Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
3 канца 20-х гадоў плённа працуе ў жапры партрэта I. В. Ахрэмчык. Сярод яго ранпіх работ варта назваць партрэты Дз. М. Жураўлёва (1928), У. I. Галубка (1931), Ю. М. Пэна (1938). У «Партрэце Дз. М. Жураўлёва» прываблівае глыбокі рэалізм і кампазіцыйная завершанасць. Твар і постаць партрэтаванага быццам бы вылеплены і арганічна ўзаемазвязаны з паказанай побач кніжнай паліцай. Агульная каларыстычная цэласнасць жывапісу дасягаецца мяккасцю трактоўкі глыбокіх зеленаватых і серабрыстых тонаў. I. Ахрэмчык не імкнецца да наўмыснага абагульнення. Знаходзячыся пад уражаннем яркай індывідуальнасці партрэтаванага, ёп падпарадкоўвае яе выяўленшо ўсе выразныя сродкі. Вывучэнне натуры, работа над вобразам праходзілі быццам бы падспудна. I калі
мастак прыступіў да напісання партрэта, у яго было ўжо дакладнае ўяўленне аб вобразе, якое патрабавала толькі пэўных сродкаў выяўлешія.
3 канца 20-х — пачатку 30-х гадоў у мастацтве партрэта намячаецца шэраг новых сацыяльна-псіхалагічных праблем. Мастакі імкнуцца не толькі паказаць яркую індывідуальнасць партрэтаванага, але і даць яму грамадскую характарыстыку, высветліць у вобразе рысы, найбольш сугучныя эпосе сацыяльных і культурных пераўтварэнняў. Многія палотны набылі значны сэнс іменна ў сілу сваёй сугучнасці з настроем думак сучаснікаў мастака. З’яўляюцца не толькі новыя вобразы, але і цэлыя тэматычныя раздзелы. Так, зусім новым відам у беларускім жывапісе стаў гістарычны партрэт, які атрымаў шырокае распаўсюджанне пачынаючы з сярэдзіны 20-х гадоў.
Яшчэ недастаткова разумеючы псіхалогію ыовага чалавека, жывапісцы раскрывалі агульнасць людзей пэўных катэгорый не столькі праз унутраны змест вобразаў, колькі з дапамогай характэрнага асяроддзя, аксесуараў, якія выяўлялі сацыяльнае становішча, кола інтарэсаў, прафесіі партрэтаваных. Найбольшае распаўсюджанне атрымала форма кампазіцыйнага партрэта. Аб гэтым сведчаць творы «Партрэт старшыні ЦВК БССР A. Р. Чарвякова» (1924) А. Бразера, «Кастусь Каліноўскі» (1925), «Партрэт У. I. Леніна» (1926) В. Волкава, «Партрэт героя грамадзянскай вайны Г. Дз. Гая» (1925), «Партрэт Георгія Дзімітрава» (1935) Я. Кругера і інш.
У 30-я гады ў Беларусь пасля заканчэння спецыяльных вучэбных устаноў у іншых рэспубліках на пастаянную работу вяртаюцца мастакі М. Л. Тарасікаў, М. 1. Гусеў, Я. А. Зайцаў, А. Д. Шыбнёў, Ф. I. Дарашэвіч. Пасля заканчэння Віцебскага мастацкага тэхнікума ў другой палове 30-х гадоў плённа
118. У. Руцай. Аўтапартрэт.
30-я гг. ДММ БССР
працуюць жывапісцы К. М. Касмачоў, У. П. Сухаверхаў, A. I. Кроль, М. I. Манасзон, П. Н. Гаўрыленка, У. М. Руцай і інш.
Зварот жывапісцаў да жанру групавога партрэта, які дазваляе больш шырока паказаць сувязь партрэтаванага з навакольным светам, сведчыў аб павышэнні мастацкага майстэрства, удасканаленні кампазіцыйнай выразнасці. Развіццё гэтага жанру ішло ў двух напрамках. Адна група мастакоў працягвала лінію дарэвалюцыйнага сямейнага партрэта, пачатую Ф. А. Тулавым і I. Т. Хруцкім, работы якіх вызначаюцца складанасцю кампазіцыі, цікавымі сюжэтнымі завязкамі. Другая імкнулася раскрыць у сваіх творах грамадскую значнасць савецкага чалавека, яго ўдзел у пераўтварэнні жыцця.
У «Сямейным партрэце» (1937) У. Руцая паказаны мастак, які піша партрэт жонкі з дзіцем. Найбольш выразна вырашаны вобраз самога мастака. Дзякуючы дакладнаму сілуэту ён добра чытаецца на фоне акяа. У рашэнні вобраза маці з дзіцем наглядаецца нейкая раздробленасць, перагрузка дэталямі. У палатне адсутнічае ўнутраная ўзаемасувязь герояў.
