Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
За гады першай пяцігодкі ў рэспубліцы было пабудавана звыш 500 новых п р а м ы с л о в ы х прадпрыемстваў. Праектаваппе прамысловых прадпрыемстваў вялося спецыялізаванымі саюзлымі праектпымі арганізацыямі і створаным у 1936 г. Белпрампраектам. Пры праектаванпі і будаўніцтве вытворчых карпусоў шырока прымяняліся металічныя канструкцыі. Гэта дазваляла перакрываць вялікія пралёты, наладжваць светлавыя ліхтары. Прасторныя і добра асветленыя заводскія і фабрычныя карпусы найлепшым чыпам забяспечвалі вытворчыя працэсы, дазвалялі ўдасканальваць тэхналогію вытворчасці, садзейнічалі паляпшэнню ўмоў працы.
У другой пяцігодцы ў прамысловым будаўніцтве рэспублікі атрымаў распаўсюджанне жалезабетон. Ён стаў шырока выкарыстоўвацца пры ўзвядзенні аднапавярховых будынкаў (авіяцыйны завод у Мінску) і шматпавярховых карпусоў (аўтарамонтны завод у Магілёве).
У перадваенныя гады пытанні будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў сталі вырашацца болып комплексна: улічвалася месцазнаходжанне прадпрыемства, яго сувязь з горадам, надавалася ўвага знешняму абліччу збудавання, інтэр’еру, добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі.
Для арганізацыі планіроўкі ў сельскім будаўпіцтве былі створапы спецыялыіыя арганізацыі — Белсельтрэст, Белкалгасцэмент, Белсельбуд.
Калі для планіроўкі дарэвалюцыйпых вёсак была характэрна расцягнутасць, забудова ўздоўж адной вуліцы, то ў 30-х гадах калгасная вёска пачыпае змяпяць сваё аблічча. Замест невялікіх пабудоў, раскіданых па ўсёй тэрыторыі вёскі, з’я-
віліся комплексы будынкаў і збудаванняў — жылыя зоны, грамадскі цэнтр, брыгадныя двары, жывёлагадоўчыя фермы, складская гаспадарка і іншыя групы пабудоў.
Грамадскія і гаспадарчыя пабудовы і будынкі — хаты-чытальні, школы, дзіцячыя сады і яслі, сельскія Саветы, майстэрні і інш.— у 30-х га-
108. Г. Лаўроў. Праект Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. I. Леніна ў Мінску. 1930
дах будуюцца па праектах, распрацаваных спецыяльна для гэтай мэты, прымяняюцца і распрацаваныя вядучымі праектнымі арганізацыямі краіны тыпавыя праекты.
3 пераходам на калектыўную апрацоўку зямлі змяніўся тып сядзібы сельскага жыхара. Характар яе забудовы і аб’ём наблізіўся да пасялковага індывідуальнага будаўніцтва. Прысядзібныя ўчасткі (памерам 0,25—1,0 га) мелі звужаныя і выцягнутыя ўглыб абрысы, Жылыя дамы ставіліся фасадам да вуліцы з водступам у 3—4 м для ўладкавання палісадніку. Хлявы выносіліся ўглыб участка.
Асноўным тыпам становяцца дамы-пяцісценкі з расчлянёнай унутранай прасторай на 2—3 пакоі, з кухняй-сталовай. Пятая папярочпая сцяна часам замянялася перагародкай. Значна павялічыліся кубатура
109. Г. Лаўроў. Дзяржаўная бібліятэка імя У. I. Леніна ў Мінску. 1933
дома, яго плошча і асветленасць. Асноўным будаўнічым матэрыялам у сельскім будаўніцтве заставалася традыцыйнае для Беларусі дрэва.
Гады перадваенпых пяцігодак (1933—1941) сталі важным этапам развіцця беларускай савецкай архітэктуры. У гэты час у рэспубліцы перайшлі да планамернай рэканструкцыі гарадоў і сёл. Паслядоўна павялічваліся маштабы і тэмпы будаўніцтва. У многіх гарадах выраслі сучасныя прамысловыя карпусы, шматпавярховыя жылыя дамы, значная колькасць грамадскіх будынкаў. Гэта дазволіла не толькі змяніць аблічча гарадоў, але і намеціць шлях далейшага фарміравання архітэктурных ансамбляў гарадскіх цэнтраў. Разам з удалай функцыянальнай арганізацыяй такія будынкі, як Дом урада БССР і Дом Чырвонай Арміі (архіт. I. Лангбард), ЦК КПБ (архіт. А. Воінаў, У. Вараксін) і Вышэйшая партыйная школа (архіт. А. Воінаў), бібліятэка імя У. I. Леніна (архіт. Г. Лаўроў) у Мінску, шэраг буйных жылых дамоў (архіт. А. Брэгман, А. Воінаў, Н. Макляцова, Р. Столер, С. Шабунеўскі) у Мінску, Магілёве, Гомелі валодаюць высокімі архітэктурна-мастацкімі якасцямі. Пры гэтым аўтары не звярталіся да прамога запазычвапня традыцыйпых прыёмаў і форм з архітэктурнай спадчыны мінулага.
