Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
У 1938—1940 гг. у Беларусі было праведзена шмат упарадкаванняў творчага жыцця, адбылося папаўненне яго саставу мастакамі, якія закончылі мастацкія ВНУ Масквы і Ленінграда, і мастакамі далучанай да БССР Заходняй Беларусі.
Новы ўзровень майстэрства прынеслі з сабой Я. Зайцаў, А. Мазалёў, Г. Ізергіна, X. Ліўшыц, якія толькі што скончылі Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў.
3 1937 г. у Мінску пачынаюць працаваць курсы па павышэнню кваліфікацыі мастакоў, якімі кіравалі вядучыя майстры савецкага выяўленчага мастацтва. Адбываецца круты паварот у бок вывучэння рускага рэалістычнага мастацтва. Немалаважную ролю ў гэтай пераарыентацыі адыграла створаная ў 1939 г. у Мінску Дзяржаўная карцінная галерэя.
Першы Усебеларускі з’езд мастакоў (1938) падвёў вынікі работы папярэдняга перыяду і мабілізаваў намаганні жывапісцаў на стварэнне маштабных тэматычных палотнаў да дэкаднай выстаўкі ў Маскве.
Рашэіше СНК БССР ад 28 снеж-
ня 1938 г. аб аргапізацыі Усебеларускай выстаўкі 1940 г. і правядзепня Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1940 г. далі магчымасць мастакам працяглы час працаваць пад стварэннем шматфігурных, ідэйна значных твораў.
Па сутнасці, гэтыя тры гады (1938—1940) з’явіліся якаспым крокам у развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі, у павышэнпі прафесійнага вопыту і тэарэтычных ведаў. Тэматычная карціна набывае шырокі грамадска-палітычны змест, а яе пластычная структура — характар разгорнутага шматфігурнага апавядапня. Кампазіцыя будуецца на складаных узаемасувязях груп, дынамічных рытмах, шматпланавых разваротах сюжэтнага дзеяння. Распрацоўка псіхалагічнага вобраза, упутраных матывацый паводзіы персанажаў вырашаецца як першаступеішая праблема тэматычнай карціны. У творчай дзейнасці жывапісцаў прымаюцца, асвойваюцца і ўсталёўваюцца метадалагічныя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму.
У аснову сюжэтнага дзеяння браліся канкрэтныя эпізоды гераічнай барацьбы савецкага народа і Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі, якія яшчэ жылі ў памяці сучаснікаў, а таксама важнейшыя моманты сацыялістычнага будаўніцтва ў рэспубліцы.
В. Волкаў пасля першага вопыту работы над вобразам У. I. Леніна ў гістарычнай карціне «Выступленне Я. М. Свярдлова на гістарычным пасяджэнні ЦК партыі бальшавікоў 10 кастрычніка 1917 года» (1940) выступае ўжо сталым майстрам. Мастак сканцэнтроўвае ўвагу на партрэтнай характарыстыцы кожнага ўдзельніка пасяджэння. Гэтай задачы падначалены характар самой кампазіцыі, блізкай да групавога партрэта, аб’яднанага адзіным дзеяннем — У. I. Ленін, I. В. Сталін, Ф. Э. Дзяржынскі, М. С. Урыцкі засяроджана слухаюць Я. М. Свярдлова. У гэтым палатне
В. Волкаў паказаў сябе ў новай якасці — майстрам псіхалагічнага партрэта, закончанай мастацкай формы, здольным да пранікнёпай індывіду? алізацыі чалавечага характару. У глыбокай скапцэнтраванасці паказаных асоб чытаюцца вялікае напружанне думкі, гістарычная адказнасць кіраўнікоў партыі балыпавікоў за лёс рэвалюцыі.
Падзея трактуецца як дакументальнае, гістарычпа праўдзівае ўзнаўленне выдатнага моманту ў дзейнасці партыі. Строгасць, некаторы аскетызм жывапіснай манеры адпавядалі атмасферы таго суровага часу.
Гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка ўнесла шмат новага ў выяўленча-пластычную мову сюжэтнай карціны, паглыбіла яе ідэйна-эстэтычпы змест. У адлюстраванні пераломных момантаў у жыцці народа мастакі кіраваліся пазнавальна-выхаваўчымі мэтамі, насычаючы сваю творчасць глыбокім сацыялыіым сэнсам, вобразнай перадачай гістарычных падзей.
