Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
* * *
Асноўныя дасягненні графікі 20-х гадоў звязаны з мастацтвам кнігі, якое ў тыя гады было вядучым. Пэўнае развіццё атрымалі і яе станковыя формы: малюнак, акварэль, гравюра. Многія мастакі (П. Гуткоўскі, А. Тычына, Г. Змудзінскі, М. Лебедзева, М. Эндэ і інш.) займаліся адначасова і кніжнай і стапковай графікай. Звярталіся да яе таксама жывапісцы (М. Філіповіч, М. Станюта, В. Волкаў) і скульптары (А. Грубэ і інш.).
Большасць тагачасных мастакоў, што працавалі на Беларусі, не мелі вышэйшай адукацыі, школы. Іх працам часам нестае прафесіяналізму. Але энтузіязм, што ахапіў беларускі народ у першыя паслярэвалюцыйныя гады, адбіўся на іх творах, у якіх адчуваецца неспакойны рух часу, жаданне стварыць яркае і самабытнае мастацтва.
Своеасаблівы адлік станковая г р а ф і к а вядзе з вераснёўскай выстаўкі 1921 г. у Мінску, на якой былі прадстаўлены амаль усе віды і тэхнікі графічнага мастацтва: малюнак, акварэль, ксілаграфія, лінагравюра, пастэль, афорт, літаграфія90. Сярод удзельнікаў выстаўкі былі мастакі, якія пазней абралі графіку сваёй асноўнай прафесіяй,— I. Гембіцкі і П. Гуткоўскі. Праўда, Гембіцкі выступіў на выстаўцы як жывапісец. Творчасць Гуткоўскага — таленавітага, але пакуль што па-сапраўднаму не ацэненага майстра — была прадстаўлена гравюрным аўтапартрэтам і некалькімі акварэлыіымі пейзажамі 91. Яны не захаваліся, таму мерка-
90 Каталог 1-й художественной выставкн подотдела «1130» художественного отдела Главполнтпросвета БССР. Мн., 1921.
91 Акварэльныя творы на выстаўцы 1921 г. занялі значнае месца; амаль кожны ўдзельнік паказаў адзін ці некалькі акварэльных пейзажаў, партрэтаў, эцюдаў.
ваць аб іх мастацкіх вартасцях цяжка.
Паслядоўным графікам на выстаўцы 1921 г. выступіў і Н. Пляшчынскі (пазней пераехаў на Украіну). Ён паказаў шэраг партрэтаў, пейзажаў, тэматычных лістоў: «Мужык», «Рабочыя», «Работа на прыстані» і г. д. Працы Пляшчынскага былі выкананы ў эстампных матэрыялах: аўталітаграфіі, афорце, гравюры на ліполіуме.
Тры алоўкавыя малюнкі паказала малавядомая тады мінская мастачка П. Мрачкоўская. К. Елісееў (пазней вядомы карыкатурыст «Крокодііла») выставіў цэлы рад твораў, сярод якіх алоўкавы партрэт Я. Купалы (знаходзіцца ў экспазіцыі Музея Я. Купалы ў Міпску), выкапаны жывым, смелым контурам. На жаль, знешняе падабенства перададзена ў ім досыць прыблізна, не адчуваецца глыбокага прапікнення ў характар славутага песняра.
Сярод удзельнікаў вераснёўскай выстаўкі 1921 г. быў таксама Міхась Ф і л і п о в і ч — адзін з самых яркіх і таленавітых беларускіх мастакоў, які пакінуў значны след у выяўленчай культуры рэспублікі. Сярод дваццаці твораў, прадстаўленых ім, на думку М. А. Арловай, было шмат няспелага і памылковага накшталт кампазіцый з характэрнымі назвамі: «Максімальнае выяўленне колеру», «Супрэматызм», «Канструкцыя плоскасцей» 92. Дзве з памянёных даследчыцай работ сапраўды названы ў каталогу выстаўкі, але не яны вызначалі папрамак творчасці М. Філіповіча. Болыпасць твораў мастака вылучалася жыццёвым рэалізмам, вялікай шчырасцю, чалавечнасцю і цеплынёй. Ужо ў той час Філіповіча вабіла нацыянальная тэма, якая пазпей стане галоўнай у яго творчасці.
92 Орлова М. А. ІІскусство Советской Белорусснн. М., 1960. С. 62.
Выстаўка 1921 г. засведчыла наяўнасць у Беларусі (дакладней — у Мінску) здольных мастакоў, але ў той час яны яшчэ не былі творча арганізаваны і працавалі паасобку.
Новы этап у развіцці графікі, як і іншых відаў выяўленчага мастацтва, пачаўся з 1925 г., калі ў Мінску была арганізавана 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. Варта адзначыць, што ў каталогу гэтай выстаўкі графіка ўпершыню названа як асобпы від мастацтва. 3 1115 работ, што экспанаваліся, амаль палавіна была выканана ў розных графічпых тэхпіках.
