• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Стварэнне вобраза У. I. Леніна ў мастацтве наогул, у тым ліку ў кніжнай графіцы,— задача вельмі адказная. А ў 20-я гады, калі мастакі толькі пачалі шукаць новыя шляхі адлюстравання рэчаіснасці, а паліграфічнае мастацтва было яшчэ на вельмі нізкім узроўні, яе вырашэпне ўяўлялася даволі складапым. А. Тычына ўпершыню стварыў такі яркі вобраз.
    У афармленні беларускай савецкай кнігі 20-х гадоў віднае месца належыць і Генадзю Яўгенавічу 3 м удзінскаму. Па падачы вобраза, пабудове кампазіцыі, прыёмах афармленпя ён стаяў блізка да П. Гуткоўскага, але саступаў яму ў прафесійных адносінах. Асабліва значны яго ўклад у афармленне дзіцячай кнігі. Удзельнічаючы ў рапрацоўцы шрыфту для буквара, ён надзвычай цікава вырашыў літару «С». У сярэдзіпу літары лёгка, з натуральнай прастатой укампанаваны выявы хлопчыка і дзяўчыпкі, якія вучацца пісаць. Малюнак і літара ў спалучэнні ствараюць цэльны мастацкі вобраз, пры гэтым дэкаратыўная частка кампазіцыі ўзмацняе практычпыя мэты азбукі.
    У ілюстрацыях да «Гісторыі аднаго мядззедзя» Э. Томпсана-Сэтана (1927) праявілася схільнасць мастака да анімалістычнага жанру, уменне абудзіць у юнага чытача любоў да прыроды. Ілюстрацыі Г. Змудзінскага праўдзіва перадаюць пе толькі знешні выгляд звяроў, але і іх характары, настрой, і заўсёды адчуваюцца адносіны да іх аўтара, поўныя любві
    і лагоднага гумару. Па тэхніцы выканання малюнкі тонавыя і штрыхавыя, выкананыя пяром з умелым выкарыстаннем контуру, спалучэнняў чорных і белых плям.
    Ілюстрацыі да кнігі «Ліст Ільічу» П. Замойскага (1927) пабудаваны па таму ж прынцыпу, што і вышэй разгледжаныя. Аднак чыста дэкаратыўныя элементы (буквіцы, застаўкі) і сюжэтныя малюнкі (ілюстрацыі) пе аб’ядноўваюцца адзінай мэтай, не ствараюць мастацкага ансамбля кнігі, не звязаны з яе стылем і зместам. Асабліва гэта датычыцца буквіц, якія выпадаюць з агульнай канвы афармлення і нібы ўзяты з іншай кнігі.
    М. Філіповіч, П. Гуткоўскі, Г. Змудзінскі, А. Тычына — мастакі, якія стаялі ля вытокаў кніжнай графікі з першых дзён заснавання ў рэспубліцы дзяржаўнага кнігадрукавання. 3 іх творчасцю звязаны вышэйшыя дасягненні тагачаснага мастацтва кнігі. Шукаючы ўласны стыль, індывідуалыіую палітру графічных выяўленчых сродкаў, яны заклалі трывалы падмурак беларускай савецкай кніжнай графікі. Іх творчыя дасягненні абумоўлены глыбокай сувяззю з традыцыямі роднай культуры, з беларускай народнай творчасцю. Адсюль яркая нацыянальная самабытпаспь іх работ.
    У той жа час многія мастакі кнігі (імёны некаторых з іх засталіся невядомымі) цягнуліся да адкрытага дэкаратывізму, сімволікі. Вокладкі кніг Ц. Гартнага «Трэскі на хвалях» і М. Чарота «Веспаход» (1924) вырашаны А. Баранскім у дэкаратыўным стылі з выразна сімвалічным гучаннем. На першай •— хвалі, па якіх плывуць выверяутыя павадкам дрэвы. Хвалі цёмна-сінія, дрэвы чорныя. Малюнак абрамлены дэкаратыўнай рамкай з чорных тонкіх лінеек. Кампазіцыя другой вокладкі складаецца як бы з двух матываў: першы — дэкаратыўнае абрамленне, скампапаванае з чорных ствалоў дрэў з пераплеценымі цёмна-зялёнымі
    кронамі, другі — цюльпаны з бутонамі на фоне сонечных прамянёў. Малюнак выкананы пры дапамозе сілуэтных тонкіх ліпеек. Мастак знайшоў цікавыя суадносіны паміж выявай і надпісам. Сугучнасць літар і малюнка дазволіла А. Баранскаму і ў тым, і ў другім выпадках стварыць цэлыіыя выяўленча-вобразныя кампазіцыі. Арганічнае спалучэнне шрыфту з выявай было наогул адной з характэрных асаблівасцей вокладак 20-хгадоў.
