Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Нягледзячы на кароткія гістарычныя тэрміны і складаныя ўмовы, беларускія гарады ў даваенныя гады істотна змянілі сваё аблічча і структуру, палепшыліся сувязі паміж раёнамі, значна палепшылася добраўпарадкаванне, інжынернае абсталяванне і транспарт. Паўсюдна праводзіліся работы па разушчыльненню жылой забудовы ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі. Рэканструкцыя гарадоў рэспублікі праводзілася з улікам патрабаванняў, якія адпавядалі новым сацыяльна-эканамічным умовам і ідэйна-мастацкім патрабаванням сацыялістычнага грамадства.
У пачатку 30-х гадоў павышаецца горадабудаўнічая роля ж ы л л ёв a г а будаўніцтва. Яно канцэнтруецца на асноўных магістралях і ў новых раёнах па суседству з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі? Узмацненне ўвагі да жыллёвага будаўніцтва садзейнічала з’яўленню велізарнай разнастайнасці жылых секцый. Белдзяржпраект, Ваенпраект і іншыя арганізацыі прапаноўвалі свае
праекты. Склалася такое становішча, што амаль кожны дом будаваўся па індывідуальнаму праекту, што, безумоўна, не было нармальным для масавага жыллёвага будаўніцтва.
Да сярэдзіны 30-х гадоў прымяняюцца і ўдасканальваюцца жылыя двухкватэрныя секцыі ў два, тры і чатыры пакоі, павялічваюцца жылыя і дапаможныя памяшканні, кухні і санітарныя вузлы аб’ядноўваюцца ў комплексныя групы, звязаныя з пярэдняй. Ванныя асвятляюцца натуральным святлом, робяцца кладавыя, шафы, антрэсолі і г. д. Вышыня памяшканняў павялічваецца да 3,2 м.
Асноўную масу складалі жылыя дамы з трохі чатырохпакаёвымі кватэрамі. На долю двухпакаёвых прыходзілася не болып 30 %, часта гэтыя суадносіны мяняліся ў карысць чатырохпакаёвых, колькасць якіх даходзіла да 50 %. Прыкладамі могуць служыць Дамы спецыялістаў у Мінску (архіт. Н. Макляцова), Гомелі (архіт. М. Салін) і Віцебску (архіт. С. Прэзьма), 3-і Дом Саветаў у Мінску (архіт. А. Дзянісаў, У. Вараксін), жылы дом гарсавета ў Магілёве і інш.
У сярэдзіне 30-х гадоў Белдзяржпраектам былі распрацаваны першыя ў рэспубліцы тыпавыя праекты 8— 12і 24-кватэрных жылых дамоў са змяншэннем колькасці пакояў і іх плошчаў. Адным з першых быў тыпавы праект 24-кватэрнага чатырохпавярховага двухсекцыйнага дома архітэктара Н. Макляцовай. Эканамічныя перавагі праекта і зручная планіроўка дазволілі шырока выкарыстоўваць яго ў многіх гарадах рэспублікі.
Вялікай разнастайнасці секцый адпавядала і разнастайнасць канструкцыйных схем. Тормазам у будаўніцтве жылля была адсутнасць уніфікацыі лесвічных клетак, балконаў, сталярных вырабаў і іншых элементаў будынка.
Недахопы жыллёвага будаўніцтва іпырока крытыкаваліся на I Усе-
саюзнай нарадзе будаўнікоў у 1935 г., у пастанове СНК і ЦК ВКП(б) 1936 г. «Аб паляпшэнні будаўнічай справы і аб падзешаўленні будаўніцтва», на I з’ездзе архітэктараў СССР у 1937 г.
Адзначалася неабходнасць рашучага пераадолення распыленасці жыллёвага будаўніцтва, узбуйнення будаўнічых арганізацый, укаранення індустрыяльных метадаў вырабу стандартных будаўнічых дэталей, шырокай механізацыі будаўнічых pa601, паляпшэння якасці жыллёвай архітэктуры і г. д.
У пошуках новых рацыянальных і эканамічных тыпаў кватэр з прымяненнем індустрыяльных метадаў будаўніцтва прынялі ўдзел усе беларускія праектныя арганізацыі.
