Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
ры — этап няўхільны ў новых спагадных умовах нашага палітычнага і грамадзянскага жыцця» 12.
Цесная сувязь выкладчыкаў Віцебскага мастацкага тэхнікума з Інстытутам беларускай культуры, сумеснае вывучэнне традыцый беларускага манументалыіага жывапісу абумовілі першы крок у практычнай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў тэхнікума — афармленне віцебскага кінатэатра «Мастацкі» (1924).
У фае кінатэатра роспісам былі запоўнены тры сцяны. На левай паказана група вясковых дзяўчат і хлопцаў, якія вяртаюцца з работы ў полі (пра гэта сведчаць граблі, косы і г. д.), на правай — рабочыя на фоне заводаў і фабрык. Роспіс на сярэдняй сцяне быў прысвечаны адпачынку людзей і аб’ядноўваў кампазіцыйна левую і правую сцены. У адзінстве з беларускім традыцыйным арнаментам былі выкарыстапы элементы савецкай геральдыкі — серп і молат на аранжавым і зялёным фоне.
Роспіс залы кінатэатра складаўся з некалькіх кампазіцыйных частак, у кожнай змяшчалася па адной фігуры — рабочы, сялянка, Праметэй і інш. Безумоўна, цяпер цяжка меркаваць, наколькі арганічна быў звязаны гэты роспіс з інтэр’ерам будынка. Тагачасная прэса адзначала, што «праца калектыву пад кіраўніцтвам Волкава, Эндэ, Керзіна прароблена надзвычай вялікая ў страшна цяжкіх матэрыяльных умовах» 13.
Пачатак 30-х гадоў у культурным жыцці рэспублікі адзначаны ўздымам не толькі ў галіне літаратуры, тэатра, музыкі, але і манументальнадэкаратыўнага жывапісу. Беларускія мастакі ў ліку першых у краіне сталі на шлях стварэння ансамбля — распрацоўкі ўзаемасувязей архітэктуры,
11 Архіў Акадэміі мастацтваў у Ленін-
градзе, ф. 36, воп. 1, адз. зах. 1. С. 5.
12 Шчакаціхін М. Беларускае мастацтва да 10-гадовага юбілею Кастрычніка // Полымя. 1927. № 7. С. 191.
13 Сав. Беларусь. 1924. 25 кастр.
122. М. Лебедзева, I. Фрэнк.
«Індустрыялізацыя СССР». Манументальна-дэкаратыўны роспіс у Доме ўрада БССР. 1936
скульптуры і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Гэтыя ідэі былі ўвасоблены пры афармленні Першай Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці (1930). З’яўляюцца насценныя пано В. Волкава «Індустрыялізацыя СССР» і «Калектывізацыя СССР» у інтэр’еры ітагранічнай станцыі Негарэлае (1930—1932). Роспіс быў выканапы алейнымі фарбамі на двух велізарных палотнах (плошча кожпага 30 кв. м), наглуха ўстаўленых у сцяпу.
Трэба адзначыць, што такі прыём выканання роспісу ў драўляных памяшканнях меў шырокае распаўсюджанне ў культавых пабудовах Заходняй Русі. Роспісы рабіліся на палотнах, якія затым прыклейваліся да сцен. Так, напрыклад, была распісана Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску (XVII ст.). У 1937 г. вядомы савецкі манументаліст Я. Лансерэ распісаў такім спосабам плафон рэстараннай залы гасцініцы «Масква». Памеры плафона былі перанесены гіа дзесяць асобных нацягнутых на падрамнікі палотпаў, якія пасля заканчэння работ здымаліся з падрампікаў і мацаваліся спецыяльным клеем да столі.
Пано «Індустрыялізацыя СССР» («Дпепрабуд») уласціва строга прадуманая і рытмічна пабудаваная кампазіцыя. Уражанне дынамікі будаўніцтва ўзмацняецца дыяганальна перасечанымі лініямі, што вядуць у глыбіню выявы. Той жа кампазіцыйпы прыём выкарыстаны і ў другой рабоце — «Калектывізацыя СССР» («Малацьба ў калгасе»). Нягледзячы на тое што манера кампазіцыйнага і мастацкага выкананпя аўтара заснавапа на акадэмічнай школе станковага жывапісу, у гэтых роспісах яму ўдалося дасягнуць значнага абагульпеішя і тэматычііага матэрыялу, і мастацкай формы, знайсці цікавую кампазіцыю, з прычыны чаго змест папо ўспрымаецца з першага погляду. Па сваіх мастацкіх прынцыпах,
выкарыстанню выяўленчых сродкаў роспісы В. Волкава сугучны харкаўскім роспісам Е. Лансерэ, эскізам Н. Качаргіна і А. Любімава ў сочынскім санаторыі. Япы ўзпімалі беларускі манументалыіы жывапіс да рашэння значпых сацыялыіа-палітычных тэм.