119. М. Тарасікаў. Партрэт акадэміка М. М. Нікольскага. 1940. ДММ БССР
Болыпую цікавасць у плане пранікнення ў псіхалогію чалавека ўяўляюць партрэты Л. Я. Зевіна «Купанне сына» (1937) і «Сям’я. Лета» (1940). У палатне «Сям’я. Лета» сюжэтнае дзеянне адсутнічае. Усіх членаў сям’і аб’ядноўвае агульны душэўны стан — чаканне. Гарманічным, мяккім, цёплым аранжава-ружовым каларытам мастаку ўдалося перадаць агульнасць душэўнага стану партрэтаваных. Аднак вобразам Л. Зевіна не хапае глыбіні індывідуальных характарыстык.
Над стварэннем жывапісных партрэтаў у гэты перыяд побач з В. Волкавым, Я. Кругерам працавалі I. Ах-
рэмчык, Я. Зайцаў, Я. Ціхановіч, М. Тарасікаў і інш. Цікавьг партрэт Георгія Дзімітрава, які выступае з трыбуны Лейпцыгскага працэсу, стварыў Я. Кругер. У энергічным руху ўсёй постаці, у выразе твару мастак перадаў глыбокую веру ў справядлівасць справы, за якую змагаўся Г. Дзімітраў, сілу яго абурэння і абвінавачання.
Асабліва плённа працаваў у 30-я гады I. Ахрэмчык. Ён стварыў серыю партрэтаў дзеячаў беларускай культуры: рэжысёра і акцёра, пісьменніка і тэатральнага дзеяча У. I. Галубка (1931), паэта A. I. Александровіча (1931), артыста A. К. Ільінскага
(1936), мастака 10. М. Пэна (1938) і інш. У гэтых творах асноўную ўвагу мастак сканцэнтраваў на раскрыцці характараў. Ужо ў той перыяд вызначалася галоўная асаблівасць творчага метаду I. Ахрэмчыка ў падыходзе да стварэння партрэтаў. У іх кранаюць прастата, жыццёвая цеплыня характарыстык, каларыстычная цэласнасць і культура колеру. У «Партрэце У. I. Галубка» ўражвае непасрэднасць, шчырасць, паэтычная прыўзнятасць вобраза. Высокае майстэрства прадэманстраваў мастак у «Партрэце Ю. М. Пэна». Кампазіцыя палатна пемнагаслоўная. У сканцэнтраваным позірку, выразе твару, у жэсце мастак падкрэсліў галоўнае — вялікую жыццёвую сілу, здольнасць да творчай работы старэйшага жывапісца.
Далейшае развіццё набывае жывапіснае дараванне М. Філіповіча. Калі ў партрэце «Стары беларус з люлькай» (1925) пры ўсёй выразнасці выканання адчуваецца яшчэ некаторы жывапісны і пластычны аскетызм, то ў палатне «Дзяўчына ў нацыянальным касцюме» (1930-я гг.) жывапіс набывае асобую значнасць і паўнаважкасць у характарыстыцы вобраза. Упэўнена, мякка, з ледзь улоўнымі танальнымі пераходамі напісаны твар і фігура дзяўчыны.
Унутранай актыўнасцю, кампазіцыйнай выразнасцю вызначаецца «Партрэт у белым» (1938) У. Руцая. Дзяўчына ў белым світэры і ў цёмнай спадніцы пададзена ў складаным руху. Быстры позірк на гледача выклікае адчуванне цеснага кантакту з наваколлем. У партрэце добра чытаецца прастора, паветранае асяроддзе. Жывапіснымі сродкамі перададзена энергічная пластыка рук, выразна вырашаны колерам аб’ём фігуры.
Важнае месца ў гісторыі беларускага партрэта 30-х гадоў займаюць творы М. Л. Тарасікава. Лепшыя з іх — «Жаночы партрэт», «Партрэт лесніка» (1937), «Партрэт акадэміка М. М. Нікольскага», «Камсамолка».
У «Партрэце акадэміка М. М. Нікольскага» мастак адлюстраваў рысы, уласцівыя чалавеку нашай эпохі. Духоўная велічнасць паказапа ў напружанай рабоце думкі. Адарваўшыся ад чытання старой кнігі, ён сканцэнтравана разглядае нейкія запісы. Правая рука з алоўкам чакальна замерла на паперы. Высакароднасць знешняга аблічча вучонага падкрэслівае халодны стрыманы каларыт, які спалучае лілова-шэрыя і бела-зялёныя тоны. Па словах самога мастака, у гэтым вобразе ён імкнуўся ў першую чаргу паказаць грамадскіх дзеячаў свайго часу, перадавых людзей сацыялістычнага грамадства.
