• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    На 1-й Усебеларускай выстаўцы экспанавалася серыя карцін Я. Кругера аб рабочых-металістах завода імя С. М. Кірава. Але найбольш дэталёва распрацавана ім серыя палотнаў, прысвечаных жыццю дзяцей у новых умовах савецкай рэчаіснасці.
    У іх асабліва прыкметны здольнасці мастака як майстра псіхалагічнага партрэта. У вельмі простых па кампазіцыі карцінах: «Вяртанне са школы» (1921), «Школа беспрытульнікаў» (1927), «Дзіцячая калонія» (1930)—створана галерэя разнастайных тыпажоў, яркіх жыццёвых характараў, у якіх прачытваюцца іх біяграфіі, тыя цяжкія ўмовы, якія фарміравалі звычкі і паводзіны падлеткаў.
    У завершанай па форме карціне «Апошнія хвіліны жыцця Г. Лекерта» (1927) Я. Кругер звяртаецца да гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі. Але асноўную ўвагу ён ўсё ж аддае паказу сучаснага жыцця, новых з’яў у побыце народа. Камандзіроўка ў сельскагаспадарчую яўрэйскую камуну «Новае жыццё» дала яму багаты матэрыял, на аснове якога была створана серыя эскізаў да тэматычных палотнаў. На жаль, яны не атрымалі далейшай сюжэтнай распрацоўкі. Карціны «Новае жыццё», «Яўрэйскі касец», «Яўрэй за работай» насілі хутчэй рэпартажна-інфармацыйны характар, што з’явілася вынікам захаплення ў тыя гады тыпажом. Гэта было нехарактэрна для вядомага майстра-партрэтыста, прайшоўшага вялікую школу рэалістычнага майстэрства ў свайго настаўніка па Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў В. У. Макоўскага.
    У творчасці многіх мастакоў-авангардыстаў 20-х гадоў цяжкасці ў авалоданні рэалістычнай формай не былі пераадолены да канца. 3 гэтага пункту погляду надзвычай стрыманымі былі адносіны да творчасці Ю. Пэна, які ў сваёй паслякастрычніцкай творчасці прытрымліваўся традыцый акадэмізму.
    Ю. Пэн і ў выкладчыцкай дзейнасці ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, пазней мастацкім тэхнікуме займаў нібы экстэрытарыяльнае становішча. Сфарміраваўшыся як мастак-партрэтыст ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у май-
    стэрні П. Чысцякова, ён у сваёй партрэтнай творчасці імкнецца выйсці за межы жанру, паказаць вобраз партрэтаванага ў працоўных абставінах і акружэнні («Швачка», «Шавец-камсамолец» і інш., 1925), спрабуе прыстасаваць дарэвалюцыйныя творы да новай рэвалюцыйнай тэматыкі.
    Да канца жыцця Ю. Пэн застаецца пранікнёным песняром местачковага рамесніцтва — мінулага нацыянальнага побыту свайго народа. У кампазіцыйных партрэтах 20-х гадоў ён настойліва шукае новыя рысы ў адлюстраванні жыцця яўрэйскага народа, якія ўнесла савецкая рэчаіснасць («Шавец-камсамолец»).
    21. 10. Пэн. Шавец-камсамолец. 1925. ДММ БССР
    Нягледзячы на свой старэчы ўзрост, мастак захаваў высокае майстэрства, пранікнёны псіхалагізм у абмалёўцы вобразаў сваіх герояў.
    Новыя з’явы ў жыцці беларускай вёскі выразна адлюстраваў у карціне «Старое і маладое» (1927) Гаўрыла Сямёнавіч Віер (1890—1964). Тут мы бачым супрацьпастаўленне
    двух укладаў духоўнага жыцця сялянства — кансерватыўнае мінулае і народжаную савецкай рэчаіснасцю сучаснасць. У нізкай хаце за сталом перад бажніцай за раскрытай Бібліяй сядзіць у глыбокім роздуме прыстойны селянін. У такі змрочны стан яго прывялі рэвалюцыйныя песні, якія спявае за акном вясёлая моладзь. He царква, а маніфестацыя, не малітвы, а задорныя песні завалодалі сялянскай моладдзю і ляглі цяжарам на душу багамольнага старога. Пажылая гаспадыня, што стаіць no634, глядзіць асуджальным позіркам, не падзяляючы яго нецярпімасці да новага жыцця.
