Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Безумоўна, нельга адмаўляць, што канструктывізм значна пашырыў выразнасць і дыпаміку афармлення,
дазволіў рэжысёру і акцёрам выкарыстоўваць большую разнастайнасць у пабудове мізансцэн, асабліва ў масавых сцэнах. А тое, што дэкаратары дапускалі шмат пралікаў, тлумачыцца адсутнасцю майстэрства, няўменнем падпарадкаваць афармленне ідэйнаму зместу драматургічнага твора. I неігрыняцце канструктывізму акцёрскім калектывам тэатраў Беларусі тлумачыцца іх прыхільнасцю да традыцый тэатра Ігната Буйніцкага, у якім афармленне было арганічна ўзаемазвязана з падзеямі спектакля, дзе шырока выкарыстоўваліся прадметы побыту, нацыянальныя касцюмы, народная архітэктура.
У канцы 30-х гадоў пасля заканчэння Віцебскага мастацкага тэхнікума пачынаюць самастойна працаваць у тэатрах Беларусі мастакі-дэкаратары I. Ушакоў, Я. Нікалаеў, П. Масленікаў.
У 1937 г. I. Ушакоў стварыў дэкарацыі да студыйнага спектакля «Слуга двух паноў» у БДТ-І. Лёгкія, выразныя па планіроўцы і паветраных перспектывах дэкарацыі былі сугучны іскрыстай весялосці камедыі К. Гальдоні.
Жывапісны талент, добрае веданпе беларускай прыроды і дойлідства дапамаглі мастаку стварыць праўдзівыя дэкарацыі да драматычнай паэмы М. Клімковіча «Кацярына Жарнасек» (1938). I. Ушакоў выкарыстоўвае жывапісна-аб’ёмны спосаб афармлення, умела спалучаючы аб’ёмныя дэкарацыі першага плана з жывапісным фонам.
Падзеі першага акта разгортваюцца на беразе ракі Бярэзіны, дзе пад шатром векавога дуба прытулілася старэпькая хатка ўдавы Кацярыны Жарнасек. Ад часу пачарнела саламяпая страха, месцамі ўзарваная ветрам, нахіліўся стары паркан. Усё навокал падкрэслівала беднасць беларускай сяляпкі. За ракой, па высокім узгорку ўзвышаецца велічны палац кпязя. Выкарыстанне жывапісу дазволіла свабодна ажыццяўляць
125. I. Ушакоў. Эскіз дэкарацыі да спектакля М. Клімковіча «Кацярына ІКарнасек». 1938. ДММ БССР
масавыя сцэны, якія завяршалі спектакль. Змрочнымі масіўнымі сценамі, скляпеністымі перакрыццямі, крутымі лесвіцамі вежы, куды ніколі не пранікае дзённае святло, мастак перадаў напружанасць падзей наступнай карціны — «Уваход у вежу». Афармленне «Кацярыны Жарнасек» вызначалася паглыбленым разуменнем жыцця беларускага народа ў далёкім мінулым, калі ён мужна змагаўся супраць магнатаў-феадалаў. У спектаклі моцна прагучала тэма дружбы і ўзаемадапамогі рускага, украінскага і беларускага народаў у іх агульнай барацьбе з прыгнятальнікамі.
Работа I. Ушакова ў спектаклі «Кацярына Жарнасек» — значная з’ява ў барацьбе за мастацтва вялікай праўды жыцця.
У афармленні п’есы Э. Самуйлёнка «Пагібель воўка» I. Ушакоў праз сцэнічны пейзаж імкнецца выказаць вялікую любоў да Радзімы, да роднай прыроды. Дэкаратар стварае новае
аблічча савецкай вёскі, перадае тыя змены, што сустракаюцца на кожным кроку. Разам з рэжысёрам К. Саннікавым мастак імкнецца праўдзіва расказаць аб патрыятызме, працоўным гераізме савецкіх людзей.
Каб перадаць урачыста-радасны настрой, які пануе на вясковай вуліцы ў святочны дзень, дзе сабраліся калгаснікі, госці раёна, пагранічнікі, работнікі МТС, мастак у цэнтры сцэны будуе разную драўляную арку, праз якую адкрываецца шырокая панарама квітнеючага поля. Углыбіні, за ўзгоркам, тоне ў зеляніне калгасная вёска. Шмат сонца, святла. Гэту святочнасць дапаўняюць маляўнічыя беларускія касцюмы калгаснікаў.
