• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Амаль не захаваліся графічпыя працы Фёдара Фогта. Выкладчык Віцебскага тэхнікума, ён прытрымліваўся ў сваёй творчасці прыпцыпаў «Свету мастацтва». Удзелыіічаў у выстаўках 1934, 1936, 1937 гг. у Мінску. У 1935 г. работы Фогта былі паказаны на выстаўцы выяўленчага мастацтва ў Маскве. Па ўспамінах, вучняў Фогта можна меркаваць, што ён быў здолыіы педагог і ўсебакова адукавапы чалавек. «У яго перспектыва з сухой навукі ператваралася ў цікавейшы і неабходны закон, без якога немагчымы ні жывапіс, ні графіка, пе кажучы ўжо аб архітэкту-
    ры. Кожны ўрок Фёдара Адольфавіча не быў падобны на папярэдні. Іншы раз, напрыклад, на працягу дзвюх гадзін мы малявалі мадэль у руху. Праз кожныя пяць мінут натуршчык мяняў становішча торса,
    137. Л. Лейтман. 3 серыі «Жанчына на выгворчасці». 1938. ДММ ВССР
    рук, пог, а мы павінны былі перадаць складапую схему руху. Развівалі мы таксама зрокавую памяць. Мадэль зпаходзілася за спіной. Час ад часу нам дазвалялася азірнуцца... Падобныя трэніроўкі прыносілі цудоўныя вынікі» 28,'— успаміпаў Я. Ціхановіч,
    He парывае сувязі з Беларуссю і С. Юдовін. Жывучы ў Ленінградзе, ён зрэдку наведвае Бешанковічы. На аснове натурных замалёвак мастак у
    28 Ціхаповіч Я. Настаўнікі і вучні // Літ, і мастацтва. 1967. 8 жн.
    1940 г. стварыў арыгінальны дрэварыт «У калгасе», у якім адлюстраваў калектывізацыю беларускага местачковага яўрэйства. У ёй па-ранейшаму адчуваецца выдатны талент гравёра — праўдзівага летапісца жыцця свайго народа. Але ў цэлым «перабудова» таксама наўрад ці спрыяла далейшаму развіццю самабытнага экспрэсіўнага стылю Юдовіна. Згаданая гравюра хаатычная па кампазіцыі, але ў манеры разьбы намячаецца тэндэнцыя да больш шырокай (чым у ранніх творах) жывапіснай трактоўкі.
    У даваенны перыяд узрасла «ўдзельная вага» графікі ў творчасці прадстаўнікоў іншых жанраў. На жаль, іх падрыхтоўчыя малюпкі і эскізы да жывапісных палотнаў, скульптур амаль не захаваліся. У часопісе «Чырвоная Беларусь» у якасці ілюстратараў твораў беларускіх пісьменнікаў выступалі жывапісцы В. Волкаў, I. Ахрэмчык, скульптар 3. Азгур і інш. У большасці сваёй іх ілюстрацыі не вылучаліся высокім узроўнем. Яны жывапісныя па стылю, нярэдка рыхлыя па форме, а часам слабыя па малюнку.
    Выключэннем з’явіліся графічныя творы жывапісца Мікалая Лукіча Тарасікава (1908—1965). Улюбёнай яго тэхнікай былі акварэль і малюнак тушшу («Партрэт старога», «Жаночы партрэт» і інш.), выкананыя ў вольнай манеры. Штрых у мастака вольны і ўпэўнены, а ў святлоценявых эфектах адчуваецца густ жывапісца. Нягледзячы на знешнюю «лёгкасць», у працах М. Тарасікава відаць удумлівасць і сур’ёзнасць — якасці, якія ў пасляваешіы перыяд развіліся ў яго жывапісных творах. М. Тарасікаў спрабаваў свае сілы і ў тэхніцы лінагравюры (ліст «У. Маякоўскі», 1940).
    У цэлым 30-я гады — супярэчлівы перыяд у развіцці станковай графікі. Працэс фарміравання яе школы, які пачаўся пасля Кастрычніка і ў канцы 20-х гадоў ужо даваў пэў-
    138. М. Аксельрод. Гарадок у Беларусі. 30-я гг. ДММ БССР
    139. М. Аксельрод. Віцебск. 30-я гг.
    ныя вынікі, ва ўмовах культу асобы фактычна быў спынены. Эклектычны характар і рэпартажная павярхоўпасць (а нярэдка і кан’юнктурнасць многіх графічных лістоў) відавочпыя. Здабыткаў, якія б сталі гонарам нашага мастацтва, мы пе ведаем.
