Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У «Апраметнай» мастак Л. Нікіців выкарыстаў вялікую колькасць тэхнічных эфектаў, дзе з дапамогай каляровых пражэктараў імгненна мянялася месца дзеяння, падкрэсліваючы казачнасць сюжэта. «Воінства «нячысцікаў», якое абараняла Апраметную і свайго ўладара, Цмокаведзьмара, бегала, скакала, пералятала на тросах пеклавага павуціння,
62 Пятровіч С. Еўсцігней Міровіч. С. 89.
63 Бутаков А. Нскусство жпзненной правды. Мн„ 1957. С. 43.
64 Барысава Т. Мальер на беларускай сцэне. Мн., 1972. С. 38.
65 Нікіцін А. Крок да тэатра будучыні // Мастацтва Беларусі. 1986. № 1І. С. 11.
выглядаючы ў промнях пражэктараў вогненнымі камякамі, згусткамі энергіі» 66. 3 дапамогай светлавых эфектаў супрацьпастаўляліся касцюмы Цмока і яго акружэння светламу палатнянаму адзенню беларускіх сялян.
Дух эксперыментатарства ярка адчуваецца і ў афармленні спектакля У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч». Мастак Л. Нікіцін пабудаваў выразныя дэкарацыі, якія перадавалі і рэальны свет герцага афінскага, і казачны феерычны лес, і абстаноўку, у якой дзейнічаюць рамеснікі. У аснову афармлення быў пакладзены чорны аксаміт, які дазваляў хутка і лёгка пераносіць падзеі з аднаго месца ў другое. Мастак шырока выкарыстоўвае цюль, святло, іанічныя калоны. «Калі падзеі адбываліся ў рэальным плане, пярэдняе святло выключалася, эльфы заміралі на расстаўленых тумбачках у розных скульптурных позах. Гэтыя жывыя скульптуры ў садзе, спіральная каланада, светлыя тоны адзення герояў складалі дэкарацыйнае афармленне рэальнага свету» 67.
Казачнасці, нерэальнасці дзеяння мастак дабіваўся дзякуючы дыяпазітывам, якія паказвалі незвычайнай прыгажосці лес, зачараваны невядомым уладаром, які зіхацеў усімі колерамі вясёлкі. Чорны аксаміт дапамагаў цікава выкарыстаць арэлі, на якіх эльфы быццам бязважка луналі ў паветры.
«Эфектна была вырашана рэжысёрам сцэна ажывання лесу. Калі адкрывалася заслона, у лесе нікога не было. Але вось аднекуль зверху прабіваюцца прамяні святла і кладуцца на нерухомых і не бачных гледачу эльфаў і фей, якія ляжаць на падлозе. Спачатку павольна, а затым усё хутчэй эльфы пачынаюць шавяліць пальцамі на святле. Рознакаляровыя
зайчыкі, якія бегалі па пальцах, паступова падымаліся ўгару, ператвараючы іх у мудрагелістую, якая вырастае на вачах у гледача, траву. Затым ажываюць эльфы, застыўшыя ў скульптурных позах, і ўвесь лес напаўняецца жыццём...» 68
Прыведзеныя прыклады пераконваюць, што мастацтва афармлення ў другой палове 20-х гадоў узбагацілася многімі новымі выразнымі сродкамі. Дэкарацыі набылі дзейснасць, эмацыянальнасць, яркую відовішчнасць. Гэтыя якасці праявіліся ў афармленні п’ес не толькі замежных аўтараў, але і пастановак на сучасную тэму. П’еса «Перамога» Е. Міровіча (БДТI, 1926) складалася з мноства жанрава-бытавых сцэнак, якія раскрывалі падзеі, што адбываліся на беларускай зямлі з 1920 па 1926 г. Фрагментарнасць, калейдаскаспічнасць карцін патрабавалі аб’яднання іх у адзінае мастацкае цэлае, стварэння цэльнага зрокавага вобраза спектакля. А Марыкс здолеў знайсці такія тэхнічныя сродкі афармлення, каб выразней паказаць барацьбу беларускага народа супраць польскай акупацыі, наступленне Чырвонай Арміі, цяжкасці паслярэвалюцыйных год і стваральную працу савецкіх людзей. «Шырокае выкарыстанне светлавых эфектаў, зладжаная і адпрацаваная перамена дэкарацый давалі магчымасць з кінематаграфічнай хуткасцю пераносіць месца дзеяння, вытрымліваць зададзеныя рытм і адзінства спектакля...» 69 Выразна былі вырашаны мастаком сцэны «Вёска ў час акупацыі», «Хата кулака Граковіча», «Завод», «Поле бою чырвоных палкоў», «Назіралыіы пункт», «На вакзале».
