Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Сярод сюжэтна-тэматычных кампазіцый А. Астаповіча вылучаецца малюнак тушшу «Апрацоўка лёну» (1932). Дзве рослыя, фізічна дужыя калгасніцы трактуюцца мастаком з добрым адчуваннем прапорцый і формы чалавечага цела, у чым бачны ўплыў графічнага почырку Дайнекі — адсутнасць індывідуальнай абмалёўкі вобраза. Тое ж самае датычыцца і малюнка тушшу «Чырвонаармеец» (1930), у якім мастак, магчыма, паказаў самога сябе (чырвонаармеец рысамі твару нагадвае фотаздымкі аўтара). Перад намі досыць павярхоўны, можна сказаць, вучнёўскі накід, пазбаўлены псіхалагізму і ўнутранай выразнасці.
Графічныя творы Астаповіча 30-х гадоў, на наш погляд, саступаюць яго ранейшым вясковым пейзажам, зробленым дзесяцігоддзем раней. У іх знікае ўласцівая графіку шчырасць
128. А. Астаповіч. Зімовы дзень.
1940. ДММ БССР
і пепасрэдпасць бачаппя, з’яўляюцца адзнакі павярхоўнага вырашэнпя тэмы.
У 30-я гады ў графіку прыйшла цэлая плеяда маладых мастакоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў вернісажах, шмат працавалі, але пра нейкія новыя дасягненні ў іх творчасці гаварыць наўрад ці магчыма. Гэта датычыцца I. Гембіцкага, А. Волкава, Б. Малкіна, Л. Рана, В. Ціхановіча і інш. Сярод іх былі таленавітыя мастакі, але па-сапраўднаму рэалізаваць свой талент, па сутпасці, пікому не пашчасціла.
Паказальна творчасць Ібрагіма Рафаілавіча Гембіцкага (1900— 1974). Яго работы ўпершышо з’явіліся на вераснёўскай выстаўцы 1921 г. Пазней ён вучыўся ў Маскве, а пасля вяртання ў Мінск пачаў выступаць на выстаўках як графік. Гембіцкі належыць да тых нямногіх мастакоў, якія да вайны працавалі ў тэхніцы гравюры. (У 30-я гады ў
Воларусі тэхнікай дрэварыту валодалі толькі Я. Мінін і I. Гембіцкі.) У артыстызме і топкасці гравіроўкі Гембіцкі саступаў Мініпу, але пераўзыходзіў яго ў майстэрстве шматфігурных тэматычных кампазіцый.
Ужо ў дыпломнай рабоце — ілюстрацыях да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1938) I. Гембіцкі паказаў сябе здольным гравёрам. Яго работы вылучаюць гарманічная карцінпая кампазіцыя (якасць, наогул уласцівая Гембіцкаму), псіхалагічная распрацоўка вобразаў. Выбар тэмы быў для Гембіцкага не выпадковым. Пазней мастак гаварыў, што выбраў «Дрыгву» для дыплома таму, што ў ёй было шмат знаёмага, блізкага яму ў апісаннях побыту, жыцця сялян, іх перажыванняў, пакут ад яашэсця захопнікаў, іх нянавісці да акупан-
129. I. Гембіцкі. Засада. Ілюстрацыя да аповесці Я. Коласа «Дрыгва». 1938. ДММ БССР
130. I. Гембіцкі. Партызаны. Ілюстрацыя да аповесці Я. Коласа «Дрыгва». 1938. ДММ БССР
таў. У «Дрыгве» дзейнічалі вялікія групы людзей, народных мсціўцаў — гэта давала магчымасць для стварэння шматфігурпых кампазіцый.
Па матывах «Дрыгвы» Гембіцкі выканаў чатыры дрэварыты: «Засада», «Партызаны», «Гарыць маёнтак», «Нашэсце». Усе гэтыя работы ў 1938 г. былі пабыты графічным кабінетам Дзяржаўнага музея выяўлепчых мастацтваў імя A. С. Пушкіна ў Маскве.
Мастак пераносіць нас у самую гушчыню народнай барацьбы, мужнага змагання. У гравюры «Засада» перададзены пасцярожанасць, трывога. Пад заснежанымі ялінамі моўчкі стаяць партызаны. Наперадзе
дзед Талаш з прыўзнятай рукой. У масавай шматфігурнай кампазіцыі мастак імкнуўся паказаць усенародны характар барацьбы беларускіх працоўных мас супраць акупаптаў. Гравюра выдатна скампанавана і выразпа, упэўнена намалявана. Удала вырашаны сілуэты людзей на фоне заснежанага лесу, па-майстэрску пагравіравапы пейзаж. Перакрыжоўка тонкіх белых штрыхоў адцяпяе цёмныя сілуэты людзей, кантрасты белага і чорнага ствараюць напружанасць, суровы настрой.