Значпасць грамадскіх ідэй, захапіўшых творчую думку мастакоў, была той унутранай спружынай, якая стымулявала пошукі новых сродкаў вобразнага ўвасаблення. Кампазіцыйная структура твораў паслядоўна напаўняецца разгорнутай сістэмай мастацкіх вобразаў, якія пясуць у сабе зарад вялікага чалавечага спачування. Вядома, не заўсёды і не ва ўсім удавалася вырашаць складаныя праблемы тэматычнай творчасці. Але сам факт усведамлення складанасці задачы і асобныя поспехі ў яе практычным вырашэнні сведчылі аб станаўленні новага тыпу карціны — твора глыбокага ідэйна-эстэтычнага зместу.
Перамогу рэалізму, гісторыкаканкрэтнага мыслення над адцягпена-фармальнай жывапіснай праблематыкай мы бачым у творчасці I. Ахрэмчыка. К 40-м гадам жывапісец меў вялікі багаж натурпай працы ва ўсіх жанрах станковага жывапісу.
Ён асвойвае традыцыі рускага рэалістычнага мастацтва. Сцвярджэнне «патурнага» бачання, імкненне пасвойму развіваць традыцыі ў адпаведнасці з патрабавапнямі часу садзейнічалі з’яўленню новых жывапісных адкрыццяў у тэматычнай творчасці гэтага таленавітага мастака. Яго повае палатно «Абвяшчэнне Савецкай улады ў Гомелі» (1940) прысвечана ўсталяванню органаў Савецкай улады ў гэтым горадзе. Важкаматэрыяльны жывапіс з гранічным выяўленнем дэкаратыўнага пачатку нібы зацвярджаў трываласць гістарычных заваёў працоўнага народа. Урачыста-параднай, франтальна-фрызавай кампазіцыяй мастак падкрэсліў значнасць гістарычпага здзяйснення.
Перамога Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі далі багаты матэрыял для тэматычнай творчасці мастакоў. У кожнай асобнай падзеі, эпізодзе яны імкнуліся ўлавіць гістарычпы сэнс рэвалюцыйнага перавароту ў сацыялыіа-грамадскім жыцці народа. Пошукі сродкаў мастацкага ўвасаблення гістарычных падзей, іх вобразнага асэнсавання выступаюць галоўнай праблемай творчасці. Такая мэтанакіраванасць сведчыла аб ідэйнай сталасці і прафесійным росце жывапісцаў, здольных вырашаць глыбінныя задачы творчасці.
Найбольшую вобразную распрацоўку атрымала тэма грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Гэты перыяд у гісторыі маладой Савецкай Рэспублікі сваім рамантыка-гераічным пафасам прыцягнуў значныя творчыя сілы жывапісцаў.
Найбольшым дасягненнем у распрацоўцы гэтай тэмы з’явілася манументальнае палатно «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» Я. Зайцава. Ужо ў дыпломнай рабоце «Чапаеў» (1937) мастак зарэкамендаваў сябе здольным кампазітарам-рэжысёрам, псіхолагам, жывапісцам-рамантыкам.
У гэтых дзвюх карцінах паказаны процілеглыя бакі героікі грамадзянскай вайны: трагедыйнасць паражэння («Чапаеў») і перамога над ворагам («Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе»),
У карціне «Чапаеў» сумная ўрачыстасць апошніх хвілін боя, гераічныя намаганні людзей у трагічнай абстаноўцы выяўлены ўсім ладам
цаў раскрыў суровасць барацьбы, паліты крывёю шлях да перамогі.
3 рамантычнай прыўзнятасцю тэму рэвалюцыйнай героікі мастак развівае ў манумептальным палатне «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» (1940). На галоўную
111. Я. Зайцаў. Чапаеў. 1937.
