• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    79 ПДАКР БССР, ф. 238, воп 1, л. 5658.
    Дзеля болыпай відовішчнасці, зразумеласці мастакі выкарыстоўвалі розныя прыёмы, усё рабілася дзеля' аднаго — дапамагчы селяніну разабрацца ў сутнасці нэпа.
    Мастак П. Гуткоўскі прысвяціў тэме харчпадаткаў цэлую серыю твораў: «Што такое адзіны натуральны падатак», «Здавайце натуральны падатак» і інш., якія агітавалі за новыя формы ўзаемаадносіп паміж горадам і вёскай, працаўніком і дзяржавай. У аркуш уводзіўся тэкст, які падкрэсліваў думку мастака накшталт «Спекулянта сцеражыся, яму на By­fly пе пападзіся».
    Блізкі па характару да папярэдніх плакат П. Гуткоўскага «Шмат тэрмінаў — шмат падаткаў. Адзіны тэрмін — адзіны сельскагаспадарчы падатак» (1922—1923). Складаецца ён з дзвюх частак. На першым малюпку да пункта здачы цягнецца чарга: едуць сялянскія вазы з мяшкамі хлеба. На другім селянін вядзе каня з возам, поўным мяшкоў з мукой. Жадапне быць болып дакладным натхняла мастака на маляванне з натуры. Маляваў коней, сялян, цэлыя вясковыя вуліцы і двары. Атрымлівалася нешта накшталт графічных малюнкаў вялікіх памераў. Выкананыя ў колеры, у пэўнай кампазіцыі, яны станавіліся сапраўднымі мастацкімі творамі.
    Разнастайна прадстаўлена ў плакаце тэма ўзаемадзеяння горада і вёскі: «Чым раней падняты пар — тым вышэй ураджай» (Віцебск, 1921), «Саюз рабочых і сялян» (Мінск, 1921), «Селянін корміць рабочага. Рабочы ведае гэта і ў даўгу перад селянінам не застанецца» (Мінск, 1921), «У братэрскім яднанні рабочых і сялян — залог вытворчасці краіны» (Мінск, 1921), «Дапамога і прэмія рупліваму сейбіту. Прымус і ганьба гультаю-лодыру» (Гомель, 1921).
    Ідэі прапаганды і агітацыі знаходзілі патрэбную форму. У большасці выпадкаў мастакі звярталіся да рас-
    працаванай формы лубка або ўводзілі галоўную фігуру, якая аб’ядноўвала розныя сюжэты. Напрыклад, у плакаце «Чым раней падняты пар...» фігура селяніна змешчана ў сярэдзіне аркуша, а вакол яе на шасці малюнках мастак змяшчае пародныя прымаўкі на тэмы сельскагаспадарчай працы ў розныя поры года.
    Тэма адзінства працоўных краіны даволі таленавіта вырашана ў творы П. Гуткоўскага «У братэрскім яднанні рабочых і сялян — залог вытворчасці краіпы». Твор у кампазіцыйпым плане складаны, у ім шмат сімволікі, розных выяў. He маючы магчымасці выкарыстаць фотаздымак, П. Гуткоўскі абмяжоўваецца своеасаблівым «экранам», які размешчаны ў самым цэнтры аркуша. 3 левага боку паказана разбураная гаспадарка. Становішча бязрадаснае. Тут знайшлі прытулак толькі чорныя крумкачы. 3-за экрана высоўваецца постаць капіталіста, ён задаволены, бо такі «пейзаж» яму падабаецца.
    Побач другі дакументальны экран-малюнак. На ім паказана, як сёння трэба працаваць, як неабходпа прыкласці ўсе намаганні, каб выканаць ленінскі плая сацыялістычнага будаўніцтва: на адноўленым заводзе кіпіць работа, працуе будаўнічы кран, дымяць трубы — усё сведчыць аб парадку і дысцыпліне.
    Прыём супрацьпастаўлення даваў патрэбны эфект. Плакат растлумачваў, што трэба рабіць, каб нашы памылкі не выклікалі радаснай усмешкі ворагаў.
