Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
У стварэнні новай, савецкай мастацкай культуры з першых жа дзён Савецкай улады актыўны ўдзел прынялі мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работнікі мастацкай прамысловасці, народныя майстры. Новаму грамадству патрэбны былі вырабы, якія б адпавядалі часу, маглі б садзейнічаць прапагандзе новага, сацыялістычнага ладу, удзельнічаць у пераўтварэнні побыту і свядомасці чалавека-працаўніка. Усс гэтыя задачы ўсебакова і грунтоўна разглядаліся на Першай Усерасійскай канферэнцыі па мастацкай прамысловасці ў жніўні 1919 г. A. В. Луначарскі ў сваім выступленні на канферэнцыі адзначаў: «Да гэтага часу не было ўкаранення мастацтва ў жыццё і свядомасць мас. Гэтага можпа дасягнуць стварэннем форм, зруч-
ных для выканання, якія ўяўлялі б сабой дэмакратычпыя формы мастацтва і маглі б без вялікіх затрат пампажацца амаль неабмежавана і таму быць прадстаўлепы кожнаму грамадзяніну... Гэта можа зрабіць толькі прамысловасць... Трэба ўліць увесь свет нашых выяўленчых мастацтваў у мастацкую прамысловасць, і гэта можна зрабіць толькі даверыўшы яе свету мастакоў. Трэба ўцягнуць мастака ў гэтыя гіганцкія запатрабаванпі народных мас, навучыць яго ўзняць мастацкі густ і мастацкія метады і ўзняць мастацкую творчасць» 133.
Аднак ажыццявіць гэтыя намеры ў Беларусі было вельмі цяжка. Першая сусветная і грамадзянская войны прывялі мастацкую прамысловасць у поўны заняпад.
He магло даць чаго-небудзь значнага і прафесійнае дэкаратыўнае мастацтва. Як вядома, у 20-я гады на першы план выйшлі найбольш аператыўныя і надзённыя віды мастацтва: графіка, манументальная скульптура і інш. Нешматлікія спробы мастакоў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва звычайна насілі фармалістычны ці канструктывісцкі характар. Трэба, аднак, адзначыць цікавыя пошукі мастакоў Віцебска ў галіне дызайну — мастацкага капструявання мэблі, посуду, адзення. На жаль, большасць гэтых задум засталася нерэалізаванай, прыкметпыя поспехі заўважаюцца хіба што ў галіне керамікі.
Аддзяленне керамікі, створанае ў 1925 г. у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, зрабіла спробу даць новае жыццё старажытнаму рамяству, наладзіць падрыхтоўку прафесійных мастакоў-керамістаў. Работу ў гэтым напрамку ўзначаліў Мікалай Пракопавіч Міхалап (1886—1979), вы-
133 Первая Всеросснйская конференцпя по художественпой промышленностл. Авгўст 1919 г. М„ 1920. С. 63, 68.
хаванец Пецярбургскага мастацкапрамысловага вучылішча па аддзяленню керамікі. Яшчэ ў перыяд вучобы ён праяўляў жывую цікавасць да гісторыі і народнага мастацтва Беларусі, вывучаў помнікі архітэктуры, збіраў узоры беларускага арнаменту, якія знаходзіў у старадруках, на славутых слуцкіх паясах, народным адзенні, кафлі, драўлянай разьбе. Усё гэта, у пэўнай ступені перапрацаванае, выкарыстоўвалася ім у ляпным дэкоры або роспісе на керамічных вырабах. М. П. Міхалап імкнецца прывіць моладзі любоў да народнага мастацтва, паказаць прыгажосць сціплых, але надзвычай гарманічных вырабаў беларускіх майстроў. У керамічнай майстэрні было 10 вучняў, якія авалодвалі навыкамі работы на ганчарным крузе, фармоўкі, мадэліравання. У плане навучання прадугледжваліся не толькі практычныя заняткі, але і вывучэнне тэхналогіі керамікі, хіміі і іншых прадметаў134. Шмат увагі надавалася авалодванню прафесійным майстэрствам, а таксама вывучэнню традыцый нацыянальнага народнага мастацтва, у прыватнасці ганчарства. Яшчэ ў плане работы савета Віцебскага мастацка-практычнага інстытута, які быў папярэднікам мастацкага тэхнікума, адным з пунктаў было запісана: «Стварэнне новага арнаменту», «Стварэнне мэблі і ўсіх рэчаў утылітарнага прызначэння» 135. Прадугледжвалася таксама ўвядзенне ў праграму дэкаратыўных заданняў, якія былі б звязаны з запатрабаваннямі грамадскага жыцця. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне ў распрацоўцы эскізаў арнаментальных кампазіцыйI3S. Была зроблена спроба адрадзіць мастацкае
134 ДА Віцебскай вобл., ф. 837, воп. 1, адз. зах. 6, л. 91.