У канцы 30-х гадоў у жыллёвым будаўніцтве пачынае прымяняцца паточна-скразны метад, ініцыятарамі якога ў рэспубліцы былі архітэктары А. Воінаў, 0. Батоева, Н. Макляцова. Тыпавое праектаванне жыллёвага будаўніцтва дасягнула ў гэтыя гады значнага размаху ва ўсесаюзным маштабе. Акадэміяй архітэктуры СССР былі распрацаваны некалькі дастаткова зручных і эканамічных жылых секцый, рэкамендаваных для масавага будаўніцтва. Адна з іх (архіт. П. Блахін, А. Зальцман) у 1938—1940 гг. была пакладзена ў аснову праектавання жылых дамоў на Круглай плошчы (цяпер плошча Перамогі) архітэктарам Р. Столерам.
Новая секцыя ў канструкцыйных адносінах была болып дасканалай і мела 4 невялікія кватэры, якія выходзілі на адну лесвіцу. Адначасова яна мела і рад недахопаў: толькі мерыдыянальную арыентацыю (адсутнічала скразное праветрыванне), недасканалую схему камунікацый.
Змянілася і знешняе аблічча жылога дома. Першыя спробы вырашыць мастацкі вобраз новага жылога дома былі зроблены ў Дамах спецыялістаў. Тут не выкарыстоўваліся класічныя ордэрныя формы, захоўваліся
развітая аб’ёмна-прасторавая пабудова, ускладненасць плана.
Несумненную цікавасць у пластычных і кампазіцыйных адносінах уяўляюць жылыя дамы на плошчы Перамогі ў Мінску, на вул. Першамайскай у г. Магілёве (архіт. А. Воінаў, А. Брэгман, В. Мураўёў), жылы
95. А. Воінаў. Гасцініца «Беларусь» у Мінску. 1934—1938
дом гарсавета ў Гомелі (архіт. Н. Макляцова).
У другой палове 1930-х гадоў болып пільная ўвага надаецца кампазіцыі і пластыцы фасадаў тыпавых дамоў. У шэрагу выпадкаў для ўзмацнення выразнасці пабудоў на галоўных фасадах уводзяцца пілястры ці трохчацвяртныя калоны без баз і капітэлей. Так, у незавершаным жылым доме гарсавета (архіт. Г. Якушка) па вул. Савецкай у Мінску была прынята складаная капфігурацыя плана, якая дазваляла ствараць перад асобнымі яго часткамі курданёры, вуглавыя аб’ёмы вылучаліся павышанай паверхавасцю і афармленнем трохчацвяртнымі калонамі на вышыню трох паверхаў.
Дастаткова часта жылыя дамы ўвенчваюцца карнізамі, аконныя праёмы абрамляюцца ліштвамі. У асоб-
ных выпадках у пластыку фасадаў. уводзяць арнаментальныя ўстаўкі і іншую дэталіроўку, якая ўзмацняе гарызантальныя ці вертыкальныя чляненні, атьшкаванне пад руст першых паверхаў пабудовы. Але ж прамога запазычвання класічнага дэкору не назіраецца. Выключэннем з’яўляюцца жылыя дамы ў раёне парка імя Чэлюскінцаў у Мінску і Цэнтральнай плошчы ў Магілёве, дзе фасады чляняцца пілястрамі карынфскага ордэра, а саму пабудову ўвенчваюць карнізы дастаткова складанага профілю.
У 30-я гады ў Беларусібудавалася шмат інтэрнатаў для рабочых і студэнтаў прыкладна па адной схеме: адрозніваючыся знешнім выглядам і ўмяшчальнасцю, яны складаліся са спальных пакояў на 1—4 чалавекі, кухань і санвузлоў на кожным паверсе. Сталовыя і іншыя памяшканні грамадска-бытавога прызначэння размяшчаліся на першым паверсе.
Расшыраліся і рэканструяваліся старыя гасцініцы, пераабсталёўваліся пад гасцініцы памяшканні другога прызначэпня, узводзіліся і новыя будынкі: «Беларусь» ( архіт. А. Воінаў) у Мінску і «Днепр» (архіт. А. Воінаў, А. Брэгман) у Магілёве.
Даваенны перыяд, асабліва апошняе дзесяцігоддзе, характарызуецца ўзмацненнем горадабудаўнічай ролі жыллёвага будаўніцтва, паляпшэннем аб’ёмна-прасторавых рашэнняў і змяненнем мастацкага аблічча жылога дома, развіццём тыпізацыі і стандартызацыі, першымі спробамі ў індустрыялізацыі будаўніцтва, асабліва пасялковага тыпу, паляпшэннем абсталявання і аддзелкі кватэр.
