• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    У рэзалюцыі ЦК ВКП(б) ад 18 чэрвеня 1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры» ўвага пісьменнікаў і мастакоў накіроўвалася на выкарыстанне дасягненняў рэалістычнага мастацтва мінулага ў працэсе пошуку, выпрацоўкі новай мастацкай формы. Гэта форма, якая адпавядала б новаму зместу і была зразумелая мільёнам працоўных, магла быць толькі рэалістычнай. Яна ўсталёўвалася ў творчасці В. Волкава, М. Эндэ, Г. Віера, М. Станюты, М. Філіповіча і мастакоў старэйшага пакалення — Я. Кругера, Ю. Пэна, Ф. Пархоменкі.
    Задачы глыбокага і ўсебаковага адлюстравання з’яў сучаснасці ва
    ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці вызначылі ролю і месца тэматычнай карціны ў творчай дзейнасці жывапісцаў. Барацьба за рэалізм у выяўленчым мастацтве была фактычна барацьбой за тэматычную карціну. У сваю чаргу ўсталяванне тэматычнай карціны як вядучага жанру было перамогай рэалізму.
    Усебеларускія мастацкія выстаўкі20-х гадоў (1925, 1927, 1929) сведчаць пра ўзрастаючую ўвагу беларускіх жывапісцаў да працы і побыту свайго народа, яго рэвалюцыйпага мінулага. Тэматычная карціна з кожным годам набывае ўсё большую ўдзельную вагу ў агульнай масе работ, што экспанаваліся на выстаўках.
    Дамінуючае месца ў сюжэтнай карціне 20-х гадоў займалі ў асноўным дзве тэмы — рэвалюцыі і грамадзянскай вайны і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. У палотнах гэтай тэматыкі з’яўляюцца повыя настроі, народжаныя светаадчуваннем савецкага чалавека, новае ідэйна-эстэтычнае асэнсаванне з’яў, якія адлюстроўваліся.
    Пачынальнікам беларускага гістарычнага жывапісу выступае Валянцін Віктаравіч В о л к а ў (1881 — 1964). У яго творчасці тэма рэвалюцыйнага мінулага беларускага народа знаходзіць найбольш яркае вобразнае ўвасабленне. Былы вучань В. Я. Савінскага па Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, якую ён скончыў у 1915 г., узначаліў школу прафесійнага майстэрства ў процілегласць напрамку спрошчанасці і схематычнасці, абстрактнай сімвалічнасці і пасіўнай натуралістычнасці, якія панавалі ў беларускім мастацтве ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Яго творчая дзейнасць нібы намячала шлях да паказу жыццёвай праўды, кансалідацыі сіл жывапісцаў за авалоданне метадам рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. Першыя тэматычныя палотны, прысвечаныя самым драматычным падзеям рэва-
    люцыйнай барацьбы народа, трактаваліся ім жыццёва і з рамантычнай прыўзнятасцю.
    Палымяным правадыром-рэвалюцыянерам паказвае ён Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай карціне ,(1923). 3 рэвалюцыйным пафасам уваскрашае мастак бліскучую старонку гісторыі паўстанчага руху сялян на Беларусі. Наступальны парыў паўстаўшых узмацняецца грозным маўчаннем заснежанага лесу, азоранага барвовымі прамянямі заходзячага сонца. Напоўнены парывам народнай масы, ён, нібы магутны акорд, узмацняе дынамічнасць вобраза Каліноўскага.
    Майстэрства рысавальшчыка, завершанасць жывапіснай формы, цэльнасць кампазіцыі, яркая вобразнасць гэтага твора В. Волкава прываблівалі мастакоў і ўказвалі шлях да авалодання рэалістычным метадам адлюстравання гістарычнай рэальнасці. Пазней маладыя жывапісцы звярталіся да гэтай тэмы, працягваючы яе ў плане рэвалюцыйнай рамантыкі («К. Каліноўскі» А. Булычова, 1929).
