Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
60. С. Юдовін. 3 цыкла «Былое». 1920
зпаўчыя матывы, у прыватнасці пейзажы Віцебска 105.
У тэхніцы дрэварыта шмат працаваў Саламон Юдовін (1894— 1954), які ў 20-я гады выканаў серыі «Стары Віцебск» і «Мястэчка». Пазней яны былі аб’яднаны ў вялікі цыкл «Былое», над якім мастак працаваў каля 20 гадоў (1921 —1939). Гравюры гэтага цыкла з’явіліся своеасаблівым летапісам Віцебска, дакладней, жыцця гарадской яўрэйскай галоты дарэвалюцыйнага часу.
У ранніх гравюрах С. Юдовіна віцебскага цыкла («Базар» і інш.) яшчэ прыкметны ўплыў лінагравюрнай тэхнікі, якая ў творчасці мастака папярэднічала ксілаграфіі. Юдовін працуе шырокімі плямамі святла і ценю, трактуючы светлыя мясціны па-лінарытнаму жывапісна. Пазнейшыя працы болып «ксілаграфічныя» па тэхніцы разьбы і больш глыбокія
104 Гл.: Мастера совремешіой гравюры н графнкн. М.; JL, 1928; Розанова Н. Н. Московская кннжная гравюра 1920/30-х годов. М., 1982. С. 34—37.
105 Гл.: Горбовец 3. Гравюры на дереве. Внтебск, 1927; Фурман II. Внтебск в гравюрах С. ІОдовнна. Внтебск, 1928.
па зместу, Юдовін часцей за ўсё карыстаўся белым штрыхом (гэтым ён адрозніваецца ад Я. Мініна і 3. Гарбаўца, у дрэварытах якіх пануе «культ» чорнай лініі).
Многія дрэварыты С. Юдовіна маюць жанравы характар. Вузкія маляўнічыя вулкі, нахіленыя хаткі, над дзвярамі якіх вісяць шыльды гарадскіх рамеснікаў, шаўцоў, краўцоў, драўляныя платы, з-за якіх неяк асабліва хвалююча сіратліва цягнуцца да неба доўгія шыі студняўжураўлёў, брудныя вуліцы ўскраін, маленькія фігуркі занятых штодзённымі клопатамі людзей — вось характэрныя матывы гэтых работ. Такімі вобразамі напоўнены аркушы з серый «Стары Віцебск» і асабліва «Мя-
61. С. Юдовін. Апошнія навіны. 1928
стэчка». Неспакойны, эмацыянальны лад гравюр, своеасаблівы «юдовінскі» настрой узмацняюць белыя штрыхі, пакладзеныя рэзка, пад вострым вуглом 106.
Радзей звяртаўся гравёр да партрэта. Яго нешматлікія творы ў гэтым жанры сведчаць, што ў майстэрстве перадачы псіхалогіі чалавека Юдовін часам не ўступае Пэну, з якім мае шмат агульнага. Паказальная ксілаграфія «Шавец» (1926). У маленькім, як клетка, інтэр’еры — стары, які схіліўся над ботам. Шматгадовая праца згорбіла яго, але не пазбавіла чалавечай годнасці. Усё жыццё шаўца прайшло ў гэтай цёмнай клетцы, толькі вузкая палоска святла ў мізэрным акенцы злучае старога з навакольным светам, нават маленькі кавалачак неба закрыты чорным ботам шыльды.
Ксілаграфія «Шавец» — адна з лепшых прац С. Юдовіна, у якой усе дэталі «працуюць» на вобраз. Тэхнічна работа выканана па-майстэрску, штрых жывы, выразны, экспрэсіўны.
Трэба адзначыць, што ў работах Юдовіна беларуская тэма праходзіць як бы ўскосна, фонам. Гэта беларускія краявіды, архітэктурныя помнікі Віцебска. Іх мы бачым у «Базары» (1921), «Ля Чорнай Тройцы», «Касцёле Антонія» (1923), «Краявідзе з ліхтаром» (1927) і інш. Архітэктурныя помнікі ствараюць у кампазіцыі выразныя сілуэты. Ва ўменні перадаць не толькі вонкавае аблічча, але і «душу» горада, яго непаўторны настрой Юдовін не саступаў гравёрам, што працавалі ў жанры гарадскога пейзажа. У гравюры «Краявід з ліхтаром» мастак паказвае куток віцебскага Верхняга замка: крапасны вал са сценамі, вежамі і моцнымі контрфорсамі, царква з трыма купаламі і круглай абсідай, драўляныя і мураваныя будынкі, якім, здаецца, цесна
106 Гл.: Фурман Н. Віітебск в гравюрах С. Юдовнна.
