• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    цый. Твор вырашапы акварэлыіымі заліўкамі.
    Тэму «Дзеці — будучае нашай краіны» распрацоўвае мастак Я. Драздовіч. Плакат «Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне яспа над нашай ніваю. Будуць жыць дзеткі патомныя волыіаю доляй, доляй шчасліваю» (1921) уключае ў сябе шэраг выяў дзяцей гіа фоне сельскага пейзажу, закампанаваных у эліпсападобныя формы. Шрыфт пададзены ў форме разьбы па дрэве.
    ІІытанням уздыму культуры, распаўсюджанню асветы прысвечаны плакат «Падпісвайцеся на перыядычныя выданні БССР» (сярэдзіна 20-х гадоў). Ён быў выдадзены тыражом 10 000 экземпляраў. Такога выдаппя яшчэ не было ў рэспубліцы. На аркушы змешчаны вокладкі шэрага газет і часопісаў тых часоў: «Наш край», «Полымя», «Іскры Ільіча», «Бальшавік Беларусі», «Узвышша», «Асвета» і інш.
    Твор выкананы ў новай графічнай манеры (расцяжка тону, дакладная распрацоўка аб’ёма, колеравыя эфекты). Мастак В. Дваракоўскі імкнуўся дасягнуць як мага большай дакладнасці, набліжаючы маперу выканання да фотаздымкаў.
    У сярэдзіне 20-х гадоў беларускі плакат выходзіць на старонкі газет і часопісаў «Маладняк», «Звезда», «Работніца і сялянка» і інш.
    Аглядаючы зробленае ў 20-я гады ў галіне плаката, трэба адзначыць, што агітацыйны і палітычны плакат дасягнуў вельмі многага ў засваенні новых тэм, якія не былі раскрыты ў іншых відах мастацтва. Іменна плакат змог увасобіць змены і пераўтварэнні ў свядомасці людзей. Ён заклікаў да выканання грамадскіх абавязкаў, уздыму вытворчасці, да ўзаемадапамогі, братэрства паміж народамі свету, выхоўваў любоў да працы, уздымаў на барацьбу з недахопамі і перажыткамі.
    Для яго характэрны якасці, уласцівыя наогул савецкаму плакату. У той
    жа час паглядаецца спроба зпайсці і свае нацыяпальныя рысы і ў характарыстыцы вобразаў, і ў тэматыцы, і ў пейзажы, і ў архітэктуры.
    У 30-я гады да выканання плакатаў падключыліся студэнты мастацкага вучылішча Віцебска. На старонках кнігі А. Касцялянскага «Выяўленчае мастацтва Беларусі» (1932) можна ўбачыць шэраг эскізаў пад пазвамі: «Улічваючы вытворчыя сілы рэспублікі, заводзіць цэлы шэраг новых галіп вытворчасці», «План выкананы», «Штурмуй, ліквідуй прарыў па якасці» і інш., у якіх робіцца спроба выкарыстаць новыя дасягненні ў галіне плаката. Тут і маптажны прыём кампаноўкі выяў, фотаздымкі, увядзенне літар розных памераў, сімволіка прадметаў вытворчасці.
    У 1931 г. была прынята спецыяльная пастанова ЦККП(б), згодна з якой беларускія плакаты сталі выдавацца ў Маскве і Ленінградзе выдавецтвам «ОРІІЗ — ІІЗОГІІЗ». Цэптралізацыя выдання плакатаў у Маскве і Леніпградзе прывяла да поўнага знікііення беларускага плаката. Тое, што захавалася ад тых часоў, сведчыць, што плакат перш за ўсё набываў рысы адміністрацыйнасці. Адпым з апошніх быў плакат П. Гуткоўскага «Аздараўленне мас ёсць верпыя вытокі да сапраўднага і вельмі прыгожага жыцця» (1938—1939). На аркушы намаляваны спартсмен у аддзешіі грэчаскага бога. Ён стаіць ля калоны, на якой змешчана шыльда са словамі адпаго старажытпагрэчаскага філосафа аб ролі фізічнай культуры ў жыцці грамадства. На фоне дадзены выявы грэкаў на стадыёне. Натуралістычныя прыёмы выканання, перагружанасць выявамі, размаляванасць, празмерная выпісапасць кожнай дэталі робяць аркуш падобным на ілюстрацыйны малюпак з падручніка.