    Злабадзённай была тэма барацьбы з бандытызмам і дэзерцірствам. «Бандыты — зло нашых дзён» — назва плаката Г. Змудзінскага. Аўтар вырашае гэту тэму прыёмам разгорнутага апавядання, метадам мантажнага канструявання сюжэта. На адной плоскасці размешчана некалькі звязаных паміж сабой агульнасцю тэмы дзеянняў. Той жа прыём выкарыстаў мастак і ў плакаце «Галасуй-
    це за камуністаў!» (1921). Г. Змудзінскі, выхаванец Акадэміі мастацтваў, пе мог адразу адмовіцца ад прыёмаў стапкавізму і нават у плакатах імкнуўся па магчымасці перадаць псіхалогію герояў, даць разгорнуты сюжэт, увесці шмат фігур. Плакат «Галасуйце за камупістаў!» выкапапы ў традыцыях станковай графікі: на аркушы змешчаны выявы рабочага, меншавіка, буржуя. Кожны мае свае асобыя рысы твару, адзенне, манеру трымацца. Але прымітыўныя прыёмы, якімі аб’ядноўвае мастак гэтыя фігуры, не дапамагаюць, а, наадварот, раскладаюць кампазіцыю на асобныя часткі.
    Плакат Б. Ульпі «Вярніся, дэзерцір» складаецца з некалькіх частак. Кожная з іх мае сваю кампазіцыю і тэкст. Мастак тлумачыць гледачу, хто такія дэзерціры і як вярнуць іх да мірнай працы. Аркуш выкананы ў тэхніцы тушы, у трактоўцы вобразаў выкарыстаны прыём гратэску: буржуй — таўшчэзны, рабочы — сур’ёзпы, дэзерцір — баязлівы. Дакладная графічная лінія абмалёўвае постаці людзей, якія знаходзяцца ў руху. Прыём лубка як мага лепш раскрывае ідэю твора, дапамагае дакладнай яе расшыфроўцы.
    Шырока асвятлялася ў плакаце культурна-асветная тэматыка. Сярод плакатыстаў, якія плённа працавалі ў гэтым напрамку, быў гомельскі мастак А. Быхоўскі. Плакаты А. Быхоўскага «Ліквідаваць непісьменпасць», «Невукам не павінеп быць ніхто» (1921) паказвалі вобразы тых, хто ў вачах грамадскасці лічыцца цёмным і непісьменным. Тэкст «Грамата — апора працоўных у барацьбе за лепшае жыццё, за камунізм. Узброіўшыся святлом ведаў, пераможам разбурэнні» і іншыя падобныя тэксты даюцца аўтарам таксама на вокладках кніг.
    Тэхніка лінагравюры, у якой працаваў мастак з часоў грамадзянскай вайны, распрацоўвалася ім і далей.
    А. Быхоўскі дасканала авалодаў плоскасцю аркуша, добра маляваў, лёгка прыдумваў сюжэты. У даным выпадку аўтар звярнуўся да метафарычнага прыёму: у вобразе невука ён унізе кампазіцыі намаляваў забітага жыццём старога, які сядзіць узяўшыся за галаву. А вучоны чалавек, прадстаўлены ў вобразе героя-акадэміка, узвышаецца над ім.
    Выхоўваць новыя адносіны да працы, зрабіць працу радасцю для чалавека заклікаў плакат А. Быхоўскага «Праца — бацька ўсялякага грамадства, зямля — яго маці» (словы вядомага англійскага эканаміста Адама Сміта). На малюнку накшталт маркі, што змешчана злева аркуша, даецца вобраз селяніна на ўзмежку ўзаранага поля. Размах яго плячэй моцны, энергічны. Характар — валявы. Апрануты ён у сялянскае адзенне, на галаве магерка.
    А.	Быхоўскі стварыў цікавы паэтычны вобраз сейбіта ў адрозненне ад тых, што іспавалі ў дарэвалюцыйным мастацтве. Гэта ўжо новы чалавек, натхнёны светлымі ідэаламі. Срэбным патокам кладзецца зерне на ўзараную глебу, і яно дасць новыя ўсходы. Тэкст дапаўняюць словы: «Дружнай працай узаром, прабарануем, засеем, угноім карміліцу-зямлю. Усе за справу, хто хоча з жабрацкай зрабіць багатай працоўную рэспубліку».
    У плакаце 20-х гадоў можна прасачыць, як змянялася свядомасць людзей, як расло і мужнела пачуццё чалавечай годнасці ў савецкага чалавека. Плакат ускладняў свае задачы. Акрамя агітацыйнага развіваўся прапагандысцкі, вытворчы, сельскагаспадарчы плакат. Пашыралася тэматыка плаката: салідарнасць з народамі Расіі, дапамога працоўных Беларусі іншым рэспублікам, збліжэнне інтарэсаў народаў СССР, выхаванне інтэрнацыянальных пачуццяў.
