Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Стваральпікі праектаў імкнуліся падаць манументальную значнасць бытавым шкляным рэчам — вазам для садавіны, кветак, цукерпіцам. Яны нібы сцвярджалі за бытавымі рэчамі права быць творамі мастацтва.
У 20—30-я гады быў распрацаваны повы разнастайны дэкор для прэсавапых і ціхавыдзіманых вырабаў. Рыфленыя паверхні прэсаваных вырабаў пакрываліся дробнымі і буйнымі пухіркамі. Звычайна рыфленыя плоскасці перамяжаліся з бліскучымі вертыкальна або радыялыіа разме-
шчапымі палосамі, кругамі ці сігмападобнымі завіткамі. На стыку рыфленых і гладкіх палос размяшчалі які-небудзь рэльефны элемент, напрыклад стылізавапы лісток, які аб’ядноўваў кантрастны па фактуры і рэльефу дэкор.
Тэхніка прэсавання дазваляла вырабляць посуд буйных форм, напрыклад такі, як высокія крушонніцы канічнай формы з накрыўкамі і дзвюма ручкамі, якія маюць выгляд трох валютападобных завіткоў. Такія ж валютападобныя завіткі ўпрыгожваюць вострае канічнае навершша накрыўкі. Выраб такіх рэчаў адлюстроўваў вялікія магчымасці масавай вытворчасці мастацкіх шкляных вырабаў ва ўмовах механізаванага прадпрыемства.
У якасці дэкору прэсаваных вырабаў выкарыстоўвалі контррэльефныя выявы раслінных галінак, выгну-
82. База. 1910—1939. Гута «Нёман». Гродзенская вобл.
83. Жардыньерка. 20-я гг. Гута «Нёман». Гродзенская вобл.
тых па кругу вінаградных лоз з гронкамі, добра скампанаванымі на плоскасці, нацюрмортна пададзенай садавіны, галінак рабіны, чарэшні, стылізаваныя выявы елак і інш. На плоскіх частках попельніц, падносаў, селядзечніц размяшчалі выявы сабак, кацянят, коней, аленяў на фоне лесу, рыб.
На новую выразную мову прэсаванага шкла майстры перанеслі мясцовыя матывы гравіраваных і шліфавапых кампазіцый, заклаўшы ўсе гэтыя віды дэкору ў форму. Праектанты разумелі, што прэс не можа даваць гладкія бліскучыя паверхні на вялікіх плошчах, і таму асноўная задача зводзілася да распрацоўкі пластычнага і фактурнага ўзбагачэння паверхні вырабаў.
У тэхніцы прэсавання выконвалася і дробная пластыка на накрыўках масленіц, сальніц, цукарніц і г. д. Так, па накрыўках масленіц утульна сядзелі квактухі і лебедзі, а ў якасці ручак сальніц узвышалася фігура сядзячага мядзведзя. Усе пластычныя фігуры трактаваліся натуралістычна 146.
146 3 1922 г. праектаваннем вырабаў займаўся Г. Шаль, з 1920 па 1941 г.— Міхал Ціткоў, з 1920 па 1945 г.— Міхал Пячура. Мастаком па роспісе шкляных
У нёманскім шкле 20—30-х гадоў адлюстраваліся новыя плыні мастацкага шкла Заходняй Еўропы гэтага часу (канструктывізм, кубізм, функцыяналізм) і адначасова захоўваліся традыцыі шкларобства канца XIX — пачатку XX ст., калі арганічнымі былі ўплывы мадэрна.
Складаны перыяд перажывалі традыцыйныя пародныя мастацкія промыслы, амаль поўнасцю прыведзеныя ў заняпад капіталістычнай прамысловасцю дарэвалюцыйнай Расіі. Спробы земстваў і перадавых дзеячаў культуры хоць нейкім чынам падтрымаць традыцыйныя народныя мастацкія промыслы ў дарэвалюцыйны час адчувалыіых выпікаў не далі, бо саматужніцкі характар вытворчасці не вытрымліваў канкурэнцыі з капіталістычнай прамысловасцю.