    У гэтай простай і добрасумленна выкананай карціне мастак паказаў новыя працэсы, якія адбываліся ў свядомасці людзей савецкай вёскі, духоўны канфлікт селяніна 20-х гадоў напярэдадні сацыялістычных пераўтварэнняў.
    Творчасць Г. Віера вельмі актуальная жывымі сувязямі з рэчаіспасцю, рэалістычнай перакананасцю вобразнага адлюстравання народнага жыцця. Гэтыя якасці ўласцівы і nappine «Малады мастак» (1923), дзе перададзена цяга савецкага юнацтва да авалодання таямніцамі мастацтва. Г. Віер пражыў цяжкае жыццё шматгадовага навучання ў іканапісных майстэрнях Мінска і Пецярбурга і школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. Прыніжэнне і голад былі яго вечнымі спадарожнікамі. 3 1921 г. ён працуе ў Мінску тэатральным дэкаратарам, затым выкладчыкам малявання. 3 1925 г. актыўна ўключаецца ў выставачную дзейнасць. Працуе ў асноўным у жанры сюжэтна-тэматычнай карціны. Адначасова з сучаснай бытавой тэматыкай («Жыццё ў бараках», «За лозунгам», «Суботнік» (1932), «Уборка бульбы» (1935) і інш.) ім распрацоўваецца тэма рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Цяжар барацьбы савецкіх людзей на акупіраванай ворагам зямлі мастак паказвае ў невя-
    лікім палатне «Партызаны» (1927). У карціне «Курлоўскі расстрэл» (1924) раскрывае трагедыю рэвалюцыі 1905 г. На першы план ён высоўвае паўстаўшы народ, які пахіснуўся пад яраснай атакай коннай
    22. М. Філіповіч. Жанчына ў намітцы.
    1928. ДММ БССР
    паліцыі. Разгубленасць, бездапаможнасць людзей у трагічнай сітуацыі паказана схематычна ў розных варыяцыях. Як сведка гэтых баёў Г. Віер убачыў у ёй толькі цяжкую драму і не змог раскрыць гістарычнае значэнне першых выступленняў узброенага пралетарыяту.
    Імклівасць часу абумовіла некаторую стыхійнасць у развіцці мастацтва рэспублікі. Мастакі ў спешным парадку рыхтавалі карціны да тэматычных выставак. Так, на 1-ю Усебеларускую выстаўку толькі М. Філіповічам было прадстаўлена 25 работ розных жанраў, сярод якіх тэматычнае палатно «Расстрэл у Мінску» (1925), якое раскрывае драматычную старонку гісторыі бараць-
    23. М. Філіповіч. На Купалле. 20-я гг. Літаратурны музей імя Я. Купалы ў Мінску
    бы мінскага пралетарыяту з царскім самадзяржаўем у 1905 г. У гэтым надзвычай дынамічным творы выразна раскрылася кампазіцыйнае майстэрства жывапісца, падтрыманае ўсёй жывапісна-пластычнай і вобразнай пабудовай сюжэта. На жаль, гэты бок майстэрства жывапісца не быў заўважаны тагачаснай мастацкай крытыкай.
    Творчасць Міхаіла Мацвеевіча Філіповіча (1896—1947), надзвычай прадуктыўпага ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва, займае асобнае месца ў мастацкай культуры Беларусі 20-х гадоў і складае важнейшую вяху яе гістарычнага станаўлення.
    М. Філіповіч адным з першых сярод жывапісцаў рэспублікі звяртаецца да вытокаў народнага жыцця, нераскрытых кладавых беларускай народнай творчасці. Шматгадовае вывучэнне багацця беларускага фальклору, гістарычных помнікаў і прадметаў побыту, народнага тыпажу і розпых святочных абрадаў было рэалізавана ім у шматлікіх палотнах, у якіх адчуваліся ўлюбёнасць мастака ў прадмет адлюстравання, нястомны размах, тэмперамент, уменне ясна і проста арганізаваць матэрыял, вызначыць выразнасць вобразных характарыстык у цэласнай структуры палатна. Усю яго творчасць можна падзяліць на два перыяды.
