Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Спецыялісты па народнаму мастацтву і эканамісты тых гадоў лічы-
90. Посцілка. 20-я гг. Барысаўскі р-н Мінскай вобл.
iso РуТКоўскі Е. С. Шляхі развіцця саматужнага ткацтва ў БССР // Зап. аддз. прыроды і нар. гаспадаркі. Мн., 1929. Т. 2. С. 115.
101 Там Hta. С. 160.
91. Ручнік. 20-я гг. Светлагорскі р-н Гомельскай вобл.
экспанаваліся вырабы ткацкай вытворчасці з розных месц рэспублікі, адзначаныя ў друку за прыгажосць малюнка і якасць мастацкай апрацоўкі152. На мясцовых сельскагаспадарчых выстаўках гэтых гадоў экспанаты ткацкіх вырабаў заўсёды красаваліся, «як макавыя кветкі, дапаўняючы практыцызм іншых аддзелаў сваёй мастацкасцю» 153. Многія талепавітыя ткачыхі, удзельнікі выставак, запрашаліся працаваць у калектывы.
152 Руткоўскі Е. С. Шляхі развіцця саматужнага ткацтва ў БССР. С. 156.
153 Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай
выстаўкі С. 43.
3 1926 г. пачалося мэтанакіраванае вывучэнне рамесніцкай прамысловасці, народнага ткацтва па акругах. Вучоныя Іпстытута беларускай культуры, беларускія мастакі праяўлялі вялікую цікавасць да народнага мастацтва. Быў арганізаваны шэраг навуковых экспедыцый у вёскі, дзе па месцах рабіліся замалёўкі народнага адзення, арнаменту, тканін. Лепшыя рэчы закуплялі музеі. Вынікам гэтых экспедыцый з’явіліся цікавыя артыкулы, альбомы замалёвак мастакоў М. Філіповіча, М. Станюты і інш.’54
92. Ручнік. 20-я гг. Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл.
154 Альбомы знаходзяцца ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры па культасветрабоце і народнай творчасці і Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. На жаль, усе даваенныя калекцыі мастацкіх тканін разам з іншымі прадметамі загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
93. Ручнік. 20-я гг. Лідскі р-н Гродзенскай вобл.
Экспедыцыйныя пошукі засведчылі, што ў цэлым народнае ткацтва прадаўжала традыцыі, закладзеныя ў папярэднія стагоддзі. На гэтай аснове нярэдка выпрацоўваліся характэрныя мясцовыя варыянты ткацтва. Так, на Бабруйшчыне была зафіксавана цікавая і вельмі складаная тэхніка — ператыканне (мясцовая назва, тып «бранай» тэхнікі), г. зн. перабіранне на дошцы складаных узораў. Тканіны вылучаліся асаблівай мастацкасцю сваіх узораў. Уводзячы дадатковыя ніты, дошчачкай можна паўтарыць любы малюнак. «Ператыканне» з’яўляецца надзвычай цікавай тэхнікай і характэрна наогул для нашых (беларускіх) тканін,— пісаў Р. II. Рак у
канцы 20-х гадоў,— Узоры ператыканняў амаль нічым не адрозніваюцца ад узораў тканіны тыпу габеленаў, але працэсы ткання зусім розныя. Ka­ni «ператыканні» патрабуюць дапаможных прыстасаванняў, то габеленавая тканіна абыходзіцца без іх. Маткі рознакаляровых нітак абкручваюць у патрэбных месцах ніткі асновы — вось і ўсё, што патрэбна для натыкання ўзораў» 165.
У іншых рэгіёнах Беларусі тэхніка ткацтва прынцыповых змен не зазнала. Пераважалі распаўсюджаныя і раней ткацкія тэхнікі: браная («на дошчачку»), закладная, піматнітовая і інш. Але каларыт становіцца ярчэйшым, пашыраюцца новыя матывы, узбагачаецца кампазіцыя твораў. Гэты працэс асабліва прыкметны ў працах ткачых, якія імкнуліся адгук-
94. Ручнік. 20-я гг. Шаркоўшчынскі р-н Віцебскай вобл.
155 Рак Р. П. Народнае ткацтва Бабруй-
скай акругі // Зап. аддз. прыроды і нар.
гаспадаркі. Мн., 1929. Т. 2. С. 195.
