Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
побыт, але адзначаныя ў даведніках, прэйскурантах і альбомах рысункаў і ўзораў былі абавязковымі для ўсіх заводаў. У дэкоры вырабаў выкарыстоўваліся матывы стылю мадэрн: лотасы, ірысы, макі, пейзажныя віды, якія размяшчаліся ў цэнтры паверхні сасуда. На прадметах з малочнага шкла дэкор выконваўся пераважна жывапісам, што дазваляла схаваць нізкую якасць матэрыялу. Прымянялася таксама апрацоўка машынным траўленнем — гравіроўка. У дэкоры пераважалі кветкавыя матывы і геаметрычны ўзорысты арнамент, часам уключаліся новыя элементы — серп і молат, зорка, сцяг, зубчастае кола, алегарычнае адлюстраванне ўрадлівасці ў выглядзе жанчыны са снапом і інш.
Найбольш распаўсюджаным і ўдалым быў сціпльг дэкор на графінах, шклянках, блюдах у выглядзе пакручастых кветкавых раслін у традыцыях народнага дэкаратыўнага мастацтва, кампазіцыі з галінак вішань, журавін, размешчаных па тулаву сасудаў. Тэхніка друкаванага траўлення, якой выконваўся дэкор, адпавядала патрабаванням масавай вытворчасці і прыродзе простага шкла. Нешматлікія падарункавага прызначэння рэчы дэкарыраваліся тэматычнымі малюнкамі новага, савецкага зместу. Асноўныя іх тэмы — рэвалюцыя і грамадзянская вайна, пакарэнне Паўночнага полюса, індустрыялізацыя краіны, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, абарона СССР, культурпая рэвалюцыя, партрэты герояў гісторыі і сучаснасці. Выяўленчы дэкор меў станковы характар і быў мала звязаны з формай сасудаў, часта супярэчыў прыродзе шкла.
Спробы адысці ад старых традыцыйных схем і стварыць новы дэкор сюжэтна-тэматычнага характару, адлюстраваць у ім новую, савецкую рэчаіснасць не прыносілі патрэбнага мастацкага выніку, паколькі ў майстроў-практыкаў не было навыкаў
для самастойнага стварэння арыгіпальных кампазіцый і неабходных ведаў асноў малюнка. Выяўленчы дэкор згубіў каштоўную якасць — дэкаратыўнасць і наблізіўся да станковай карціны. Рысунак дэкору стаў болып грубы і прымітыўны, болып дэталізаваны, страціў сваю ўзорыстасць і лёгкасць.
Абнаўленне дэкору шляхам засваепня сучаснай тэматыкі пры захаванні старых форм не магло стварыць якасна новага ў мастацкіх адносінах шкла, паколькі мастацкае аблічча вырабу і яго эстэтычныя якасці вызначаюцца перш за ўсё формай і яе аргапічнай сувяззю з дэкорам.
Пошукі новага, савецкага стылю ў мастацкім шкле ў 20-я гады не завяршыліся поспехам, паколькі абмяжоўваліся толькі дэкаратыўпым афармленнем, не закранаючы форму.
3 1925 г. Барысаўскі шклозавод частку прадукцыі вырабляў на экспарт у краіны Усходу: Турцыю, Афганістан, Кітай, Егіпет, Палесціну. Значную частку гэтай прадукцыі складалі лямпавыя вырабы і лямпавае шкло: «маланка», «космас», «егіпецкае», «венскае», «вундэр», «матадор», «дуплет», «лятучая мыш», «аэраплан», «стэла» і інш. 144
Важнай стаццёй экспарту з’яўляўся таксама гатунковы посуд высокай тэхнічпай якасці і разнастайнага асартымепту: «персідскія» шклянкі канічнай формы, збанкі «пад кальяп», графіны «верда», паходныя графіны, багемскія гладкія і размаляваныя шкляначкі, выдзіманыя шклянкі, шампанкі, мядоўніцы, лікёрныя прыборы для він, пудраніцы, цукарніцы, салатніцы і іпш.145
Мастацкія вартасці экспартпых вырабаў, нягледзячы на высокую прафесійную якасць выканання, былі нізкія, форма і дэкаратыўнае афар-
144 ЦДАКР БССР, ф. 120, воп. 1, спр. 76-а, л. 45, 46.
145 Там жа, спр. 501, л. 82—84.
78. Крушонніца. 1910—1919. Гута «Нёман».
Гродзенская вобл.
