Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
яго малюнак да мудрагелістай вычварпасці, крайнасцей — у такіх выпадках шрыфт ператвараўся ў штосьці накшталт іерогліфаў («Падарожжа на новую зямлю» М. Зарэцкага, 1928, мастак Я. Тарас). Аднак у цэлым мастацка-дэкаратыўныя прыёмы і сродкі пабудовы шрыфту дазвалялі павялічыць яго выяўленчыя магчымасці: ён адначасова і ўпрыгожваў вокладку і адпавядаў сэнсаваму значэшпо твора. Так будуе шрыфт А. Ахола-Вало на вокладцы кнігі «Ветры буйныя» П. Труса (1927). Дэкаратыўная форма літар і іх сэпсавае рашэнне выразна асацыіруюцца з назвай кнігі. Дэкаратыўнасэнсавы шрыфт пазвы можна сустрэць і ў В. Літко («Угрунь» А. Александровіча, 1927; «Зорнасць» А. Гурло, 1927; «Крокі» М. Лужаніна, 1928).
У сярэдзіне — канцы 20-х гадоў з’яўляецца строгі, класічны шрыфт. Надпісы з яго кампанаваліся як па сіметрыі, так і на асіметрыі. Часта шрыфт і форма надпісу насілі плакатны характар і служылі як бы нагляднай агітацыяй мастацкага афармлення. Тлумачылася гэта тым, што кнігі адрасаваліся шматмільённай малапісьменнай аўдыторыі. Канкрэтнасць і прастата такога афармленпя былі даходлівыя і зразумелыя. Прыкладамі выкарыстання класічнага шрыфту могуць быць выданні: «У віры жыцця» М. Зарэцкага, «У глыбі Палесся» Я. Коласа (мастак В. Дваракоўскі); «Сокі цаліны», «На перагібе» Ц. Гартнага (В. Літко); «Урачыстасць» Ц. Гартнага, «Пад сонцам» М. Зарэцкага (1925), «На зачараваных гонях» 3. Бядулі (1927), «Сонечны паход» М. Чарота (1929), «У атласнай турме» С. Алымава (1929, мастакі невядомы); «Белы вянок» У. Галубка (1929, мастак М. Гусеў) і інш.
У канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў выдавецтвы сталі часцей выпускаць арыгінальныя кнігі для юнацтва. Вялікая заслуга ў гэтым нале-
жыць таленавітаму беларускаму шсьменніку Янку Маўру. Яго раман «Амок», аповесці «Палескія рабінзоны», «Сын вады», «У краіне райскай нтушкі», «Чалавек ідзе!..», «Пекла» і іншыя хутка заваявалі велізарную папулярнасць і ўзнялі беларускую юнацкую кнігу да ўзроўню сусветнай літаратуры.
Афармленне выданняў для юнацтва вельмі неаднароднае — былі знаходкі, былі і няўдачы. Кніга Я. Маўра «Чалавек ідзе!..» (1927, мастак А. Тычына) апавядае пра паходжанне і жыццё на зямлі чалавека, пра яго барацьбу за існаванне. Чорнабелыя малюнкі, выкананыя пяром, у займальнай форме раскрываюць змест аповесці. Кожная глава суправаджаецца ілюстрацыяй буквіцай і малюнкамі рознага фармату. Вялікая ўвага надаецца трапічнай флоры і фаўне.
Мастак карыстаецца рознай манерай выканання малюнка — то штрыхом, то рэзкай чорна-белай плямай. У ілюстрацыях адчуваюцца аб’ём і прастора. Малюнкі не раўнацэнныя па стылю выканання: побач з мастацкай выявай сустракаюцца дэфармаваныя формы фігур, прадметаў, прасторы («Трус падскокваў, як шалёны», «Агонь сам пайшоў па траве»). У цэлым жа серыя ілюстрацый А. Тычыны адыграла станоўчую ролю ў развіцці кніжнай графікі. Ілюстрацыі да другога выдання гэтай кнігі (1932) былі зроблены А. Тычынам у інпіай манеры. Гэта ўжо чорна-белыя тонавыя малюнкі, дзе ценявыя пераходы больш мяккія і пластычныя.
Цікавыя і займальныя ілюстрацыі В. Літко да кнігі Я. Маўра «Амок» (1930), у якой расказваецца аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе інданезійскага народа супраць галандскіх прыгнятальнікаў. Ілюстрацыі дагэтуль захавалі жывы, эмацыянальны напал, у іх адчуваецца сталае майстэрства мастака, які свабодна і ўмела валодае лініяй, прасторай
і формай. Выразнасць вобразаў, замацаваных у пластыцы прыгожага, празрыстага малюнка, эмацыянальна ўражвае, лінія перадае не толькі форму фігур і прадметаў, але і асветленасць, прастору, стан прыроды.
