Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
цыялістычнай эпохі. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, заснаваная на сіметрыі паступова нарастаючых да цэнтра аб’ёмаў, дынамічная і ўражальная. Цэнтральная 9-павярховая частка збудавання адсунута ўглыб на 50 м і акружана з двух бакоў карпусамі, якія паступова паніжаюцца да 5 паверхаў. Разам з цэнтральным аб’ёмам яны ствараюць курданёр шырынёй 100 м. На ўсёй працягласці будынак мае лаканічную, аднаматыўную трактоўку вертыкальных чляненняў без дадатковых архітэктурных дэталей.
Нягледзячы на велізарны памер, халодны шэры тон мураванай тынкоўкі і некалькі неспакойнае драбленне аб’ёмаў, якія фланкіруюць курданёр, будынак не здаецца грувасткім і цяжкім. Суразмернасць аб’ёмаў, канструкцыйная логіка, рытм шматразова паўтораных чляненняў, якія падкрэсліваюць кампазіцыйную структуру, выяўляюць манументальны характар будынка.
Вельмі арганічна ўключыўся ў агульную кампазіцыю Дома ўрада помнік У. I. Леніну, выкананы вядоным савецкім скульптарам М. Мапізерам сумесна з архітэктарам I. Лангбардам. Скульптура сяміметровай вышыні выразна вырысоўваецца на фоне фасада, падкрэсліваючы яго сіметрычнасць і надаючы ўсяму комплексу вялікае ідэйнае гучанне.
Арганізацыя ўнутранай прасторы, якая атрымала дакладную і ясную сістэму, з’яўляецца ўзорам гарманічнага вырашэння складаных функцыяналыіых і ідэйна-эстэтычных задач. Цэнтральны і два бакавыя карпусы зручна звязаны светлымі калідорамі, уздоўж якіх размешчаны рабочыя кабінеты. Сувязь паміж паверхамі ажыццяўляецца раўнамерна размешчанымі групамі лесвіц і ліфтаў.
Цокальны і першы паверхі займаюць у асноўным памяшканні абслугоўвання. На другім і часткова на трэцім паверхах знаходзяцца памяшканні Вярхоўнага Савета БССР
і Савета Міністраў рэспублікі (раней СНК), а на ўсіх наступных паверхах размяшчаюцца міністэрствы і ведамствы.
Ва ўнутранай аддзелцы будынка прынялі ўдзел мастакі, скульптары і майстры прыкладнога мастацтва.
97. 1. Лангбард. Дом урада БССР у Мінску. 1929—1934
У стварэнні манументальнага жывапісу ўдзельнічаў буйнейшы мастак таго часу I. Бродскі. Пад кіраўніцтвам вядомага савецкага скульптарапедагога М. Керзіна маладыя беларускія скульптары А. Бембель, У. Рытэр, 3. Азгур, А. Глебаў, А. Арлоў і іншыя выканалі галерэю скульптурных партрэтаў заснавальнікаў навуковага камунізму і правадыроў пралетарскай рэвалюцыі, вялікі скульптурны фрыз у фае і барэльефы ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета. Гэта быў першы вопыт сінтэзу выяўленчых мастацтваў у беларускай савецкай архітэктуры. Ён паклаў пачатак творчай садружнасці архітэктараў і мастакоў рэспублікі.
За многія гады існавання ўнутраная планіроўка і знешняе аблічча будынка не рэканструяваліся. Збудаванне, як і раней, поўнасцю адпавя-
дае свайму прызначэнню. Дом урада па-ранейшаму застаецца галоўным кампазіцыйным цэнтрам плошчы Леніна, болып таго, і сярод пасляваеннай забудовы актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі сілуэта горада.
Да пачатку 30-х гадоў у масавым школьным будаўніцтве намеціліся пэўныя пралікі. He апраўдаўшы сябе лабараторна-брыгадны метад навучання прывёў у будаўніцтве школ да лішняга набору памяшканняў. У 1932 г. перайшлі да пакласнага метаду навучання. У гэтыя ж гады была ўведзена ўсеагульная сямігадовая адукацыя, што патрабавала пашырыць школьнае будаўніцтва, якое з сярэдзіны 30-х гадоў вядзецца па тыпавых праектах або з іх выкарыстаннем.