Па цэламу раду графічных твораў прадставілі А. Астаповіч, В. Дваракоўскі, Г. Змудзінскі (малюнак туіпшу), П. Гуткоўскі (літаграфія, ксілаграфія, акварэль, малюнак), А. Тычына, А. Вало (лінарыт), М. Аксельрод, G. Юдовін (дрэварыт), М. Эндэ (акварэль) і інш. Амаль усе паказаныя на выстаўцы 1925 г. творы належалі да станковай графікі 93. Жанр партрэта быў прадстаўлены творамі П. Гуткоўскага: партрэты Я. Коласа (акварэль) і Я. Купалы (алей), некалькі партрэтаў у тэхніцы рысунка: «Партрэт этнографа A. К. Сержпутоўскага», «Галава рабочага», «Пастушок», «Навальніца» (не захаваліся).
Творчасць П. Гуткоўскага як графіка-станкавіста амаль не вывучана. Нічога не сказана пра яго ў працах М. С. Кацара, М. А. Арловай, П. М. Герасімовіча. Тым часам гэта быў яркі і самабытны мастак, які ўнёс прыкметны ўклад у кніжную і станковую графіку Беларусі. II. Гуткоўскі — пачынальнік беларускай графічнай Ленініяны 94. На выстаўцы 1925 г. экспанаваўся літаграфскі партрэт У. I. Леніна.
93 Каталог 1-й Усебеларускай мастацкап выстаўкі. Мн., 1925. С. 1—2.
94 Налівайка Л. Ля вытокаў беларускай Ленініяны // Літ. і мастацтва. 1982. 16 крас,
Актыўна і плённа працаваў у станковай графіцы жывапісец М. Філіповіч. У 20-я гады, працуючы ў Беларускім дзяржаўным музеі, ён нярэдка ўдзельнічаў у навуковых гісторыка-этнаграфічпых экспедыцыях 95, прагна вывучаў народную творчасць, рабіў замалёўкі прылад працы, вопраткі, музычных іпструментаў. Відаць, не знойдзецца такога кутка ў Беларусі, дзе б мастак пе пабываў разам з супрацоўнікамі музея. Аб гэтым сведчаць альбомы з замалёўкамі (большасць з іх зроблепа ў 20-я гады), якія мастак у 1946 г. здаў у Рэспубліканскі Дом народнай творчасці БССР (захоўваюцца ў бібліятэцы Рэспублікапскага Дома пароднай творчасці БССР, № 2602). Замалёўкі Філіповіча з’яўляюцца каштоўным мастацкім матэрыялам. Яны сведчаць пра любоў жывапісца да свайго народа, яго творчасці, духоўнай і матэрыяльнай культуры.
Замалёўкі беларускай народнай вопраткі (каля 177) склалі чатыры альбомы. Са старонак альбомаў паўстаюць жывыя запаміналыіыя вобразы беларусаў. Мы бачым на іх дудароў, што граюць на сваіх старажытных інструментах; жанчын, якія прадуць кудзелю; сялян, што ідуць на працу і г. д. Як сведчаць подпісы, замалёўкі рабіліся ў Мінскай, Баранавіцкай, Палескай, Бабруйскай, Пінскай, Магілёўскай, Полацкай, Віцебскай абласцях. Мастак са скрупулёзнасцю сапраўднага вучонага класіфікуе касцюмы па раёнах, дзе яны непасрэдна замаляваны (у Мінскай вобласці замалёўкі рабіліся ў Міпскім, Барысаўскім і Чэрвеньскім раёнах; у Магілёўскай — у Мсціслаўскім, Магілёўскім, Клімавіцкім і інш.).
У іпшых альбомах — «Беларускія дарэвалюцыйныя хаты», «Народныя пернікі», «Беларускія ткацкія ўзо-
95 Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мн,, 1972. С. 24.
ры» — змешчапы акварэльныя малюнкі адпаведных відаў народнага мастацтва.
Альбомы Філіповіча — глыбокае і пакуль што ледзь не адзінае ў гісторыі культуры мастацкае даследаванне розных відаў народнай творчасці беларусаў. Япы сведчаць пра тое, як грунтоўна рыхтаваў сябе малады жывапісец да будучай працы на ніве беларускага мастацтва. Мастацкі ўзровень замалёвак розны. Болыпасць з іх выканана акварэллю, што вельмі маляўніча запаўняе выяву, адзначаную пластычным, выразным контурам, якім мастак выяўляе чалавечую постаць, прадмет і г. д. У такой тэхніцы выкананы, напрыклад, выразныя замалёўкі беларускіх народных інструментаў, асобных касцюмаў, жанравых сцэн і г. д.
