Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
96 Літ. і мастацтва. 1972. 29 верас.
97 Шматлікія графічныя аркушы А. Астаповіча знаходзяцца ў ДММ БССР.
98 У Мар’інай Горцы Астаповіч працаваў настаўнікам малюпка, а ўвесь вольны час аддаваў мастацтву.
Сціплымі сродкамі графікі Астаповіч дасягаў у сваіх работах паэтычнасці, нейкай асаблівай чысціні ўспрыманпя. Па непасрэднасці і паэтычнасці, тонкаму настрою яго графічныя творы можна параўнаць з работамі мастакоў-пейзажыстаў.
У паказе сціплых матываў графік нярэдка дасягаў сапраўднай манументальнасці. У звычайным, будзённым ён умеў прыкмеціць і данесці да гледача сапраўднае хараство. Такія аркушы «Сакавік», «Зіма», дзе канкрэтнасць спалучаецца з пэўнай абагулыіенасцю, сінтэтычным адлюстраваннем беларускай прыроды.
А. Астаповіч — прадстаўнік так званага чыстага пейзажа, пейзажанастрою. Аднак часам яго камерпыя творы набываюць характар жанравых карцін, у якіх людзі паказаны ў арганічнай еднасці з прыродай («3 дрэвамі», 1929).
Напісаныя непасрэдна з натуры некаторыя яго аркушы вылучаюцца яркім пацыяпалыіым каларытам. Іх непасрэднасць, шчырасць і паэтычнасць як бы кампенсуюць прафесійныя педахопы, што заўважаюцца ў асобных пейзажах мастака.
Значнае месца заняла станковая графіка і ў творчасці Апатоля Т ычыны (1897—1986), графічная спадчына якога досыць разнастайная. Да арганізацыі Дзяржаўнага выдавецтва ён працаваў у станковай графіцы, пазней перайшоў да кпіжнай, экслібрыса.
Ранпія творы Тычыпы датуюцца 1920 г. (пастэль «У сібірскім займішчы», лінагравюра «Вярблюды» і інш.). Розныя па тэмах і тэхніцы выканання, гэтыя творы яшчэ не даюць уяўлення пра асаблівасць творчай манеры мастака, пра напрамак яго пошукаў. Як і ў ранпіх аркушах
А. Астаповіча, у кекаторых малюнках А. Тычыны («Гомель. Былы палац» і інш.) адчуваецца прыкметны ўплыў пецярбургскага «Свету мастацтва».
Паступова А. Тычына ўдасканальвае майстэрства малюпка, пашырае тэматычны дыяпазон і арсепал выяўленча-вобразнай мовы графікі. Важнай вяхой у яго творчасці быў пераход да паказу індустрыяльных матываў новай Савецкай Беларусі. У 1925—1926 гг. Тычыпа адным з першых нашых графікаў паведаў прамысловыя прадпрыемствы Мін-
56. А. Тычына. На шпалернай фабрыцы. 1926
ска, выканаў шмат натурных замалёвак. На іх аснове ён зрабіў малюнкі «На электрастанцыі», «Слясарны цэх», «На шпалернай фабрыцы», «На Міпскай чыгуначнай станцыі», «Муляры» і іпш. Яны друкаваліся ў Ba­conice «Наш край» за 1925—1926 гг." Іх выяўленчая мова вылучаецца прафесійнасцю, яскравым графізмам. Тычына ўмела карыстаецца танальнымі суадносінамі, удала перадае атмасферу вытворчасці. На выяўлепчы бок яго «вытворчых» графічных аркушаў пэўны ўплыў аказала графіка часопісаў «Бязбожпік ля станка» і «Ля станка», якія ў той час выходзілі ў Маскве.
У «вытворчых» графічпых кампазіцыях Тычыпы своеасабліва адбіўся час, эпоха індустрыялізацыі маладой Савецкай Беларусі. У іх А. Тычына адным з першых сярод беларускіх мастакоў зрабіў спробы паказаць эстэтычны бок тэхнікі, «вытворчай архітэктуры». У яго заводскіх інтэр’ерах паяуе ідэальны парадак, у іх пімат паветра, святла, а «пейзаж машын» вырашаны не суха, а з густам, своеасаблівай прыгажосцю.
Каля 1927 г. Тычына ўпершыню звяртаецца да дрэварыта. Вынікам з’явіліся работы «Маладзік», «Ваколіца», «Дождж», «Кумачкі» і інш. (ДММ БССР). Болыпасць іх будуецца на кантрасце чорнага і белага колераў. Па тонкасці выканання дрэварыты Тычыны саступаюць творам віцебскіх гравёраў, аб якіх гаворка далей.