Кульмінацыя дзеяння гравюрнага цыкла паказана ў рабоце «Гарыць маёнтак». Ярка палае ўдалечыні папскі маёнтак, і водбліскі ад вогнішча падаюць на фігуры партызан, якія
131. I. Гембіцкі. Гарыць маёнтак. Ілюстрацыя да аповесці Я. Коласа «Дрыгва». 1938
стаяць на пярэднім плане. Святло, быццам выхопліваючы людзей з цемры ночы, узмацняе эмацыянальны лад твора. У параўнанні з папярэднімі гэта ксілаграфія трохі сухаватая паводле выканання, але скампанавана яна адмыслова. Жыццёвая назіральнасць мастака адчуваецца і ў размяшчэнні фігур, і ў пераканаўчым пейзажы.
Дрэварыты I. Гембіцкага да «Дрыгвы» зроблены пад моцным уплывам графічнай манеры У. А. Фаворскага26, настаўніка Гембіцкага па Маскоўскаму інстытуту выяўленчых мастацтваў. Нягледзячы на пэўную пераймалыіасць, у даваеннай кніжнай графіцы яны займаюць прыкметнае месца. Нават сёння яны глядзяцца з вялікай цікавасцю. Дзякуючы майстэрскай кампазіцыі і
28 Сярод іншых тагачасных вучняў славутага мастака былі беларускія графікі 3. Гарбавец і М. Аксельрод.
скрупулёзнай разьбе лепшыя ксілаграфіі Гембіцкага выходзяць за межы ілюстрацыйнай графікі і дасягаюць узроўню станковага мастацтва. Вядомы савецкі графік Д. Моор лічыў I. Гембіцкага «надзвычай цікавым мастаком» 27. Аднак, як і іншым тагачасным графікам, яму не ўдалося развіць выдатны кампазіцыйны талент і майстэрства гравёра. Бо ў Беларусі ў 30-я гады вульгарызатары пільна сачылі, каб мастакі не дакраналіся да нацыянальнага матэрыялу, не паглыбляліся ў творы прызнаных майстроў роднага слова. Як адзначана, работы I. Гембіцкага выконваліся ў Маскве. Яны так і не былі нідзе надрукаваны і, па сутнасці, былі забыты. Пазней графік да ілюстравання твораў класікаў беларускай літаратуры ўжо ніколі не звяртаўся.
У 1939 г. I. Гембіцкі пачаў працаваць над серыяй гравюр, прысвечанай барацьбе беларускага народа супраць акупацыі буржуазна-памешчыцкай Польшчай. Мастак зрабіў ксілаграфіі «Выступленпе У. I. Леніна перад чырвонаармейцамі», «Зверствы акупантаў», «Партызаны рэжуць правады», «Вызваленне MineKa» і інш.
Як і ў дрэварытах па матывах аповесці «Дрыгва», у новай серыі адчуваецца ўменне графіка кампанаваць складаныя шматфігурныя сцэны.
Вылучаецца майстэрства і тэхніка гравіроўкі — сакавітая, каларытная. У гравюры «Выступленне У. I. Леніна перад чырвонаармейцамі» паказана шіошча, запоўненая чырвонаармейцамі, рабочымі. На высокай драўлянай трыбуне — знаёмая постаць Ільіча, які звяртаецца да народа з палымянай прамовай. Трывожнае неба з аблокамі ўзмацняе эмацыянальны настрой гравюры, якая вылучаецца тонкай і дакладнай разьбой. Мастак скрозь гравіруе белыя лініі, амаль не ўжываючы перакрыжаванай штрыхоўкі.
27 Нскусство. 1938. № 5. С. 81.
У адрозненне ад I. Гембіцкага А. Волкаў і В. Ціхановіч у даваенныя гады працавалі ў кніжнай графіцы, гаворка аб якой пойдзе далей.