I раптам — воўчая бярлога! Мастак стварае змрочны лясны гушчар. Навокал старыя елкі, галлё якіх пакрылася сівым мохам. Праз густыя перапляценні дрэў ледзь заўважаецца ўваход у бярлогу. I. Ушакоў наўмысна замыкае логава дыверсанта
фраптальпа размешчаным ляспым гушчаром, які быццам прыгнятае яго сваёй веліччу, стварае безвыходнае становішча.
У сярэдзіне 30-х гадоў пачыпае свой творчы шлях мастак-дэкаратар Я. Нікалаеў. У 1936 г. ёп разам з Якунінай афармляе «Паўлінку» і «Прымакоў» Я. Купалы, «Пінскую шляхту» В. Дуніна-Марціпкевіча ў БДТ-П. Адметпая рыса гэтых дэкарацый — праўдзівасць у перадачы падзей, што разгортваюцца на сцэне. Ва ўсёй самабытнасці перад гледачом паўставала жыццё дарэвалюцыйнай беларускай вёскі. У бедных сялянскіх хатах жыве працавіты народ стваральнік сапраўды мастацкіх рэчаў — абрусаў, маляўпічых посцілак, ручнікоў. Народная архітэктура, пейзаж, пацыянальпыя касцюм і бутафорыя — усё было падпарадкавана раскрыццю ідэйнай сутнасці твораў, стварэншо праўды на сцэне.
3 кожпым новым спектаклем расце і ўдасканальваецца майстэрства Я. Нікалаева, якому даводзіцца працаваць пад п’есамі розных эпох, стыляў і жанраў. Мастак афармляе «Хаціну дзядзі Тома» паводле БічэрСтоў, «Вочную стаўку» Л. Шэйніна і бр. Тур, «Агні маяка» Л. Карасёва. I кожны раз мастак імкнецца знайсці дакладную атмасферу, характэрную іменпа для данай п’есы, адпаведную плапіроўку сцэнічнай пляцоўкі. Дэкарацыі Я. Нікалаева ў кожным выпадку строга індывідуалізаваны, заўсёды нясуць стылявую і жанравую характарнасць.
Этапнай работай Я. Нікалаева стаў спектакль «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка, пастаноўку якога ў 1939 г. ажыццявіў П. Малчанаў на сцэне БДТ-ІІ. Разам з рэжысёрам Я. Нікалаеў імкнецца ўсхвалявана расказаць аб жыцці і працы калгаснікаў. У жорсткам барацьбе супраць здраднікаў і дыверсантаў, супраць буржуазнай маралі, дзе «чалавек чалавеку воўк», супраць дробнаўласніцкай маралі перамагаюць калгас-
нікі — будаўнікі іювага жыцця. У дэкарацыйным афармленні гэта знайшло выяўленне ў супрацьпастаўленні сонечнага, жыццярадаснага пейзажу першага акта змрочнай карціпе лясной глухамані, дзе знайшлі сваё прыстапішча ворагі і дыверсапты. Фінал спектакля з сопечным пейзажам беларускай вёскі адпавядаў перамозе, якую атрымаў парод у барацьбе за новае жыццё.
Асэнсаванне савецкай рэчаіснасці, імкпенне да больш шырокага раскрыцця жыцця беларускага народа, яго барацьбы за лепшую долю, паказ вялікіх змен у жыцці парода — вось галоўныя задачы, якія рашаюць мастакі А. Басулаеў і В. Філіпава ў спектаклях «Вайпа вайпе» і «У пушчах Палесся» паводле Я. Коласа ў БДТ-П.
На сцэне ўзноўлена карціна ціхамірнага жыцця звычайпай беларускай вёсачкі, што прытулілася ля рачнога берага. Удалечыні бачны ляспы масіў. Усё навокал заліта сонечным святлом. Ствараецца ўражаппе, быццам гэта вёсачка «пе мае дачынепня да сусветных падзей, да таго, што ёсць педзе цары, што яны па-свойму перакройваюць карту свету. Жыццё тут павольнае, як плынь лянівай ракі. Свае беды, свае працоўпыя клопаты» 20. Але ў гэту абманлівую і часовую цішыню ўрываецца вайпа.
Падзеі спектакля адбываюцца ў перыяд 1914—1917 гг. 3 вёскі япы пераносяцца на фронт, у акопы, тыл рускай арміі, зноў у вёску. Усе месцы дзеяння перададзены пераканаўча, з добрым веданнем сутнасці падзей.
Спектакль «Вайна вайне» з’явіўся значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі. Ён натхніў Я. Коласа разам з тэатрам і рэжысёрам В. Дарвішавым стварыць другі дра-
20 Пятровіч С. Якуб Колас і беларускі тэатр. Мн., 1975. С. 43.