123. М. Лебедзева, 1. Фрэнк. «Індустрыялізацыя СССР». Манументальна-дэкаратыуны роспіс у Доме урада БССР. 1936. Фрагмент
Важную ролю ў далейшым развіцці беларускага савецкага мапументалыіага жывапісу адыгралі пастанова ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый», рашэнні снежаньскага (1933 г.) Плепума ЦК КП(б)Б, які вызпачыў шляхі яго далейшага развіцця, нацыянальнакультурнага будаўніцтва, асабліва падкрэсліўшы неабходнасць далейшага пашырэшія сувязей беларускай
культуры з культурамі братніх народаў.
Творчым вопытам у галіне манументальнага жывапісу ахвотна дзяліліся з беларускімі калегамі мастакі з РСФСР і іншых рэспублік, часта самі ўдзельнічалі ў афармленні будынкаў. Зпачнасцю манумепталыіых вобразаў, дакладным кампазіцыйным рытмам вызначаліся пано А. Дайнекі «Крос» і «Фізкультурны парад». выкананыя для гімнастычнай залы Дома Чырвонай Арміі ў Мінску. Здымак адной з гэтых работ сведчыць, што пано А. Дайнекі добра ўвязваліся з агулыіым стылем спартыўнай залы.
Творчай удачай трэба лічыць манументалыіа-дэкаратыўныя роспісы мастакоў М. Лебедзевай і I. Фрэнка ў Доме ўрада (кіраўпік I. Бродскі). Іх жывапіспыя кампазіцыі адлюстроўваюць тэхнічны прагрэс у нашай краіне за гады першых пяцігодак. Адчуванне ўзнёсласці, святочнасці выклікаюць суадносіны колераў у гэтых роспісах. Несумненнай творчай удачай мастакоў М. Лебедзевай і I. Фрэнка можна лічыць агульнае кампазіцыйнае і колеравае рашэнне насценнага роспісу ў фае залы пасяджэнняў «Індустрыялізацыя СССР».
У стрыманай гаме выкананы М. Лебедзевай дэкаратыўны арнамент у інтэр’ерах кулуарных памяшкапняў, дзе лаканізм сіпяга колеру васількоў нагадвае старажытны «галубец». Аўтар арганічна ўвяла ў канву дэкаратыўнага арнаменту элемепты савецкай геральдыкі — чырвоную зорку, серп і молат.
Вялікая праца мастакоў, якія супрацоўнічалі разам з вядучымі скульптарамі і аўтарам праекта будынка I. Лангбардам, з’явілася першым прыкладам канструктыўнага ўдзелу жывапісцаў у архітэктурнамастацкім афармленні будынка.
Практычная дзейнасць беларускіх мастакоў у галіне манумептальнага жывапісу ў канцы 30-х гадоў набывае большую мэтанакіраванасць і асэпсаванасць у рашэнпі праблемы
ўзаемасувязей розных відаў мастацтва.
Роспіс фрыза «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (1939) у інтэр’еры беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве В. Волкаў выканаў у тэхніцы грызайль. Шматфігурнай тэматычнай кампазіцыі былі ўласцівы завершаная кампазіцыйная пабудова, ліней-
124. М. Лебедзева, 1. Фрэнк. «Індустрыялізацыя СССР». Манументальна-дэкаратыўны роспіс у Доме ўрада БССР. 1936. Фрагмент
насць і манахромнасць з захаваннем прынцыпаў класічнага скульптурнага барэльефа. Нягледзячы на тое што фігуры людзей былі паказаны рэалістычна і выяўлены святлаценем, тым не менш яны не абцяжарвалі сцяну, не выглядалі чужароднымі, пакладзенымі на яе выявамі, а складалі адзінае цэлае з архітэктурай інтэр’ера. Фрыз арганічна завяршаў сцяну галоўнай залы і добра чытаўся на адлегласці ў агулыіай кампазіцыі афармлення.
У 1941 г. у фае тэатра оперы і балета БССР калектыў беларускіх мастакоў стварыў манументальнадэкаратыўныя роспісы, якія ўзнаўлялі сцэны з рэпертуару тэатра. На спецыяльна прыгатаваным ляўкасе ў невялікіх нішах былі выкананы кампазіцыі «Барыс Гадуноў», «Іван Сусанін» I. А. Давідовіча, «Кармэн», «Севільскі цырульнік» Я. Зайцава, «Русалка», «Міхась Падгорны» М. Тарасікава, «Князь Ігар», «Салавей» Я. Ціхановіча, «Руслан і Людміла», «Залаты пеўнік» М. Манасзона. Мастакі імкнуліся надаць творам агулыіую колеравую гаму, каб жывапісныя кампазіцыі не вырываліся з інтэр’ера фае. Гэта быў крок наперад у асэнсаванні пытанняў узаемасувязі жывапісу і архітэктуры, нягледзячы на асобныя пралікі ў кампазіцыйна-вобразным вырашэнні. Тое ж самае можна сказаць і пра работу I. Давідовіча і Я. Ціхановіча «Свята ў калгасе», выкананую для інтэр’ера павільёна БССР на ВСГВ (1940), Г. Рублёва і А. Ганчарова «Чапаеў» (1940) — для інтэр’ера Дома Чырвонай Арміі ў Мінску, М. Тарасікава «Лыжнікі» (1941) для інтэр’ера кінатэатра ў Мінску.