нуцца на новыя з’явы. Узорам такіх вырабаў можа служыць дыван «у зоркі і маланкі», выкананы сялянкай А. Чэркас (Чырвонаслабодскі р-н Мінскай вобл.) у 1917 г. На чорным фоне ззяюць «бліскі маланкі» — геаметрызаваныя рысачкі чырвонага, зялёнага, жоўтага, фіялетавага колераў. Такіх жа колераў зоркі-разеткі складаюць кайму-бардзюр.
Таленавітая майстрыха, якая стала адной з самых вядомых беларускіх ткачых даваеннага перыяду, вялікія рэвалюцыйныя падзеі адлюстравала ў сваёй рабоце сродкамі традыцыйных форм, уклаўшы ў іх новы змест. У тым жа годзе А. Чэркас выканала традыцыйны жыццярадасны дыван «у пальцы» закладной тэхнікай. У 1919 г. майстрыха тчэ цікавы ручнік «у шпоры і малаты», дзе таксама спалучаюцца традыцыйнасць і сучаснасць. Дамінуе чырвоны колер — колер рэвалюцыі, перамогі Кастрычніка. Падобныя тэндэнцыі заў-
важаюцца і ў творчасці А. Мяшэчак (Чырвонаслабодскі р-н), А. Серады (в. Семежава Капыльскага р-на) і інш.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 20-х гадоў з’явілася яркім выразнікам новых ідэй маладога сацыялістычнага грамадства. Творчасць прафесійных мастакоў адлюстравала ўсю супярэчлівасць грамадскага і мастацкага жыцця таго часу, і хаця далёка не ўсе распрацоўкі і ідэі можна сёння лічыць удалымі, яны сведчаць пра шчырае імкненне адгукнуцца на задачы часу. Народнае мастацтва, развіваючыся на трывалым грунце шмагвяковых традыцый, карэнным чынам свайго характару не змяніла, але новыя з’явы ў побыце савецкай вёскі выклікалі, з аднаго боку, заняпад некаторых яго відаў, з другога — развіццё іншых, павышэнне яго дэкаратыўнасці, узбагачэнне матываў і форм вырабаў.
Г л a в a 111
ВЫЯУЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА I АРХІТЭКТУРА 30-х ГАДОУ
МАСТАЦТВА ПЕРАДВАЕННАГА ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯ
У 30-я гады рабочы клас і працоўнае сялянства Беларусі рашалі складанейшую задачу — з адсталай аграрнай ускраіны царскай Расіі ператварыць свой край у іпдустрыялыіую высокаразвітую рэспубліку. На парадку дня былі іпдустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Ужо вынікі першых даваенных пяцігодак красамоўна засведчылі, што такая задача па плячу працоўным Беларусі. Беларуская ССР станавілася развітой прамысловай краінай з высокім узроўнем культуры. Перад творчай інтэлігенцыяй стаяла адказная задача — адлюстраваць героіку першых пяцігодак. Беларускія мастакі станавіліся ўсё болып дзейснымі памочнікамі партыі ў справе сацыялістычнага будаўніцтва.
Партыя прымала меры да ліквідацыі раз’яднанасці творчых кадраў. Наяўнасць шматлікіх арганізацый і груповак у мастацтве стала прыкметным тормазам у яго развіцці. Ідэйпыя платформы такіх арганізацый, як РАМБ (Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі) і «Прамень», у многім былі падобнымі, але пе было адзінства ў вызначэнні творчага метаду, а гэта адкрывала пралазы для фармалізму і лжэнаватарства.
Пастанова ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» паклала канец групаўшчыне і раз’яднанасці. У 1933 г. следам за стварэннем адзінага Саюза савецкіх мастакоў СССР быў створаны Аргкамітэт Саюза савецкіх мастакоў Беларусі. На I Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў, які адбыўся ў 1934 г., былі дакладна сфармуляваны асноўныя прынцыпы творчага метаду савецкіх пісьменнікаў і мастакоў. Адлюстроў-’ ваць жыццё з пазіцый марксізму-ленінізму, паказваць яго ў рэвалюцыйным развіцці, змагацца за перамогу
ідэй сацыялізму стала непахісным правілам і для беларускіх мастакоў.
Беларускае выяўленчае мастацтва паступова набірала творчы патэнцыял. Ужо адбыліся 4-я і 5-я Усебеларускія мастацкія выстаўкі, якія засведчылі жьгццёвасць новага творчага метаду адлюстравання рэчаіснасці.