У асобных ілюстрацыях В. Літко ўдалося выявіць нацыянальны характар іпданезійскага народа. Аднак захапленне экзатычнасцю і адлюстраваннем чыстага дзеяння не дазволілі яму раскрыць псіхалогію ўдзельнікаў паўстання. Тым не менш серыя малюнкаў да кнігі Я. Маўра «Амок» заняла адметнае месца ў беларускай кніжнай графіцы таго часу.
Менш пашчасціла твору Я. Маўра «Палескія рабінзоны» (1930), якую афармляў В. Літко. У большасці выпадкаў ілюстрацыі прымітыўныя па малюнку, часам скажаюць сэнс твора, пазбаўлены яацыянальнага каларыту.
51.	А. Тычына. Вокладка. 1927

^ЧЫРВОНАЛ
Пачатак 30-х гадоў адзначаны прыкметнымі зрухамі ў грамадскім жыцці, выкліканымі калектывізацыяй і рэканструкцыяй народнай гаспадаркі. Гэтыя з’явы пе маглі не адбіцца і па мастацтве: псраасэнсоўваюцца ранейшыя погляды і ўяўленні, інтэнсіўпа вядзецца пошук новых выяўленча-вобразных сродкаў. У архітэктуры і жывапісе гэта прывяло да канструктывізму, асноўныя прынцыпы якога неўзабаве пераносяцца і па кніжную графіку. Калі ў архітэктуры канструктывізм — гэта рацыяналізм, мэтазгоднасць планіровачных рашэнняў, лаканічпасць формы і эканамічнасць, дык у выяўленчым мастацтве ён выліўся ў абстракцыянізм і фармалізм.
Канструктывізм інтэнсіўна рэзвіваўся ў савецкай кніжнай графіцы (Л. Лісіцкі, А. Родчанка, С. Тэлінгатэр і інш.). У Беларусі ёп з’явіўся пазней і працякаў у своеасаблівай форме. Паказальныя ў гэтым сэнсе ілюстрацыі Б. Малкіна да кнігі Я. Маўра «Пекла» (1929).
«Пекла» — фантастычныя апавяданні аб прыгодах піянераў. Пісьменнік у алегарычнай форме расказвае пра іх сустрэчы з папом, чарцямі, выкрывае рэлігійнае цемрашальства. Вузлавыя эпізоды сюжэта мастак Б. Малкін імкнуўся зрокава паднесці чытачу.
Захапіўшыся чыста знешнімі выяўленчымі эфектамі, мастак не наўмысна сказіў сэнс. У выніку акарыкатуранымі аказаліся не толькі адмоўныя персанажы, але і станоўчыя вобразы аповесці. Кампазіцыя ілюстрацый заблытана, празмерна загрувашчана другараднымі прадметамі, пазбаўленымі ўсякага сэнсу і сувязі са зместам кнігі.
«Фарматворчасць», якая на рубяжы 20—30-х гадоў была пашырана ў савецкай графіцы, нанесла значную шкоду беларускай (асабліва дзіцячай) кнізе. Прыкметныя сляды бачны ў афармленні кніг Е. Адамовіча «Без маці» (мастак невядомы, 1928),
А. Алексапдровіча «Горад раніцай» (мастак Б. Малкіп, 1930), Ф. Камапіна «Дзед і трое» (мастак Зяньковіч, 1930) і шмат якіх іншых выданпяў для малодшага ўзросту. Змрочнао ўражанне пакідаюць і аформлепыя Б. Малкіным кнігі «Прысады» Ц. Гартнага (1930), «Тры пальцы» 3. Бядулі (1930). Галоўпы выяўлепчы матыў ілюстрацый — чаргаванне чорных квадратаў і белага фону, у гэтым жа стылі пабудаваны і шрыфт. На вокладцы кпігі 3. Бядулі «На зачараваяых гопях» (1929) намаляваны чалавечы чэрап і мурашка, якая паўзе ў чорную вачніцу. А на вокладцы кнігі У. Маякоўскага «Як узяць да ладу, што добра, блага?» (1932) замест чалавечых фігур— схематычныя сілуэты, зафарбаваыыя неахайнымі каляровымі плямамі, якія па задуме мастака павінны абазначаць нейкія прадметы. Такое наўмысна ўмоўнае афармленне, разлічанае як бы на наіўную дзіцячую псіхіку, было характэрнай прыкметай кніжнай графікі (мастак I. Давідовіч).
Схематызм малюнка ўласцівы кнігам Л. Чарняўскай «Валуй — камісар часоў кераншчыны» (мастак Р. Філіпоўскі, 1929), Г. Уэлса «Першыя людзі на месяцы» (1930), К. Чорнага «Буры» (1930) (мастак У. Шульц). У ілюстрацыях М. Аксельрода да кнігі 3. Бядулі «Салавей» (1932) адчуваецца імкненне сумясціць выяўленча-вобразныя сродкі канструктывізму і рэалізму.
