• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Акрамя нацюрмортаў, інтэр’ераў і партрэтаў I. Ф. Хруцкі пісаў шмат пейзажаў, аднак аўтарства некаторых з іх устанавіць цяжка, бо пейзажам займаліся і яго браты Андрэіі Хруцкі (1829 —1919) і Яўстафій Хруцкі (нар. 1820), якія таксама скончылі Пецярбургскую акадэмію мастацтваў.
    Імёны Сяргея Канстанцінавіча Заранкі (1818-1871) 33 і Кандрата Ільіча Карсаліна (1809— 1871), выхадцаў з Беларусі, трывала ўвайшлі ў гісторыю рускага рэалістычнага партрэтнага жывапісу. Гэтыя мастакі амаль усё сваё свядомае жыццё правялі за межамі Беларусі, але ніколі не гублялі сувязей
    33 С. К. Заранка нарадзіўся ў мястэчку Ляды на Магілёўшчыне ў сям’і прыгоннага селяніна князёў Любамірскіх.
    з радзімай і ў меру сіл і магчымасцей садзейнічалі развіццю беларускага выяўленчага мастацтва. Так, G. К. Заранка, будучы інспектарам і выкладчыкам Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, аказваў вялікую дапамогу і падтрымку вучням з Беларусі братам П. I. і Ф. I. Хадаровічам, В. Сляндзінскаму і інш.
    Менш вядомы жывапісец, майстар інтымнага партрэта К. I. Карсалін нарадзіўся ў Слуцку. Свае першыя мастацкія вопыты ён зрабіў пад кіраўніцтвам вучня Я. Рустэма Тамаша Гесэ. У гэтым сэнсе Карсалін з’яўляецца пераемнікам традыцыіі Віленскай мастацкай школы. У далейшым Карсалін атрымаў грунтоўную падрыхтоўку ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, стаўшы пазней, у 1857 г., акадэмікам партрэтнага жывапісу. Доўгі час (да 1846 г.) ён пражыў за мяжой, быў жывапісцам пры рускай місіі ў Кітаі. Апрача
    шматлікіх партрэтаў, напісаных у гэты час, мастак стварыў шмат пейзажаў.
    Асобпае месца ў гісторыі развіцця беларускага партрэтнага жывапісу належыць тым мастакам, якія па тых ці іншых акалічнасцях не змаглі вучыцца ў Акадэміі мастацтваў, але тым не менш пакінулі прыкметны след у гісторыі мастацтва. Да іх належаць Палікарп Ютэйка, Карл Рыпінскі і Адам Шэмеш.
    Браты Палікарп і Іван Ютэйк і паходзілі з Мінскай губерні. Палікарп нарадзіўся ў 1803 г. Біяграфічных звестак пра яго захавалася вельмі мала. Вядома, што ён вучыўся ў Я. Рустэма. На выстаўцы ў Віленскім універсітэце 1820 г. былі прадстаўлены яго копія «Святога сямейства» Рафаэля і некалькі ма-
    44. I. Хруцкі. Bid на Елагіным востраве ў Пецярбургу. 1839. Ленінград.
    Рускі музей
    45. С. Заранка. Партрэт Ф. Талстога. 1850-я гг. Мінск. ДММ БССР
    люнкаў. Пазней П. Ютэйка працаваў настаўнікам малявання ў Нясвіжы. 3 яго работ вядомы партрэты прафесараў Віленскага універсітэта Юрэвіча і Гетцольда (ДММ ЛітССР). Яны вызначаюцца добрым партрэт-
    скага ўяўляюць пэўную каштоўнасць для гісторыі як іконаграфічны матэрыял.
    3 мэтай заробку К. Рыпінскі выконваў шматлікія копіі абразоў для цэркваў і касцёлаў Беларусі. Яго
    46. Шэмеш. Партрэт I. Янушкевіча. 1830-я гг. Варшава. Нацыянальны музей
    47. А. Шэмеш. Партрэт Т. Янушкевіч. 1830-я гг. Варшава. 11 ацыянальны музей
    ным падабенствам, сціпласцю каларыту і кампазіцыйнага вырашэння.
