Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
З’езд арганізацыйна аформіў стварэнпе Саюза савецкіх мастакоў, прыняў статут саюза і памеціў шляхі творчай арганізацыі мастакоў. Было прынята таксама рашэнне аб падрыхтоўцы да юбілейнай выстаўкі, прысвечанай 20-годдзю ўтварэння БССР, і аб удзеле беларускіх мастакоў у Дэкадзе беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве.
У гэты перыяд мастацтва Беларусі абагачаецца новымі тэмамі і вобразамі. Героіка грамадзянскай вайны, сацыялістычныя пераўтварэнні ў краіне, духоўнае фарміраванне новага чалавека, услаўленне стваральнай працы — вось кола тэм, якое вызначала далейшае развіццё мастацтва.
У жывапісных, скульптурных і графічных кампазіцыях адлюстроўваюцца гісторыка-рэвалюцыйнае мінулае і новая тагачасная рэчаіснасць. Актыўна працуюць В. Волкаў, I. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, У. Кудрэвіч, М. Тарасікаў, М. Керзін, 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, А. Грубэ, А. Бразер, Л. Лейтман, А. Астаповіч, G. Юдовін, Я. Мінін і інш.
Атрымліваюць развіццё новыя віды і жанры мастацкай творчасці, якіх дагэтуль не ведала дарэвалюцыйная Беларусь. Набірае сілу манументальнае і тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва. У ліку першых вопытаў у гэтай галіне два дэкаратыўныя пано — «Індустрыялізацыя СССР» і «Калектывізацыя СССР», выкананыя В. Волкавым для станцыі Негарэлае (1932) 2.
Усё большае пашырэнне набывае ў архітэктуры новы стыль — канструктывізм. Пабудаваны ў гэтым стылі з выразпымі сіметрычнымі прапорцыямі і строгай планіроўкай унутранай прасторы Дом урада ў Мінску патрабаваў адпаведнага жывапіснага афармлення. Зразумела, гэту задачу ужо не маглі вырашыць кампазіцыі тыпу станковай карціны. У пошуках адпаведнага кампазіцыйнага рашэння жывапісцы М. Лебедзева і I. Фрэнк звярнуліся да канструктывісцкіх форм. Столі і сцены некаторых залаў Дома ўрада распісаны дэкаратыўпымі малюнкамі, якія нагадвалі геаметрычны арнамент. У гэтых роспісах прыцягвае ўвагу агульнае колеравае вырашэнне. Яно звязана адзіным каларытам, адзіным дэкаратыўным рытмам. Вялікія дэкаратыўныя ўстаўкі ўпрыгожылі плафоны вестыбюля Дома ўрада, уводзячы гледача ў атмасферу напружанага жыцця тых гадоў. У канцы 30-х гадоў беларускімі жывапісцамі была выканана вялікая работа і па афармленню фае Беларускага тэатра оперы і балета.
У прамежках паміж калонамі над уваходамі ў бельэтаж былі выкананы кампазіцыі на тэмы класічных опер.
Важны ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва перадваеннага дзесяцігоддзя ўнеслі беларускія скульптары. Акрамя ўжо згаданага афармлення для Дома ўрада скульптары М. Керзін, 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў стварылі партрэты К. Маркса, Ф. Энгельса, Г. Бабёфа і інш., а таксама шэраг цікавых рэльефаў на тэму рэвалюцыйнай барацьбы рабочых ва ўсім свеце. Япы прымалі актыўны ўдзел і ў афармленні беларускага павільёна на ВДНГ у Маскве. Велічная фігура беларускай жанчыны са снапом спелай збажыны і вянком жывых кветак (скульпт.
2 Абедзве кампазіцыі загіпулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да нас дай-
шлі толькі чорна-белыя рэпрадукцыі, але і па іх можпа меркаваць пра кампазіцыйнае і стылістычнае рашэнне гэтых твораў.
А.	Бембель) упрыгожыла галоўны ўваход у павільён Беларусі.
У гэтыя ж гады ленінградскім скульптарам М. Манізерам быў узведзены манумент У. I. Леніну перад Домам урада ў Мінску. Дынамічная постаць правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі, адлітая ў бронзе, і зараз упрыгожвае адпу з цэнтралыіых плошчаў беларускай сталіцы.