    Плакаты пачатку 30-х гадоў губляюць дзейспасць, выразнасць формы. Каляровыя аркушы з невыразнымі кампазіцыямі і тэкстамі нагад-
    ваюць ілюстраваныя цыркуляры бюракратычнай машыны. Да найбольш тыповых твораў можна аднесці «Піяперы, рыхтуйцеся стаць будаўнікамі сацыялізму», «Прамысловасць Беларусі», «Вынікі барацьбы з крадзяжамі і хабарніцтвам», «Барацьба са спекулянтамі» і інш. (выдавецтва «ОГНЗ — НЗОГНЗ»), На плакатах змешчаны натоўпы людзей у поўны рост, якія выказваюць адпадушнасць і рашучасць у барацьбе з варожымі элементамі.
    Форма падачы нагадвае лубок, але выкарыстоўваецца ён па-вульгарызатарску. Бясконцыя размовы аб ворагах, неверагодпае шматслоўе ўводзяць плакат ад яго галоўных задач.
    * * *
    Значны раздзел даваённай беларускай графікі складае м а с т а ц тва афармленпя кпігі. У паслярэвалюцыйны перыяд, калі на парадку дня паўстала задача адукацыі беларускага народа, распаўсюджвання ведаў сярод населыііцтва рэспублікі, кнізе з усім яе непаўторным убраннем і аздобай адводзілася вялікая роля.
    У пачатку 20-х гадоў паліграфічпая прамысловасць Беларусі знаходзілася ў цяжкім становішчы: не хапала фарбы і паперы, шрыфты былі зношапыя і старых узораў, таму афармленне беларускай кнігі было вельмі сціплым. Асноўная маса беларускіх кніг выходзіла за межамі рэспублікі — у РСФСР, Літве, Польшчы, Германіі. У Маскве былі надрукавапы «Дзіцячая чытанка», «Бярозка» (1918), у Берліне—«Лемантар» С. Некрашэвіча, «Граматыка», «Казкі» Я. Коласа (1921). У большасці сваёй гэта маленькія брашуры з мяккімі, ледзь падфарбавапымі вокладкамі, аздобленыя топкімі лініямі і рознага роду завіткамі пакшталт арнамспту. У кпігах адсутнічалі тытульныя лісты, а вокладкі часам былі меп-
    шых памераў, чым блок кнігі. Тэкст набіраўся шрыфтамі розных гарнітур, беларускіх літар не хапала.
    Неабходны былі карэнныя пераўтварэнні ў галіне паліграфічна-выдавецкай справы. «Дэкрэт аб Дзяржаўным выдавецтве»80 і стварэнне ўслед за ім Дзяржаўпага выдавецтва БССР (1921) мелі выключна важнае палітычпае і культурнае значэнне. Меркавалася масавае выданне падручнікаў, мастацкай і агітацыйнапрапагандысцкай літаратуры, попыт на якія ў сувязі з адкрыццём школ, хат-чытальняў, гурткоў самадзейнасці і ўсеагульнай цягай да кнігі з кожным годам павялічваўся.
    У 1921 г. выдавецтвам Наркамасветы Беларусі была зроблена першая спроба выдання на роднай мове дзіцячага штомесячнага часопіса «Зоркі» (у 1921 г. выйшла 6 нумароў, у 1922 — 4). У ім змяшчаліся вершы і апавяданні Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, М. Чарота, К. Чорнага, a таксама творы рускіх пісьменнікаў A. С. Пушкіна, I. А. Крылова і інш. Афармляўся часопіс надзвычай сціпла — наборныя лінейкі і пакручастыя паборныя віньеткі, пазбаўленыя сувязі са зместам і ідэйнай накіраванасцю выдання. Ды інакш і не магло быць. У рэспубліцы, якая яшчэ не паспела адысці ад цяжкасцей войнаў і інтэрвенцый, не было лі адпаведнай паліграфічнай базы, падрыхтаванай для ілюстравання дзіцячых кпіг, ні дастатковай колькасці мастакоўафарміцеляў, ні кваліфікаваных перакладчыкаў, рэдактараў. Мастацкае афармлепне кніг для юнага чытача патрабавала адмысловай падрыхтоўкі мастака і пэўных ідэйна-мастацкіх прынцыпаў.
    Партыя і Савецкі ўрад падавалі развіццю дзіцячай літаратуры вялікае значэнне. У рэзалюцыі XI з’езда РКП(б) (1922) стварэнпе літаратуры
    80 0 партнйной н советской печатн: Сб. документов. М., 1954. С. 174.
    для рабоча-сялянскай моладзі было прызнана справай надзвычай неабходнай81, а ў пастанове ЦК РКП(б) «Найгалоўнейшыя чарговыя задачы партыі ў галіне друку» (6 лютага 1924 г.) асобным пунктам адзначана: «Прыняць меры да стварэння савецкай дзіцячай літаратуры» 82.