Плённая творчая дзейнасць у 1930-я гады вядучых дойлідаў рэспублікі I. Лангбарда і А. Воінава садзейнічала выпрацоўцы стылістычнай накіраванасці беларускай архітэктуры. Яны імкнуліся выйсці за рамкі утылітарпых і канструкцыйных асноў архітэктурнага формаўтварэпня 20-х гадоў і паслядоўна выявіць кампазіцыйныя прынцыпы як узаемаадносіны галоўнага і другараднага, маштабпы, рытмічны і прапарцыяналыіы лад збудаваппя. Пры гэтым абодва аўтары прама пе запазычвалі традыцыйныя прыёмы і формы. Наватарства дойлідаў цесна звязана з
традыцыямі беларускай архітэктуры. Япы імкнуліся развіць такія характэрныя рысы дойлідства Беларусі, як стрыманасць у выкарыстанні мастацкіх сродкаў пры выразнасці аб’ёмпапрасторавай кампазіцыі, прастаце праёмаў, умелым выкарыстаіші будаўнічых матэрыялаў.
ЖЫВАПІС
Арганізацыйныя формы мастацкага жыцця рэспублікі ў першай палове 30-х гадоў далёка не садзейнічалі ўключэнню дзеячаў мастацтва ў грамадскае пераўтварэнне жыцця. Існаваўшыя групавыя аб’яднанні перашкаджалі ўздыму творчасці, утрымлівалі многіх мастакоў на творчых платформах вульгарызатарскіх канцэпцый «прыхільнікаў» пралетарскага мастацтва, тармазілі авалоданне майстэрствам рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. Пастанова ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» аздаравіла творчую атмасферу, умацавала працэс кансалідацыі жывапісцаў вакол рашэння асноўных праблем мастацкай творчасці. Пазіцыі вульгарна-сацыялагічнай крытыкі паслабляюцца ў выпіку распрацоўкі асноўных праблем марксісцка-ленінскай эстэтыкі і публікацыі прац класікаў марксізму-ленінізму па пытаннях літаратуры і мастацтва. Усё гэта ўносіла карэпныя змепы ў крытэрыі ацэнкі творчасці мастакоў, устараняла штучнае раздзяленне мастацтва на «пралетарскае», «сялянскае», «падарожпіцкае», «левае», «правае» і г. д., ліквідавала ярлыкі і тытулы ў ідэалагічнай арыентацыі мастакоў.
Важную ролю ў тэарэтычнай распрацоўцы творчага метаду савецкага мастацтва адыграў I Усесаюзны з’езд пісьменнікаў. Распрацоўка метадалагічных прынцыпаў савецкага мастацтва атрымала абгрунтаванае навуковае вызначэнне. У яго змест увайшлі
найбольш агульныя прынцыпы эстэтычных адносін да рэчаіснасці. Дыялектычнае адзінства традыцый і наватарства стала асновай творчага метаду.
30-я гады былі перыядам «рэканструкцыі» мастацкага мыслення жывапісцаў, іх творчай перабудовы, у працэсе якой канчаткова адпалі ідэі дэкадэнцка-мадэрнісцкай эстэтыкі. Праблема ўзбраення мастацкай інтэлігенцыі марксісцка-лепінскай тэорыяй набыла першаступенную ролю ў справе паспяховага ўздыму выяўленчага мастацтва.
У гэтыя гады закладваліся трывалыя асновы станковага жывапісу, арганічныя сувязі рэалістычнай сюжэтна-тэматычнай карціны з вызначалыіымі прынцыпамі новай, савецкай маралі, навуковага светапогляду, з філасофскім асэнсаваннем гістарычнай перспектывы пераўтварэння грамадскага жыцця. Непасрэднае сутыкненне з жыццём, удзел у сацыялістычных пераўтварэннях умацоўвалі марксісцка-ленінскі светапогляд мастакоў, паглыблялі разуменне рэалістычных асноў жывапісу, насычалі тэматычную карціну большым сацыяльным зместам.