Для кожнага новага спектакля А. Марыкс знаходзіў тыя адзіна патрэбныя сродкі, якія ў найболыпай ступені раскрывалі змест твора і за-
66 Нікіціп А. Крок да тэатра будучыні // Мастацтва Беларусі. 1986. № 11. С. 11.
67 Борнсова Т. Шексппр на белорусской сцене. Мн., 1964. С. 19.
68 Там жа. С. 20.
69 Пятровіч С. Еўсцігней Міровіч. С. 112.
думу пастаноўшчыка. Гэта і ўмелае выкарыстанне лаканічных дэкарацый і святла ў шматкарцінным спектаклі «Перамога», трапнасць у перадачы баявой абстаноўкі ў спектаклі «Мяцеж» (БДТ-І, 1927), яскравае адлюстраванне падзей на ткацкай фабрыцы ў спектаклі «Запяюць верацёны» (1928), стварэнне жывой атмасферы на буйным прамысловым аб’екце ў спектаклі «Мост» (1929).
Важным момантам у развіцці савецкага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва з’явілася пастаноўка гераічнай аповесці У. Іванава «Бронецягнік 14—69» Маскоўскім Мастацкім тэатрам, дэкарацыі да якога былі створаны В. Сімавым, зацвердзіўшым новае разуменне рэвалюцыйнай п’есы. Ён гаварыў, што «самыя моцныя творчыя імпульсы дае жыццё — Ha­ma цудоўнае, змрочнае, ласкавае, жорсткае, узвышанае ці цьмянае... але жыццё» 70.
В.	Сімаў адлюстраваў у сваіх дэкарацыях веліч і значнасць падзей стрымана і сурова. «Дэталі цяпер без патрэбы, арудаваць трэба пластамі. Суровы час, жыццё прыўзнятае, пачуцці абвостраныя — хай разгортваюцца на пераканаўча простым фоне» 71,— пісаў В. Сімаў. Афармленне спектакля «Бронецягнік 14—69» з’явілася значнай падзеяй у гісторыі савецкага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Горача вітаў перамогу мастака пастаноўшчык спектакля К. Станіслаўскі: «Я страшэнна рады, што ў гэтым спектаклі на нашу сцэну зноў вярнуўся ва ўсёй сваёй сіле жывапіс як пэўны прыём дэкаратыўнага афармлення» 72.
Дэкарацыі да спектакля «Бронецягнік 14—69» на сцэне Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (1928)
70 Бассехес А. Художннкн на сцене МХАТ. М., 1960. С. 74.
71 Чуркіін М. В понсках театральной правды // Театр. 1937. № 4.
72 Горчаков Н. Режнссерскпе урокн К. С. Станнславского. М., 1951. С. 476.
развівалі ўжо на новым этапе рэалістычныя традыцыі, так характэрныя для мастацтва беларускага тэатра. Выдатны рускі савецкі мастак Б. Волкаў у простай лаканічнай форме раскрыў хвалюючыя падзеі нядаўняга мінулага, стварыў бачны вобраз Расіі, рэвалюцыі, перамогі народа.
Далейшае замацаванне рэалізму ў беларускім дэкарацыйным мастацтве адбылося ў спектаклях БДТ-І «Міжбур’е» (1929) Д. Курдзіна і «Гута» (1930) Р. Кобеца (мастак Д. Крэйн).
У лепшых спектаклях Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра «Мяцеж», «Бронецягнік 14—69», «Гута», «Мост» была яскрава вызначана рэалістычная лінія развіцця дэкарацыйнага мастацтва ў 20-я гады, якая больш трывала была развіта ў наступным дзесяцігоддзі.
ГРАФІКА
На фарміраванне газетнай і часопіснай графікі 20-х — пачатку 30-х гадоў аказалі ўплыў шмат якія фактары: літаратура, тэатр, мастацкія традыцыі першых рэвалюцыйных гадоў і дарэвалюцыйная графіка, новыя выданні Масквы і Ленінграда 73.
На старонках газет і часопісаў атрымалі развіццё карыкатура, шарж, аздобы-застаўкі, канцоўкі, геральдычныя выявы з элементамі новай савецкай сімволікі. Перыядычныя выданні можна параўнаць з «выпрабавальным» полем у справе засваення і эксперыментавання ў новых тэхніках, сродках выразнасці.