    * * *
    Значпым радзелам выяўлепчага мастацтва Беларусі 30-х гадоў была к н і ж п а я г р а ф і к а. У афармленні кніг прымалі ўдзел А. Тычына, М. Эндэ, М. Лебедзева, М. Гусеў, М. Малевіч, I. Мільчын, Б. Малкін, жывапісец В. Волкаў і інш.
    У гэты час перад савецкай кніжнай графікай стаялі складаныя і адказныя задачы: «...Па-першае, распрацоўка сродкаў псіхалагічнай і сацыялыіай характарыстыкі вобраза чалавека, па-другое, высвятленне метадаў ацэнкі чалавечых характараў, г. зн. вызначэння правілыіых адносін да станоўчых і адмоўных герояў літаратурных твораў. Пошукі высокамастацкай формы, якая адпавядае ўзросшаму і ўскладненаму вобразнаму і ідэйнаму зместу, ішлі ў непарыўнай сувязі з паглыбленнем і ўдасканальваішем метаду» 29.
    Гэтыя задачы цалкам адносіліся і да беларускай кніжнай графікі. Выразна і ясна сфармуляваныя на I Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў (1934) асноўныя прынцыпы метаду сацыялістычнага рэалізму мелі вялікі ўплыў і стымулявалі развіццё рэалістычных традыцый кніжнага мастацтва.
    Творы такіх маладых таленавітых мастакоў, як I. Гембіцкі, М. Малевіч, А. Шахрай, Б. Басаў, А. Волкаў, В. Ціхаповіч, М. Карпенка, шмат
    у чым вызначылі характар і рэалістычную накіраванасць беларускай кніжнай графікі 30-х гадоў. Ідэйнамастацкае ўзбагачэнпе — прамы выпік пераўтварэння мастацтва афармленпя кнігі з чыста дэкаратыўпага і аздаблепчага ў глыбока змястоўнае, рэалістычнае.
    Вялікай падзеяй у развіцці кніжнай графікі Беларусі была арганізаваная ў 1934 г. першая выстаўка мастацкага афармлення кнігі ў БССР. На ёй экспанаваліся работы 41 мастака. Нягледзячы на тое што не ўсе графічна аформленыя кнігі мастацкай літаратуры былі паказапы і што экспазіцыя мела пекалькі рэтраспектыўны характар, выстаўка дае магчымасць меркаваць пра тагачасны характар і стан кніжнай графікі рэспублікі. Яна мела на мэце паказаць творчыя дасягненні паасобных мастакоў-графікаў, пазнаёміць шырокія колы грамадства з агульным стапам кпіжнага мастацтва Беларусі. Выстаўка засведчыла і значпае ўзрастанне цікавасці беларускіх мастакоў да рускай літаратуры, якая ў 20-я гады ілюстравалася вельмі рэдка.
    Выстаўка стала той вяхой у гісторыі кніжнай графікі Беларусі, якая адзначыла пераломпы момант у яе развіцці. Прыкметна змяніўся характар творчасці шмат якіх мастакоў, напрыклад Барыса Майсеевіча Малкіпа (1908—1972). Яго афорты да кнігі Я. Купалы «Над ракою Арэсай» (1936) экспанаваліся на дэкаднай выстаўцы ў Маскве (1935) 30.
    У аспову вобразнага ладу ілюстрацый ляглі паданні пра сівое мінулае Палесся, з якога пачыпаецца паэма. Цэптралыіая частка трыпціха паказвае вялізны гмах замка і маленькую згорбленую фігурку чалавека з кайстрай па плячах. Цяжкія муры замка ўсёй сваёй масай прыгнятаюць
    29 Чегодаев А. Д. Путіі развптня русской советской кшіжной графнкіі. М., 1955. С. 32.
    30 Трыпціх з гэтай серыі знаходзіцца ў Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя A. С. Пушкіна ў Маскве.
    чалавека, не даюць яму разагнуцца, расправіць плечы.
    На левай частцы трыпціха — выява аратага, на правай — зарослая Арэса. Малюнак у мастака яшчэ не надта ўпэўнены, але нельга не адзначыць адыход ад фармалістычных прынцыпаў, якія былі ўласцівы ранейшым работам Б. Малкіна. Трыпціх, па сутнасці, не кніжны, а станковы твор, выкананы на падказаную літаратарам тэму. Тым не менш ён дае магчымасць гаварыць пра ўсталяванне рэалістычных прынцыпаў у творчасці мастака.