Вялікі ўклад у развіццё беларускага выяўлепчага мастацтва даваеннай Беларусі ўнеслі рускія мастакі (М. Манізер, А. Ганчароў, I. Фрэнк, Ф. Мадораў), якія не толькі дапамагалі ў стварэнні манументальных твораў, але і імкнуліся палепшыць прафесійную адукацыю сваіх беларускіх калег.
Сумесная праца беларускіх і рускіх мастакоў над афармленнем Дома ўрада і іншых грамадскіх будынкаў Мінска яшчэ больш зблізіла прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі братніх народаў, паклала пачатак рэгулярным творчым кантактам майстроў выяўленчага мастацтва Беларусі і Расіі.
У канцы 30-х гадоў адбылася яшчэ адна вельмі значная падзея ў жыцці творчага калектыву беларускіх мастакоў. У выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй — Савецкай Беларуссю ў калектыў беларускіх мастакоў уліўся значпы атрад жывапісцаў, графікаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ў хуткім часе прадэманстравалі на выстаўках высокае прафесійнае майстэрства і ідэйную мэтанакіраванасць.
АРХІТЭКТУРА
I ГОРАДАБУДАУНІЦТВА
У гады перадваенных пяцігодак (1933—1941) гарады Мінск, Віцебск, Гомель, Магілёў, Барысаў, Орша, Бабруйск сталі буйнымі прамысловымі і культурпымі цэнтрамі. Колькасць гарадскога населыііцтва павялічыла-
ся ў два разы ў параўнанні з 1913 г. Усё гэта патрабавала карэннай рэканструкцыі гарадоў і будаўпіцтва новых жылых, грамадскіх, прамысловых будынкаў і збудаванпяў. Для ажыццяўлепня гэтай праграмы ўзбуйняюцца будаўнічыя арганізацыі, укараняюцца перадавыя метады вытворчасці, заснаваныя на выкарыстанні машын і механізмаў, прагрэсіўных будаўнічых матэрыялаў.
3 павелічэннем капіталаўкладапняў у будаўніцтва адпаведна ўзрастаюць аб’ёмы праектных работ. У гэтай сувязі ў 1933 г. на базе зліцця Белбудканторы і Мінскага філіяла Дзіпрагара РСФСР ствараецца першы ў рэспубліцы праектны інстытут Белдзяржпраект, умацоўваюцца праектныя групы ў абласпых цэнтрах, значнае развіццё атрымлівае тыпавое праектаванне.
У адпаведнасці з пастановай ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» ствараецца Саюз архітэктараў БССР — асноўпая грамадская арганізацыя, якая ўзначаліла архітэктурную творчасць у рэспубліцы.
Адной з галоўных задач архітэктуры Беларусі ў гэты перыяд стаповяцца рэкапструкцыя і развіццё гарадоў, што абумоўлівалася шэрагам аб’ектыўных прычын. Па-першае, гарады ў сваім былым стане сталі стрымліваць развіццё народнай гаспадаркі і культуры. Па-другое, эканамічна памацнелая дзяржава атрымала з пачатку 1930-х гадоў магчымасць прыступіць да пераўладкавашія гарадоў, карэпнага паляпшэшія іх камунальнай гаспадаркі.
У сувязі з вырашэннем гэтых задач пачалася распрацоўка генеральпых планаў беларускіх гарадоў. 3-за адсутнасці кадраў і непадрыхтаванасці мясцовых праектных арганізацый работы па складанню горадабудаўнічых планаў выконваюцца ў буйнейшых праектных інстытутах краіны, Так, гепсральпы плап г. Мінска
распрацоўваецца ў Ленінградзе ў філіяле Дзіпрагара РСФСР архітэктарам Ю. Кілеватавым пад кіраўніцтвам прафесара У. Вітмана; Гомеля — у Маскве ў Дзіпрагары РСФСР архітэктарам I. Сяргеевым; Віцебска — у Харкаве ў Дзіпрагары УССР архітэктарам А. Касьянавым.
3 сярэдзіны 30-х гадоў, калі Белдзяржпраект быў укамплектаваны кадрамі і была арганізавана геадэзічная здымка, работы па распрацоўцы генпланаў канцэнтруюцца тут. У перадваенныя гады былі выкананы генеральныя планы Магілёва (архіт. М. Андросаў і Н. Трахтэнберг), Оршы і Мазыра (архіт. П. Кірыенка), Полацка (архіт. I. Рапапорт), Слуцка і Рэчыцы (архіт. Г. Парсаданаў).