матычны твор — «У пушчах Палесся».
«Мастак А. Басулаеў канцэнтраваў увагу гледача на сацыяльпых кантрастах спектакля. Простымі, але выразпымі рысамі перадаваў ёп бедяуіо палескую вёсачку з панурымі і скрыўлепымі хатамі. Асабліва ў яркім кантрасце маляваліся багатая святліца войта Бусыгі і сціплая гаспадарка дзеда Талаша. Павільённыя сцэпы выкапаны былі мастаком А. Басулаевым у рэалістычным плане з мінімальнасцю сцэпічных дэталей. Хата Бусыгі, хата Талаша, штаб чырвонаармейцаў, маёнтак Віркуцце даваліся толькі памёкам, як пеабходнае месца дзеян21 ІІЯ» .
Значную ўвагу мастак удзяліў стварэнню палескага каларыту. Уражваюць сваёй магутнасцю і велічпасцю векавыя пушчы, дубовыя гаі. Мастак перадае сілу навалыіічых бур, якія часам абрушваюцца на Палессе, ломячы векавыя дрэвы. Бура ў прыродзе сімвалізавала характар падзей, якія адбываюцца на сцэне. Асобныя карціпы крапалі гледача багаццем жывапісу. «Велічныя хвоі губляюцца педзе ў бяскрайнім даляглядзе, ствараючы аптымістычпую бязмежпасць глыбокай і сонечнай перспектывы. Гэта дало магчымасць мастаку напоўніць сцэну паветрам, паказаць шырокі блакіт пеба, стварыць праўдзівы каларыт Палесся і перадаць паэзію вядомага Коласава твора. Мастацкае афармленне адпавядала агульнаму стылю спектакля і разам з музыкай, аздобай і праўдзівым жыццём акцёраў на сцэне стварала арганічнае цэлае, актыўна спрыяла агульнаму поспеху спектакля» 22.
Творчасць мастакоў-дэкаратараў А. Марыкса, I. Ушакова, Я. Нікалаева, А. Басулаева ўнесла неацэнны
21 Пятровіч С. Якуб Колас і беларускі тэатр. С. 78.
22 Там жа. С. 78—79.
ўклад у перамогу рэалізму на сцэпе драматычпых тэатраў. Гэтаму спрыяла тое, што тэатры вялікую ўвагу ўдзялялі пастаноўкам сучасных твораў, у якіх раскрывалася савецкая рэчаіснасць, твораў блізкіх і зразумелых працоўнаму народу. Гісторыка-рэвалюцыйпая тэма, якая рашалася як тэма парода, тэма жорсткай барацьбы за сацыялыіыя правы значпа пашырыла творчы дыяпазон мастакоў-дэкаратараў, замацавала пазіцыі рэалістычнага мастацтва.
Паспяховаму развіццю беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва ў 30-я гады садзейпічала стварэпне Беларускага дзяржаўага тэатра оперы і балета, адкрыццё якога адбылося 25 мая 1933 г. 3 гэтага часу пачынаецца новы этап у гісторыі беларускага музычнага мастацтва і ў гісторыі тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва.
Зпачную дапамогу ў стапаўлепні і развіцці дэкарацыйпага мастацтва беларускага музычнага тэатра аказалі рускія мастакі. Плённа працуе над афармленнем оперы А. Барадзіпа «Кпязь Ігар» (1934) М. Бабышоў. Мастак дабіўся той жа манументальнасці, велічы, строгасці каларыту, якія гучаць у музыцы А. Барадзіпа. Дэкарацыі «Пралога», «Пакояў Яраслаўны», «Палавецкага стапа» ўражваюць гістарычпай дакладнасцю і вобразнасцю рашэшія.
Поспех папаткаў вучня У. I. Неміровіча-Данчанкі рэжысёра П. Златагорава, які разам з мастаком С. Герштэйнам стварылі афармленне оперы Дж. Вердзі «Рыгалета» (1935). Мастак А. Марыкс у дэкарацыях да «Яўгенія Анегіпа» з асаблівай дакладпасцю перадаў пушкінскую эпоху. Асаблівай выразнасці дасягпуў мастак у пейзажных карцінах «Сад Ларыных» і «Дуэль». У сцэне дуэлі адзінокая бярозка на фоне велізарпага заснежанага поля стварала маркотную карціну, якая добра стасавалася да прадчуванняў Ленскага.
Дэкарацыі М. Бабышова, С. Герштэйна, А. Марыкса замацоўвалі рэалізм на сцэне беларускага музычнага тэатра.