120. М. Тарасікаў. Камсамолка. 1937. ДММ БССР
Лепшыя рысы моладзі 30-х гадоў М. Тарасікаў раскрыў у партрэце «Камсамолка». Уважлівы і даверлівы позірк надае вобразу натуралыіасць і прастату. У ім — дапытлівасць,
жыццярадаснасць і мэтанакіраванасць, уласцівыя шчаслівай пары юнацтва. Майстэрскі напісапа галава дзяўчыны. Апранутая ў простую чырвоную кофтачку з круглым каўняром, з каротка падстрыжанымі валасамі, прычэсанымі на прамы прабор, камсамолка прываблівае шчырасцю і чысцінёй. Яна летуценная і паэтычная. Халодны сіне-зялёны фон, напісаны асобнымі, быццам мазаіка, мазкамі, празрыстыя рэфлексы на юным твары ажыўляюць яго святлоценявымі кантрастамі і падкрэсліваюць свежасць і чысціню. Сакавіты жывапіс і свабодная манера пісьма дазваляюць аднесці гэта палатно да лепшых даваенных партрэтаў.
У другой палове 30-х гадоў у жанры партрэта працуюць Я. Ціхановіч («Партрэт лётчыка», 1935), Я. Зайцаў («Чапаеў» — партрэтны эцюд да карціны «Чапаеў», 1937), А. Шаўчэнка («Партрэт піяпера Сямёнава», 1938), М. Гусеў («Партрэт Якуба Коласа», 1937), П. Явіч («Партрэт дзяўчыны», 1940) і інш.
У «Партрэце лётчыка» Я. Ціхановіч перадаў напружаны ўнутраны стан героя. Валявы сканцэнтраваны позірк, мэтанакіраванасць гавораць аб моцным характары лётчыка, сабранасці і рашучасці.
У партрэце легендарнага героя грамадзянскай вайны В. I. Чапаева, створаным Я. Зайцавым, упершыню з асаблівай глыбінёй і мастацкай выразнасцю адлюстраваны вобраз выдатнага палкаводца, народжанага гераічнай барацьбой за зацвярджэнне сацыялізма ў нашай краіне. У характары Чапаева мастак перадаў унутранае гарэнне, смеласць і рашучасць, волю да перамогі. Партрэт напісаны ў шырокай, свабоднай манеры, але гэта не пашкодзіла мастаку стварыць гранічна праўдзівы, псіхалагічна ёмісты вобраз героя грамадзянскай вайны.
Мастак Р. Семашкевіч стварыў шэраг партрэтаў сучаснікаў, сярод якіх варта назваць «Партрэт паэта
121. Я. Зайцаў. Чапаеў. Эцюд да карціны.
1937. ДММ БССР
В. Таўлая» (1932), партрэты М. Лынькова, А. Александровіча, Я. Коласа (1930-я гг.) і інш. Захавалася толькі адна работа Семашкевіча— «Партрэт В. Таўлая». У ёй выявіліся каштоўныя якасці мастака: уменне падмячаць знешнюю своеасаблівасць мадэлі, тэмпераментнасць пісьма, эмацыянальнасць. Партрэт напісаны пластычна выразна, вялікімі насычанымі па колеру шіоскасцямі.
Значнае месца ў беларускім жывапісе 30-х гадоў займае вобраз У. I. Леніна. Яшчэ ў 20-я гады да яго ўвасаблення звярталіся В. Волкаў, Ю. Пэн, Я. Кругер і інш.
Вобраз У. I. Леніна ў тэматычнай карціне сустракаем у творах В. Волкава — «Выступленне Я. М. Свярдлова на гістарычным пасяджэнні ЦК партыі бальшавікоў 10 кастрычніка 1917 года», «Ленін у Кастрычніку», Ю. Пэна — «Ленін і рэвалюцыя», М. Тарасікава — «Ленін на фоне Крамлёўскай сцяны». Усе гэтыя палотны загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У 30-я гады з’явіўся іпэраг партрэтаў, у якіх услаўляліся не існуючыя заслугі Сталіпа. Падкрэсленая велічнасць, параднасць, манументальнасць вобраза, аднастайнасць кампазіцый, імкненне да ўпрыгажэнства і натуралістычнай адлюстраванасці падавалі гэтым работам саладжавасць, афіцыёзнасць і казёншчыну, што ператварала «мастацтва ў прыладу ідэалогіі, у чысцейшай вады дэмагогію». Гэтыя работы былі надзвычай далёкімі ад жыцця, з надуманым зместам, аднак афіцыйпа выдаваліся за дасягнеіше савецкага мастацтва. Культ асобы Сталіна з’явіўся тормазам, што замарудзіў развіццё мастацтва рэспублікі, якая ў цяжкі, супярэчлівы перыяд імкнулася захаваць нацыянальныя каштоўнасці, захаваць сваю культуру.