Практыка творчых камандзіровак у калгасы і саўгасы, на будоўлі індустрыялыіых гігантаў узбагачала жывапісцаў жыццёвым матэрыялам, захоплівала размахам будаўніцтва новага жыцця. У гэтай форме сувязей, рэгулярных і непасрэдных кантактаў эцюд станавіўся асноўным спосабам фіксацыі і вывучэння бурных працэсаў сацыялістычнага будаўніцтва. He абстрактнае канструяванне мастацкай формы, а творчае абагульненне жывога, непасрэдна ўспрынятага жыццёвага матэрыялу, якое вырастала ў складаную кампазіцыю тэматычных палотнаў, стала аспоўным метадам работы жывапісцаў. Ужо ў першыя гады гэтага дзесяцігоддзя ў мастакоў рэспублікі было назапашана шмат разнастайнагйі натурнага матэрыялу, у якім раскры-
валася шырокая панарама жыццядзейнасці савецкіх людзей.
У рашэнні тэмы калектыўнай працы савецкіх людзей намячаецца адыход ад мінулага характару паказу працы як простай затраты мускульнай энергіі. Мастакоў ужо цікавіць грамадскае становішча чалавека ва ўмовах вытворчасці, своеасаблівасць яго духоўнага жыцця.
На 4-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1931 г. яшчэ прысутнічаюць «рэпартажныя» творы, якія сведчаць пра жывую зацікаўленасць жывапісцаў да пераўтваралыіых падзей жыцця. Непасрэднасць успрыняцця новага ярка відаць у карцінах «Торф для Асінбуда» (1931) і «Конезавод» I. Ахрэмчыка, «Трактары ў вёсцы», «Чырвонаармейцы ў калгасе», «Сіласаванне» (усе 1931 г.) М. Філіповіча, «Дажынаюць» (1931) Я. Красоўскага, «Калгасная брыгада», «Выгрузка з элеватара» (1931), «Пуск завода» (1932) П. Гаўрыленкі і інш.
У гэтыя гады паварот мастакоў да хвалюючых тэм сучаснасці яшчэ не падмацоўваўся дастатковым узроўнем майстэрства, паглыбленым зместам і мастацкай закончанасцю. Па-ранейшаму давалі сябе знаць дэмагагічныя канцэпцыі «левакоў», якія адмаўлялі сюжэтна-тэматычную творчасць. Праблема абагулыіення жыццёвага матэрыялу, мастацкага вобраза не толькі не рашалася ў творчай дзейнасці, але і не была пастаўлена ў творчых распрацоўках вучоных і мастацтвазнаўцаў.
Выстаўка 1934 г., прысвечаная 15-годдзю БССР, засведчыла даволі сур’ёзнае адставанне ў галіне мастацкай формы, але на ёй ужо акрэсліліся новыя тэндэнцыі да абагульнення мастацкага вобраза, да пошукаў каларыстычнай цэласнасці і багацця тэматычнага жывапісу. Маладыя мастакі адыходзяць ад наўмыснай эскізнасці і схематызму, візуальнага падабенства і знешняй сюжэтнай апавядальнасці. Падрыхтоўка да паказу
беларускага выяўленчага мастацтва ў Маскве ўсклала вялікую адказнасць на кожнага мастака і дала свае вынікі.
Выстаўка беларускага выяўленчага мастацтва ў сталіцы нашай Радзімы ў 1935 г. з’явілася сур’ёзным экзаменам на сталасць для майстроў рэспублікі. Яна засведчыла значны рост беларускай мастацкай культуры. Крытыка і мастацкая грамадскасць Масквы адзначыла прыкметныя дасягненні ў творчасці В. Волкава, I. Ахрэмчыка, чые тэматычныя палотны занялі цэнтральнае месца ў экспазіцыі.
Іван Восіпавіч Ахрэмчык (1903—1971), выхаванец Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута ў Маскве (1922—1930), пастаяппы ўдзельнік усіх беларускіх выставак 20-х гадоў, на 3-й Усебеларускай выстаўцы выступіў з карцінай «Падпісанне маніфеста аб утварэнні БССР» (1929), за якую атрымаў першую прэмію. Гэтай карцінай ён паклаў пачатак прафесійнай распрацоўцы гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы ў беларускім жывапісе. Своеасаблівасць колеравага ўспрымання свету маладым мастаком, яшчэ студэнтам, знайшла сваё выяўленне ў непаўторна-індывідуальнай танальнасці палатпа. Матэрыяльнасць жывапісу, шчыльнасць структуры палатна, важкасць прадметнага паказу, глыбіня і празрыстасць маляўнічай гамы ўпершыню і па-сур’ёзнаму вырашалі даўно наспеўшую ў творчасці беларускіх мастакоў праблему каларыту, эстэтычнага багацця самога жывапісу.