Павышаўся прафесійны ўзровень дзеячаў мастацтва. У 30-я гады паспяхова скончылі Віцебскі мастацкі тэхнікум і ўліліся ў творчы калектыў беларускіх мастакоў такія таленавітыя жывапісцы, як 3. Мірынгоф, I. Давідовіч, К. Касмачоў, М. Гусеў, Я. Ціхановіч, П. Гаўрыленка, М. Манасзон і інш. Скончылі Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні і вярнуліся ў Беларусь I. Ахрэмчык, А. Шаўчэнка. Прафесійную падрыхтоўку атрымалі ва Усерасійскай Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе Я. Зайцаў, X. Ліўшыц, А. Мазалёў.
У гады рэканструкцыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ўзмацняецца ідэалагічная дыферэнцыяцыя мастацкіх колаў.
Вульгарны сацыялагізм пранікае ў мастацкую крытыку. Пад выглядам барацьбы з «дробным перасоўніцтвам» разгортваецца наступленне на рэалізм. Толькі цяпер гэты напор ідзе не ад фармалістаў, як гэта было ў гады грамадзянскай вайны і станаўлення Савецкай улады, а з вуснаў «змагароў» за новае «пралетарскае» мастацтва.
Гэтыя «змагары» прыкладвалі ўсе намаганні, каб палітычна дыскрэдытаваць мастакоў-рэалістаў, сказіць іх творчую дзейнасць. Аргументацыя «навуковых» заключэнняў вульгарызатараў была вельмі простая: Кастусь Каліноўскі аб’яўляўся героем польскай шляхты, груба скажалася дзейнасць беларускага асветніка і першадрукара XVI ст. Францыска Скарыны, якога іменавалі «езуітам» ’.
1	Костелянскпй А. ІІзобразнтельное нскусство БССР. М.; Л., 1932. С. 15.
Тут вельмі яскрава прасочваецца ўсё тая ж пралеткультаўская тэндэнцыя, выказаная ў болып грубай форме і слаба дасведчаная. Усё, што звязвала мастака з гісторыяй свайго народа, з яго культурна-эстэтычнымі каштоўнасцямі, кляймілася як праяўленне буржуазнага нацыяналізму і «кулацкай ідэалогіі». Ганенне на народнае вялося пад выглядам выкаранення нацыяналістычнага.
Вялікую шкоду развіццю ўсіх відаў мастацтва нанесла сталінская ідэя аб абвастрэнні класавай барацьбы ў перыяд разгоряутага будаўніцтва сацыялізму. У выніку многія дзеячы літаратуры і мастацтва былі беспадстаўна рэпрэсіраваны.
Дэмагагічныя канцэпцыі вульгарных сацыёлагаў разбэшчвалі моладзь як у сценах тэхнікума, так і на першых этапах іх самастойнай творчасці. У навучальных установах парушаюцца рэалістычныя прынцыпы мастацкага выхавання. Рэпартаж, мітынгаванне, простае аднаўленне факта складалі характар мастацкага жыцця таго востраканфліктнага перыяду. Абстрактна-дэмагагічны характар пошукаў у жывапісе, нізкі ўзровень рысунка, бездапаможнасць арганізацыі сюжэтнага дзеяння ці яго прынцыповае адмаўленне станавіліся асноўнымі вызначальнымі паказчыкамі многіх тэматычных палотнаў. У атмасферы незвычайна бурных сацыяльных зрухаў развіццё станковага жывапісу нібы спынілася. Эскізнасць, схематызм, умоўнасць становяцца нормай у стварэнні твораў выяўленчага мастацтва. Вульгарызатарская крытыка атручвала ядам антыпатрыятызму, нацыянальнага нігілізму творчасць жывапісцаў рэспублікі.
У друку разгарнулася неабгрунтаваная крытыка таленавітых мастакоў. Асобныя з іх (Я. Мінін і інш.) былі рэпрэсіраваны.
Буйной падзеяй у жыцці творчага калектыву стаў Першы з’езд мастакоў БССР, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску ў клубе работнікаў
літаратуры і мастацтва. У яго рабоце прынялі ўдзел члены і кандыдаты ў члены Саюза савецкіх мастакоў — практычна ўсе асноўныя творчыя сілы рэспублікі. Горача і зацікаўлена, шырока і дэмакратычыа абмяркоўваліся на з’ездзе праблемы мастацкага жыцця рэспублікі, росту прафесійнага майстэрства.