    Удалы прыклад такога рашэння ўяўляе вокладка невядомага мастака да кнігі Ц. Гартнага «Урачыстасць» (1925). У агульную кампазіцыю ўкампанаваны рытмічна размешчаныя сілуэты дэманстрантаў (чырвопагвардзейцы, рабочыя, інтэлігенты), элементы савецкай эмблематыкі: серп, молат і калоссе пшаніцы — сімвалы працы. Мастаку ўдалося пазбегнуць эклектычнасці і дасягнуць арганічнага спалучэння на першы по-
    44. А. Баранскі. Вокладка. 1924
    гляд рознахарактарных элементаў. Аб’яднаныя ў адзіным графічным пляценні, яны асацыіруюцца з агульнай ідэяй кніжкі і разам з тым з’яўляюцца зрокавымі лрыкметамі часу.
    45. П. Гуткоўскі. Марка выдавецтва. 1923
    У такім жа плане аформлена кніга 3. Бядулі «Паэмы» (мастак невядомы, 1927). Тут вобразная сімволіка адлюстроўвае ідэі рэвалюцыі. Адзнакі новага часу відавочны ў афармленні вокладак кніг М. Чарота «Марына» (мастак невядомы, 1926) і «Чырвонакрылы вяшчун» (мастак невядомы, 1927), дзе адцягненыя выяўленча-пластычныя паняцці мяжуюць з прадметна-матэрыяльнымі формамі. Такая графічная трактоўка малюнка, прадыктаваная імкненнем надаць абстрактным паняццям канкрэтную зрокавую прадметнасць, складала пафас пімат якіх кніжных кампазіцый таго часу.
    Выразпую прыкмету эпохі надавала кнізе марка, якая ў 20-я гады атрымала на Беларусі сталую прапіску. Яна фарміравалася тымі ж сімволікаалегарычпымі вобразнымі сродкамі, што і вокладка. Марка выдавецтва «Савецкая Беларусь» (мастак П. Гуткоўскі, 1923) скампанавана з сярпа і молата на фоне ўзыходзячага сонца.
    Аналагічнай, але больш ускладненай была марка Беларускага дзяржаўпага выдавецтва (мастак Г. Змудзінскі, 1924). Серп і молат, якія ўжо сталі традыцыйнымі элементамі эмблематыкі, мастак размясціў па перыметры сонечнага дыска з радыяльнымі прамянямі, у сярэдзіне якога — разгорнутая кніжка і манаграма «БДВ», a зверху — сілуэт сейбіта.
    У 20-я гады рэалістычныя тэндэнцыі ў афармленні кпігі былі яшчэ даволі слабымі і не змаглі развіцца ў пэўны, акрэслены капкрэтпымі адзнакамі мастацкі напрамак: патрабавалася карэнная рэарганізацыя выдавецкай справы і аб’яднанне выдавецтваў. У чэрвені 1924 г. выдавецтвы Белтрэстдрук і «Савецкая Беларусь» былі аб’яднаны ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва 85, якое згуртавала вакол сябе распыленыя мастацкія сілы, стала цэнтрам, у якім пачаўся іптэнсіўны працэс пошукаў і станаўлення асноўных мастацка-афармленчых і грамадскіх прынцыпаў беларускай кнігі. Развіццё кніжнай графікі зпаходзіцца ў прамой і непасрэднай сувязі з ростам кніжнай прадукцыі, a яна, нягледзячы на тагачасныя сціплыя матэрыяльныя магчымасці (недахоп паперы, друкарскага абсталявання, кваліфікаваных рабочых), па пазвах і тыражу дасягнула высокага ўзроўшо ў гісторыі беларускага кнігадрукаванпя.
    У першую чаргу выдаюцца творы беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, Зм. Бядулі, К. Крапівы, М. Чарота, М. Лынькова і многіх іншых, а таксама творы рускіх пралетарскіх пісьменнікаў. Праўда, работа выдавецтва ў першыя гады (1924— 1926) мела непаслядоўны характар. Творы мастацкай літаратуры, такія, напрыклад, як паэма Я. Купалы «Безназоўнае» (1925), апавяданне Я. Коласа «У ціхай вадзе» (1925),
    85 0 партнйной іі советской печатн. С. 297—299.