62. С. Юдовін. Шавец. 1926
63. С. ІОдовііі. Краявід з ліхтаром. 1926
64. С. Юдовін. Касцёл Антонія з цыкла «Віцебск». 1923. ДММ БССР
на лісце гравюры, і яны ў нейкім фантастычным рытме грувасцяцца, быццам хочуць зазірнуць — а што там, за сценамі замка.
У серыі «Стары Віцебск» у Юдовіна свой непаўторна-індывідуальны стыль, графічны почырк. Часцей за ўсё мастак гравіруе белым штрыхом па чорным фоне — там, дзе прайшоў яго штыхель, застаецца ззяючы белы след. Прамежкі паміж белымі слядамі ўспрымаюцца чорнымі штрыхамі. Дзякуючы раўнамернай апрацоўцы ўсёй дошкі мастак дасягае гарманічнай раўнавагі белых і чорных штрыхоў і пэўнай танальнасці гравюры.
У пазнейшых творах С. Юдовін пераадольвае некаторы містыцызм і празмерны суб’ектывізм цыкла «Былое», адлюстраванне местачковага побыту напаўняецца новым зместам.
У серыю «Грамадзянская вайна» (1928) увайшлі гравюры «У мястэчку», «Першыя дні рэвалюцыі», «Ля касцёла», «3 факеламі» і інш. Вось ля драўлянага плоту, на якім напісана «Хто не працуе, той не есць», два рамеснікі ўважліва чытаюць газету. Вокны нахіленай лавачкі з шыльдай «Бакалейны гандаль» забіты дошкамі: прыватны гандаль прыціх. У глыбіні кампазіцыі шэсце рабочых і салдат з чырвонымі сцягамі і штандарамі. Стары свет рушыцца, па змену яму прыходзіць новы.
Рэвалюцыйны пафас, імкненне людзей да новага жыцця перададзена Юдовіным у гравюры «3 факеламі». Кампазіцыйнае майстэрства дапаўняецца тут выразным малюнкам і смелай, упэўненай тэхнікай.
Пад пэўным уплывам С. Юдовіна ў Віцебску складвалася творчасць Яўхіма М і н і н a — аднаго з самых здольных, арыгінальных і перспектыўных гравёраў 107.
107 Аб ім гл.: Герасімовіч П. Творчество белорусского художннка Е. С. Мнннна // Нскусство. 1984. № 4; Шматаў В. Гравёр Яфім Мінін // Мастацтва Беларусі. 1986. № 1. С. 67-71.
Як і Юдовін, гравюрай Мінін авалодаў самастойна. Гравіраваць пачаў у 1926 г. У адрозненне ад Юдовіна, у дрэварытах якога асноўную ролю адыгрываў белы штрых, Мінін з першых крокаў авалодваў чорнаштрыхавой манерай. Адзін з найбольш ранніх яго дрэварытаў — «Калона 1812 г. у Віцебску». 3 тэхнічнага боку ён выкананы досыць упэўнена, але яго чыста знешпяе майстэрства тут яшчэ вельмі павярхоўнае: аднастайныя, паўкруглыя штрыхі пазбаўляюць работу насычанасці і каларыту; у манеры мастака яшчэ больш прэтэнцыёзнасці, чым самога майстэрства.
У 1926—1927 гг. Я. Мінін стварыў свае лепшыя работы — краявіды Віцебска, жанравыя сцэнкі, партрэты, экслібрысы. У іх часам адчуваецца ўплыў вядомага савецкага ксілографа Краўчанкі. Разам з тым тут ужо шмат і свайго, адметнага. Характэрная рыса дрэварытаў Мініна — філігранная, дакладная, амаль мікраскапічная (асабліва ў экслібрысах) разьба. Ён умела гравіруе самыя тонкія дэталі, яго невялікія па памерах работы ўражваюць багаццем тону. 3 дапамогай адмысловай штрыхоўкі Mima перадае самыя дробненькія дэталі; кожны кавалачак апрацаванай мастаком дошкі, здаецца, жыве, зіхаціць, пераліваецца адценнямі, паўтонамі. Як і Юдовін, Мінін шмат увагі ўдзяляў паказу роднага горада, помнікаў яго архітэктуры, стварыў цікавую серыю гравюр, прысвечаных помнікам драўлянага дойлідства Віцебшчыны.
3 партрэтных твораў Мініна захаваліся дрэварыты «Гамер» і «Стары» (1928). Апошні востры і выразны па псіхалагічнай распрацоўцы. Выдатна перададзены погляд разумных, дапытлівых вачэй старога, па-майстэрску штрыхамі акрэслена форма барады, адзенне.