У жанры станковай графікі ў даваенны час працаваў Генадзь 3 м удзінскі (1897—1838). Прафесійны ўзровень яго нямногіх станковых аркушаў, думаецца, ніжэйшы, чым у Філіповіча, Астаповіча і Тычыны, рысы аматарства выяўляюцца ў іх мацней. Найбольш спелым майстрам
99 Герасімовіч II. М. Анатоль Тычына. Мн., 1981. С. 10—13.
праявіў сябе Змудзінскі ў мастацтве кнігі. Зроблены ў 1925 г. малюнак «Араты» (1925) у нечым пераймальны, характару беларускага селяніна мастак не адчуў. Разам з тым у малюнку перададзена вялікае напружанне, з якім араты працуе. Ёсць у ім і пэўны настрой — змрочны, суровы, які добра адпавядае тэме 10Э.
Як адзначалася, да графікі звярталіся і прадстаўнікі іншых відаў мастацтва — жывапісцы, скульптары. Цікавы малюнак Аляксандра Грубэ «Тачачнік» (эскіз да вядомай скульптуры). У ім дакладна акрэслепа задума скульптара: постаць рабочага, які вязе цяжкую тачку, пададзепа ў профіль. Бачны кожны мускул, жыве, пружыніцца кожная лінія. Свабодная накідная манера пе змяншае выразнасці малюнка, яго жыццёвасці. Перад намі прыклад умелага,
мастака, бачым, што ён амаль дакладпа ішоў ад графічнага эскіза.
Другім, пасля Міпска, цэптрам развіцця стапковай графікі ў 20-я гады стаў Віцебск. У 1918 г. і пазней тут разам з М. Шагалам, К. Малевічам, Ю. Пэнам працавалі М. Дабужыпскі, Л. Лісіцкі, С. Юдовін і інш.
У Віцебскіх дзяржаўпых мастацкіх майстэрнях фактычна ўпершыню ў нашай краіпе ў тыя часы распрацоўваліся многія важпыя праблемы прыкладпой графікі. Аб гэтым сведчаць малюнкі зборпікаў пад назвай «УНОВНС», якія ў 1920—1921 гг. выходзілі надрукавапымі па машынцы 101.
У першым зборніку змешчаны праекты афармлення трамвая, плакат-шыльда Камітэта па барацьбе з
57. Г. Змудзінскі. Араты. 1925
майстэрскага мыслення ў эскізе, умення скупымі, лаканічпымі сродкамі выразіць аўтарскую задуму. Параўноўваючы малюнак са скульптурай — канчатковым вынікам працы
100 У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР
знаходзіцца альбом з малюнкамі Г. Змудзінскага, выкананымі ў 1916 г. у час
службы ў арміі: «Развітапне з земля-
камі>>, «Расстрэл шпіёнаў», «Вестачка», «Вежанцы», «Лоўля грамадскіх коней казакамі», «Ля дабычы», «Заняткі стралкоў у рэзерве» і інш.
беспрацоўем і эскіз харчовай картачкі. Ва ўсіх работах — умелая кампаноўка шрыфту ў спалучэнні з абстрагаванымі геаметрычнымі фігурамі. Стыль малюнкаў, якія выкананы ад рукі, выдае манеру Л. Лісіцкага, што адчуваецца ў строгай геаметрызацыі
101 Адзін зборнік захоўваецца ў ДТГ, ф. Л. Лісіцкага, 76/9 (УНОВЙС). Падрабязней пра УНОВЙС гл.: Шматаў В. Ф. Веларуская графіка. Мн., 1975. С. 18— 22.
выяўленчых кампанентаў, у майстэрскім аб’яднанні розных па малюнку шрыфтоў з размешчанымі на плоскасці прасцейшымі геаметрычнымі фігурамі. Асабліва цікавы па выкананшо плакат-шыльда Камітэта па барацьбе з беспрацоўем, у якім ёсць пэўная экспрэсія, выяўленчая выразпасць, хоць яго кампазіцыя і не пазбаўлена некаторай дробнасці. Памайстэрску зроблепы і праект афармлепня трамвая, на якім сярод кампактна скампанаваных выразных геаметрычных фігур змешчаны подпіс «Владыкой мнра будет труд».
Малюпкі, змешчапыя ў зборніках «УНОВНС»,— узоры новай графікі, якіх дарэвалюцыйнае мастацтва не ведала. Сёння, як вядома, прыкладная графіка адыгрывае важную ролю ў развіцці выяўленчай культуры. Упершыню ж «правы грамадзянства» яна атрымала ў Віцебскай мастацкай
школе. He можа не хваляваць тое, што спроба ўвесці прыкладную графіку ў быт ажыццяўлялася ў Віцебску фактычна без паліграфіі: творы выконваліся ад рукі, змяшчаліся ў часопісах, падрукаваных на машынцы.
