Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Да цэнтрычных пабудоў належаць капліца, узведзеная ў 1811 г. у в. Дубае (Пінскі р-н Брэсцкай вобл., захавалася), а таксама Іосіфаўскі касцёл у г. Лідзе (Гродзенская вобл.). Храм-ратонда ў Лідзе будаваўся ў 1797—1825 гг. як касцёл кляштара піяраў, у 1863 г. перароблены на праваслаўную царкву Міхаіла Архангела (цяпер планетарый). Цыліндрычны аб’ём храма накрыты паўсферычным купалам на цыліндрычным барабане і завершаны ліхтарыкам. Прытвор вылучаны чатырохкалонным дарычным порцікам, на процілеглым баку — двухпавярховы корпус былога кляштара.
Храмы падоўжна-восевай кампазіцыі былі распаўсюджаны ў мураваным касцельным будаўніцтве: Пе-
трапаўлаўскі касцёл (1778, в. Ізабелін Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.), касцёл Ганны (1773, в. Варонча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), Троіцкі касцёл (1801, г. п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.), Троіцкі касцёл (1825, в. Індура Гродзенскага р-на), Вацлаўскі касцёл (1846—1848, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.). Петрапаўлаўскі касцёл у в. Ізабелін — кампактны і лаканічны адпанефавы ў плане храм з паўцыліндрычнай апсідай. Яго галоўны фасад расчлянёны чатырма
храмах (у в. Індура, г. Ваўкавыску і інш.) цэнтральны неф звычайна завяршаецца паўцыліндрычнай апсідай, а галоўны фасад найчасцей афармляўся магутным калопным порцікам. Так, галоўны фасад трохнефавага Троіцкага касцёла ў в. Індура дэкарыраваны чатырохкалонным дарычным порцікам з высокім атыкам, бакавыя фасады — пілястрамі. Галоўны фасад Вацлаўскага
7. Касцёл Тэрэзы ў г. Шчучыне Гродзенскай вобл. 1829
пілястрамі і завершаны трапецападобным франтонам, пад якім узвышаецца васьмігранная вежа. Аднанефавым з трансептам і паўцыліндрычнай апсідай з’яўляецца і Троіцкі касцёл у г. п. Рось. Яго плоскі галоўны фасад дэкарыраваны рустам і завершаны трыгліфпым фрызам, у цэнтры фасада атыкавы франтон з паўкруглым акном. У трохнефавых
касцёла ў г. Ваўкавыску завершаны дзвюма невысокімі вежамі, цэнтральная частка фасада вылучана чатырма пілястрамі і трыгліфавым фрызам, што найбольш ярка адлюстроўвае асаблівасці архітэктуры позняга класіцызму.
У новым стылявым напрамку рэканструююцца старажытныя барочныя ансамблі. Галоўны храм Жыро-
віцкага базыльянскага манастыра Успенскі сабор, узведзены ў 1613— 1650 гг. у стылі барока, пасля рэканструкцыі ў 1828 г. набыў рысы класіцызму: вежы разабраны, зменена форма купала, галоўны фасад дэкарыраваны накладным дарычным порцікам. 3 фасадаў некаторых цэркваў і касцёлаў знікаюць піматлікія крапоўкі, характэрныя для архітэктуры барока. У іх кампазіцыі з’яўляюцца прапарцыянальныя чляненні, ураўнаважаныя аб’ёмы, пануюць сіметрыя і геаметрычнасць, што характэрна ўжо для класіцызму (касцёл у в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.). Так, Станіславаўскі касцёл у Магілёве (закладзены ў 1738, канчаткова скончаны ў 1752 г.) ла сваёй планіроўцы, архітэктуры і дэкаратыўнаму афармленню з’яўляўся збудаваннем стылю барока. У выніку рэканструкцыі касцёла (скончана ў 1782 г.) да галоўнага фасада быў прыбудаваны магутны чатырохкалонны іанічны порцік, што значна змяніла аблічча галоўнага фасада (фланкіруючыя вежы на фасадзе былі захаваны).
Пануючая ў архітэктуры класіцызму сіметрычна-восевая кампазіцыя не заўсёды вытрымлівалася пры ўзвядзенні манастырскіх комплексаў, якія ў сваёй арганізацыі традыцыйна падпарадкоўваліся жывапіснаму і асіметрычнаму размяшчэнню на ўчастку гарадской тэрыторыі ці рэльефу мясцовасці (кляштар піяраў у г. Шчучыне, 1819).