Афармляліся вокладкі і пры дапамозе геаметрычных фігур, ліній — гарызантальных, вертыкальных, дыяганальных, квадратаў, кругоў. Так аформлена, напрыклад, кніга А. Александровіча «Цені на сонцы» (1931, мастак певядомы). Фон белы, пасярэдзіне аранжавы, некалькі прыглушанага тону круг, надпіс і дзве дыяганальпыя лініі, якія вар’іруюцца колерам (чорным, белым, аранжавым), перасякаюць яго. У центры круга слупком размешчана набрапая
нонпарэллю і паўтораная трынаццаць разоў назва кнігі.
Асноўны матыў афармлення кнігі А. Слесарэнкі «Зламаная шруба» (1931, мастак Г. Філіпоўскі) — квадраты і літары, якія ўдала спалучаюцца ў смелых колеравых варыяцыях чорнай, белай, шэрай і крышку бляклай малінавай фарбай. Супраць такога афармлення слуппіа выступіў часопіс «Детская лнтература»: «Мы зусім не адмаўляем неабходнасці для мастака выявіць свой індывідуальны твар, выпрацаваць свой «почырк». Мы толькі супраць пераўтварэння «манер» і «манерак» у самакаштоўныя універсальныя метады выяўлеппя, супраць фармалістычнага фетышыравання іх, супраць штампа ў ілюстрацыі дзіцячай кнігі.
Фетышыраванне кожнай з уласцівасцей, кожнай з якасцей выяўленчага вобраза непазбежна прыводзіць да фармалізму, да разбурэння самога вобраза, а ў канчатковым выніку да збяднення і скажэння рэчаіснасці» 89.
Рэалістычныя тэндэнцыі ў кніжнай графіцы распрацоўвалі М. Філіповіч, А. Тычына і М. Гусеў, які ў пачатку 30-х гадоў узначальваў аддзел мастацкага афармлення Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Добры знаўца паліграфіі, ён разумеў задачы і спецыфіку кніжнага мастацтва, яго ілюстрацыі вызначаліся дакладнасцю і пераканаўчасцю формы, выразнасцю пабудовы кампазіцыі (франтыспіс да кнігі М. Горкага «Мае універсітэты» і інш.).
30-я гады не далі мастацтву кнігі новых яркіх твораў. Hi 4-я, ні 5-я выстаўкі выяўленчага мастацтва пе сталі святам беларускай кпіжнай графікі, яе развіццё замарудзілася і нават затрымалася.
Значную ролю ў далейшым развіцці кніжнай графікі адыграла арга-
89 Протнв формалнзма н штампа в нллюстрацнях к детской кннге // Детская лнтература. 1936. № 3—4. С. 12—13.
нізацыя графічнага аддзялення ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1932), ініцыятарам якога быў Фёдар Адольфавіч Фогт (1889— 1939), прадстаўнік рускай рэалістычнай школы. За час працы ў тэхнікуме ён падрыхтаваў шмат таленавітых мастакоў і сам прымаў удзел у ілюстраванні кніг. Яму палежыць серыя літаграфій да «Рэвізора» М. Гогаля (1935) і «Стракатага флейтыста» Г. Браўнінга (1935). Яго работы экспанаваліся на Усесаюзнай выстаўцы ў 1935 г. у Маскве і атрымалі высокую ацэнку грамадскасці і гледача.
Паступова мяняецца і практыка Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Рэалістычную накіраванасць яго дзейнасці вызначаюць творы В. Волкава, М. Эндэ, М. Лебедзевай, В. Дваракоўскага, А. Тычыны, В. Літко.
Стап беларускай кніжпай графікі другой паловы 20-х — пачатку 30-х гадоў вызначаецца, з аднаго боку, агульнымі заканамернасцямі развіцця савецкай кніжнай графікі, з другога -— нацыянальнымі асаблівасцямі, якія выявіліся ў ілюстраванні жыцця і быту беларускага народа, прадметаў побыту, народных строяў, тыпаў беларусаў і малюнкаў роднай прыроды. У гэты перыяд нараджаецца ілюстраваная савецкая беларуская мастацкая літаратура, якая знайшла найбольш поўнае развіццё ў дзіцячай і юнацкай кнізе. Аднак разгляд самых характэрных ілюстрацый і афармлення мастацкай літаратуры Беларусі паказвае, што яны не заўсёды адпавядалі рэалістычнаму напрамку. ТПмат якія мастакі захапіліся павярхоўным пераказам, другараднымі дэталямі, апісанпем прыроды, а праблема псіхалагічнага глыбокага вобраза заставалася па-за ўвагай мастакоў, хоць у афармленні твораў класічнай літаратуры яна паспяхова вырашалася ў гэты час вядучымі мастакамі Масквы і Ленінграда.	;