Значную цікавасць уяўляе творчасць Мсціслава Д а б у ж ы п с к аг а ў яго віцебскі перыяд. У акварэлі «Віцебск» добра перададзепа атмасфера патрыярхальнага быту гарадскіх ускраін. Па настрою гэты твор сугучны асобным дарэвалюцыйным палотнам Ю. Пэна і раннім ксілаграфіям С. Юдовіна. Манера выканання шырокая, свабодпая, сакавітая.
Ёсць звесткі, што ў Віцебску М. Дабужынскі з 1918 г. займаў пасаду дырэктара Народнай мастацкай
58. М. Дабужынскі. Віцебск. 1919.
Рускі музей. Ленінград
школы, але неўзабаве назаўсёды пакінуў горад на Дзвіне. Выказвалася меркаванне, што прычынай гэтага з’явілася спрэчка М. Дабужынскага з К. Малевічам 102.
Сярод яго твораў гэтага перыяду — малюнкі гарадскіх краявідаў, накіды, акварэлі. Выдатны рысавальшчык, Дабужынскі ўмела карыстаецца лёгкім, упэўненым контурам, зрэдку ажыўляючы аркуш сакавітымі, празрыстымі плямамі чорнай акварэлі 103.
Цікавы малюнак «Віцебскі края-
102 Абрамскнй II. Это было в Внтебске // ІІскусство. 1964. № 10. С. 69.
103 Асобныя творы М. Дабужынскага віцебскага перыяду захоўваюцца ў Рускім музеі ў Ленінградзе.
від» (1919). Ускраіна горада. Драўляпыя хаты ля дарогі, светлыя сцены мураваных будынкаў на ўзвышшы. Перспектыўную глыбіню малюнку надае сілуэт гарадской ратушы, паказаны ўдалечыні ля небасхілу. Смелыя, упэўненыя штрыхі зроблены рукой першакласнага рысавалыпчыка, лінеарная манера малюнка добра адпавядае характару гарадскога краявіду, у адлюстраванні якога адсутнічае містычны матыў, што ўласціва асобным гарадскім краявідам Дабужынскага дарэвалюцыйнага часу.
Па-майстэрску выкананы і малюнак «Віцебск. Лесвіца» (1919). 3 высокага берага спускаецца да Дзвіны маляўнічая драўляная лесвіца. Яе адметны рытм, сілуэт старога дрэва з правага боку, маляўнічы, бясформен-
ны плот, за якім бачны выразпыя сілуэты драўляных хат ускраіны горада,— усе выяўленчыя кампаненты надаюць графічнаму лісту непаўторны настрой, пераносяць гледача ў Віцебск тых часоў.
У 1923 г. (ужо пасля таго, як Дабужынскі пакінуў беларускі горад) ён паўтарыў матыў з лесвіцай у літаграфіі, якая з’яўляецца адным з лепшых твораў графіка. У тым жа 1923 г. на аснове віцебскіх замалёвак Дабужынскі стварыў шэраг літаграфій, прысвечаных Віцебску: «Віцебская ўскраіна», «Віцебск. Цырк» і інш. Выдатнае майстэрства графіка выяўляецца ў іх ва ўсю моц. Усе сродкі падпарадкаваыы тут імкненню стварыць выразны, эмацыяпальна напоўнены вобраз горада, перадаць яго непаўторны характар.
Работы М. Дабужынскага па беларускім матэрыяле сведчаць аб яго вялікай прыхільнасці да Беларусі. He парываў мастак сувязей з нашым краем і пасля таго, як у 1925 г. пераехаў у Літву (жывучы ў Каўнасе, ён прымаў удзел у афармленпі беларускіх выданняў).
У адрозненне ад Мінска ў Віцебску ў 20-я гады дамінавала гравюра (перш за ўсё ксілаграфія). Яна пачала адраджацца ў Расіі ў першыя паслярэвалюцыйпыя гады 104. Па прыкладу маскоўскіх мастакоў у тыя часы да дрэварыта звяртаюцца многія майстры Ленінграда, Кіева, Адэсы. Сярод «гравюрных цэнтраў» Віцебск у другой палове 20-х гадоў заняў прыкметнае месца. Праўда, колькасць гравёраў, якія тут працавалі, была невялікая — С. Юдовін, Я. Mi­nin, 3. Гарбавец. Іх працы былі заўважаны на ўсесаюзных і асобных замежных выстаўках. У творчасці віцебскіх гравёраў дамінавалі края-