    Рэвалюцыйная тэматыка ў творчасці В. Волкава знайшла яркую форму выяўлення і ў карціне «Барыкады» (1923). Яна напісана на матэрыяле асабістых успамінаў мастака — сведкі вулічных баёў маскоўскага пралетарыяту. Напісанню гэтай карціны папярэднічаў вопыт, накоплены В. Волкавым у працэсе афармлення плошчаў рэвалюцыйнага Петраграда ў 1918 г., дзе ён стварыў шэраг манументальных пано, у якіх паказаў трыумф рабочага класа Савецкай Расіі. У эскізах пано «Уся ўлада Саветам!», «Штурм Зімняга», «Трыумф рабочага», «Хто не з намі, той супраць нас», «Лепш смерць, чым рабства» ён адшуквае наглядна-вобразныя сродкі для ўвасаблення ідэй і знаходзіць іх у закліках Камуністычнай партыі. Метафарычная форма выяўлення ідэйнага зместу і спецыфічнае вырашзнне манументаль-
    на-дэкаратыўнага пано наклалі адбітак і на яго першыя творы станковага жывапісу, у прыватнасці карціну «Барыкады». Дэкаратыўнасць жывапісу і некаторая тэатральнасць у пастаноўцы фігур узмацнялі элемент умоўнасці ў агульнай сістэме выразных сродкаў.
    Наступнае шматфігурнае палатно В. Волкава — «Партызаны» (1928), прысвечанае партызанскай барацьбе на Беларусі ў гады грамадзянскай вайны, адзначана найбольшай завершанасцю. Мастак паказаў востры псіхалагічны момант — рэакцыю партызан, якія размясціліся вакол кастра ў начным заснежаным лесе, на трывожнае паведамленне разведчыка. Кампазіцыя пабудавана на парыўным руху пададзеных у складаных ракурсах пастаў, на супрацьпастаўленні іх сілуэтаў асвятленню, на кантрастах гарачых аранжавых водбліскаў вогнішча і сініх глыбокіх ценяў зімовай ночы. Гэтым прыёмам В. Волкаў узмацняе напружанасць сітуацыі, атмасферу трывогі, падкрэслівае цяжкасць суровых абставін, у якіх вялі барацьбу патрыёты маладой Савецкай Рэспублікі. Карціна добра скампанавана і завершана ва ўсіх дэталях. Тут В. Волкаў яшчэ раз паказаў сябе бездакорным майстрам рысунка.
    На фоне паспешлівых эскізных работ маладых мастакоў, панавання схем «умоўнага рэалізму» гэты твор вылучаўся ў экспазіцыі прафесійным майстэрствам. Завершанасць формы гэтага рэалістычнага твора — перамога беларускага выяўленчага мастацтва 20-х гадоў. Звяртанне да грамадска значнай тэмы сведчыла пра новае мысленне мастака, хоць форма выяўлення, сфарміраваная на аснове акадэмічнага аб’ектывізму, істотна тут не змянілася.
    Карціне «Партызаны» В. Волкава, як і наогул творам гэтага перыяду, уласцівы агульны недахоп — апавядальнасць і ілюстрацыйнасць. Для раскрыцця тэмы выкарыстоўваўся
    19. В. Волкаў. Эскіз да карціны «Партілзаны». 1928
    болып ці менш выпрацаваны тыпаж, тып-схема, схема-вобраз — селяніна, рабочага, салдата і г. д. Узаемадзеянню тыпаў-персанажаў падпарадкоўваліся ўсе сродкі кампазіцыйнай пабудовы. У даным выпадку дзеянне, засяроджанае на моманце трывогі, не раскрывала магутнасці партызанскай барацьбы, а захапляюча ілюстравала асобны эпізод партызанскіх будняў. Гэты недахоп гістарычна абумоўлепы нясталасцю тэарэтычнай думкі, малым вопытам мастацкай практыкі, маладосцю беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Распрацоўка ўнутранай характарыстыкі герояў, іх псіхалагічная ўзаемасувязь у сюжэтным дзеянні, выяўленне гістарычнай сутнасці з’яў, якія адлюстроўваліся
    ў пачатковы перыяд, яшчэ не сталі галоўнай праблемай творчасці. Само паняцце мастацкага вобраза толькі намячалася ў савецкай эстэтыцы і мастацтвазпаўстве.