ДММ БССР
кампазіцыі. Прыціснуты раптоўным напорам белагвардзейцаў да абрывістага берага мнагаводнай ракі атрад чапаеўцаў вядзе прыцэльны агонь па лавіне ворагаў. Два байцы суправаджаюць параненага Чапаева да абрыву. Разварот яго фігуры, валявы позірк, накіраваны ў бок бою, бясстрашша ў крытычны момант жыцця надаюць усяму твору эпічную маштабнасць. На першым плане два цяжка параненыя чырвонаармейцы спрабуюць падняцца з зямлі для працягу бою. Іх парывістыя постаці дапаўняюць характарыстыку герояў цэнтральнай групы. У каларыце карціны, пабудаваным на свінцова-карычневых тонах, у жывапіснай і кампазіцыйнай структуры твора Я. Зай-
плошчу горада (цяпер плошча Свабоды) уступіла калона стомленых, запыленых байцоў легендарпай Чырвонай Арміі. Пехацінцы, тачанкі, кавалерысты са сцягамі, пікамі, музыканты магутным патокам рухаюцца з глыбіні вуліцы па дыяганалі на гледача. У гэты паток уліваюцца напакутаваныя жанчыны, старыя, узбуджаныя дзеці. У цэнтральнай групе асноўнай калоны пажылая жанчына падае малако вясёламу салдату. Старая-маці з пранікнёнай любоўю ўглядаецца ў твары параненых байцоў, якія ідуць побач з калонай. Кволая дзяўчынка-падлетак, пазнаўшы ў раненым воіне блізкага, накіроўваецца да яго з распасцёртымі рукамі. За гэтай цэнтральнай групай — углыбіні
112. Я. Зайцаў. Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск у 1920 годзе. 1940
іншыя групы салдат, да якіх жанчыны спяшаюцца з пачастункамі, абдымаюць родных і знаёмых, маладыя дзяўчаты пасылаюць сардэчныя прывітанні вясёлым кавалерыстам.
Пачуццё радасці, выкліканае вяртаннем свабоды і незалежнасці, узмацняецца дынамікай сюжэтнага дзеяння, ранішнім ззяннем сонца, мажорным гучаннем багатага па колеравай акордыцы каларыту. Гэтаму ўражанню акампануе ўведзеная ў кампазіцыю архітэктура плошчы, якая сваім узлётам уверх арганізуе і ўзвялічвае падзею, надае ёй святочную ўрачыстасць.
Напісана палатно шырока, размашыста. Жывапіс пранізаны святлом, празрыстасцю паветра раніцы. У дэталізацыі формы, глыбокай індывідуалізацыі вобразаў мастак застаўся на пазіцыях апавядальнасці. Такі падыход як бы ўзмацняў свабоднае дыханне жыцця, дынамізм рэвалюцыйнага шэсця перамогі і адначасова выклі-
каў жаданне бачыць адточанасць гэтай надзвычай змястоўнай формы ў межах высокай рэалістычнай мастацкасці.
Гэта знамянальная гістарычная падзея прыцягнула ўвагу многіх жывапісцаў Мінска. Над яе ўвасабленнем адначасова з Я. Зайцавым працавалі М. Манасзон, М. Гусеў, Л. Сонкін. Іх аднайменныя карціны былі вырашаны ў плане дакументальнай апавядальнасці, без якіх-небудзь спроб героіка-рамантычнай інтэрпрэтацыі. Уступленне ў Мінск адлюстроўвалася як факт паўсядзённай цяжкай барацьбы арміі. Жанравасць, імкненне да больш спакойнага, больш шырокага апавядання, без паэтычнай афарбоўкі не маглі раскрыць значэнне гістарычнай падзеі. Гэта абядняла грамадскую значнасць, эмацыянальную вобразнасць палотнаў. Жывапісная палітра, досыць стрыманая і «дзелавая», не ўзнімала іх вышэй бытапісальніцтва.
113. М. Манасзон. Выступленне М. I. Калініна перад працоўнымі Мінска ў 1919 г.
1939. ДММ БССР
Важнейшыя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі, адлюстраваў Мікалай Іванавіч Г у с е ў (1899—1965). За гады пучобы ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924— 1926), а затым у Леніпградскім вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (1926 —1930) у A. I. Савінава і ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце (1930—1932) у В. А. Фаворскага мастак набыў вялікі кампазітарскі вопыт і высокі ўзровень майстэрства мастака-рысавальшчыка.
Акрамя ўжо памянёпай карціны «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» ён стварае шматфігурнае палатно «М. I. Калінін праводзіць войскі на польскі фронт. Мінск. 1919 год» (1940). У аснову сюжэтнага апавядання пакладзены эпізод, які адбыўся 20 ліпеня 1919 г., калі Старшыня ВЦВК з агітпоездам «Кастрычніцкая рэвалюцыя» наведаў Мінск для арганізацыі сіл на барацьбу з белапалякамі. Гэта быў суровы перыяд