У радзе акварэлей Філіповіч пазбягае контуру. Тады яны вабяць жывапіснасцю, тонкімі адценнямі фарбаў, што сплаўляюцца ў вельмі маляўнічае цэлае. Да гэтай групы належаць арыгінальныя акварэльныя малюнкі народных перпікаў з Мінскай вобласці, выкананых у гарачай лілова-ружовай гаме («Лялька», «Рыбка», «Пісталет», «Конік»,
«Скрыпка» і інш.). Без ужывапня коптуру напісана таксама большая частка акварэлей з альбома «Народная драўляная разьба», дзе асаблівай увагі заслугоўваюць малюнкі ліштваў.
Параўнаўча пязначная частка pa601 выканана адным контурам або суцэльнай штрыхоўкай тушшу (без ужывання колеру). У манеры штрыхавога малюнка цалкам выкананы накіды з альбома «Беларускія дарэвалюцыйпыя хаты» (зроблены ў Петрыкаўскім, Слуцкім і іншых раёнах). Большасць замалёвак прызначалася для будучых жывапісных твораў. Разам з тым асобныя з іх маюць самастойпы характар. Гэта адзін з нямногіх прыкладаў той руплівай і патрэбнай папярэдняй працы, без якой стварыць самабытнае мастацтва наўрад ці магчыма.
Графічныя аркушы Філіповіча, як і яго палотны алеем, сведчаць пра самабытны і адметны талент майстра. «Усведамленне, што былі ў беларускім савецкім жывапісе такія майстры, як Філіповіч, дапамагае сёння тварыць і разумець таямпіцу мастацтва, грамадзянскага, наватарскага, таго, якому ўсе ў сілу сваіх магчы-
масцей служым» 96,— піша вядомы савецкі графік Р. Філіпоўскі пра свайго настаўніка.
Прыкметны ўклад у даваенную станковую графіку ўнёс Аркадзь Астаповіч. У адрозненне ад М. Філіповіча ён у асноўным звяртаўся да вясковага пейзажу, стварыўшы шэраг таленавітых аркушаў, якія адзначаны рысамі пацыяпальнай самабытнасці.
Першыя лісты Астаповіча «Восень», «Куток гарадскога саду»,
53. А. Астаповіч. Сакавік. 1923
«Краявід з возерам» (1915) 97 зроблены пад уплывам графікі пецярбургскага «Свету мастацтва» («Мнр нскусства»), у іх яшчэ часам адчуваецца рука мастака-аматара, адсутнасць мастацкай школы.
Графічныя аркушы Астаповіча 1916—1923 гг. прасцейшыя паводле выкапання і ў той жа час больш глы-
бокія па зместу і настрою. Запазычаная ў «мнряскусннков» узорыстасць, што ўласціва раннім творам, знікае. Улюбёнай тэхнікай Астаповіча становіцца чорная акварэль, якую ён спалучае са штрыхоўкай чорпай тушшу, пакладзенай на акварэльны падмалёвак экспрэсіўна, без ранейшага рацыяналізму і арнаментацыі. Работы стаповяцца больш вольпымі, смелымі па выкананню («Воблачпы дзепь», «Дрэвы ў полі», «Лес», «Краявід з дрэвамі», 1921). Зямлю і кроны дрэў мастак вырашае шырокімі лаканічнымі заліўкамі, маляўнічымі плямамі. Ствараецца ўражанне, што асобныя пейзажы Астаповіча выкананы ў тэхніцы ліпарыта. Яны ў нечым нагадваюць працы Астравумавай-Лебедзевай, хоць часам саступаюць ім ва ўменні адбіраць галоўнае ў пейзажы, перадаваць яго настрой.
Прыкметны пералом у творчасці Астаповіча наступіў у 1923 г., калі ён пераехаў на радзіму бацькі ў вёску Мар’іна Горка 98. Яго па-ранейшаму вабіць вясковы пейзаж. Большасць краявідаў 1923—1929 гг. вылучаюцца тонкім адчуваннем беларускай прыроды, рэдкай непасрэднасцю і паэтычнасцю, прастатой выяўленчай мовы. Асабліва ўдалыя пейзажы «Ранняя вясна», «Сакавік» (абодва 1923), «Зіма» (1927). Гэта па-сапраўднаму мастацкія творы. Уласцівая раннім аркушам пераймальнасць тут паступова знікае, характэрнымі становяцца графічны лаканізм, пэўнае абагульненне. А. Астаповіч валодаў здольнасцю перадаць у пейзажы пепаўторпы настрой роднай зямлі. Гледзячы на графічныя аркушы Астаповіча, мы адразу пазнаём і неяк зусім па-новаму адкрываем для сябе прыгажосць звычайпай беларускай хаты або родных палеткаў з лаканічна адзначанымі даляглядамі.