    Спробы мастака М. Эндэ практычна рашыць гэту праблему таксама засталіся не даведзенымі да канца. У карціне «Партызаны» (1928) мастак ішоў не ад тыпізацыі, якая патрабуе шматграннай абрысоўкі вобраза ва ўсёй яго жыццёвай паўнаце, а ад экспрэсіўнага адлюстравання стану дзеючых асоб у даны момант, выкарыстоўваючы пры гэтым прыёмы плаката і манументальна-дэкаратыўнага пано. Па законах гэтых відаў мастацтва ён будаваў і кампазіцыю і архітэктоніку твора, фігуры
    20. Ю. Пэн. Аўтапартрэт. 1922. ДММ БССР
    атрымлівалі пры гэтым сілуэтнаплоскасную трактоўку.
    Сюжэт карціны наступны; два браты — рабочы і салдат ідуць з вінтоўкамі наперавес цераз заснежаныя пералескі. Іх суправаджае малодшы брат — падлетак у паўкажушку і лапцях, які з адчаем убачыў, як упаў у смяротным баі іх родны бацька (карціна першапачаткова называлася «Бацьку забілі»), Ва ўсім строі кампазіцыі паказана непахісная рашучасць да помсты, барацьбы. Гора і нянавісць перакасілі валявыя твары гэтых людзей, якія моцна сціскаюць у руках зброю. Ланцуг узброеных сялян, што ідуць углыбіні па вяршыні ўзгорка, увасабляе маштабы ўсенароднай барацьбы за вызваленне радзімы. У гэтай карціне яскрава ўвасоблены рысы манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, якія атрымалі распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве 20-х гадоў: плоскаснае вырашэнне прасторы, якая ідзе не ўглыбіню, а хутчэй угару; падкрэсленасць рытмічнай структуры кампазіцыі; сілуэтнасць першапланавых фігур; схематычнасць твараў галоўных персанажаў, некалькі дэфармаваных з мэтай найбольшага выяўлення экспрэсіўнасці душэўнага стану; дакладнасць асноўных колеравых канфігурацый.
    М. Эндэ, адзін з былых членаў «Таварыства мастакоў» у Пецярбургу, якія працягвалі развіваць традыцыі маладой савецкай школы манументальнага жывапісу, за доўгія гады выкладання ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1932) дэкаратыўнага жывапісу і асноў плаката выпрацаваў своеасаблівую стылістычную сістэму, якая ўвабрала ў сябе асаблівасці гэтых відаў мастацтва. К канцу 20-х гадоў яна выкрысталізавалася ва ўстойлівы графічна-дэкаратыўны жывапісны сінтэз.
    Найболып яскрава ён увасоблены ў вертыкальным палатне «Дзяўчаты ідуць на работу». На фоне блакітнага неба па зялёным дыване шырокага
    поля весела шагаюць на працу вясковыя дзяўчаты. У руках іх збанкі з ежай, гарэзліва закінуты на плечы граблі. Фізічная праца прыдала іх знешняму выгляду пластычную чароўнасць, гарманічнасць фізічнай сілы і духоўнага задавальнення. Іскрыстасць сонечнага дня, задорныя ўсмешкі, дыхаючыя здароўем постаці нясуць у сабе подых новага, пераўтворанага жыцця. Неабходна адзначыць абвостранае пачуццё сучаснасці ў творах гэтага мастака. Найбольш ярка перадаваў ён светаадчуванне савецкага чалавека.
    Гэтымі якасцямі ўзбагачалася і тэматычная творчасць В. Волкава. Аптымістычным гучаннем вылучаецца яго палатно «Плытагоны» (1927). Сонечнае святло, шырокая прастора, магутная фігура старога плытагона, які аглядае свае шляхі-дарогі, адлюстроўваюць узлёт разняволеных сіл савецкага чалавека. Гэта новае светаадчуванне перададзена моцным танальным малюнкам, лаканічнай кампазіцыяй, псіхалагічнай характарыстыкай персанажаў карціны.
    К канцу 20-х гадоў адбываюцца змены ідэйнага характару і ў творчасці іншых жывапісцаў старэйшага пакалення — Г. Віера, М. Станюты, Я. Кругера, М. Філіповіча і інш.
    Я. М. Кругер як мастак склаўся ўжо на пачатку нашага стагоддзя. У 1886 г. ён скончыў у Кіеве мастацкую школу М. Мурашкі, вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы, скон-. чыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу (1900). У перадрэвалюцыйныя гады працаваў у Мінску ў жанры партрэта. У гады першай сусветнай вайны жыў у Казані. У 1921 г. вярнуўся ў Мінск і актыўна ўключыўся ў мастацкае жыццё рэспублікі.