135 ДТГ. Аддз. рукап., ф. 76, адз. зах. 9, С. 49.
136 Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Мн., 1925. С. 31.
кафлярства, якім славілася Беларусь, але былі выкананы толькі эскізы кафлі!37. Неабходна пры гэтым адзначыць, што аддзяленне керамікі мела вялікія цяжкасці ў забеспячэнні абсталяваннем і матэрыяламі. Для паляпшэння становішча разам з вучэбнымі і творчымі работамі студэнты самі выраблялі неабходнае абсталяванне для майстэрні, а таксама талеркі, міскі, збаны, вазы і г. д. на продаж 138. Пэўная дапамога аказвалася і з Масквы 139.
Нягледзячы на цяжкасці, керамісты актыўна ўдзельнічалі ў выстаўках. Для 3-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі, якая была адкрыта ў Мінску ў снежні 1928 г., студэнты падрыхтавалі збаны для вады, распісныя талеркі, эскізы кафлі 14°. Праекты керамічных вырабаў навучэнцаў з Віцебска экспанаваліся таксама на выстаўцы, прысвечанай 10-годдзю Савецкай улады ў Маскве. На гэтай жа выстаўцы ў раздзеле народнай творчасці і мастацкай прамысловасці былі прадстаўлены керамічны посуд, дэкарыраваны рэльефным раслінным арнаментам з аднаколернай цёмна-зялёнай або карычневай палівай, цацкі з гліны ў выглядзе чалавечых і звярыных фігур і дэкаратыўныя сасуды з выкарыстаннем зааморфных матываў 141.
Прыкладвалася шмат намаганняў, каб палепшыць умовы і пашырыць магчымасці для падрыхтоўкі спецыялістаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рэспубліцы. Так, кіраўніцтва Віцебскага мастацкага тэхнікума выступіла з прапановай аб адкрыцці ў Беларусі Акадэміі мастацтваў, цесна звязанай з мастацкім тэхнікумам,
137 Каталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Мн., 1927. С. 18.
138 ДА Віцебскай вобл., ф. 837, воп. 1, адз. зах. 30, л. 242.
139 Полымя. 1927. № 2. С. 203.
140 ДА Віцебскай вобл., ф. 837, воп. 1, адз. зах. 41, л. 30—31.
141 Там жа, адз. зах. 32, л. 3.
які ў сваю чаргу павінен быў набыць мастацка-вытворчы характар. Планавалася, што тэхнікум будзе ўключаць у сябе ганчарна-керамічнае, графічнае і дэкарацыйна-афармленчае аддзяленні 142. Але ажыццявіць гэта пе ўдалося. Болып таго, нават аддзяленне керамікі, адзінае ў рэспубліцы, дзе рыхтаваліся нацыянальныя кадры прафесійных мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1929 г. было зачынена, а ўсё абсталяванне перададзена Гомельскаму саматужна-прамысловаму тэхнікуму.
Савецкая Беларусь атрымала ў спадчыну слаба развітую ў тэхнічных і мастацкіх адносінах шкларобчую прамысловасць, ды і тая была разбурана імперыялістычнай і грамадзянскай войнамі. На ўцалелых заводах (Глушанскім, Ветрынаўскім, Смалявіцкім, Серпавіцкім) абсталяванне прыйшло ў непрыгоднасць, рабочыя разышліся па вёсках.
Тым пе менш ужо ў 1921 г. пачалі працаваць шэсць шклозаводаў: Барысаўскі, Глушанскі, Старэўскі, «Парэчча», «Ялізава», «Вікторыя». Яны выраблялі тэхнічныя гатункі шкляных вырабаў, галоўным чынам ліставое аконнае шкло, а таксама бутэлькі, аптэкарскі посуд, лямпавае шкло, кансервавую тару. Невялікую частку прадукцыі складаў посуд бытавога прызначэння досыць нізкай мастацкай вартасці і абмежаванага асартыменту — шклянкі і графіны. Гэта былі утылітарныя вырабы адзіных стандартных форм з неасветлеыага зеленаватага ці жаўтаватага шкла. Дэкаратыўныя вырабы і па-мастацку аформлены посуд вырабляліся ў выключных выпадках.