Нягледзячы на вялікія цяжкасці, якія прыходзілася пераадольваць у развіцці народнай гаспадаркі, у Беларускай ССР жыллёвае будаўяіцтва перадваенных гадоў па праву адно-
96. А. Воінаў,А. Брэгман. Гасцініца «Днепр» у Магілёве. 1937—1939
сіцца да буйнейшых заваёў сацыялістычнага ладу.
Іменна ў гэты перыяд пачынаецца комплексная забудова не толькі рабочых пасёлкаў, але і гарадскіх вуліц, з’яўляюцца першыя вопыты ансамблевай забудовы.
Шматразовае выкарыстанне найболып удалых жылых секцый, распрацаваных беларускімі архітэктарамі або перанятых у архітэктараў Масквы і Ленінграда, паклала пачатак тыпізацыі жыллёвага будаўніцтва ў рэспубліцы. Стала абавязковым захаванне санітарна-тэхнічнага мінімуму ў адносінах натуральнай асветленасці, інсаляцыі, вентыляцыі, добраўпарадкавання і інжынернага абсталявання кватэр.
Разам з несумненнымі дасягненнямі ў жыллёвым будаўніцтве выявіліся і сур’ёзныя недахопы, асноўны з якіх — адставанне тэмпаў ўводу ў дзеянне жылога фонду ад растучых патрабаванняў.
У гэты ж час з’явіліся першыя парасткі аднабаковай зацікаўленасці да знеіпняга выгляду будынкаў за кошт унутранай планіроўкі, якасці і эканомнасці, што ў далейілым прывяло да ўпрыгожвання і эклектыкі ў архітэктуры.
Узровень народна-гаспадарчага развіцця рэспублікі, які быў дасягнуты ў пачатку 30-х гадоў, дазволіў перайсці да больш шырокага ўзвядзення г р а м а д с к і х будынкаў. Гэтыя гады супалі з радам пастаноў партыі і ўрада ў галіне будаўніцтва і архітэктуры, якія шмат у чым прадвызначылі далейшыя шляхі развіцця нашай архітэктуры.
У стварэнні значнай колькасці грамадскіх будынкаў актыўны ўдзел поымаў архітэктар Г. Лаўроў, які з 1928 па 1934 г. працаваў галоўным архітэктарам Наркамасветы БССР. Па яго праектах былі пабудаваны два вучэбныя корпусы і інтэонаты Будаўнічага інстытута (цяпер БПІ), рэканструяваны будынкі Беларускага акадэмічнага, Польскага драма-
тычных тэатраў у Мінску, пабудаваны кінатэатр у г. Орша, а таксама было пачата будаўніцтва Акадэміі навук БССР і тэатра оперы і балета ў г. Мінску. У 1934 г. быў пабудаваны галоўны корпус бібліятэкі імя У. I. Леніна. Па праекту меркавалася развітому, распластанаму галоўнаму корпусу бібліятэкі проціпаставіць лаканічны вышынны блок кнігасховішча, плоскасці сцен якога вырашаны рытмічным спалучэннем лапатак і вертыкальнага стужачнага зашклення. На думку аўтара, комплекс бібліятэкі, размешчаны на адным з самых высокіх узгоркаў у цэнтры горада, павінен быў адыгрываць важную ролю ў стварэнні новага сілуэта горада. Корпус кнігасховішча не быў пабудаваны і толькі ў канцы 50-х гадоў бібліятэка была расшырана прыбудовай новага корпуса, архітэктурнае рашэнне якога істотна сказіла першапачатковую задуму.
У канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў у нашай краіне былі праведзены конкурсы і пачата будаўніцтва шэрага буйных адміністрацыйных будынкаў. Яны размяшчаліся на галоўных плошчах і магістралях горада, вызначаючы іх важнае значэнне ў ансамблі забудовы. Творчасць архітэктараў была накіравана на пошукі новага тыпу адміністрацыйнага будынка са зручнай планіроўкай, стварэннем манументальнага вобраза.
Ва ўсесаюзным конкурсе, праведзеным у 1929 г., на лепшы праект будынка Дома ўрада ў Мінску ўдзельнічалі вядомыя савецкія архітэктары М. Гілзбург, I. Лангбард, Л. Руднеў, I. Фамін, Н. Троцкі і інш. Лепшым быў прызнаны праект з правам па ажыццяўленне I. Лангбарда.
Дом урада (1930—1934) — гэта і на сённяшні дзень буйнейшае грамадскае збудаванне ў рэспубліцы, па свайму ідэйна-мастацкаму і горадабудаўнічаму значэнню адзін з лепшых узораў савецкай архітэктуры, адзін з першых вопытаў стварэння адміністрацыйнага збудавання са-