    зборнікі вершаў У. Дубоўкі «Трысцё» (1925), А. Дудара «Беларусь бунтарская» (1925), К. Крапівы «Крапіва» (1925), не ілюстраваліся.
    46. Г. Змудзінскі. Марка выдавецтва. 1924
    цыі. Талепавіты жывапісец, вучань В. Я. Савінскага і П. П. Чысцякова, ён добра валодаў тэхнікай малюнка і плённа працаваў як афарміцель і ілюстратар беларускай кнігі. Характэрныя рысы яго творчай манеры можна разгледзець на прыкладзе малюпка на вокладцы беларускай народнай казкі «Як пеўнік ратаваў курачку» (1928). Дэкаратыўна пабудаваны шрыфт назвы казкі разам з малюнкам стварае цікавы мастацкі вобраз.
    Вабіць сваёй дэкаратыўнасцю і вокладка беларускай народнай казкі «Зайчыкі» (1929), дзе ламаная назва, пабудаваная па гарызантальнай восі, і часткова пакладзеныя адна на адну літары ўзмацняюць дэкаратыўнае гучанне малюнка, робяць яго дынамічным.
    Некалькі іпшы характар маюць кніжныя ілюстрацыі Міхаіла Георгіевіча Э н д э. Падобна В. Волкаву, ён ажыццяўляў свае задумы дэкаратыўна-выяўленчымі сродкамі. Аднак
    Афармленне было надзвычай сціплым. Адзіным аздабленнем служылі наборпыя ліпейкі чорнага колеру з певялікім арнаментальным узорам (мастакі гэтых кніг невядомьг).
    Паступова становішча паляпшаецца, узрастае мастацка-паліграфічная культура выданняў, ілюструюцца кнігі для дзяцей і юнацтва і для дарослага чытача. Значным дасягненнем трэба лічыць друкаванне амаль усіх дзіцячых кніжак у колеры.
    У галіне кніжнай графікі ў канцы 20-х гадоў пачынае працаваць вялікая група новых мастакоў, у прыватнасці выкладчыкі Віцебскага мастацкага тэхнікума. Яны прынеслі з сабой новыя і разнастайныя прыёмы афармлення кнігі.
    У беларускую кніжную графіку Валянцін Віктаравіч В о л к а ў прыйшоў ужо сталым мастаком, яго творчы почырк склаўся яшчэ да рэвалю-
    47. М. Эндэ. Вокладка каталога 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. 1925
    графічным кампазіцыям М. Эндэ была ўласціва плакатнасць. Гэта добра відаць у пабудове шрыфту на вокладцы казкі «Воўк-дурань» (1928). Літары буйныя і выразныя, злёгку дэкарыраваныя, сам жа малюяак падпарадкаваны семантыцы назвы казкі. Зварот да народных форм беларускага арнаменту дазволіў мастаку з густам выкарыстоўваць іх у якасці заставак і канцовак («Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі», 1925, мастакі М. Эндэ і А. Тычыыа).
    Да матываў арнаментыкі, гэтай невычэрпнай скарбпіцы мастацтва народа, звярталіся і іншыя мастакі. He прайшла міма яе і мастачка Марыя Васільеўна Лебедзева (вокладкі, экслібрысы і г. д.). Арнаменталыіае афармленне кнігі «400-годдзе беларускага друку» (1926) сведчыць пра высокае технічнае майстэрства Лебедзевай, глыбокае адчуванне духу беларускага арнаменту і яго тактоўнае выкарыстанне ў кніжнай графіцы. Мастачка надзвычай арганічна спалучыла нацыяналыіыя матывы з савецкай эмблематыкай, і такая інтэрпрэтацыя надала арнаменту як адной з мастацкіх форм новае, адпаведнае зместу кнігі сэнсавае гучанне.
    Рэалістычнае мастацтва В. Волкава, М. Эндэ, М. Лебедзевай адрозпівае даволі высокі прафесіяналізм. Іх творы ўзбагацілі беларускую кніжную графіку гуманістычнымі і дэмакратычнымі традыцыямі рускай мастацкай школы.
    На 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1925 г. творы беларускай кніжнай графікі былі прадстаўлены вельмі сціпла. Але і гэта ўжо было значным крокам уперад. Экспанаваліся цікавыя па задуме і выкананню вокладкі В. Дваракоўскага да паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» і выдання «Помнік барацьбітам, загінуўшым за вызваленне Беларусі», узоры арнаментальных канцовак, заставак А. Тычыны, акварэльныя ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Кавальасілак», «Паляшук і чорт», «Каваль і