Пасля некалькіх рэарганізацый у кіраванні шкларобчай прамысловасцю і павелічэння дзяржаўных капіталаўкладанпяў становішча крыху палепшылася. Расшырэнне вытвор-
часці забяспечыла і колькасны рост рабочых кадраў, але прафесійных мастакоў яшчэ не было. Іх ролю выконвалі старыя майстры-практыкі.
У 1923—1924 гг. было выпушчана 4105 т шкляных вырабаў, у 1925 г.— 8817 т, у 1926 г.— 14690 т |43. Асноўны аб’ём прадукцыі па-ранейшаму складалі тэхнічныя гатункі вырабаў: аконпае шкло, бутэлькі, слоікі, аптэкарскі посуд. Працэнт бытавога посуду быў вельмі нязначны, асартымент абмежаваны.
У аднаўленчы перыяд (1917— 1928) і гады першай пяцігодкі (1928—1933) шкларобчая прамысловасць вырашыла галоўным чынам тэхнічныя і вытворчыя задачы. Заводы выраблялі ў першую чаргу тэхнічныя віды шкляной прадукцыі. На вытворчасць аконнага шкла аж да 1925 г. быў пераведзены нават Барысаўскі завод, які да рэвалюцыі спецыялізаваўся на выпуску крышталёвага посуду. 3 1925 г. Барысаўскі і часткова іншыя шклозаводы пачынаюць наладжваць выпуск гатунковага посуду бытавога прызначэння. '
Неабходнасць задавальнення патрэб насельніцгва ў шкляным посудзе бытавога прызначэння дыктавала наладжвапне выпуску як мага большай колькасці самых неабходных відаў прадукцыі — бытавога шкла і шклянак, графінаў, цукарніц, набораў для піцця.
Адметная асаблівасць шкляных бытавых вырабаў 20-х гадоў — іх нізкая тэхнічная якасць, капіраванне старых узораў розных стылявых напрамкаў. Прызначаныя для шырокіх народных мас вырабы чыста утылітарнага прызначэння (шклянкі, кілішкі, графіны, збанкі, прыборы для вады, кампоту, віна, селядзечніцы, цукарніцы, попельніцы і інш.) выраблялі з простага шкла нізкай якасці, паўбелага, г. зн. недастаткова
142 ДА Віцебскай вобл., ф. 837, воп. 1, адз. зах. 6, л. 91.
143 Промышлепность БССР. Мп., 1928.
абясколеранага. Асноўная маса вырабаў стваралася з мутна-зялёнага шкла. Якасць выканання і апрацоўкі была вельмі нізкай. Тоўстыя сценкі, груба адштампаваная, з няроўнымі вострымі краямі і шурпатасцямі паверхня зніжалі эстэтычную якасць і без таго недасканалых у мастацкіх адносінах вырабаў.
Пытанне паляпшэння якасці шкляных вырабаў востра паўстала ў 1925 г., калі секцыя асобай нарады па якасці пры прэзідыуме УСНГ СССР правяла агляды прадукцыі заводаў краіны. Былі намечаны шляхі паляпшэння тэхнічнага выканання вырабаў: памяншэння таўшчыні сценак, павелічэння празрыстасці і чысціні шкляной масы, павышэння тэхнічных якасцей фармавання. Пытанні мастацкага боку шкляной прадукцыі ў рабоце секцыі не закраналіся.
Мастацкі ўзровень масавых відаў шкла заставаўся нездавальняючым. Колер шкляных вырабаў 20-х гадоў з-за дэфіцыту фарбавальнікаў і хімічных рэчываў быў бедны і па палітры, і па чысціні тону. Таму часта прымянялася «малочнае» (непразрыстае, «глушонае») шкло, што дазваляла ў поўнай меры схаваць недахопы шкляной масы.
Формы мастацкіх вырабаў запазычваліся з дарэвалюцыйных узораў, з арсенала шкла XIX — пачатку XX ст. разам з замацаванымі за імі ў мінулым назвамі, што ўказвалі на прыпалежнасць да таго ці іншага стылю. Графіны «верда», «ракако», «марсельскі», ваза «турэцкая» і іншыя пералічваюцца ў прэйскурантах беларускіх шкларобчых заводаў. Расцягпутыя, неканструктыўныя формы мадэрна, імітаваныя пад металічныя і драўляныя вырабы форм функцыяналізму — цыліпдрычныя, конусападобныя, прамавугольныя, балясападобпыя, адрозніваліся цяжкімі, негарманічнымі прапорцыямі. Гэтыя састарэлыя формы пе адпавядалі новаму часу і надзёпным задачам пераўтварэння жыцця, уключаючы і