Некаторыя культавыя пабудовы ўспрымаюць ампірную накіраванасць грамадзянскай архітэктуры. Рысы ампірнай трактоўкі атрымаў Казьмадзям’янаўскі касцёл у Астраўцы (1787). У сярэдзіне XIX ст. пры перабудове храма над франтонам быў надбудаваны атык, а ў дэкоры з’явіліся дэталі стылізаванага іанічнага ордэра. Атыкам завершаны порцік Троіцкага касцёла ў в. Індура і галоўны фасад Вацлаўскага касцёла. Пры гэтым у помніках за-
8. Царква Раства багародзіцы ў в. Масаляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. 1796
хоўваюцца барочная традыцыя і імкненпе да аднафрантальнасці аб’ёмпай кампазіцыі — бакавыя фасады лаканічна аформлены адзінкавымі пілястрамі, дэкор сканцэнтраваііы на галоўным фасадзе над усімі праёмамі. 3 антычнай рэтраспекцыяй у архітэктуры Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст. звязана ўкараненне ў дэкор буйных форм дорыкі — трыгліфавых фрызаў, канеліраваных калон і пілястраў, пазбаўленых баз і падзеленых скажонымі капітэлямі, а таксама інтэнсіўнае ўвядзенне русту (Троіцкі касцёл у в. Індура, касцёл Ганны ў в. Варонча).
Афармлепне інтэр’ераў культавых пабудоў з першай паловы XIX ст. таксама пачынае падпарадкоўвацца эстэтыцы класіцызму з яго ідэальнай гармоніяй, строгасцю форм, прапорцый, рытмам чляненняў. Імпазантная раскоша барока саступіла месца выразнай гармоніі прапарцыянальных суадносін, рацыянальнай дэкаратыўнай выразнасці, сціплай велічы і ўражлівай манументальнасці. Унутраная пра-
стора інтэр’ера каталіцкіх і праваслаўных храмаў традыцыйна дзеліцца на тры нефы пры дапамозе магутных слупоў і ажурных зорчатых перакрыццяў, а таксама кантрастных перападаў вышынь ад галоўнага да бакавога нефа. У стылі класіцызму распісаны інтэр’еры шматлікіх храмаў, іх драўляпыя алтары і іканастасы (інтэр’ер Мікалаеўскага касцёла ў в. Геранёны, інтэр’ер Троіцкага касцёла ў г. п. Рось, алтары Троіцкага касцёла ў в. Індура, Петрапаўлаўскага касцёла (1803— 1812) у в. Забалаць Гродзенскай вобл. і інш.). У іх дакоры шырока выкарыстаны тэхніка штучнага мармуру — стука, фрэскавы жывапіс, медальёны, разеткі, нішы з дэкаратыўнай скульптурай. Архітэктурны дэкор, які патрабаваў аб’ёмпага вырашэння, часта трактаваўся сродкамі ілюзорнага паліхромнага роспісу, які імітаваў алтары, арнамент і скульптуру (капліца ў г. п. Дзятлава, 1813), кесаніраваныя зводы (храм-ратонда ў Лідзе і інш.). У алтары касцёла Ганны (в. Варонча Карэліцкага р-на) класічны порцік з трохвугольным франтонам і канеліраванымі пілястрамі ілюзорна трактаваны ў выглядзе аб’ёмнай кампазіцыі.
Надзвычай распаўсюджаныя ў беларускім культавым дойлідстве невялічкія храмы на могілках адрозніваюцца прастатой архітэктурнага вырашэння, гранічным лаканізмам і абагульненасцю элементаў класічнай ордэрнасці. Тыповым прадстаўніком такога тыпу храмаў з’яўляецца капліца ў г. п. Дзятлава. Пабудаваная з каменю і цэглы, яна ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з паўцыркульнай апсідай і двухсхільным дахам з канічным пераходам над апсідай. Адзіным элементам, які характарызуе яе мастацка-стылявую накіраванасць, з’яўляецца чатырохкалонны порцік спрошчанага дарычнага ордэра на галоўным фасадзе. Цыбулепадобныя галоўкі над увахо-
дам і алтарнай часткай — адзіныя атрыбуты праваслаўнага храма. Своеасаблівай формай культавай архітэктуры з’яўляюцца невялічкія прыдарожныя капліцы. Адна з іх пры шляху Суботнікі — Геранёны ў Іўеўскім раёне пабудавана ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. у стылі класіцызму. У канструкцыі выкарыстаны мясцовы будаўнічы матэрыял — бутавы камень (у цокалі). Капліца двух’ярусная, квадратная ў сячэнні. Другі ярус — традыцыйна скразны, у выглядзе навісі на чатырох калонках. Пад навіссю — драўляная скульптура «Ісус з Назарэта». Для гэтага тыпу пабудоў характэрны самабытпая трактоўка ордэрных форм, адзіны кампазіцыйны і эмацыянальны лад як архітэктуры, так і скульптуры. У гэтым помніку асабліва выразна выступае народнае мастацкае бачанне, у прыватнасці сінтэз мураваных класічных форм і традыцыйнага гонтавага шатровага Даху.