    Карл Рыпінскі (1808—1892) вядомы як аўтар шматлікіх партрэтаў-мініяцюр і акварэлей. Яго пэндзлю належаць партрэты многіх выдатных палітычных і культурных дзеячаў Паўночна-Заходняга краю. Найбольш вядомы партрэты прафесара батанікі Віленскага універсітэта Станіслава Юндзіла, Станіслава Хамінскага, яго жонкі, Станіслава Маскаленкі і інш. Характэрная рыса ўсіх гэтых работ — прастата кампазіцыі, сціплы каларыт, крыху натуралістычны малюнак. Рыпінскі не ідэалізаваў асоб, якіх маляваў. У гэтых адносінах партрэты Рыпін-
    работы знаходзіліся ў Цытвянах і Вільні. Для «Віленскага альбома» Ю. Вільчынскага Рыпінскі скапіраваў фрэскі Данкерса з Віленскага кафедральнага сабора («Суправаджэнне праху св. Казіміра», «Цуд св. Казіміра» і інш.), якія па мастацкіх якасцях мала чым адрозніваюцца ад арыгіналаў. Апошнія гады жыцця Рыпінскі правёў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам малявання ў адной з гімназій.
    Адам Ш э м е ш увайшоў у гісторыю мастацтва як жывапісец-партрэтыст і мастацтвазнаўца, аўтар шэрагу артыкулаў па выяўленчаму мастацтву Беларусі таго часу. Яго пяру належыць досыць падрабязны
    нарыс пра Віленскую мастацкую школу 34, ён з’яўляецца аўтарам «Успамінаў пра Дамеля». 3 ім у свой час кансультаваўся Уладзіслаў Сыракомля, складаючы вопіс помнікаў выяўленчага мастацтва Мінска.
    А. Шэмеш (1808—1864) нарадзіўся ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў сям’і старасты. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай мастацкай школе ў Я. Рустэма. Пасля заканчэння ў 1831 г. універсітэта вярнуўся ў Мінск. Тут актыўна займаўся творчай і грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады ім напісаны партрэты Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі (месца знаходЖання невядома). Па мастацкіх якасцях яны мала чым адрозніваліся ад партрэтаў К. Рыпінскага і П. Ютэйкі. У гэты ж час, як сцвярджае гісторык М. Балінскі, Шэмеш піша гістарычныя і бытавыя кампазіцыі, у якіх вобразы дробнай шляхты і простага народа былі «паказаны вельмі праўдзіва». Цяжка меркаваць пра дакладнасць гэтых даных, бо ніякіх гістарычных і бытавых кампазіцый гэтага аўтара выявіць пакуль што не ўдалося (за выключэннем кампазіцыі на рэлігійную тэму «Святы Казімір», якая не мае значнай мастацкай каштоўнасці).
    А. Шэмеш быў вялікім паклоннікам паэзіі А. Міцкевіча. На мясцовым матэрыяле ён рабіў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» і іншых твораў вялікага польскага паэта. Як чалавек высокаадукаваньт, добры знаўца гісторыі мастацтваў і ўсеагульнай гісторыі, Шэмеш карыстаўся аўтарытэтам у асяроддзі мастацкай моладзі Мінска і іншых беларускіх гарадоў. Да яго за парадамі звярталіся вядомыя жывапісцы Я. Дамель, В. Ваньковіч, М. Кулеша і інш. За свае прагрэсіўныя думкі і выказванні А. Шэмеш падвяргаўся ганенням з боку царскага ўрада.
    34 Athenaeum. 1844. Т. 4—6.
    У 1842 г. ён быў высланы ў цэнтральныя губерні Расіі, але і там не спыніў сваёй публіцыстычнай і мастацкай дзейнасці. Вярнуўшыся ў 1846 г. у Мінск, Шэмеш стварыў некалькі партрэтаў дзеячаў культуры. Сярод іх партрэт артысткі Евы Фялінскай — адна з лепшых яго работ. Для гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі творчая спадчына А. Шэмеша асабліва каштоўная тым, што ён пакінуў для патомкаў праўдзівае, гістарычна дакладнае апісанне мастацкага жыцця Беларусі першай паловы XIX ст.
    Асаблівасці развіцця гістарычнага жанру ў канцы XVII — першай палове XIX ст. былі вызначаны шэрагам фактараў. Пасля далучэння да Расіі ў Беларусі яшчэ захоўваліся тыя ідэалагічныя настроі, што культываваліся польскімі панамі на працягу стагоддзяў. Польшча імкнулася ўмацаваць сваё панаванне, прапагандавала польскую гісторыю, дзе Беларусі адводзілася роля «ўсходняй ускраіны» Рэчы Паспалітай. Таму пе выпадкова тэмы для гістарычных кампазіцый многія беларускія жывапісцы чэрпалі з польскай гісторыі. Аднак трэба адзначыць, што іх работы, хаця і лічыліся афіцыйна ілюстрацыяй польскай гісторыі, на самай справе адлюстроўвалі тыя падзеі, якія былі непасрэдна звязаны з родным краем.
