Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Будаўніцтва культурна-асветных устаноў пачалося толькі ў 30-х гадах.
Адсутнасць норм і правіл у праектаванні ўстаноў культуры, што з’явілася вынікам супярэчлівых поглядаў на формы клубнай работы,
102. I. Лангбард. Дом Чырвонай Арміі ў Мінску. 1934—1939
паклала адбітак на архітэктуру адпаведных збудаванняў. Праектаванне іх вялося выключна індывідуальна. У даваенныя гады былі пабудаваны Дамы Чырвонай Арміі ў гг. Мінску, Бабруйску, Слуцку, Полацку.
Дом Чырвонай Арміі ў Мінску (цяпер Дом афіцэраў) пабудаваны ў 1934—1939 гг. архітэктарам I. Лангбардам. Перад аўтарам праекта стаяла складаная задача. Трэба было стварыць зусім новы тып будынка са складаным функцыянальным працэсам і ў той жа час па магчымасці выкарыстаць сцены, фундаменты і іншыя канструкцыі былога архірэйскага падвор’я. I. Лангбарду ўдалося стварыць выразную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Ён скампанаваў у адзінае цэлае шматлікія самастойныя клубныя і вучэбпыя пакоі, памяшканні адпачынку, выставач-
ныя і іншыя залы, бібліятэку, рэстарап, развіты комплекс тэатральных памяшканняў з глядзельнай залай на 1000 месц, кінаканцэртную залу на 800 месц, адну з лепшых у той час групу спартыўных памяшканняў. Дакладная дыферэнцыяцыя асноўных памяшканняў і наяўнасць асобных уваходаў дазволілі арганізаваць самастойнае іх функцыяніраванне.
Збудаванне мае ў плане форму літары «П», галоўным фасадам звернута да Цэнтральнага сквера.
У вырашэнні галоўнага фасада і ўсёй кампазіцыі выкарыстаны прыёмы класікі, але пры гэтым архітэктурныя формы атрымалі больш строгае выяўленне: трохчацвяртныя калоны, якія ахопліваюць усе чатыры паверхі, пазбаўлены капітэлей і баз. Яны падтрымліваюць масіўны антаблемент з вялікім фрызам і паглыб-
леннямі для ўстаноўкі барэльефаў (не выкананы). Менш удалыя бакавыя і дваровы фасады. Яны недастаткова цэльныя і выразныя. У цэлым жа комплекс Дома Чырвонай Арміі са зручнай планіроўкай і лаканічным архітэктурным вобразам застаецца яркім прыкладам беларускай архітэктуры 30-х гадоў.
Разам з клубна-відовішчнымі шырока ўзводзіліся будынкі чыста відовішчнага прызначэння — тэатры, кінатэатры. Трэба спыніцца на будынку тэатра оперы і балета, які мае складаную гісторыю праектавання і збудавання.
11 ліпепя 1933 г., у дзень святкавапня вызвалення Мінска ад бела-
палякаў, на Троіцкай гары адбылася закладка будынка тэатра. Першапачаткова меркавалася, што будаўніцтва будзе ажыццёўлена па праекту Г. Лаўрова. Аднак у сувязі са змепамі ў тэатральным мастацтве было прынята рашэнне правесці ўсесаюзны конкурс, які і адбыўся ў 1934 г. Лепшымі былі прызнаны праекты I. Лангбарда і калектыву архітэктараў у складзе А. Воінава, У. Вараксіна, Н. Макляцовай. Пасля правядзення яшчэ двух дадатковых тураў праектаванне тэатра было даручана I. Лангбарду.
103. I. Лангбард. Дзяржаўны тэатр оперы і балета ў Мінску. 1934—1938

Грунтуючыся на агулыіых тэндэнцыях развіцця тэатралыіага мастацтва 20-х — пачатку 30-х гадоў, аўтар запраектаваў універсальны тэатр з магчымасцю выкарыстаішя кінематографа і складапай тэхнікі, разлічаны на масавыя дзействы прасторавага характару. На аналагічных прынцыпах у гэты час былі запраектавапы тэатры ў Свярдлоўску, Новасібірску, Растове-на-Доне.
