Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Абстрактны рознастылявы характар мела кніжка Я. Коласа «Першыя крокі» (мастак невядомы, 1925). На вокладцы змешчана вельмі слабая і прымітыўная па выкананню ілюстрацыя, унутранае аздабленне складаецца з дэкаратыўных лінеек, бессістэмна раскіданых па ўсёй кніжцы, канцоўка лагічна не звязана з тэкстам, да таго ж у ёй выкарыстаны дарэвалюцыйны матыў — у расліііны арпамент укампанавапа галоўка анёла.
Мастацтва афармлепня кнігі 20-х гадоў зведала ўплыў выдавецкай суполкі «Загляпе сонца і ў наша аконца». Мастакі засяроджвалі ўвагу на беларускім арнаменце, народнай творчасці ў цэлым. Разнастайнымі элементамі арнаментыкі ўпрыгожвалі вокладкі, тытулы, з іх рабілі застаўкі, буквіцы.
Бурны час, напоўнены рэвалюцыйнай рамантыкай усталявання новага грамадства, патрабаваў шырокіх абагульненняў, новых сродкаў выразнасці. У кніжны дэкор усё шырэй сталі ўключацца савецкая эмблематыка (пяціканцовая зорачка, серп і молат), матывы і сцэны са штодзённага жыцця. Мастацкая графіка ў першыя паслярэвалюцыйныя гады насіла пераважна сімволіка-алегарычпы характар, бо сімвал і алегорыя дазвалялі кідка і дакладна раскрыць значнасць той ці іншай з’явы рэчаіснасці, надаць кніжнаму афармленню неабходную экспрэсіўнасць.
Сярод мастакоў, што ўнеслі значны ўклад у вырашэнне мастацкіх праблем беларускай савецкай кнігі, варта ў першую чаргу назваць выдатнага жывапісца Міхася Мацвеевіча Філіповіча, які пакінуў адметны след у мастацтве.
39. М. Філіповіч. Вокладка кнігі «Босыя на вогнішчы» М. Чарота. 1922
40. М. Філіповіч. Ілюстрацыя да паэмы М. Чарота «Босыя на вогнішчы». 1922
Па заказу кааператыўна-выдавецкага таварыства «Адраджэнне» М. Філіповіч ілюструе паэму М. Чарота «Босыя на вогнішчы» (1922). У дзесяці пастаронкавых ілюстрацыях, зробленых пяром (чорна-белы колер) і рэпрадуктаваных літаграфскім спосабам, мастак раскрывае ідэйны сэнс паэмы і выказвае свае адпосіпы да яе. Прафесійна малюпкі не зусім дасканалыя, вобразы некалькі абстрагаваныя, што можна вытлумачыць як героіка-рамантычным характарам паэмы, так і творчай маладосцю мастака.
Ва ўнутрытэкставых ілюстрацыях вобразы некалькі гіпербалізавапы, у абмалёўцы адмоўных персанажаў мастак карыстаецца прыёмамі гратэску. Усе дэталі нясуць аднолькава значную нагрузку і падпарадкавапы адзінай мэце — імкненню паказаць сты-
хію разбурэпня, бурлівасць рэвалюцыйных падзей.
Пластыка малюнка ствараецца пры дапамозе штрыха і насычанай плямы, святлоценявой градацыяй плям ці мяккай, ледзь прыкметпа закругленай лініяй расплывістага штрыха. Такі неадпародпы характар выкананпя малюнка, відаць, можпа вытлумачыць своеасаблівым падыходам мастака да стварэння вобразаў паэмы. Ад гэтага ў прапорцыях фігур адчуваецца няўпэўненасць, яўна праступае іх схематычнасць, стылізаванасць, парушаны кантраст белых і чорных плям. Тым не менш усе яго малюнкі хвалююць, добра адпавядаюць зместу літаратурнай першакрыніцы. Цікавая і вокладка: натоўп узброеных паўстапцаў магутнай лавінай рушыць наперад, змятаючы па сваім шляху сілы контррэвалюцыі — памешчыкаў і белагвардзейцаў.
Гэта першая вядомая нам ілюстравапая беларуская савецкая кніга 20-х гадоў з унутрытэкставымі ілюстрацыямі і ў той жа час дэбют мастака ў кніжнай графіцы.