Адначасова з генеральнымі планамі гарадоў распрацоўваліся праекты дэталёвай планіроўкі асобных адказных вузлоў і раёнаў. Так, у г. Магілёве ў адпаведнасці з такімі праектамі вялася забудова галоўнай магістралі — вуліцы Першамайскай, Цэнтральнай плошчы, жылога раёна фабрыкі штучнага шоўку і г. д.; у Гомелі забудоўваліся Цэнтральны і Залінейны раёны.
Натуральна, найбольшы размах работы па рэканструкцыі, новаму будаўніцтву і добраўпарадкаванню атрымалі ў Мінску. Аднак распрацоўка генеральнага плана горада прыняла пекалькі зацяжны характар, што тлумачыцца тым, што напярэдадні другой сусветнай вайны ўрад БССР вёў падрыхтоўку да пераносу сталіцы рэспублікі ў г. Магілёў. (У 1939 г. гэта пытанне адпала.)
Работы па складанню генеральнага плана г. Мінска былі завершаны ў Белдзяржпраекце к 1940 г. з удакладненнямі перспектыў развіцця горада архітэктарамі В. Мураўёвым, I. Трудавым, план быў скарэкціраваны.
У генеральным плане г. Мінска прапаноўвалася захаваць гістарычную квартальную структуру з прамавугольнай сеткай вуліц цэнтральнага
раёна з паступовым пераходам, шляхам стварэння кальцавых магістралей, да радыяльна-кальцавой структуры накшталт Масквы. Расшырэнне горада прадугледжвалася пераважна ў паўночна-ўсходнім напрамку. Галоўнай магістраллю была вызначана Савецкая вуліца (цяпер Ленінскі праспект). Кальцавыя магістралі павінны былі разгрузіць ад транспарту вузкую, шырынёй 18—26 м аспоўную вось горада і звязаць паміж сабой перыферыйныя раёны. Іх меркавалася пракласці ў асноўным шляхам рэканструкцыі існуючых вуліц, а на асобных участках за кошт зносу малакаштоўнай забудовы.
Адначасова меркавалася вылучэнне зон па функцыянальнай прыкмеце, упарадкаванне сеткі вуліц і плошчаў, азеляненне горада. Была запраектавана Цэнтральная плошча ля Дома ўрада, звязаная з новымі гарадскімі плошчамі галоўнай магістраллю Савецкай вуліцы і яе працягам.
Яшчэ да канчатковай распрацоўкі генеральнага плана ў горадзе вяліся вялікія работы па рэканструкцыі цэнтральнай магістралі і прылягаючых да яе вуліц. Вышыня забудовы была прынята ў 4—5 паверхаў. Вялікае значэнне ў гэтыя гады надавалася рэканструкцыі дарэвалюцыйных будынкаў, многія з якіх надбудоўваліся і істотна мянялі знешняе аблічча.
Ва ўмовах вялікай шчыльнасці існуючай забудовы новыя будынкі размяшчаліся па фронце вуліц, што не дазваляла забудоўваць кварталы комплексна. Выпадкі цэласнай планіроўкі вузлоў і кварталаў у перадваенныя гады былі адзінкавымі. Да першых прыкладаў ансамблевай забудовы адносяцца пачатая ў Мінску перад вайной рэканструкцыя Прывакзальнай плошчы (архіт. Б. Рубаненка), кварталы на Савецкай вуліцы ў раёне плошчы Перамогі, вуліц Захарава і Казлова (архіт. Р. Столер, А. Брэгман, А. Воінаў, Г. Якушка, Н. Макляцова).
У буйнейшых гарадах рэспублікі таксама праводзілася рэканструкцыя цэптральных вуліц: у Магілёве — Першамайскай, Камсамольскай і Савецкай у Гомелі, Савецкай у Віцебску і інш.
Пры стварэнні генпланаў вялікае значэнне надавалася выхаду горада да ракі. Хаатычная забудова эпохі капіталізму нрывяла да таго, што гарады, як правіла, аказваліся адрэзанымі ад рэк. Набярэжныя былі загрувашчаны прамысловымі і складскімі пабудовамі. Так, па генеральнаму плапу г. Мінска прадугледжвалася стварэнне сістэмы паркаў уздоўж р. Свіслачы — скразнога зялёнага дыяметра горада. Але ў даваенныя гады ўдалося стварыць толькі Камсамольскае возера і пачаць разбіўку каля яго парку. У гэтыя ж гады быў распрацаван праект набярэжнай у Полацку, праект добраўпарадкавання набярэжнай у Магілёве і г. д.