Новыя магчымасці перад мастацкімі промысламі адкрыла Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. 3 першых дзён Савецкай улады іх развіццю надаецца вялікая ўвага. У. I. Ленін пісаў у 1919 г.: «Капіталізм душыў, падаўляў, разбіваў масу талентаў у асяроддзі рабочых і працоўных сялян. Таленты гэтыя гінулі пад гнётам галечы, жабрацтва, здзекаў з асобы чалавека. Наш абавязак цяпер умець знайсці гэтыя таленты і прыставіць іх да работы» 147. Рэальным крокам да ажыццяўлення гэтых мер стаў дэкрэт «Аб мерах садзеяння саматужніцкай прамысловасці», падпісаны У. I. Лені-
вырабаў з 1920 па 1924 г. працаваў Васнеўскі. Ю. Столе таксама распрацоўваў узоры роспісу гравіраваных і траўленых рысункаў. Вырабам форм для прэсаваных рэчаў з 1921 па 1934 г. займаўся чаканпічык Ганс Гергарт, які навучыў гэтаму рамяству мясцовых жыхароў Леаніда Клюкевіча і Казіміра Буяка.
147 Леішн В. II. Полп. собр. соч. Т. 39. С. 235.
ным і М. I. Калініным 26 красавіка 1919 г.
Ужо ў 1919 г. у Бабруйску адкрываецца Дзяржаўная выстаўка рамеснікаў і мастакоў. Асабліва значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з’явілася Усебеларуская мастацкая выстаўка 1925 г., дзе была багата прадстаўлена і творчасць народных
84. Ганчарныя вырабы з Івянца Валожынскага р-на Мінскай вобл. 20-я гг.
майстроў. Народнае мастацтва шырока асвятляецца ў друку, яго ўзоры збіраюць краязнаўчыя музеі. Асабліва значпую работу праводзіў краязнаўчы часопіс «Наш край», на старонках якога публікаваліся кваліфікаваныя падрабязныя праграмы па збіраншо ўзораў народнага мастацтва, а таксама справаздачы з мясцовых бюро краязнаўства і музеяў аб колькасці і характары сабраных матэрыялаў.
У многіх традыцыйных цэнтрах рамёстваў і промыслаў адкрываюцца прамысловыя арцелі і майстэрні: у Віцебску і Магілёве — спецыялыіыя керамічныя майстэрні, у Слуцку —
85. Ліштва. 20-я гг. в. Дубраўка Аршанскага р-на Віцебскай вобл.
ткацка-вышывальныя, у Гомелі — дрэваапрацоўчыя і інш.148
Усе гэтыя меры паспрыялі адраджэнню і развіццю не толькі народпых промыслаў, але і тых відаў народнага мастацтва, якія не мелі характару промыслу, а развіваліся пераважна як хатняе рамяство (разьбярства, ткацтва, вышыўка і інш.). Карэнныя змены ў жыцці грамадства, паляпшэшіе бытавых умоў, выставачная дзейнасць дабратворпа паўплывалі на далейшае развіццё пародпага мастацтва. Яно становіцца больш дэкаратыўпым, узбагачаецца новымі матывамі, на першае месца выходзяць
віды мастацкай творчасці, прызначаныя для аздаблення інтэр’ера новага сельскага жылля.
Асабліва прыкметныя змены адбыліся ў характары дэкору пароднага жылля. Карэнная перабудова савецкай вёскі, рост дабрабыту сельскіх працаўнікоў выклікалі інтэнсіўпае развіццё розных спосабаў знадворпага аздаблення будынкаў. Гэту з’яву адзначаюць многія тагачасныя краязнаўцы 149. Развіццё гэтага віду дэкору адбывалася не на пустым месцы. Ужо ў канцы XIX ст. ён быў тыповым для беларускага народнага жылля, але толькі ў паслярэвалюцыйпы час стаў амаль масавай з’явай (у першую чаргу на тэрыторыі Савецкай Беларусі). Раслінныя і зааморфныя матывы, выкананыя прапілоўкай, сустракаюцца на ліштвах амаль усіх новых будынкаў. Зразуме-
86. Ліштва. 20-я гг. в. Хлябы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
148 Зразумела, піто гэтыя мерапрыемствы закрапулі толькі промыслы Савецкай Беларусі. Майстры-саматужнікі, якія жылі на тэрыторыі, часова акупіраванай буржуазнай Польшчай, па-ранейшаму цярпелі ад жорсткай канкурэнцыі з капіталістычпай прамысловасцю.
149 Немцаў А. Замоскі сельсавет Асііювіцкага раёна Бабруйскай акругі // Наш край. 1927. № 6. С. 19—47; Мікіцінскі У. Двапаццаць дзён краязнаўчага вапдравання // Наш край. 1929. № 1. С. 3-48; № 2. С. 35—43; № 3. С. 27—35.