    У першы перыяд навучання ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (1920—1921) жывапісец заставаўся верным прынцыпам свайго настаўніка К. Каровіна, у якога маляўнічая размашыстасць, магутная дэкаратыўнасць, абагульненасць формы і яе недасказанасць у дэталях сцвярджалі свабоду нічым не абмежаванай творчасці. У другі перыяд (20-я гады) фармальны бок творчасці пераважае над рэалізмам. У 1921 г. ён піша ўжо ўпамянутыя карціны «Максімальнае выяўлепне колеру», «Супрэматызм», засяроджваючы ўвагу на вырашэнні каларыстычных задач. Да таго ж мастак не мог пазбегнуць тэарэтычпых ідэй К. Малевіча і іншых фармалістычных плыней часу. Але ўжо на мінскай выстаўцы 1921 г. бачны яго паварот да фальклорнай спадчыны ў карцінах «На купалле», «На казачны матыў», «Вясна», «Скокі праз вогнішча». Народныя абрады, легенды давалі матэрыял для выразнага паказу новага
    светаадчування, якое было народжана жыццём новай, савецкай вёскі. Паэтычнасць фальклору давала магчымасць мастаку рэалізаваць свой жывапісны талент у самабытнай, музычна-дэкаратыўнай сімфоніі фарбаў.
    Аналагічныя тэмы свят, карагодаў, радасці працягвае развіваць мастак і ў сваіх наступных работах («Веснавое свята (Карагод)», 1922), а таксама ў абагульненых вобразах, створаных на аснове збірання ва ўсіх кутках Беларусі індывідуалыіа-непаўторнага тыпажу. Гады паўторнай вучобы ў Вышэйшых мастацка-тэхпічных майстэрнях (1925—1930) не перапыпілі сувязей мастака з народнай тэмай. Яна працягвалася ім у болып пэўным сацыялыіым аспекце. Калі ў карціне «Апрацоўка лёну» (1928) увагу мастака прыцягвае праца дужых жанчын, то ў творах «Піянеры ў вёсцы» (1927), «Новы быт»
    24. М. Філіповіч. Веснавое свята.
    Карагой. 1922. ДММ БССР
    25. М. Філіповіч. Апрацоўка лёну.
    1928. ДММ БССР
    (1927), «Гульня ў гарадкі» (1929) ён пяе песню новым з’явам сяляпскага жыцця.
    На Усебеларускую выстаўку 1929 г. М. Філіповіч прысылае дзесяткі работ, сярод якіх шэраг прысвечапы гісторыі дарэвалюцыйнага мінулага беларускага народа («Ад веку мы спалі», «3 часоў прыгнёту», «Бітва на Нямізе», «Барыкада» і інш.). У канцы 20-х гадоў мастак адыходзіць ад дэкаратыўна-прыкладной манеры выканання, значна ўскладняе каларыт, удаскаяальвае лепку формы. У яго творчасці з’яўляецца новы герой — чалавек з народа, які пясе ў сабе пачуцці новага, сацыялістычнага грамадства. Рэалістычпы вобраз у творчасці М. Філіпо-
    віча прымае тыповы, ярка акрэслены нацыянальны характар.
    Усебеларускія мастацкія выстаўкі другой паловы 20-х гадоў (1927, 1929) сведчаць пра ўзрастаючую ўвагу беларускіх жывапісцаў да працы і побыту свайго народа, да яго рэвалюцыйнай барацьбы. Гэты зрух быў прыкметпы ў творчасці кожпага актыўна дзеючага мастака. Эвалюцыяпіруе і творчасць Міхаіла Пятровіча Станюты (1881—1974). Ад матываў упадніцкай дэкадэншчыпы ён прыходзіць да адлюстравапня рэальнага жыцця рабочага класа, яго стваралыіай дзейнасці. Яго творы 20-х гадоў прысвечаны працоўнаму жыццю рабочага класа г. Мінска. Ён першы яго сціплы пясняр, які не
    26. М. Філіповіч. Бітва на Нямізе.
    1922. ДММ БССР
    27. М. Філіповіч. Народнае гулянне.
    1921. ДММ БССР
    здрадзіў яму за ўсё сваё доўгае жыццё. «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931) — творы, якія нарадзіліся ў выніку непасрэднага назірання мастаком жыцця і працы мінчап.
    М. Станюта пачатковую адукацыю атрымаў у школе малявання Я. Кругера, з 1918 да 1920 г. вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у Маскве (ВХУТЭМАС) у А. Архіпава і М. Касаткіна. Уся яго дзейнасць працякала ў Мінску ў бурным кругавароце мастацкіх плы-