Прыкметнае месца ў творчасці М. Філіповіча займаюць ілюстрацыі да беларускіх народных казак. 3 дзяцінства ўвабраўшы ў сябе вялікі і чароўны свет народпапаэтычнай творчасці, таленавіты мастак надзвычай добра адчуваў дух беларускай казкі, выказаныя ў казках маральныя і сацыяльныя погляды народных мас, іх ідэалы, мары. Яго акварэльныя ілюстрацыі да казак «Каваль-асілак», «Каваль і цмок», «Паляшук і чорт», «Чорт і баба», «Іванка-дурачок», «Сучкін сын» і іншыя 83 ўнеслі значны ўклад у беларускую савецкую кніжную графіку перыяду яе зараджэння. Пяром і пэндзлем мастак стварае яркія народныя вобразы, у якіх адчуваюцца чароўны подых беларускага фальклору, яго гумар і са-
83 Ілюстрацыі друкаваліся ў часопісе «Беларускі піянер» у 1924 г.
кавітая выразнасць. Трапна спалучаючы рэалістычнае адлюстраванне з элементамі старажытнай народнай фантастыкі, мастак пераносіць на міфалагічны вобраз прыкметы і рысы, уласцівыя грамадству, дзе пануюць прыгнёт і эксплуатацыя. Такім чынам, яго фальклорныя вобразы пазбаўляюцца фантастычнай умоўнасці і набываюць сацыялыіы змест. Мастак звяртаецца да дзейных выяўлепчых сродкаў — гратэску, кантрасту, супрацьпастаўлення станоўчых і адмоўных персанажаў. Так, малюючы Чорта, Цмока або Змея, ён гранічна згушчае фарбы, а побач светлыя прывабныя замалёўкі далёкіх краін, дзе, як некалі марыў бедны люд, пануюць справядлівасць і воля. Такім чынам, ілюстрацыі, як і самі казкі, выкрываюць мары і прымхі спрадвеку прыгнечанага беларускага селяніна. Асабліва ўдала гэта паказана ў ілюстрацыі да казкі «Паляшук і чорт», у якой М. Філіповіч з вялікай перакапалыіасцю раскрыў светаўспрыманне і псіхалогію палешука. У малюнку актыўна ўсё: і фарба, і лінія, і форма. Тут кожны штрых дынамічны і вобразны. Дрэвы спляліся паміж сабою, за імі схаваўся чорт, такі ж імшысты і шурпаты, як ствалы старых дрэў, а паляшук у сутаргавай трывозе стаіць ля раскладзенага агню. Упэўнены малюпак, адчуванне і выкарыстанне колеру, прадуманая і стройная кампазіцыя.
У час вучобы ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у Маскве (1925—1930) М. Філіповіч не парываў сувязей з Беларуссю, афармляў вокладкі беларускіх народных казак «Як жабы абараніліся ад бусла» (1927), «У чым іх сіла» (1930), супрацоўнічаў у маскоўскіх часопісах «Красная ннва», «Нскусство в массы». У гэты перыяд М. Філіповіч канчаткова фарміруецца як мастак, упэўнена становіцца па рэалістычпы шлях.
Да кагорты выдатных мастакоў савецкай кніжнай графікі належыць
і Павел Макаравіч Гуткоўскі. У 20-я гады ім аформлена шмат кніжак па мастацкай, вучэбнай, навукова-папулярнай літаратуры, а таксама часопісаў, выдавецкіх марак-эмблем. Актыўна ўдзельнічаў П. Гуткоўскі ў афармленні масава-папулярнай літаратуры для рамеснікаў і сялян, напрыклад серыі «Сялянская бібліятэка», якая ў 20-х гадах выдавалася Белтрэстдрукам. Яго работы выразныя, цікавыя па манеры выканання, хоць іншы раз і празмерна скрупулёзныя, да пайдрабпейшых дэталей, у кампазіцыі.
41. П. Гуткоўскі. Вокладка. 1924
У афармленні брашуры «Кнігапіс» (1923) мастак карыстаецца яшчэ дарэвалюцыйнымі матывамі. Ён насычае графічны малюпак знешне эфектпымі завітушкамі, ажурнымі рамкамі, стылізаваным шрыфтам, геаметрычнымі фігурамі. Схільнасць да стылізацыі ярка выявілася ў застаўцы, графічны ўзор якой скампанаваны з
разнастайных завіткоў і сімвалаў — скруткі паперы, гусінае пяро і іншыя дэкаратыўна-рэчавыя дэталі.
У далейшым мастак выпрацоўвае сваю выяўленча-вобразную сістэму, якая вызначаецца духам велічных сацыялыіых пераўтварэнняў.