Выпуск газет і часопісаў з кожным годам павялічваўся. У 1922 г. быў заснаваны літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя», у 1923 — ілюстраваны часопіс «Маладняк», у 1924 —
73 Костнн В. II. Журнальная графнка 20-х годов // Средн художнііков. М., 1986. С. 79.
«Беларускі піянер», у 1925 — «Віцебшчына», «Работніца і сялянка» і інш. Сярод газет асабліва цікавымі былі «Звезда», «Савецкая Беларусь», «Малады араты», «Полесскнй коммунар» і інш.
Калі ў першы паслякастрычніцкі перыяд задачы будаўніцтва новай, савецкай культуры зыходзілі з агульпых задач абароны Краіпы Саветаў, то ў наступны, аднаўленчы перыяд фарміраваліся новыя якасці савецкага шматнацыянальнага мастацтва, якія былі звязаны з задачамі сацыялістычнага будаўніцтва, культурнай рэвалюцыі.
Шукаліся адпаведныя тэмы і формы. Мастакі імкнуліся выявіць і адлюстраваць тое, што прыносіла з сабой новае савецкае жыццё. Ролю сцяганосцаў у гэтай справе адыгралі беларускія газеты і часопісы, на старонках якіх вырашаліся задачы мастацтва, распрацоўваліся новыя тэорыі.
У газеце «Рунь» быў змешчаны заклік да чытачоў і прыхільнікаў стварэння новага беларускага мастацтва «прысылаць фотаздымкі, малюнкі беларускіх тыпаў, вёсак, двароў, замчышчаў, мястэчак, гарадоў і гістарычных помнікаў, а таксама фота беларускіх нацыянальных гурткоў». Гэты дакумент красамоўна сведчыць, што наступіў новы перыяд у развіцці мастацкай думкі, новая ступень мыслення адносна будучых шляхоў развіцця мастацтва.
Пытанні напрамкаў развіцця беларускага мастацтва вырашаліся на з’ездах работнікаў мастацтва, з’ездах партыі74.
У лютым 1921 г. IV з’езд Камуністычнай партыі Беларусі намячае задачы па палітычнай асвеце моладзі і вытворчай прапагандзе. Падкрэслівалася неабходнасць паляпшэння якасці агітацыйна-вытворчай работы, пастаноўкі яе на навуковую аснову. Гэты дакумент даваў повыя імпульсы
74 Звезда. 1921. 12 япв.
для развіцця мастацкай графікі — самага аператыўнага, мабільнага і дзейснага віду мастацтва 75.
Найбольш плённай у плане распрацоўкі новых жанраў, найбольш разнастайнай па відах з’яўляецца графіка часопіса «Маладняк» — органа маладых беларускіх савецкіх пісьменнікаў і паэтаў, у творчасці якіх выразна праявіліся такія якасці мастацтва новай эпохі, як высокая грамадзянская актыўнасць, баявая партыйнасць, камсамольскі аптымізм76. Маладнякоўскія мастакіафарміцелі, графікі былі першымі, у творчасці якіх найбольш актыўна развіваліся і зацвярджаліся асноўныя прынцыпы новага, савецкага мастацтва. Цэнтральны часопіс меў свае філіялы ў Віцебску — «Світанне», «Пачатак», Полацку — «Надзвінне», «Зарніцы», Бабруйску — «Уздым», Клімавічах — «Маладняк Калініншчыны», Барысаве — «Маладняк Барысаўшчыны», Оршы — «Аршанскі маладняк». У іх выданні, афармленні ўдзельнічалі В. Дваракоўскі, А. Тычына, А. Пузынкевіч, А. Ахола-Вало, I. Пушкін, П. Гуткоўскі і інш. У Віцебску пры мастацкім тэхнікуме быў створаны свой філіял «Маладняка».
Віцебскі краязнавец М. Каспяровіч найбольш поўна выказаў мэты і задачы маладнякоўцаў: «Філіял павінен быў у першую чаргу дапамагчы трымаць сувязь з жыццём, пазнаваць псіхалогію творчасці, вывучаць калектыўнае і індывідуальнае беларускае мастацтва, перапрацоўваць яго і вывучаць, дапамагаць выхоўваць з сябе сапраўдных беларускіх пралетарскіх майстроў» 77.