    Шэраг плакатаў быў прысвечапы трагічнай старонцы ў гісторыі нашай краіны — голаду ў Паволжы. Пла-
    кат «Павелічэннем вытворчасці мы аблегчым пакуты нашых галодпых братоў» (Віцебск, 1921) заклікаў дапамагчы братам з Паволжа, для чаго трэба было павялічыць вытворчасць працы. На ўвесь аркуш узнімаецца рука з молатам як сімвал адзінства рабочых нашай краіны. Працоўны чалавек разумее, у якіх цяжкіх абставінах аказаліся тыя, чыя зямля спалепа сонцам. Загінулі пасевы. Стаяць забітыя дошкамі хаты, крыжы па ўзгорках шлюць нямы дакор прыродзе. Эмацыянальнай часткай твора стаў тэкст. Ён кампанаваўся зверху данізу, аб’ядноўваючы ўсе выявы на аркушы. Для выразнага вылучэння кожнай выявы мастак карыстаецца графічнай лініяй, лапідарпай заліўкай колерам.
    На гэту ж тэму ў Маскве выходзіць плакат Д. Моора «Ты дапамог галадаючым дзецям Паволжа?». Пад такой жа назвай выходзіць плакат у Магілёве мастака Ф. Іванчука.
    Узорам для свайго плаката Ф. Іванчук узяў плакат Д. Моора, выдадзены ў грамадзянскую вайну: «Ты запісаўся добраахвотнікам?» У ім выкарыстаны прыём «буйнога плана» з выявай чырвонаармейца, які звяртаецца да гледача з прапановай, абазначанай у тэксце.
    Тэмы міжнародных свят, інтэрпацыяналыіага адзінства вырашаліся праз серыі малюнкаў-ілюстрацый аб жыцці ў нас і за мяжой. Б. Ульпі прысвяціў гэтай тэме твор «1-е мая у нас — і за мяжой». Выкарыстаўшы прыём лубка — кампазіцыйнае чляненне па асобныя часткі — мастак пераканаўча паказаў тое новае, што прынесла Кастрычніцкая рэвалюцыя працоўнаму народу нашай краіны: змяняюць шыльду на былым палацы на новую — «Дом культуры»; рабочыя ідуць з транспарантамі, на якіх напісаны лозунгі: «Свята салідарнасці народаў свету», «Няхай жыве 1 мая!». А «там», за мяжой, рабочы працуе і ў свята. «Не так трэба жыць!» — сцвярджае мастак. Плакат
    павучае, як трэба дзейнічаць замежпаму рабочаму, каб і ў яго гэты дзень быў святам. Ён павінен узяць тачку і выкінуць буржуя. Наіўнасць гэтых павучанняў відавочная. Але тады верылі, што калі рабочы клас усіх краін падтрымае рэвалюцыю ў Расіі, то народы свету будуць разам працаваць і святкаваць 1 мая. У плакаце шмат надпісаў, выкарыстаны прыёмы карыкатуры і шаржу.
    Для росту эканомікі краіны неабходна была хлебная пазыка. Плакат «Купляйце хлебную пазыку!» (1921) заклікаў пабываць аблігацыі, каб дапамагчы краіне. Тут уведзепа дзейсная галоўная фігура, якая адыгрывае ролю агітатара і прапагандыста. Фігура рабочага даецца на ўсю даўжыню аркуша. Рабочы звяртаецца да гледача і прапануе аблігацыі. 3 правага боку аркуш падзелены на восем асобных частак-подпісаў, кожны з якіх растлумачваецца малюнкам: паслядоўна паказваецца, куды ісці здаваць грошы, на што пойдуць грошы і г. д.
    Вялікую ролю Чырвонай Арміі ў выхаванні савецкага чалавека ў мірныя дні раскрывае плакат П. Гуткоўскага «Ідзі на курсы чырвоных камандзіраў!» (1921). Тэкст змешчаны на сцягу, які трымае камандзір. Справа даецца шэраг малюнкаў, якія раскрываюць сутнасць высакароднай місіі арміі. Каб засяродзіць увагу гледача на важнасці закліку, мастак ужывае прыём непасрэднага звароту: рука ўказвае на тэкст закліку.
    Юнацкі аддзел Дзяржвыда Беларусі выпусціў некалькі плакатаў на тэму інтэрнацыянальнага адзінства моладзі ўсяго свету. Твор «На дапамогу рабоча-сялянскай моладзі Расіі пад сцягам юнацкага інтэрнацыянала спяшаюцца атрады рабочай моладзі Захаду і Усходу» (мастак Г. Зархін) прадстаўляе нам вобраз савецкага юнака, вакол якога збіраюцца прадстаўнікі юнацтва ўсяго свету. Яны са сцягамі, на якіх напісаны назвы іх будучых камсамольскіх арганіза-