Аднак у працэсе творчай перабудовы літаратуры і мастацтва крытыкуюцца і адхіляюцца ідэі так званых тэатраў «масавага музычпага дзеянпя». He спыняючы будаўніцтва, Лангбарду было прапанавана перагледзець праект. Глядзельную залу трэба было паменшыць да 2000, а ў далейшым да 1500 месц з адпаведнымі змяненнямі ва ўсёй структуры будынка. У выніку ў планіровачнай арганізацыі і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі выявілася шмат несапраўднага. Аўтар захаваў першапачаткова прапанаваную шмат’ярусную кампазіцыю нарастаючых адзіп над адным аб’ёмаў. Аднак каб пазбегнуць прысадзістасці будынка пры залішне вялікай і як бы расплывістай пляме плана, быў штучна ўведзены чатырпаццаціметровы пустацелы завяршальны цыліндр над глядзелыіай залай. Перабольшанне аб’ёма збудавання адбілася і на яго ўнутранай арганізацыі. Месцы ў глядзельнай зале знаходзіліся ў амфітэатры і на балконе. У выніку скарачэння каштарысных расходаў была спрошчана апрацоўка фасадаў і інтэр’ераў, прыйшлося адмовіцца ад устаноўкі скульптур у нішах на галоўным фасадзе і ад прадугледжанага праектам партала цэнтральнага ўвахода, а таксама ад устаноўкі акустычных прылад у глядзельнай зале. Апошняе прывяло да таго, што ўжо ў даваенпыя гады была праведзена рэканструкцыя глядзелыіай залы, а пры ўзпаўленні будынка ў пасляваенныя гады (1944—1948) наогул вярнуліся да класічнай яруснай сістэмы.
Нягледзячы на асобныя недахопы, будынак Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета арганічна ўвайшоў у забудову Цэнтральнага раёна Мінска. Ён з’яўляецца важным элементам і фарміруе адзін з цікавейшых і своеасаблівых ансамбляў на перакрыжаванні Ленінскага праспекта і зялёпага масіву ўздоўж ракі Свіслач. Збудаванпе з цэласнай кампазіцыяй і выразным сілуэтам добра ўспрымаецца з розных кропак горада.
Будаўніцтва кінатэатраў вялося ў розных напрамках. Узводзіліся новыя самастойныя будынкі («Радзіма» ў Магілёве, «Чырвоная зорка» ў
104. I. Лангбард. Дом Саветаў у Магілёве. 1937—1940
Мінску), кіназалы ствараліся ў жылых будынках («Радзіма» і «Таварыш» у Мінску), пад кінатэатры прыстасоўваліся збудаванні культавага прызначэння («Дзіцячы» ў Міпску).
Натуральна, найбольш зручнымі былі ўноў пабудаваныя кінатэатры, якія ўзводзіліся па індывідуалыіых праектах. Найбольш значны з іх кінатэатр «Радзіма» ў Магілёве (архіт. У. Вараксін) з глядзельпай залай на 700 месц. Будынак мае даволі ўдалую кампаноўку плана, зруч-
ную для гледачоў, эканамічную як у будаўніцтве, так і ў эксплуатацыі. Архітэктура будынка кінатэатра ўяўляе сабой адзін з першых прыкладаў выкарыстання класічпых форм. Калі ў іншых збудаваннях таго часу аўтары, абапіраючыся на класіку, спрабавалі ўнесці штосьці новае, мадэрнізаванае, то тут традыцыйны класічны чатырохкалонны порцік карыпфскага ордэра насіў чыста дэкаратыўны характар.
He прыніжаючы функцыяналыіапланіровачных вартасцей кінатэатра «Радзіма», на яго прыкладзе можна бачыць, піто ў беларускай архітэктуры хоць і нясмела, але адбываўся механічны перанос форм мінулага ў сучаснасць, які ў далейшым прывёў да значных памылак у архітэктурнабудаўнічай практыцы.
Будынкі для адміністрацыйных і ведамасных устаноў заўсёды будаваліся па індывідуалыіых праектах. Узводзіліся яны на плошчах і найбольш адказных магістралях, аказва-
ючы вялікі ўплыў на фарміраванне гарадскіх цэнтральных ансамбляў.
Блізкі па архітэктуры да Дома ўрада ў Мінску Дом Саветаў у Магілёве (архіт. I. Лангбард). Будынак уяўляе сабой даволі ўнушальны па памерах і не вельмі выразны аб’ём. Ён размешчаны на загадзя перабольшанай для яго плошчы, яшчэ больш павялічанай за кошт адкрытага курданёра. План пабудаваны па вялай крывой. He ўдаліся і фасады, асабліва бакавыя і тылавы. Дакладнасці і яснасці кампазіцыі, што характэрна для Дома ўрада ў Мінску, тут няма.