Найбольшае распаўсюджанне атрымалі двухкамплектная школа на 800 вучняў, аднакамплектная на 400 і няпоўная сярэдняя школа на 280 вучняў, распрацаваныя майстэрнямі
Наркамасветы РСФСР. Унутраная планіроўка гэтых будынкаў вызначалася рацыянальнасцю, эканамічнасцю, дастаткова добра забяспечвала арганізацыю навучальнага працэсу. Выразнасць архітэктуры школьпых будынкаў дасягалася за кошт кампактнасці аб’ёмаў і простага члянення плоскасцей.
Недахопамі школыіых будынкаў даваенных гадоў былі адсутнасць спартыўнай залы і лабараторый, завужаныя рэкрэацыі-калідоры, нездавальняючы стан прышкольных участкаў, знешняя і ўнутраная аддзелка.
Будаўніцтва дзіцячых садоў і ясляў ішло па двух напрамках, Яны размяшчаліся або на першых паверхах жылых дамоў, або ў асобных будынках, узведзеных па тыпавых праектах.
98. Г. Якушка. Сярэдняя школа № 4 у Мінску. 1938
99. Г. Лаўроў, Н. Макляцова. Політэхнічны інстытут у Мінску. 1933— 1936
У дзіцячых дашкольных будынках адмовіліся ад празмернай ізаляцыі груп з малой напаўняльнасцю дзецьмі, ад лішніх падсобных плошчаў. Будынкі атрымалі больш кампактную і зручную планіроўку.
Узвядзенне будынкаў школ і дзіцячых дашкольных устаноў пераканаўча паказалі перавагу тыпавога праектавання. Гэта быў першы вопыт шырокага будаўніцтва па прынцыпу тыпізацыі і уніфікацыі грамадскіх будынкаў, які ў наступным паспяхова развіваўся.
Па прыкладу першых у Савецкім Саюзе кіеўскага і харкаўскага Палацаў піянераў у Мінску ў 1936 г. на базе недабудаванага клуба будаўнікоў быў створаны рэспубліканскі Палац піянераў (архіт. А. Воінаў,
У. Вараксін). Сталіца абагацілася выразным трохпавярховым будынкам, фасад якога быў аддзеланы пад шэры граніт, расчлянёны пілястрамі, галоўны ўваход падкрэслены порцікам з шасцю калонамі. Па баках галоўнага ўвахода былі ўстаноўлены статуі піянера з планерам і піянеркі з горнам, выкананыя скулыітарам А. Грубэ.
У аддзелцы палаца аўтары прыбеглі да сінтэзу выяўленчых мастацтваў і архітэктуры. У вестыбюлі — гэта скульптурны фрыз на тэмы жыцця савецкай дзетвары (скульпт. А. Глебаў і А. Арлоў). Інтэр’еры і фасады аздоблены піянерскай эмблематыкай, напрыклад языкамі полымя піянерскага кастра ў капітэлях.
Планіроўка будынка даволі ясная: агульны вестыбюль аб’ядноўвае відовішчную частку і памяшкаппі для клубнай работы. Прасторная глядзельная зала вырашана амфітэатрам. Каля палаца быў арганізаваны ўтульны жывапісны сад з ігравымі і фізкультурнымі пляцоўкамі, з уключэннем у іх малых архітэктурных форм.
Будаўніцтва левага крыла не было завершана, і будынак атрымаў неапраўдана асіметрычную форму. Палац, які згарэў у час вайны, быў адноўлены ў некалькі змененым выглядзе.
Развіццё вышэйшай і сярэдняй адукацыі абумовіла будаўніцтва значпай колькасці разнастайных будынкаў навучальных і навуковых устаноў.
100. I. Лапгбард. Галоўны корпус АН БССР. 1934—1939
Спрошчаны характар насіла архітэктура будынкаў вучэбнага корпуса і інтэрната Мінскага будаўнічага інстытута (архіт. Г. Лаўроў, 1932), якія пазней разам з хіміка-тэхналагічным факультэтам БДУ былі перададзепы політэхнічнаму інстытуту. У 1936 г. малавыразны ў плане і аб’ёмнай кампазіцыі вучэбны корпус быў перабу-
давапы архітэктарам Н. Макляцовай. Ен атрымаў сіметрычнае рашэнне з развітой цэнтральнай часткай. Болып дакладнай і яснай стала ўнутраная планіроўка.