87. Ганак. 30-я гг. г. п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.
ла, што старажытныя сімвалічныя матывы, якія па традыцыі аздаблялі аконныя ліштвы, выконвалі ўжо не ахоўную, а чыста дэкаратыўную ролю. Нярэдка ў такі традыцыйны дэкор уплятаюцца і элементы савецкай сімволікі: зоркі, серп і молат.
Болып разнастайным становіцца аздабленне шчытоў, карпізаў, закрылін. Асаблівай дасканаласці дасягнула мастацкая ўкладка шалёўкі шчытоў на Палессі, асабліва на Тураўшчыне. У Веткаўскім і Гомельскім раёнах, дзе пераважалі чатырохсхільныя дахі, развівалася мастацтва дэкарыравання карнізаў, якія часта рабілі з некалькіх ажурпых пакладак.
Амаль абавязковай прыналежнасцю народнага жылля ў паслярэвалюцыйны час становяццца ганкі са стрэшкай з разьбяным карнізам, умацаванай на двух ці чатырох фігурна апрацаваных слупках, а таксама дасканала зробленыя брамы, набраныя са шчыльна падагнаных дошак, часта
пад стрэшкай на шулах. Гэтыя кампаненты народнага жылля для ўсходу Беларусі былі характэрны і раней, але ў 20-я гады яны распаўсюджваюцца значна шырэй, захопліваючы і цэптральную Беларусь: Асіповіцкі, Пухавіцкі, Слуцкі, Мазырскі раёны. Аздобленыя фігурна апрацаванымі дошкамі, рознымі дэкаратыўнымі накладкамі, прапілаванымі ўзорамі, TaKia брамы надавалі завершапы выгляд усяму ансамблю народнага жылля.
Такія змены закранулі і іншыя віды народнага мастацтва, якія пачыпаюць выконваць значную дэкаратыўную ролю ў інтэр’еры народнага жылля. Набывае пашырэнне мастацкі роспіс у выглядзе насценпых дываноў і карцінак па шкле. Болып дэкаратыўнымі становяцца мастацкія тканіны, хаця адначасова саматканае народнае адзенне саступае месца вопратцы з пакупных тканін.
У цяжкія паслярэвалюцыйныя гады ў сувязі з недахопам фабрычнай ткапіны па вёсках зноў разгортваецца ткацкая вытворчасць. У многіх гарадах Беларусі для продажу сялянскіх тканіп былі створаны крамы,
88. Франтон. 30-я гг. в. Тонеж Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.
89. Франтон. 1929. в. Жылічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.
лі, што шырокае кааперыраванне ткацкай вытворчасці ў значнай ступені дапаможа палешпыць становішча народнага ткацтва, прывядзе да ўдасканалення тэхнікі. Меркавалася мястэчкі, дзе было развіта ткацтва, зрабіць асяродкамі саматужнага ткацкага промыслу І51.
У вёсках і мястэчках пачалося каапераванне ткацкай вытворчасці. Але не заўсёды адразу наладжвалася калектыўная работа; часам не было нітак, вопытных майстроў. Выраблялі палатно на адзенне, абрусы і інш. Дываноў у арцелях амаль не ткалі.
3 1921 г. пачалі праводзіцца рэгулярныя выстаўкі народнага мастацтва (Усесаюзная 1921 г. у Маскве, 1-я Усебеларуская 1925 г., 2-я Усебеларуская 1927 г. у Мінску і іяш.), дзе
значная частка якіх існавала аж да пачатку 30-х гадоў. Такія крамы дзейнічалі ў Мінску на вул. Нямізе, сяляпскія тканіны прадаваліся на Віленскім і Траецкім рынках. «Варта толькі прайсціся па гэтых рыпках, па радах сялянскіх вазоў,— пісаў Е. ('.. Руткоўскі,— і вы ўбачыце на гэтых вазах у значных памерах у продажы розныя гатункі саматканай сялянскай тканіны. Тут вам прыехаўшыя на базар прапануюць купіць у іх сукно, коўдры, ручнікі, абрусы, дываны, скруткі саматканага палатна і г. д.» 150
У 1926—1928 гг. у БССР было створана некалькі ткацкіх арцелей: «Чырвоны тэкстыльшчык» у Халопенічах, у Талачыне і іншых месцах. Але колькасць арцелей была яшчэ невялікая ў краі, дзе сотні майстроў займаліся хатнім ткацтвам.