На гэтай жа плошчы, насупраць Дома Саветаў, было ўзведзена яшчэ адно вялікае адміністрацыйнае збудаванне (архіт. П. Абросімаў, 1938— 1941), якое цяпер займае машынабудаўнічы інстытут. Аўтар не палічыўся з архітэктурай Дома Саветаў і ў процівагу бязордэрнай кампазі-
105. П. Абросімаў. Адміністрацыйны будынак у Магілёве. 1938—1941
цыі выкарыстаў узбуйнены карыпфскі ордэр. У выніку два буйпыя збудаванні, размешчаныя на адной плошчы і ўзведзеныя, па сутнасці, адначасова, супярэчылі адзіп аднаму і, патуральна, не стварылі ансамбля.
займаў памяшканне былога жаночага вучылішча. Прыкладна тое ж самае назіралася ў Гомелі і радзе ін-
106. А. Воінаў, В. Вараксін.
Будынак ЦК КПБ у Мінску. 1939—41
Пасляваенная жылая забудова астатніх бакоў плошчы ўнесла дадатковыя супярэчнасці ў яе забудову. Такім чынам, ансамбля не атрымалася.
Некалькі лепш справы з пабудовай будынкаў савецкіх і партыйных арганізацый ішлі ў іншых гарадах і раённых цэнтрах. Простыя і параўналыіа невялікія па памерах, яны ўдала размяшчаліся на галоўных гарадскіх плошчах і займалі адпаведпае ім вядучае становішча. Прыкладам могуць служыць Дамы Саветаў у Пухавічах і Слуцку (архіт. М. Салін).
Размяшчаліся адміністрацыйныя ўстановы і ў старых будынках. Так, у Віцебску абласны камітэт партыі
шых гарадоў. Многія будынкі пры гэтым моцна відазмяніліся, як, напрыклад, былы Сельгасбанк у Мінску, у якім знаходзіўся гарадскі Савет. У 1934—1935 гг. ён быў надбудаваны з поўным пераафармленнем фасада (архіт. А. Дзянісаў).
Адным з удалых і агульнапрызнаных твораў беларускай савецкай архітэктуры 30-х гадоў лічыцца будыпак Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, будаўніцтва якога пачалося ў 1939 г. і закопчана ўжо пасля вайны, у 1946 г. (архіт. А. Воінаў і У. Вараксін).
Цэлыіы аб’ём будынка ЦК КПБ стаіць на масіўным гранітным цокалі. Адзіны па ўсім перыметры матыў прафіляваных лапатак абдымае бу-
дынак, увянчаны простым і магутным атыкам. У будынку ўсё прапарцыянальна — крок лапатак, светлавыя праёмы, вышыня цокаля і атыка, рустоўка і г. д. Дзякуючы гэтаму будынак выглядае маналітным, выразным і вытанчаным у сваёй высакароднай прастаце.
Аб’ёмная кампазіцыя вельмі праўдзівая і поўнасцю адлюстроўвае планіровачную структуру і канструкцыйпа-тэхнічную аснову будынка. Рабочыя памяшкаіші размешчаны ўздоўж светлавога калідора. На галоўнай восі знаходзіцца вынесеная ў прыбудову зала пасяджэнняў, якая забяспечвае магчымасць захаваць дакладную мадэліроўку галоўнага аб’ёма.
Сціпла і ў той жа час якасна выкананы ўсе аддзелачныя работы.
107. Раённы дом кулыуры ў Чачэрску.
1938. Тыпавы праект
У інтэр’ерах няма ніякай раскошы, створана строгая дзелавая абстаноўка. Скульптурныя работы ў будынку належаць А. Бембелю.
Незакончанай засталася вянчаючая частка будынка, дзе меркавалася ўстанавіць барэльефныя партрэты заснавальнікаў марксізму-ленінізму.
Будынак ЦК КПБ узводзіўся прагрэсіўпымі для свайго часу метадамі. Для перакрыццяў упершыню ў рэспубліцы былі выкарыстаны зборныя жалезабетонныя насцілы, якія манціраваліся, таксама ўпершышо, вежавым кранам,
Гэта збудаванне па праву займае віднае месца сярод лепшых грамадскіх збудаванняў Савецкага Саюза даваеннага часу.