У гэтым жа раёне Мінска па праекту Г. Лаўрова з пачатку 1930-х гадоў разгарнулася будаўніцтва акадэмгарадка, дзе павінны былі размясціцца навукова-даследчыя інстытуты АН БССР. У аснову аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі быў пакладзены прынцып павільённай сістэмы. Аднак у 1933— 1934 гг. праект быў перагледжаны і далейшае праектаванне ажыццяўляў I. Лангбард. Да гэтага часу былі ўзведзены два лабараторныя корпусы, будынак друкарні і вялася падрыхтоўка да будаўніцтва галаўных інстытутаў — грамадскіх і дакладных навук. У гэтых умовах I. Лангбард захаваў у асноўпым планіроўку корпусаў і пайшоў па шляху ўзбуйнення кампазіцыі з узбагачэннем яе мастацкай выразнасці. Для гэтай мэты ён аб’яднаў разгорнутыя пад прамым вуглом асобна стаячыя будынкі параднай лесвіцай і цэнтральным вестыбюлем, над якім знаходзілася двухсветлавая зала пасяджэнняў прэзідыума АН БССР. 3 боку галоўнага фасада на вышыню будынка ўзвёў магутную двухрадную каланаду, якая надала галоўнаму корпусу ўрачыстую манументальнасць.
Адпым з характэрных прыкладаў грамадскага будаўніцтва гэтага перыяду з’яўляецца будынак Вышэйшай партыйнай школы (раней партыйных курсаў, архіт. А. Воінаў, 1933—1938). Гэта пяціпавярховы будьшак з невялікім вынасам бакавых крылаў. Сярэднія паверхні цэнтральнай часткі аб’ядноўваюцца падвоенымі калонамі без капітэлей і баз, верхні паверх як бы з’яўляецца атыкам. Рытму цэнтральнай часткі адпавядаюць стужачпыя вертыкальныя вокны і лапаткі бакавых крылаў. Строгасць і прастата архітэктурна-мастацкай задумы, дакладная ўнутраная планіроўка адпавядаюць
назначэнню будынка. Некалькі аслабляе ўспрыняцце збудавашія малы водступ ад чырвонай лініі вуліцы, што тлумачыцца складанымі ўмовамі ўзвядзення будынка на шчыльна забудаваным участку.
Такія ж прынцыпы былі пакладзены ў аснову кампазіцыі будынка іпстытута фізкультуры, які праектаваўся як Дом палітасветы (архіт. А. Воінаў, А. Брэгман). Будыпак займае складаны ўчастак на развілцы дзвюх гарадскіх магістралей уноў праектуемай плошчы. Галоўны фасад вырашаны з улікам яго ўспрымання з вялікай адлегласці, у выглядзе буйнамаштабнага порціка з шасцю магутнымі пілонамі. Планіроўка будынка ў сувязі з пераарыентацыяй яго прызначэння не дазваляла дакладна арганізаваць вучэбны працэс з-за недастатковасці вучэбнатрэніровачных памяшканняў. Толькі ў канцы 50-х гадоў гэты недахоп быў ліквідаваны за кошт прыбудовы
хіт. М. Стотланд), педагагічны тэхнікум у г. Крычаве (архіт. У. Вараксін) і інш.
У канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў разам з пашырэннем старых бальніц у розных гарадах рэспублікі будуюцца аднакорпусныя бальніцы: у Рэчыцы — на 200 ложкаў (архіт. I. Валадзько), у Жлобіне — на 100 ложкаў (архіт. А. Воінаў), у Асіповічах — на 100 ложкаў (архіт. А. Дзянісаў) і інш.
У канцы 30-х гадоў у Беларусі пераходзяць да будаўніцтва бальніц па адобраных Наркамаховы здароўя РСФСР тыпавых праектах. Гэта былі цэнтралізаваныя аднакорпусныя бальніцы на 75—280 ложкаў, запраектаваныя на аснове уніфікаваных блок-секцый для адначасовага лячэння 25—30 чалавек. У склад баль-
101. I. Лангбард. Галоўны корпус АН БССР.
1934—1939. Аксанаметрыя, план першага паверха
плавальнага басейна (архіт. С. Баткоўскі) і новага вучэбна-спартыўнага корпуса (архіт. С. Мусінскі).
Многія вышэйшыя навуковыя ўстановы і тэхнікумы былі размешчаны ў прыстасаваных для гэтых мэт старых будынках або ўноў пабудаваных па тыпавых праектах (Магілёўскае медыцынскае вучылішча, ар-
ніцы нярэдка ўваходзіла паліклініка.