лозунгавы характар агітацыйнай графікі замяпяецца сюжэтнай кампазіцыяй. У іх паказваецца чалавек у працы, у дзеянні. У канцы 20-х гадоў плакат па сваёй кампазіцыйнай структуры і мастацкіх сродках становіцца падобным на стужку з бясконцым пералікам постацей, са шматлікімі лозунгамі, павучальнымі выразамі, заклікамі.
Найбольш шырока ў пачатку 20-х гадоў былі распрацаваны тэмы кааперацыі, харчпадаткаў, сацыяльных пераўтварэнняў, новых узаемаадносін паміж сялянамі, рабочымі і ўладай. Плакаты «Сяляне, здавайце лішкі», «Спяшайцеся здаваць харчпадаткі», «Селянін, харчпадаткі ўнясі хутчэй...» былі выдадзены ў Мінску, Віцебску, Гомелі. Выдаўцы — Дзяржвыд Беларусі, віцебскае і гомельскае аддзяленні Дзяржвыда. Год выдання — 1921. Яны заклікалі да новых форм узаемаадносін, растлумачвалі сялянам, як больш выгадна распарадзіцца вынікамі сваёй працы, лішкамі, што харчпадаткі гэта не харчразвёрстка першых гадоў Савецкай улады.