    У пачатку 20-х гадоў асноўным цэнтрам кнігавыдавецтва ў Беларусі было заснавапае ў красавіку 1922 г. кааператыўна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне», а затым узросшае на яго падмурку выдавецтва «Савецкая Беларусь». Тут, нягледзячы на тагачасныя сціплыя матэрыялыіыя магчымасці, сфарміраваліся асноўныя прынцыпы мастацкага афармлення беларускай савецкай кпігі.
    Выдавецтва надзвычай плённа і ў кароткі тэрмін разгарнула работу па выданню твораў беларускіх пісьменпікаў. Неўзабаве беларускі чытач атрымаў «Спадчыну» Я. Купалы, «Водгулле» Я. Коласа, «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча, «Пад родным пебам» 3. Бядулі, «Босыя на вогнішчы» і «Веснаход» М. Чарота, «Барвенак» А. Гурло, «Трэскі на хвалях» Ц. Гартнага, падручнікі па арыфметыцы, геаметрыі, геаграфіі, гісторыі і інш. Вялікая заслуга ў гэтым палежыць тагачаспаму кіраўпіку выдавецтва пісьменніку і грамадска-палітычнаму дзеячу Беларусі Цішку Гартнаму. Ён сабраў і засяродзіў вакол выдавецтва лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры (пісьменнікаў, мастакоў, рэдактараў) і ператварыў яго ў важны цэнтр беларускай культуры.
    У 1922 г. быў заснавапы літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя», які аб’яднаў лепшьтя сілы беларускай літаратуры. ЦК КСМБ і Наркамасветы БССР у 1923 г. пачалі выдаваць ілюстраваны часопіс «Маладняк», ус-
    81 0 партнпной п советской печатн. С. 250.
    82 Там жа. С. 294.
    лед за ім у 1924 г.— ілюстраваны штотыднёвік «Беларускі піяпер», а ў 1925 г.— часопіс «Малады араты». Часопісы змяшчалі на сваіх старонках цікавыя апавяданні, вершы, паэмы, казкі беларускіх пісьменнікаў і класікаў рускай літаратуры. Япы адыгралі значную ролю ў аб’ядпанпі мастацкіх сіл рэспублікі, стварылі глебу для будучай беларускай арыгіпальнай дзіцячай літаратуры.
    Выданні беларускай савецкай кнігі прадвызначылі нараджэнне і станаўленне новага жанру пацыянальнага мастацтва — беларускай савецкай кніжнай графікі. Піянерамі гэтага жанру былі М. Філіповіч, А. Тычына, П. Гуткоўскі, Г. Змудзінскі. Акрамя беларускіх мастакоў для афармлення і ілюстравапня кніг Беларусі былі запрошаны мастакі з Масквы і Лепінграда А. Баранскі, М. Кірнарскі, В. Літко, Л. Хіжынскі.
    Звярталіся да ілюстравашія кпігі і прадстаўнікі іншых відаў мастацтва: жывапісцы, скульптары і нават ар-
    38. Г. Змудзінскі. Вокладка. 1926
    Максім Гдрэцкі
    Дзярждундс ЙЫДДВЕЦТВА БЦААРУСІ Меііск 1926 г.
    хітэктары, якія не ведалі паліграфічнай тэхнікі, не разумелі прыроды і спецыфікі кніжнай графікі. У выніку з’яўляліся кнігі з выпадковым, недасканалым афармленнем, з ілюстрацыямі, якія прэтэндавалі на самастойнасць рашэння вобраза і не былі звязапы з літаратурным тэкстам. Кампазіцыі на вокладках і ўнутрытэкставыя ілюстрацыі не аб’ядноўваліся адзінай творчай задумай, ігнараваўся агульны літаратурна-мастацкі ансамбль кнігі. Афарміцель і ілюстратар часта працавалі паасобна, у пошуках вобразна-выяўленчых сродкаў часам ішлі вобмацкам. Адных захаплялі заклікі «левых» ствараць «зусім яовае» пралетарскае мастацтва, другія азіраліся на «правых», што трымаліся акадэмічных прынцыпаў дарэвалюцыйнай кніжнай графікі.
    Шмат якія кнігі, выдадзеныя пасля рэвалюцыі, аформлены ў рэчышчы дарэвалюцыйных традыцый. Вокладка звычайна вырашалася без капкрэтнай вобразнасці, без сувязі са зместам кнігі і зводзілася да камбінацыі шрыфту з дэкаратыўнымі элемептамі (друкарскія лінейкі розных форм, арнаментальныя матывы, буквіцы, канцоўкі).