    Трымаючыся прыпцыпаў класіцызму, пекаторыя жывапісцы звярталіся да сюжэтаў з антычнай гісторыі. Аднак і ў гэтых сюжэтах яны імкнуліся ўвасобіць ідэі патрыятызму і грамадзянскасці. Многія гістарычныя сюжэты з польскай гісторыі трактаваліся на манер антычных.
    Барацьба за скасаванне уніі, распаўсюджанне ідэй агульнаславянскага яднання і братэрства пасля далучэння Беларусі да Расіі адкрылі шырокую дарогу для распаўсюджвання праваслаўя, выклікалі да жыцця сюжэты са старажытнарус-
    кай гісторыі, што з’явілася свайго роду пераходным момантам да адлюстравання сваёй беларускай гісторыі.
    48. Я. Дамель. Аўтапартрэт. 1828. Варшава. Нацыянальны музей. Фрагмент
    Айчыпная вайна 1812 г. і надышоўшы за ёй рух дзекабрыстаў наклалі глыбокі адбітак на развіццё гістарычнага жанру. У гістарычны жывапіс пачынаюць пранікаць ідэалы грамадзянскасці, патрыятызму і сацыяльнага вызвалення.
    Буйнейшым жывапісцам-гісторыкам Беларусі першай паловы XIX ст., у творчасці якога адлюстраваліся гэтыя тэндэнцыі, быў Ян Д a мель (1780—1840).
    Імя гэтага мастака было добра вядома ў Беларусі на пачатку мінулага стагоддзя. Прайшлі гады. У выніку войнаў загінула значная част-
    ка творчай спадчыны жывапісца, і пра яго паступова забыліся. Аднак у некаторых музеях і прыватных зборах Літвы і Польшчы захавалася частка твораў Дамеля. Гэтыя творы і архіўныя матэрыялы даюць магчымасць аднавіць творчае аблічча выдатнага дзеяча беларускай культуры.
    Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва. Яго карціны былі добра вядомы нават у самых аддаленых кутках нашай Радзімы. Іх яшчэ і цяпер можна сустрэць самым нечаканым чынам у Беларусі, Літве, Польшчы і Сібіры. Гэта тлумачыцца тым, што мастак доўга жыў і працаваў у гэтых месцах, свае творы прадаваў за невялікую плату (а часам проста дарыў), таму іх маглі набыць людзі самых розных саслоўяў і стану.
    Ян Дамель нарадзіўся ў Мітаве (цяпер г. Елгава ЛатвССР) у сям’і ваеннага. Тут атрымаў і першапачатковую адукацыю. Затым вучыўся ў Віленскім універсітэце на кафедры жывапісу ў вядомых жывапісцаў Ф. Смуглевіча і Я. Рустэма. Атрымаўшы ступень магістра прыгожых мастацтваў, некаторы час быў ад’~ юнктам на кафедры жывапісу, але ў 1820 г. па лжываму абвінавачанню яго саслалі ў Сібір на два гады.
    Па дарозе да месца ссылкі ў горад Табольск Дамель рабіў замалёўкі і кароткія запісы. Гэты своеасабпівы «Дзённік з падарожжа ў Сібір» захаваўся да нашых дзён (частка яго знаходзіцца ў Дзяржаўным музеі г. Каўнаса ЛітССР). Ён мае значную цікавасць, бо з’яўляецца сапраўдным дакументам эпохі.
    У ссылцы мастак шмат працаваў. Рабіў роспісы евангелісцкага касцёла ў Табольску, упрыгожваў фрэскамі касцёл бернардзінцаў у Томску, пісаў партрэты мясцовых чыноўнікаў і інтпых асоб. ПТмат увагі ўдзяляў пейзажу. 3 Табольска Дамель выязджаў у Іркуцк, Енісейск.
    Пасля адбыцця пакарання ў 1822 г. Я. Дамель вяртаецца ў Мінск, жыве і працуе тут да канца сваіх дзён. Яму так і не ўдалося ажыццявіць сваю задуму, якая, па яго словах, «поўнасцю ўжо выспела ў галаве»,— напісаць вялікае манументальнае палатно аб адступленні французаў праз Бярэзіну ў 1812 г. Эскіз і эцюдны матэрыял для гэтай карціны ў яго ўжо былі падрыхтаваны.
    Жывучы ў Мінску, мастак фактычна быў адарваны ад культурнага жыцця краіны, бо Мінск у гэты перыяд уяўляў сабой глухую правінцыю. Ён не мог бачыць лепшых узораў жывапісу, таму ўсе яго дасягненні і поспехі ў мастацтве абумоўлены выключна працавітасцю і талентам.