У першыя паслярэвалюцыйныя гады ў Беларусі ўзнікаюць новыя дзяржаўныя ўстановы, школы, біблі-
65. Я. Мінін. Ілынская царква ў Віцебску. 1927
66. Я. Мінін. Успенская царква ў Віцебску. 1927
ятэкі, музеі. Актыўна фарміруюцца прыватныя бібліятэкі дзеячаў савецкай культуры — заказаў на экслібрысы было шмат.
Як і іншыя тагачасныя мастакі (П. Гуткоўскі, Г. Змудзінскі, А. Тычыпа), Мініп стаяў ля вытокаў беларускага савецкага кніжнага знака. Ён садзейнічаў усталяванню традыцыі нацыяналыіага экслібрыса, якая паспяхова развіваецца ў нашы дні.
Вылучаецца экслібрыс для Віцебскага краязнаўчага музея. Спатрэбілася сапраўды ювелірнае майстэрства, каб на невялікай дошцы скрупулёзна награвіраваць і арганічна аб’яднаць у адной кампазіцыі разна-
Лепшымі ў творчасці гравёра лічацца экслібрысы для бібліятэк М. Каспяровіча і А. Шлюбскага. Спецыфіка экслібрыса, які з’яўляецца своеасаблівым «пашпартам» свайго ўладальніка, выяўляецца ў гэтых творах вельмі выразна. Да таго ж яны ярка нацыянальныя, адметныя. У кпіжным знаку А. Шлюбскага ў цэнтры кампазіцыі — кургап, на вяршыпі якога постаці сівога дудара, цымбаліста і селяніна, што грае на трубе. Нягледзячы на мініяцюрпы памер выявы, усе тры музыкі надзеле-
67. Я. Мінін. 3 серыі «Беларускае драўлянае дойлідства». 1927
стайпыя «музейпыя» сімвалы. Мінін працуе тут тонкімі прамымі лініямі, якія абрэзаны ўпэўнепа, энергічна. Кантрастам да штрыхоў даюцца невялічкія плямы чорнага, якія гарманічна спалучаюцца са штрыхоўкай, ствараючы багатую святлоцеііявымі эфектамі выяву.
ны выразпымі індывідуальнымі характарыстыкамі.
У пошуках адметнага стылю Я. Мінін, як і пекаторыя іншыя беларускія мастакі таго часу (у жывапісе — М. Філіповіч), ішоў ад нацыянальнага тыпажу і народнай творчасці. Ён удала выкарыстоўваў і под-
68. Я. Мінін. Ускраіны Віцебска. 1928
69. Я. Мінін. Экслібрыс. 30-я гг.
3 КНІГ
піс на беларускай мове, і тыпаж, і пэўныя этнаграфічныя рэчы, і беларускі арнамент (кніжны знак М. Каспяровіча) ‘°8.
Я. Мінін — удзельнік шматлікіх выставак у нашай краіне і за мяжой. У 1923 г. яго экслібрысы экспанаваліся ў Лос-Апджэлесе на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака. У 1929 г. на выстаўцы Асацыяцыі рэвалюцыйных мастакоў Украіны музей Кіеўскага універсітэта набыў усе гравюры Мініна 109. Частка твораў была набыта графічным кабінетам Музея выяўленчых мастацтваў імя A. С. Пушкіна ў Маскве. Высока ацэньваў дрэварыты Мініна вядомы даследчык ксілаграфіі В. Воінаў, які пісаў: «Значную цікавасць уяўляюць работы маладога віцебскага мастака Мініна, у якога ўжо цяпер відаць моцнае валоданне штыхелем, дакладнасць форм і ўмешіе кампанаваць; гэта абяцае ўзбагачэнне сям’і савецкіх ксілографаў новай незвычайнай велічынёй» 110. Дадзенае прадказанне не збылося — жыццё Я. Мініна было трагічпа абарвана напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
Некалькі іпшы характар маюць дрэварыты Зіновія Гарбаўца (у 1924 г. у Віцебску ён пачаў сваю педагагічную і мастацкую дзейнасць). Гарбавец з самага пачатку звярнуўся не да тарцовай (як Я. Мінін і С. Юдовін), а да найболып старажытнай абразной гравюры, вядомай на Беларусі з пачатку XVI і аж да канца XVIII ст. (ілюстрацыі ў выдаішях Ф. Скарыпы, П. Мсціслаўца, В. Вашчанкі, Ф. Ангілейкі і іншых мастакоў мінулага).
108 Падрабязней пра экслібрысы Я. Minina гл.: Тычына А. Экслібрыс нашага мінулага // Літ. і мастацтва. 1977. 22 кастр.; Тычына А., Шматаў В. Беларускі кніжны знак. Мн., 1975. С. 13—14.