мленне запазычаны з асартыменту XIX ст. Старыя ўзоры ў стылі розных эпох, якія карысталіся попытам на ўсходнім рынку і пазней на рынках еўрапейскіх краін, без змеп браліся для тыражыравання на экспарт. Выпуск іх быў выкліканы эканамічнай неабходнасцю і патрабаваннямі гандлю.
Няўвагу да мастацкага аблічча масавай шкляной прадукцыі шклозаводаў адлюстроўвала і вядомае тэарэтычнае абгрунтаванне ў распаўсюджаных у той час устаноўках функцыяналізму. Яго раннія паборнікі заяўлялі аб сваёй абыякавасці да знешняй формы, акцэнтуючы праблему тэхнікі, эканоміі і сацыяльнага прагрэсу. У рэчышчы функцыяналізму і канструктывізму паспяхова развівалася савецкая архітэктура 20-х гадоў, аднак прамое прымяненне архітэктурнай тэорыі фупкцыяналізму да практьткі прамысловасці з’явілася абгрунтаваннем памылковых поглядаў на мастацкае афармленне бытавога шкла як на не ўласцівую пралетарскаму побыту раскошу.
Пытанні мастацкай якасці масавых вырабаў са шкла сталі прадметам шырокага і ўсебаковага абмеркавання на Першай Усесаюзнай канферэнцыі па якасці шкляной і фарфоравай прадукцыі ў 1930 г. У гарачых дыскусіях намячаліся канкрэтныя шляхі паляпшэння форм і дэкарыроўкі посуду. Адпак супярэчлівыя і няўзгодненыя думкі пра асартымент, ролю стандарту як тыповага ўзору вырабаў мастацкай прамысловасці, эстэтычныя крытэрыі ў ацэнцы вырабаў, ролю і зпачэнпе мастака ў вытворчасці не далі адзінага станоўчага рашэння пытання. Этапнае значэнне гэтай канферэнцыі — у своечасовай і вострай пастапоўцы пытапня аб мастацкай якасці масавага шкла,
79. Штоф. 1910—1939. Гута «Нёман». Гродзенская вобл.
што ў далейшым адыграла сваю станоўчую ролю.
Паколькі адзін з буйнейшых шклозаводаў — «Нёман» знаходзіўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая была ў складзе буржуазнай Польппы, мастацкі ўзровень яго прадукцыі вызначалі стылі і плыні, што складваліся ў гэты час у Заходняй Еўропе. Значпая частка прадукцыі выраблялася па ўзорах канца XIX— пачатку XX ст.
У 1921 г. ажывілася дзейнасць толькі аднаго шклозавода — у пасёлку Бярозаўка, дзе выраблялася на той час аптэчпае шкло, шклянкі і прэсаваныя цыліндры. Паступова тут аднавілі выраб посуду ранейшых форм і асартыменту. З’явіўся новы шліфавапы дэкор «Нёмап» і «Прага», апошні ў 1904 г. ужо прымяняўся на Барысаўскім заводзе. Па-ранейшаму выраблялі шмат прыбораў для лікёраў і крушону, якія аздабляліся пераважыа эмалевым роспісам у спалучэнні з золатам і люстрам, а таксама маціраваннем. Захоўваўся той жа раслінны характар роспісаў — стылізаваныя кветкі і пейзажныя матывы, якія на рэзервуарах лямп выконваліся алейнымі фарбамі. Аднак формы рэзервуараў для газавых лямп значна спрасціліся.
Рэзкае звужэнне асартыменту тлумачылася знішчэннем у 1915 г. (у час перпіай сусветнай вайны) амаль усяго фармовачнага абсталяванпя крышталёвых заводаў «Нёман», якое знаходзілася на Новай гуце (на хутары Маладзіна). Частка форм, відаць, усё ж уцалела, таму што ў каталогу завода, выдадзеным у 1939 г., прапануюцца пакупнікам пекаторыя віды прэсаваных масленіц, сподкаў, ваз і г. д., якія вырабляліся да 1911 г. 3 гэтага часу пачалі ствараць новы дэкаратыўны стыль для прэсаваных вырабаў, імкнучыся адысці ад мальцаўскай грані. Праектанты пачалі выкарыстоўваць у прэсе гладкія плоскасці, наносіць дэкор контррэльефам на ніжніх сценках,
80. Ваза 1910—1939. Гута «Нёман».
Гродзенская вобл.