Яго звычайны, улюбёпы прыём выканання — пяро, пэндзаль, спалучэнне чорпай і белай плям. Афармляючы брашуру С. Рака «Страшны вораг» (1924), мастак звярнуўся да канкрэтпых і добра знаёмых рэалій. Сюжэт вокладкі просты і зразумелы: карчма з наўскос прымацаванай шыльдай і двое п’япых — адзін абвіс у знямозе на слупку ганка, другі ля-
42. П. Гуткоўскі. Вокладка. 1924
Воро,
ПЛЦШЧЬШЛ і вмх
Ў бралрускіх мародных песьмях і кмкаі
жыць воддаль... Прычыпа і вынік. Наглядна і пераканаўча.
Такі ж гранічна выразны сюжэт і на вокладцы кпіжкі 3. Бядулі «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народ-
ных песнях і казках» (1924): мужык з хітраватым выразам твару бізуномдвуххвосткай гоніць з покуці, дзе на стале стаяць пляшка з гарэлкай і засмажаны парсюк, касматага і тлустага панскага служку. Па сутнасці, тут моваю графікі абагулыіена перададзены сюжэт шматлікіх беларускіх казак, у якіх кемлівы мужык заўсёды выходзіць пераможцам з сутыкнення з панамі-крывапіўцамі, ласымі да мужыцкага набытку.
Значны след у гісторыі кніжнай графікі Беларусі пакінуў Анатоль Мікалаевіч Т ы ч ы н а, які працаваў у Мінску з 1922 г. У першых работах мастака, дзе адчуваецца даволі выразны ўплыў модных у той час напрамкаў, ёсць элементы стылізацыі, некалькі надуманыя форма і колер. У яго першай вокладцы да кнігі А. Гурло «Барвенак» (1924) яшчэ няма дакладнай і яркай характарыстыкі тэмы і ідэі твора. Аскетычнасць і надуманасць формы супярэчаць прасякпутай шчырым лірызмам паэзіі, услаўленню паэтам новага жыцця беларускага народа. На ілюстрацыі, змешчанай у верхняй частцы вокладкі, старое каржакаватае дрэва з пакручастым карэннем і галлём, побач стары крук на валуне, далей — па другім плане — мора з традыцыйнай чайкай над хвалямі. Малюнак акаймаваны чорнай тлустай рамкай, вакол якой яшчэ дзве паралельна размешчаныя рамкі з вертыкальнымі лініямі і чорнымі квадрацікамі на канцах. У ніжняй частцы вокладкі на белым фопе прозвішча аўтара і назва зборніка, выкананыя дэкаратыўным шрыфтам. Паміж імі кветка (яна была дамалявапа пры літаграфаванні П. Гуткоўскім). Усе графічныя элемепты выявы ўзяты мастаком адвольна, выключна як сродак аздаблення.
Паступова мастак пераадолее свае недахопы і знойдзе індывідуальны шлях у мастацтве. Гэтаму паспрыяе яго работа ў секцыі выяўленчага мастацтва Інбелкульта, супрацоўніцтва ў часопісах «Наш край», «Маладняк»,
43. А. Тычына. Вокладка часопіса «Маладняк». 1927
«Беларускі піянер» і іпшых перыядычпых выданнях 84.
Як і іншыя мастакі 20-х гадоў, А. Тычына ў гюшуках выразпай выяўленчай мовы пярэдка ззяртаўся да вобразаў-сімвалаў. Вокладка да паэмы М. Чарота «Леііін» (1926) вырашана гранічна сціплымі сродкамі: сілуэтпая выява У. I. Лоніпа і сэнсавы па рашэнню шрыфт аб’яднаны ў цэлыіую мастацкую кампазіцыю, якая выразна раскрывала ід-эю паэмы.
Глыбокім зместам вызначаецца кампазіцыя вокладкі часопіса «Маладняк» (1927): на фоне заводаў і фабрык сілуэтная выява У. I. Леніна з узнятай рукой. Дэкаратыўпа, у сты-
84 Больш падрабязна пра творы А. Тычыны гл. у кн.: Герасімовіч А. Анатоль Мікалаевіч Тычыііа. Мп., 1961. С. 12— 21.
лі ўсяго малюнка, пабудавана лічба «10» (дзесяцігоддзе рэвалюцыі) — з заводскай трубы і шасцярні. Унізе як сімвал пепарушнага саюзу арміі, рабочага класа і працоўнага сялянства размешчаны фігуры чырвонаармейца з вінтоўкай, рабочага з молатам і селяпіпа з касой. Складапая кампазіцыя малюнка, пададзеная ў моцнай дынаміцы, сугучнай часу, успрымаецца як цэльны твор вялікага сацыялістычпагагучання.