    Шмат кніг аформіў у 30-я гады В. Волкаў. Серыі ілюстрацый да паэмы А. Александровіча «Шчаслівая дарога» (1935) і беларускай казкі «Каваль Вярнідуб» (1936) належаць да ліку лепшых твораў мастака, у якіх ён рашае складаную праблему сацыялыіа-псіхалагічнай трактоўкі мастацкага вобраза. Паэма А. Александровіча давала мастаку магчымасць прасачыць фарміраванне характару вясковага падлетка Рыгоркі, які жыве на пагранічнай заставе ў школьным інтэрнаце і ўсімі сваімі ўчынкамі, клопатамі, марамі звязаны з буднямі заставы. У ілюстрацыях раскрываецца шырокая папарама повага жыцця беларускага народа, паказваюцца новыя рысы характараў савецкіх людзей.
    Малюнкі, зроблеяыя пяром, свабодна размяшчаюцца ў тэксце: старонкавыя ілюстрацыі чаргуюцца з паўстаронкавымі, аборачнымі, застаўкамі. Яны зрокава ўзнаўляюць паэтычную тканіну паэмы, перадаюць напружанасць дзеяння. Вобразы пабываюць псіхалагічную глыбіню, якой раней неставала беларускай кніжнай графіцы. Япы падаюцца ў эмацыянальнай экспрэсіі. Асаблівую ролю ў выяве адыгрывае асяроддзе, якое дапамагае найболып поўна раскрыць характар героя.
    Аспоўпая псіхалагічная пагрузка кладзецца на старонкавыя лісты, у якіх паслядоўна раскрыты розныя
    станы, настроі (маўклівы, задумлівы, рашучы, дзейны) Рыгоркі. Астатнія малюпкі дапаўняюць цэнтральныя лісты і з’яўляюцца як бы іх акампанементам.
    Вобраз галоўнага героя ў ілюстрацыях В. Волкава паўстае перад чытачом у эмацыянальным развіцці, псіхалагічпай абгрунтаванасці. У выявах іншых персапажаў паэмы вылучаецца самае істотнае — іх думкі, пачуцці, перажыванні, узаемаадносіны. Праўда, некаторыя лісты сухаватыя і празмерна акадэмічныя, у іх нестае творчай выдумкі і разпастайнасці сюжэтаў, якія бачым у больш позніх працах мастака з іх сакавітым малюнкам.
    У ілюстрацыях да казкі «Каваль Вярнідуб» характар малюнка змяняецца, мастак карыстаецца іншымі кампазіцыйнымі прыёмамі: уводзіць масавыя сцэны, пейзаж, архітэктурныя кулісы, паказвае абставіны дзеяння. Ілюстрацыі багатыя на выдумку, знаходлівасць, у іх іскрыцца народны гумар. 3 асаблівай любоўю «лепіць» мастак вобраз асілка каваля Вярнідуба, які ўвасабляе спрадвечную мару парода пра добрага і справядлівага абаронцу і вызваліцеля. Выяўленчае апавяданне вядзецца адэкватна літаратурпаму, у зрокавых вобразах узнаўляюцца найбольш яркія моманты казкі, сюжэт літаратурнага твора.
    Эмацыяпалыіае ўздзеянне малюпкаў на чытача дасягаецца не толькі вастрынёй сітуацыі, дасціпным народным гумарам, але і займальнасцю (а гэта адметная рыса ілюстрацый В. Волкава). Узпікае яна не адвольпа, а з’яўляецца вынікам глыбокага пранікнення ў вобразны лад казкі, якая па сваёй прыродзе займальная. He прама — праз апавяданне, а праз узаемаадносіны са звярамі раскрываюцца рысы характару асілка Вярпідуба — яго дабрата, лагоднасць, чэспасць. Такім жа шляхам ідзе і мастак, перадаючы тыя ж думкі і ўяўленні выяўленчымі срод::амі.
    Гумар ілюстрацый В. Волкава шматпланавы і сацыяльна абумоўлелы: добразычлівы і лагодны — калі размова ідзе пра станоўчых герояў, пры абмалёўцы цара і яго прыслужпікаў ён перарастае ў выкрывальную, з’едлівую сатыру.
    140. М. Малевіч. Ілюстрацыя да казкі П. Яршова «Канёк-Гарбунок». 1938.
    Прыкметнае месца ў кніжнай графіцы 30-х гадоў належыць таленавітаму мастаку-самавуку Мікалаю Андрэевічу М а л е в і ч у. Ён прыйшоў у кніжную графіку з пэўным вопытам работы ў часопісах «Беларускі піянер» і «Іскры Ільіча». Своеасаблівасць таленту М. Малевіча як мастака заключаецца перш за ўсё ва ўменні бачыць смешнае, акцэнтаваць яго і ўвасабляць у цікавай і маляўнічай форме. Гэта асабліва прыкметна праявілася ў ілюстрацыях да казкі П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1939). Праніклівы дар мастака грунтуецца тут на ўнутранай роднасці выяўленчага мастацтва і фальклору. Адсюль у яго малюлках самабытнасць, на-