які глядзеўся звонку, скрозь слой шкла, болып выразна і быў болып арганічпым для тэхнікі прэсавапня. Першымі такімі рэчамі, аздобленымі вішнёвай галінкай, былі селяДзечніцы, міскі, талеркі, салатніцы і інш., якія пабылі папулярнасць у 20-я гады. Нёманцы засвоілі тэхніку мазаічпага шкла, відавочна, дзякуючы намаганням талепавітага тэхнолага і канструктара Германа Шаля, які з 1912 г. стаў тэхнічным кіраўніком гуты «Нёман» і заставаўся ім да 1952 г. «
На стыку 20—30-х гадоў на заво-
дзе адбыліся значныя змены ў пластычным вырашэнні форм пад уплывам ідэй школы «Баўхаўз», якая стала першым у свеце цэнтрам дызайну, што праектавала рэчы для мастацкай прамысловасці эпохі навукова-тэхнічнага прагрэсу. Новая эстэтыка прадугледжвала адзінства функцыянальнага прызначэння і прыгажосці. Мастакі імкнуліся аднавіць класічны тэзіс антычнай эстэтыкі, якая лічыла прыгожай тую рэч, што ідэалыіа адпавядала сваёй функцыі. Класічныя прапорцыі былі галоўнымі мастацка-выразнымі сродкамі дэкаратыўнага мастацтва раішяга функцыяналізму.
Мастацкі рух за эстэтычнае асваенне машыннай тэхнікі і яе форм пракаціўся па многіх краінах свету і рэхам адгукнуўся ў Заходняй Беларусі. У каталогу гуты «Нёман» за 1939 г. прадстаўлены прэсаваныя шкляныя вырабы для сервіроўкі стала: кабарэты, латкі і сырніцы выразных прамавугольных форм, новага стылістычнага рашэння прэсаваныя лыжкі і відэльцы, пластыка форм якіх цалкам адпавядала ідэям школы «Баўхаўз». Мэтазгоднасць формы, фупкцыя рэчы і тэхналогія прэсавання, прамалінейныя геаметрычпыя формы, да якіх асабліва мелі прыхілыіасць функцыяналісты, вызначалі і яе мастацкае рашэнне. Посуд арыгінальны па канструкцыі, форме і функцыях. Ён створаны ўпершыню ў сусветнай практыцы і з’яўляецца сапраўдным дзецішчам XX ст. У гэтых рэчах вабіць бездакорнасць прапорцый, чысціня ліній.
У сувязі з тым, што ў 1910— 1930-х гадах у мастацкім шкле Заходняй Еўропы пачалі праектаваць вырабы архітэктары (Е. Хофман, Ян Катэра ў Празе, Алоіз Метэлак у Жалезным Бродзе), у мастацтве шкла пачалі праяўляцца рысы канструктывізму і кубізму. Гэта было характэрна і для нёманскай гуты. Формы вырабаў значна ўскладніліся. Некалькі
81. Ваза і бакал. 1910—1919. Гута «Нёман». Гродзенская во&л. ДММ БССР
аб’ёмаў прэсаваліся асобна і потым манціраваліся ў адзіную рэч.
Рысы канструктывізму праявіліся ў складанай «архітэктурнай» пабудове нёманскіх ваз для кветак, што ўзвышаюцца на трохступеньчатым, квадратным у плане пастаменце, a таксама ваз-жардыньерак, якія складаюцца з асобных аб’ёмаў. Дэкор чашы жардыньеркі будуецца нібы з канструктыўных прамавуголыіых і трапецападобных элементаў (фактычна гэта рэльефпа размешчаныя па дыяганалі палосы, якія ствараюць зубчасты край па вусцю). Акрамя таго, з двух бакоў чашы прымацаваны арыгінальнай канструкцыі ручкі — у выглядзе дзвюх выгнутых палосак шкла (так звычайна згінаюць стальны пругкі ліст), якія звужаюцца ў месцах злучэпня са сценкамі чашы.
Падобныя вырабы, з аднаго боку, уражваюць велічнай манументальнасцю, з другога — тэхпічнай дасканаласцю выканаппя складаных кан-
струкцый і дэкору, хаця падобнае вырашэнне не ўласцівае шклу як матэрыялу. Геаметрызм форм, канструкцый і дэкору надаў сухаватасць і адначасова яркую выразнасць творам са шкла. Жардыньерка ў такім вырашэнпі ўспрымаецца як скульптура, а не ваза для кветак. Нёманскія вырабы гэтага часу (як і чэшскія) адзначаны надзвычайнай арыгінальнасцю, свежасцю форм і дэкору.