Прагрэсіўнасць стылю класіцызму ў архітэктуры Беларусі канца XVIII—сярэдзіны XIX ст. заключаецца ў эвалюцыйнай і лагічнай распрацоўцы прынцыпаў сінтэзу мастацтваў. Тэктанічнае вырашэнне экстэр’ера і інтэр’ера збірае ва ўзаемазвязаных геаметрычных чляненнях такія кананічныя дэкаратыўныя элементы, як разеткі, медальёны, плафоны, панелі, манументальнадэкаратыўны жывапіс, скульптуру і разнастайны ляпны дэкор. Такім чынам, у архітэктуры Беларусі гэтага перыяду выкарыстоўваецца ўвесь арсенал класічнай архітэктурнай спадчыны ў мясцовай інтэрпрэтацыі. У дэкаратыўна-мастацкім афармленні шырока прымяняецца тэхніка штучнага мармуру — стука. Вялікі ўплыў на фарміраванне архітэктуры беларускага класіцызму аказалі руская будаўнічая культура, а таксама і рускія майстры, якія працавалі ў гэты перыяд у Беларусі.
* $ *
Пераход палацава-сядзібнай архітэктуры і садовапаркавага мастацтва ад стылю CapoKa да класіцызму гістарычна звязаны з уз’яднаннем Беларусі з Расіяй у канцы XVIII ст. Аграрная палітыка царызму была накіравана на пашырэнне мясцовага і насаджэнне рускага феадальнага землеўладання, з прычыны чаго шчодра раздаваліся секвестраваныя «скарбавыя і ўдзельныя фонды». На тэрыторыю Беларусі пачалася інтэнсіўная міграцыя рускіх землеўладальнікаў з адначасовай эканамічнай стабілізацыяй мясцовай шляхты. У значнай меры гэтаму працэсу садзейнічалі пашырэнне ўнутранага і агульнарасійскага рынку, актывізацыя знешняга гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, адмена шэрагу пошлін на яе рэалізацыю, наданне землеўладальнікам урадавых ільгот, што вяло да ўмацавання і развіцця памешчыцкай гаспадаркі. Царызм заахвочваў дваран і не раз падмацоўваў іх сацыяльна-эканамічныя прывілеі. Памешчыцкая сядзіба заставалася апорай імперыі на месцах, усталёўвала ідэалогію самадзяржаўя. Такім чынам, у ходзе палітыка-эканамічнага панавання феадалаў у архітэктуры Беларусі пачынаецца шырокамаштабнае палацава-сядзібнае будаўніцтва.
Розніца ў сацыяльна-эканамічным становішчы ўладальнікаў маёнткаў ярка выявілася ў вялікай архітэктурнай разнастайнасці сеткі памешчыцкіх рэзідэнцый, якімі густа пакрылася тэрыторыя Беларусі. Дыяпазон палацава-сядзібнага будаўніцтва вельмі шырокі — ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных палацава-паркавых ансамбляў буйных магнатаў, такіх, як палацы П. А. Румянцава ў Гомелі, С. Зорыча ў Шклове, Г. Чарнышова ў Чачэрску, A. М. Галіцына ў Прапойску (сучасны Слаўгарад).
На іх мастацка-стылявую трактоўку значны ўплыў зрабіла архітэктура рускага класіцызму. У гэтай галіне будаўніцтва працуюць вядомыя прадстаўнікі класіцыстычнага напрамку ў архітэктуры: Дж. Сака, К. Спампані, Я. С. Бекер, Б. Л. Тычэцкі, К. I. Падчашынскі, Ш. Б. Цуг і інш. Аднак большасць сядзіб узводзілася прыгоннымі дойлідамі, творчая дзейнасць якіх вызначала своеасаблівасць сядзібнай архітэктуры Беларусі гэтага перыяду.