Акрамя Мінска ў 30-я гады адным з цэнтраў развіцця графічнага мастацтва заставаўся Віцебск. Але яго мастацкае жыццё ў гэты час прыкметпа заняпала — з віднага асяродка выяўлепчай культуры, дзе бурліла творчае жыццё, выдаваліся часопісы, вяліся гарачыя дыспуты аб шляхах развіцця мастацтва, слыішы горад на Дзвіне паступова зноў ператварыўся ў глухую правінцыю. Як адзначалася, Віцебск назаўсёды пакінулі К. Малевіч, М. Шагал, М. Дабужынскі, Л. Лісіцкі, 3. Гарбавец і інш. 3 графікаў у родным горадзе застаўся толькі Я. Мінін, у якім крытыка 20-х гадоў бачыла аднаго з най-
больш перспектыўных гравёраў. Надзеі не спраўдзіліся. У 1933 г. у часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» (№ 1 — 2) з’явіўся паклёпніцкі артыкул В. Вольскага «Аб рэцыдывах нацдэмаўшчыны ў творчасці мастака Я. Мініна». Гэта творчасць фактычна цалкам закрэслівалася, была абвешчана «нацыянал-дэмакратычнай дыверсіяй у мастацтве». Пэўны час Я. Мінін яшчэ працягваў працаваць, але ранейшы творчы запал ужо знік: тэрміновая «перабудова» графіка ўсё часцей прыводзіла да апрабаваных схем, сумных, пратакольна-дакладных аркушаў, у якіх усё «правільна», «дакладна», але няма душы, няма мастацтва. На Усебеларускай выстаўцы 1932 г. Мінін паказаў цыкл гравюр «Вайна». Эмацыянальны па настрою дрэварыт «Твар фашызму»
з гэтай серыі, але кампазіцыя яго мае некалькі фрагментарны характар. Ксілаграфіі Мініна 30-х гадоў менш тонкія паводле выканання, артыстызм штрыха, уласцівы яго раннім творам, больш ніколі не паўтарыўся. У задуме і кампазіцыі з’явіліся адзнакі банальнасці.
Паказальная гравюра «Чырвонаармейцы на лыжнай прагулцы». Яе кампазіцыя статычная, тры аднолькавыя па сілуэту фігуры чырвонаармейцаў мала звязаны паміж сабой. Тэхніка разьбы таксама малавыразпая.
Тагачаспая творчасць Л. Лейтмана, які таксама жыў і працаваў у Віцебску, развівалася ў рэчышчы трох жанраў: пейзажа, партрэта і тэматычпай кампазіцыі. Апрача шматлікіх краявідаў, пісаных звычайна непасрэдна з натуры, ён стварыў дзве вялікія серыі: «Жыццё, побыт і вучоба ў Чырвонай Арміі» (гу-
134. I. Гембіцкі. Выступленне У. I. Леніна перад чьірвонаармейцамі.
1939. ДММ БССР
133. I. Гембіцкі. Партызаны рэжуць правады. 1939
аш, 1937), і «Жанчыны на вытворчасці» (акварэль, 1938).
Серыя «Жанчыны на вытворчасці» складалася з шасці лістоў. Гэта былі адны з першых работ на вытворчую тэму. Лейтман выканаў іх з натуры на Віцебскай швейнай фабрыцы КІМ. Лісты «Стаханаўка Шпакоўская», «Партрэт работніцы Францэвіч» маюць партрэтны характар. Лейтман умее перадаць індывідуальныя рысы партрэтаваных, акрэсліць іх характары. Тым не менш рэпартажпасць уласціва і гэтым досыць эцюдным і павярхоўным работам.
3 даваеішых пейзажаў Лейтмана захаваліся эцюды «Дажджлівы дзень. Дзвіна» (1934), «Мост» (1934), «Вясна» (1934), «Вечар» (1934). Асобпыя з іх гарманічныя і прыгожыя па колеру, вылучаюцца тонкасцю колеравых суадносін і свежасцю выкапання. Ім уласціва халодная, серабрыстая гама. Аднак абагульне-
насці беларускай прыроды Лейтман у сваіх эцюдах не дасягае. У большасці з іх, на жаль, няма таго, што мы называем «вобразам прыроды», няма сінтэзу адлюстравання і аўтарскага асэнсавання — якасцей, якія ўласцівы, напрыклад, пейзажам А. Астаповіча 20-х гадоў.
У тэхніцы ксілаграфіі выконваў свае раннія творы віцебскі графік Меер Аксельрод, які знаходзіўся пад
135. I. Гембіцкі. Уступленне
Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе. 3 серыі «Разгром белапольскіх акупантаў у 1920 г.» 1940. ДММ БССР
136. Я. Мінін. Экслібрыс. 1932
моцным уплывам свайго настаўніка У. А. Фаворскага. Яго ксілаграфія «Віцебск» — ледзь не копія вядомага дрэварыта Фаворскага «Сергіеў пасад» (1913).
Сучаснікам Аксельрода быў М. Горшман. Яго карыкатуры на дарэвалюцыйных яўрэйскіх гандляроў («Яўрэйскае вяселле» і інш.) уражваюць вастрынёй характарыстык, выразным малюнкам і тыпажом.