Працэс зараджэння і фарміравання новага віду мастацтва ў даваенны перыяд адзначапы паступовым развіццём. Больш разнастайнай становіцца палітра выяўленчых сродкаў, практычнае рашэнне набывае праблема ўзаемасувязі манументальнага жывапісу і асяроддзя, занатоўваецца
багаты вопыт вядомых савецкіх мастакоў-манументалістаў у гэтай ranine выяўленчага мастацтва.
ТЭАТРАЛЬНА-ДЭКАРАЦЬIЙНАЕ МАСТАЦТВА
Станаўленне рэалістычнага напрамку ў беларускім тэатралыіа-дэкарацыйным мастацтве 30-х гадоў праходзіць у творчым спаборніцтве, а часам і вострай барацьбе розпых накіраванняў і рэжысёрскіх сістэм.
У параўнанні з папярэднім перыядам агульная карціна стану тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва рэспублікі надзвычай мяняецца. У імкненні зрабіць спектакль больш маштабным, дынамічным, дзейсным мастакі выкарыстоўваюць фактуру новых матэрыялаў, удасканальваюць тэхніку сцэны, болыпую ролю адводзяць светлавой партытуры, выкарыстанню магчымасцей сцэнічнай пляцоўкі.
Часам пошукі новых выразпых сродкаў і пластычпых прыёмаў, імкнепне ўзбагаціць спектакль піматпланавасцю прасторавага рашэння прыводзяць мастакоў-дэкаратараў да адмаўлення пераемнасці рэалістычнай спадчыны, адыходу ад традыцый. На першае месца выходзяць не вобразнасць і выразнасць выяўленчых сродкаў, а тэхніцызм і машынерыя, грувасткасць аб’ёмаў і каляровай масы. Адволыіае разуменне рытму дзеяння, святла, прасторы, чаму пярэдка адводзіцца пануючая роля, без уліку зместу і характару сучаснага твора, яго жанравай своеасаблівасці пазбаўляе афармленпе спектакля канкрэтнасці, гістарычпай дакладнасці, а часам і змястоўнасці.
Канструктывізм і кубізм, якія на савецкай сцэне ў 30-я гады сустракаюцца даволі рэдка, на сцэне беларускіх тэатраў працягваюць сваё існаванне. Варта адзначыць, што гэтыя плыні не былі характэрны для беларускага тэатральна-дэкарацый-
нага мастацтва нават у 20-я гады, калі яны ахапілі амаль усе тэатры краіны. У беларускім мастацтве развіваліся рэалістычныя традыцыі, прыхільнікамі якіх сталі А. Марыкс, Я. Нікалаеў, К. Елісееў, С. Нікалаеў.
Затое ў 30-я гады ў беларускім дэкарацыйным мастацтве наглядаецца вялікая актыўнасць у пераасэнсаванні выяўленчых форм для стварэння новага прасторавага асяроддзя і вобразнай выразнасці. Мастакі ў сваіх пошуках часам разбураюць жыццёвую дакладнасць сцэнічнага асяроддзя, парушаюць арганічную ўзаемасувязь з іх канкрэтным адлюстраваннем выяўленчымі сродкамі. Такія памылкі ў афармленні сталі сустракацца значна часцей, нават у дэкарацыях да рэалістычных спектакляў, такіх, як «Бацькаўшчына» К. Чорнага (БДТ-1. мастак Дз. Уласюк, 1932). Па траппай заўвазе акцёраў, на працягу ўсяго спектакля на сцэпе ляжаў «пепатрэбны блін», які ўяўляў збіты з дошак памост з нахілам да гледача. 3-за гэтага і мэбля была зроблена крывой і пакатай. «Хадзіць па такой падлозе было няёмка і пебяспечна,— гаварыў выканаўца ролі Лявона Гушкі У. Уладамірскі.— Апрача таго, такая канструкцыя падлогі і мэблі адцягвала нашу ўвагу ад непасрэднага развіцця дзеяння, таму што трэба было сачыць, каб не ўпасці самому, каб не звалілася тая ці іпшая рэч, пакладзеная табою на стол ці стул. На заднім плане былі прыстаўлены мастаком крывыя домікі, якія нахіліліся ад часу і сімвалізавалі